• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    146
    Цяжарнасць — 230—270 сутак, нараджае 2—8 дзіцянят. У ас-ноўным — драпежнік, можа харчавацца раслінамі.
    КУПАННЕ АВЕЧАК — лячэбна-прафілактычная апрацоўка авечак супраць кляшчоў і насякомых апусканнем іх у інсекта-акарыцыдныя вадкасці на 30—60 с.
    КУРГАНСКАЯ ПАРОДА БУЙНОЙ РАГАТАЙ ЖЫВЕ-ЛЫ — малочна-мяснога напрамку.
    КУРДЗЮК — падскурныя тлушчавыя адкладанні ў некато-рых парод авечак у выглядзе дзвюх вялікіх падушак на задняй частцы крыжа, ля кораня хваста.
    КУРДЗЮЧНЬІЯ АВЕЧКІ — пароды грубашэрсных і паўгру-башэрсных авечак мясасальнага тыпу, якія маюць тлушчавыя адкладанні на крыжы (курдзюк).
    КУРАПАТКІ — група птушак атр. курыных. Распаўсюджа-ны шырока. К.— аселыя птушкі. Кладка складае 6—15 яек. Наседжванне— 18—25 сутак. Аб’ект промыслу.
    КУРЫ ХАТНІЯ — птушкі атр. курыных, найбольш распаў-сюджаны від сельскагаспадарчай птушкі. Узніклі ад дзікіх банкіўскіх курэй (Gallus bankiva). Працяг жыцця — 10—12 га-доў. Яйцаноскасць яечных парод — 220—250 яек, мясных — 110—200 яек, пачынаецца з 5—6 мес.
    КУСТАНАЙСКАЯ ІІАРОДА КОНЕЙ — верхава-запражная парода коней. Масць рыжая, гнядая. Выведзена і разводзіцца ў Кустанайскай вобласці.
    КУТЫКУЛІТ, cuticulitis (лац. cuticula — абалонка + ills) — захворванне птушак, якое характарызуецца запаленнем куты-кулы мышачнага страўніка з язвенна-некратычнымі пашкоджан-нямі яе. Хварэе часцей маладняк.
    КУТЫКУЛА (лац. cuticula — скурка) — вонкавыя покрывы чарвякоў і членістаногіх. Выконвае абарончую і апорную функцыі.
    КУТЫС (лац. cutis — скура) — ніжні слой скуры, тое самае, што і дэрма.
    КУХОННАЯ СОЛЬ, хлорысты натрый — важны кармавы кампанент, кансервант і лячэбны сродак.
    КУЧЫНСКІЯ ЮБІЛЕЙНЫЯ КУРЫ — пародная група мясаяечнага напрамку. Выведзена ў Маскоўскай вобласці.
    КУШУМСКАЯ ЙАРОДА КОНЕЙ - выведзена і распаў-сюджана ў Казахскай ССР. Масць гнядая. Выкарыстоўваецца ў якасці чабанскага (пастухоўскага) каня.
    Л
    ЛАБІІТ, labiitis (лац. labium — губа-|-itis) — запаленне слі-зістай абалонкі і падслізістага слоя губ. Сустракаецца пера-важна з пашкоджаннем слізістай абалонкі рота.
    ЛАГАФТАЛЬМ, lagophtalmus (грэч. Iagos —заяц + ophtha-Imos — вока) — «заечае вока» — няпоўнае змыканне павек, у
    147
    выніку чаго вочная шчыліна заўсёды застаецца адкрытай. Л. часцей за ўсё абумоўлен паралічом нерва твару, які інервуе кругавую мышцу вока.
    ЛАКТАРЭЯ, lactorrhoea (лац. lactis — малако4-грэч. rho-еа — выцяканне) — самаадвольнае вылучэнне малака з вымя ў выніку слабасці альбо паралічу вываднога канала.
    ЛАКАЛІЗАЦЫЯ (лац. localisatio — размяшчэнне)—Media (часткі цела, органы і тканкі) пераважнага знаходжання ўзбуджальніка інфекцыйнай хваробы ў арганізме заражонай жывёлы.
    ЛАКАЛЬНЫ (лац. localis — мясцовы) — мясцовы, абме-жаваны.
    ЛАКОЙСКАЯ ПАРОДА верхава-уючных коней, выведзена каля 300 гадоў назад узбекскім племенем локай. Масць шэрая, рыжая. Выкарыстоўваецца для язды верхам і перавозкі ўюка.
    ЛАКТАЦЫЯ (лац. locutor — даваць малако) —працэс ут-варэння і накаплення малака ў малочных залозах у млека-кормячых і перыядычнае яго вылучэнне пры смактанні цялём альбо даенні.
