Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі
Выдавец: Ураджай
Памер: 318с.
Мінск 1992
КАПРАСТАЗ, coprostasis (грэч. kopros — кал+stasis— за-стой) — разнастайнасць паралітычных непраходнасцей кішэчні-ка, якая характарызуецца застоем калавых мас у тоўстым ад-дзеле кішэчніка.
КАПРАФАГІ (грэч. kopros — памёт, кал + fagos— пажы-раючы) — арганізмы, якія харчуюцца памётам іншых жывёл (напр. жукі-гнаявікі).
КАПСІД (лац. capsula — капсула, абалонка) — бялковая абалонка вірыёна, якая ахоўвае яго нуклеінавую кіслату ад знешніх. уздзеянняў. Марфалагічныя адзінкі капсіда — кап-самеры.
КАПСУЛА (лац. capsula — скрыначка, футлярчык) — аба-лонка, накрываючая альбо адмяжоўваючая розныя органы альбо іх часткі, а таксама паталагічныя ўтварэнні альбо іншародныя ўключэнні ў мышцах млекакормячых і г. д.
КАПУЛЯЦЫЯ (лац. copulatio — злучэнне) — 1. Працэс зліцця палавых клетак (гамет). 2. Спарванне асобін супраць-леглага полу пры палавым акце.
КАРАБАІРСКАЯ ПАРОДА КОНЕЙ — мясцовая парода верхава-уючных коней. Выведзена ва Узбекістане.
134
КАПЫТЫ — відазмененыя кіпцюры ў капытных млекакормя-чых.
КАПЫТНАЯ ГНІЛЬ (paronychia contagiosa) — хранічна працякаючая кантагіёзная хвароба авечак і коз, якая характа-рызуецца мацэрацыяй і запаленнем скуры міжкапытцавай шчыліны і венчыка з наступным гнойна-гніласным распадам асновы скуры і капытнага рога, адслаеннем рагавых сценак і па-дэшвы капытцаў, якое суправаджаецца кульгавасцю. Узбуджаль-нік—анаэробны мікраарганізм Bacteroidos nodosus. Крыніцай ўзбуджальніка інфекцыі з’яўляюцца хворыя жывёлы і мікроба-носьбіты. Заражэнне адбываецца пры непасрэдным кантакце з хворымі, а таксама праз падсцілку, гной, глебу, пашы, заб-руджаныя вылучэннямі з пашкоджаных капытоў. Хвароба высо-какантагіёзная; часта працякае адначасова з некрабактэрыё-зам.- Дыягназ устанаўліваюць на аснове клініка-эпізаатала-гічных даных і лабараторных даследаванняў, якія ўключаюць мікраскапію, імунафлуарэсцэнтную рэакцыю, пастаноўку бія-пробы на авечках. Для лячэння выкарыстоўваюць нажныя ванны з растворам фармаліну, меднага купаросу, цынку сульфату, спіртавыя растворы і мазі з антыбіётыкамі. Распрацоўваюцца вакцыны. У недабрабытных гаспадарках праводзяць ветэрынар-на-санітарныя мерапрыемствы.
КАРАКУРТ (Kathrodectus tredicimgut, ад цюрк. кара — чор-ны, курт — насякомае) — ядавіты павук, распаўсюджаны ў Сяр. Азіі і Казахстане.
КАРОТКАВУХАЯ БЕЛАЯ ПАРОДА СВІНЕЙ — парода мясасальнага напрамку. Выведзена ў 18 ст. у Германіі пры скрыжаванні мясцовых свіней з буйной белай пародай. Распаў-сюджана і ў некаторых раёнах былога СССР.
КАРАЦЬІДЫЙ (грэч. korax — крумкач) — лічынка стужка-вых чарвякоў з атр. ленцяцоў. Па форме нагадвае анкасфе-ру з шасцю кручочкамі, акружаны раснічастым покрывам (орга-ны руху).
КАРАКУЛЬЧА — шкурка заўчасна народжанага ягняці (120—140 дзён) альбо плоду з чэрава забітай маткі каракуль-скай пароды.
КАРАНЦІН (італ. quaranta giorni — 40 дзён) — сістэма ча-совых абмежавальных мерапрыемстваў, якія складаюцца ў строгай ізаляцыі эпізаатычнага ачага і небяспечнага пункта з мэтай папярэджвання распаўсюджвання інфекцыйных хвароб і далейшай іх ліквідацыі. Устанаўліваюць пры з’яўленні хвароб, якія характарызуюцца тэндэнцыяй да эпізаатычнага распаў-сюджвання.
КАРАНЦІН ПРАФІЛАКТЫЧНЫ — мера папярэджвання заносу заразных хвароб у добрыя гаспадаркі, прадугледжвае ізаляванае ўтрыманне і даследаванне зноў паступаючых жывёл.
КАРАСІ (Carassius) — род прэснаводных рыб сям. кар-павых.
КАРАЧАЕЎСКІЯ АВЕЧКІ — група грубашэрсных авечак мясашэрсна-малочнага напрамку. Разводзяць на поўдні ў гор-ных раёнах.