    ЛАКТДЭНСІМЕТР (лац. laktis — малако, densus — густы, шчыльны + грэч. metreo — вымяраю) —малочны арэометр, прыбор для вымярэння малака, маслёнкі, сырбваткі.
    ЛАКТОЗА, малочны цукар — дысахарыд, утвораны рэштка-мі Д-глюкозы і Д-галактозы. У свабодным выглядзе пры-сутнічае ў малацэ (3—7 г на 100 г) усіх наземных млека-кормячых і кітоў. Як складаная частка малака іграе важную ролю ў харчаванні нованароджаных.
    ЛАМІНАЗІАПТЭС (Laminosioptes, лац. lamina—ліст, пла-сцінка, незацвярдзеўшая шкарлупа + грэч. ptes — лазутчык, вы-веднік) — р. кляшчоў з кл. Arachnoidea, якія пражываюць у падскурнай клятчатцы і злучальна-тканкавых праслойках шкі-летных мышцаў птушак. Выклікаюць хваробу ламіназіаптоз.
    ЛАНАЛІН (lanolinum, лац. Іапа — шэрсцьД-oleum — мас-ла) — ачышчанае тлушчападобнае рэчыва, атрымліваемае з пра-мыўных вод.
    ЛАНДСКІЯ ГУСІ — парода гусей, выведзена ў Францыі ў першай палове 20 ст. Яйцаноскасць — 30—40 яек. Выкары-стоўваюць часта для атрымання гусінай печані, сярэдняя маса якой — да 9 % масы тушы.
    ЛАНГШАН — парода курэй мяснога напрамку. Выведзена ў Кітаі. У СССР выкарыстоўвалася пры вывядзенні многіх парод. Яйцаноскасць— 100—120 яек. Разводзіцца абмежавана ў ЗША і ў краінах Еўропы.
    ЛАНДРАС (дат. Landrace, ад land — краіна, сельская мясцовасць-|-race — парода) —спецыялізаваная беконная па-рода свіней. Выведзена ў пачатку 20 ст. у Даніі скрыжаваннем мясцовых аблавухіх свіней з англійскай пародай (пераважна з буйной белай). Пладавітасць— 10—12 парасят. Затраты корму на 1 кг прыросту — 3,9—4 к. адз. Пры беконным адкорме ў
    148
    6 мес дасягаюць масы 100 кг. Разводзяць у многіх краінах свету.
    ЛАПАТКА — парная косць плечавога пояса пазваночных.
    ЛАПАРАСКАПІЯ, laparoscopia (грэч. Іарага — пах, жы-вот -|-skopeo — гляджу) — агляд органаў брушной поласці пры дапамозе лапараскопа.
    ЛАПАРАТАМІЯ, laparotomia (грэч. lapara-|-tome — раз-рэз, рассячэнне) — ускрыццё брушной поласці для выконвання аперацыі на яе органах альбо вызваленне яе ад паталагічных збіранняў.
    ЛАПІНІЗІРАВАНЫ (франц. Іаріп—трус)—адаптаваны да арганізма труса, пасіраваны праз яго.
    ЛАРВА МІГРАНС (larva migrans, лац. larva—лічын-ка + міграцыя) —з’яўленне паразітавання лічынак нематод ва ўнутраных органах неспецыфічнага гаспадара.
    ЛАРВАЦЫСТА (larvacystis, лац. larva — лічынка+ky-stis — пузыр) — лічыначная форма цэпняў, якая развіваецца ў прам. гасп. (цыстыцэрк, цыстыцэркоід, цэнур, эхінакок, альвеакок, страбілацэрк).
    ЛАРДОЗ, lordosis (грэч. lordos — выгнуты) —дэфармацыя пазваночніка, якая праяўляецца скрыўленнем яго ўніз. Л. можа быць сімптомам астэадыстрафіі.
    ЛАРЫНГІТ, laryngitis (грэч. larynx — гартань+itis)— запаленне гартані. Распазнаюць катаральныя і крупозныя, во-стрыя і хранічныя Л. Прычынай захворвання часцей за ўсё з’яўляецца мясцовае альбо агульнае пераахаладжэнне, а так-сама ўдыханне пыльнага паветра, раздражняючых газаў. Пра-яўляецца ларынгіт сімптомамі кашлю, балявой рэакцыяй пры пальпацыі гартані. У комплекснае лячэнне ўключаюць сагра-вальныя кампрэсы ў вобласці гартані, арашэнне поласці гартані дэзінфіцыруючымі растворамі, выкарыстоўваюць супрацькашле-выя прэпараты.