135
КАШАРА — тое самае, што і аўчарня.
КАРБУНКУЛ, carbunculus (лац. carbo — вугаль, вугалёк) — вострае гнойна-некратычнае запаленне некалькіх валасяных фа-лікулаў і тлушчавых залоз, якое распаўсюджваецца на скуру і падскурную клятчатку з утварэннем агульнага запаленчага інфільтрату і некрозу. Узнікае ў выніку ўкаранення кокавай мікрафлоры ў валасяныя мяшочкі і тлушчавыя залозы. Праяў-ляецца з’яўленнем шчыльнага інфільтрата, у цэнтральнай част-цы якога праз 3—5 дзён фарміруюцца гнайнікі, якія пазней сама-адвольна ўскрываюцца. У далейшым адтуліны гнайнікоў, якія ўскрыліся, могуць злівацца паміж сабой, утвараючы лейка-падобнае паглыбленне. Можа адзначацца рэакцыя лімфатычных утварэнняў. Эфектыўна пры лячэнні выкарыстоўваць кароткі на-вакаінавы блок па Вішнеўскаму ў спалучэнні з антыбіётыкамі.
КАРДЫЯПАТЫЯ, cardiopathia (грэч. cardia — сэрца +pathos — пакута) — збіральны тэрмін, які характарызуе наяўнасць сардэчнай недастатковасці, але пры адсутнасці дакладнага дыягназу.
КАРМАВАЯ АДЗІНКА — адзінка вымярэння і параўнання агульнай пажыўнасці кармоў. У нас за 1 к. адз. прынята пажыўнасць 1 кг аўса.
КАРМАВАЯ БАЗА — сукупнасць матэрыяльна-тэхнічных сродкаў вытворчасці і крыніц атрымання кармоў для жывёлага-доўлі.
КАРМАВЫ АНАЛІЗ — вызначэнне колькасці карысных і бі-ялагічна актыўных рэчываў у кармах, ацэнка дабраякаснасці кармоў.
КАРМАВЫЯ БУРАКІ — кармавая культура.
КАРМАВАЯ СУМЕСЬ — сумесь розных здробненых кар-моў, падрыхтаваных для скормлівання жывёлам.
КАРМАВЫ БАЛАНС — супастаўленне патрэбнасці ў кар-мах, неабходных для забеспячэння плануемай прадуктыўнасці жывёл з фактычнай наяўнасцю кармоў.
КАРМАВЫ СЕВАЗВАРОТ — севазварот, дзе ў структуры пасяўных плошчаў кармавыя культуры займаюць больш 50 % раллі.
КАРМЛЕННЕ ЖЫВЕЛ — 1. Вытворчы працэс у жывёлага-доўлі, пры якім кармы выкарыстоўваюць для атрымання прадук-таў жывёлагадоўлі 2. Раздзел заатэхніі, які распрацоўвае на-вуковыя асновы, методыкі і прыёмы рацыянальнага кармлення жывёл. 3. Вучэбная дысцыпліна, выкладаецца ў сельскагаспа-дарчых навучальных установах.
КАРОВА — самка буйн. par. жыв. пасля першага ацёлу.
КАРОНАВІРУСЫ (лац. corona — карона) — сям., уключа-ючае вірусы, якія аб’яднаны на аснове агульнасці будовы абалонкі вірыёну, на паверхні якога размешчаны булавападоб-ныя выступы, утвараючыя падабенства сонечнай кароны.
КАРОНАВІРУСНАЯ ІНФЕКЦЫЯ ЦЯЛЯТ, неанатальная дыярэя (neonatal calf diarrhea) —востра працякаючая хвароба нованароджаных цялят, якая характарызуецца прафузным па-
136
носам, дэгідратацыяй арганізма, дэпрэсіяй і змардаваннем. Хва-рэе ёй і чалавек. Узбуджальнік хваробы — РНК-змяшчаючы не-класіфікаваны каронавірус. Хварэюць цяляты 1—8-нядзельнага ўзросту, але часцей — ва ўзросце 14 дзён. Крыніцай узбуджаль-ніка інфекцыі з’яўляюцца хворыя цяляты і дарослыя жывёлы-ві-русаносьбіты. Фактарамі перадачы з’яўляюцца малако, вада, прадметы догляду, памяшканні і інш. аб’екты, інфіцыраваныя каронавірусам. Заражэнне адбываецца аліментарным шляхам. Дыягназ устанаўліваюць на аснове лабараторных даследаван-няў фекалій, змесціва кішэчніка і парных сываратак крыві. Улічваюць эпізааталагічныя даныя, клінічную карціну хваробы і патолагаанатамічныя змяненні хворых і загінуўшых цялят. Ля-чэнне сімптаматычнае. Прафілактыка і меры барацьбы грунту-юцца на правядзенні агульных ветэрынарна-санітарных мера-прыемстваў.
КАРОСТА (scabies) — зборная назва кароставых хвароб жывёл і чалавека, выклікаемых кляшчамі атр. Acariformes (Sarcoptiformes). Саркаптозы, нотаэдроз, псараптозы, харыап-тозы, атадэктоз, дэмадэкоз, кнемідакаптоз і інш.
КАРОСТАВЫЯ КЛЯШЧЫ (Acariformes) — узбуджальнікі кароставых хвароб. Адносяцца да кл. Arachnoidea.
КАРНІФІКАЦЫЯ, carnificatio (лац. саго—мяса + facio — раблю) — працэс арганізацыі ўнутрыальвеалярнага эксудату, які прыдае ўчасткам лёгачной тканкі кансістэнцыю і выгляд мяса. К. звычайна з’яўляецца вынікам пнеўманій, асабліва кру-познай.
КАРНУЭЛЬСКІЯ КУРЬІ, КОРНІШЫ — парода курэй мяс-нога напрамку. Выведзена ў Англіі. Распаўсюджана ў многіх краінах свету.
КАРНЯНОЖКІ, Phizopoda — падклас прасцейшых падтыпу саркодавых. Пры руху ўтварае часовыя пратаплазматычныя вырасты-псеўдаподыі. Шырока распаўсюджаны. Некаторыя К-з’яўляюцца паразітамі (гл. Амёбы).
КАРПАФАГІ (грэч. karpos — плод +phagein — есці) — жы-вёлы, якія харчуюцца пладамі раслін.
КАРПІТ, carpitis (грэч. karpos — запясце + itis— запален-не) — запаленне запясцевага сустава.
КАРЫДЗЕЛЬ — група парод авечак, выведзеных скрыжа-ваннем танкарунных з баранамі даўгашэрсных англійскіх.
КАРЫЕС, caries (лац. гніль, гніенне) — хранічнае разбу-рэнне касцявой тканкі. Часцей за ўсё адзначаецца К. зубоў.
КАРЫЯГАМІЯ (грэч. karyon — арэх, ядро-f-gamos— шлюб) — 1. Зліццё ядзер пры капуляцыі. 2. Абмен ядрамі ў інфузорый пры кан’югацыі.
КАРЫЯКІНЕЗ (грэч. karyon — арэх, ядро-|-kinesis— pyx) —непрамое дзяленне клеткі (мітоз).
КАРЫЯПЛАЗМА — тое самае, што і ядро.
КАРЫЯТЫП (грэч. karyon — арэх, ядро + typos — прык-лад, форма, тып) — дыплоідны набор храмасом у саматычных клетках арганізма, пастаянны для кожнага віду.
137
КАРЫЯФІЛЕЗЫ (caryophylloses) — цэстадозная хвароба прэснаводных рыб, выклікаемая С. fimbriceps і С. laticeps. Прам. гасп. малашчацінкавыя чарвякі. Пашкоджваецца кішэчнік.
КАРЦІНАЛОПЯ (грэч. karkinos — рак+logos— вучэн-не) — галіна заалогіі, якая вывучае ракападобных.
КАСМАПАЛІТЫ (грэч. cosmopoliter — грамадзянін міру) — глабальнага распаўсюджвання віды, якія адсутнічаюць толькі на адносна абмежаваных тэрыторыях (Антарктыда, ляднікі Грэнландыі і т. п.).
КАСЯК — вялікія збіранні рыб, а таксама статкаў інш. жы-вёл.
КАСТРАЦЫЯ — выдаленне палавых залоз (семяннікоў і яечнікаў).
КАСТРАМСКАЯ ПАРОДА БУЙНОЙ РАГАТАЙ ЖЫВЕ-ЛЫ — малочна-мяснога напрамку. Выведзена ў Кастрамской вобласці скрыжаваннем мясцовай жывёлы з альчаўскай і швіц-кай пародамі. Масць шэрая. Надой—4—5 тыс. кг. Тлустасць малака — 3,7—3,9 %. Распаўсюджана ў цэнтральных абласцях Расіі і інш.
КАСЦЯВАЯ МУКА — прадукт перапрацоўкі касцей забі-тых жывёл. У 1 кг змяшчаецца 326 г кальцыю і 152 г фос-фару.
КАТАЛЕПСІЯ (грэч. katalepsis — затрыманне)—часовая нерухомасць жывёл.
КАТАРАКТА, cataracta (грэч. cataractes — вадаспад) — захворванне вачэй, якое характарызуецца памутненнем хруста-ліка і яго капсулы. К. бываюць прыроджаныя і набытыя. Апошнія могуць быць вынікам старэння арганізма, траўм, цукро-вага дыябету. Лячэнне аператыўнае.
КАТЫЛАФАРОН, Cotylophoron (грэч. kotyle — поласць + phoron — нясучы) — р. трэматодаў з п/а Paramphistomatata. Паразітуе ў перадстраўніках жвачных, маладыя паразіты — у сычугу і дванаццаціперснай кішцы. Разам з іншымі парамфіста-мататамі выклікае парамфістамататозы.