    ЛАРЫНГАСКАПІЯ, laryngoscopia (грэч. larynx-|-sco-рео — гляджу) — агляд унутранай паверхні гартані пры дапа-мозе ларынгаскопа. Л. часцей выкарыстоўваецца для даследа-вання буйных жывёл.
    ЛАРЫНГАСТЭНОЗ, laryngostenosis (грэч. larynx — гар-тань +stenosis — звужэнне) — звужэнне прасвету гартані, якое адзначаецца пры крупозным ларынгіце, ацёку гартані, пухлінах і г. д.
    ЛАРЫНГАТАМІЯ, laryngotomia (грэч. larynx-|-tome — разразанне, рассячэнне) — аператыўнае ўскрыццё гартані для лячэння свісцячага ўдушша ў коней, выдалення іншародных цел, кісты і г. д.
    ЛАСКА, Mustela hivalis — драпежнае млекакормячае сям. куніцавых. Распаўсюджана паўсюдна. Харчуецца дробнымі грызунамі.
    ЛАТВІЙСКАЯ БЕЛАЯ ПАРОДА СВІНЕЙ — мяснога на-прамку. Выведзена ў Латвіі скрыжаваннем мясцовых свіней у асноўным з буйной белай і караткавухай белай. Плада-
    149
    вітасць— 11 —12 парасят. Затраты корму на 1 кг прыросту — 4 к. адз. Пры беконным адкорме 100 кг масы дасягаюць каля 6 мес узросту.
    ЛАСТЫ — канечнасці пазваночных жывёл, другасна вярнуў-шыхся да жыцця ў' водным асяроддзі. Л. уяўляюць сабой відазмененую 5-палую канечнасць наземных пазваночных.
    ЛАТВІЙСКАЯ ЦЕМНАГАЛОВАЯ ПАРОДА АВЕЧАК— паўтанкарунная, мясашэрснага напрамку. Выведзена ў Латвіі скрыжаваннем мясцовых авечак з баранамі парод шропшыр і оксфордшыр. Настрыг воўны з бараноў — 5—6 кг, матак — 3,5—4 кг. Пладавітасць — 130—160 %. Разводзяцьу Прыбалты-цы, Беларусі, Паўночна-Зах. абласцях Расіі.
    ЛАТВІЙСКАЯ ЗАПРАЖНАЯ ПАРОДА КОНЕЙ — выве-дзена ў сярэдзіне 20 ст. у Латвіі скрыжаваннем мясцовых жывёл пераважна з альдэнбургскай пародай. Пераходны тып ад верхава-запражной да цяжказапражной. Распаўсюджана ў Латвіі і інш. рэгіёнах.
    ЛАТЭКС-ТЭСТ — метад аглютынацыі з выкарыстаннем у якасці носьбіта антыгенаў альбо антыцелаў нейтральнага рэ-чыва латэксу, што робіць аглютынацыю больш яўнай. Выка-рыстоўваюць пры дыягностыцы некаторых інфекцыйных хвароб.
    ЛАТЭНТНЫ (лац. latens — нябачны) —скрыты, нябачны. Напр., скрыты перыяд, у якім развіваецца паталагічны працэс альбо захворванне без наяўных сімптомаў.
    ЛАТЭРАЛЬНЫ (лац. latus (lateralis) — старана, бок) — бакавы; які адносіцца да бакавой паловы цела, органа; раз-мешчаны далей ад медыяннай плоскасці цела, органа.
    ЛАШАК — гібрыд ад скрыжавання асліцы з жарабцом. Па знешніх прыкметах бліжэй да каня. Бясплодны. Драбней і слабей мула (гібрыд асла і кабылы).
    ЛЕБЯДЗІНСКАЯ ПАРОДА БУЙНОЙ РАГАТАЙ ЖЫВЕ-ЛЫ — малочна-мяснога напрамку. Выведзена ў сярэдзіне 20 ст. у Сумскай вобласці шляхам скрыжавання шэрай украінскай жывёлы са швіцкай. Масць пераважна шэра-бурая, сярэдні надой — 3500—4000 кг, тлустасць — 3,8—3,9 %. Разводзяць на Украіне.
    ЛЕГАЧНЫЯ АРТЭРЫІ—сасуды, якія развіваюцца з VI пары артэрыяльных дуг і накіроўваюцца да лёгкіх (у дваяка-дыхаючых рыб, наземных пазваночных) альбо да плаваючага пузыра, які нясе дыхальную функцыю (у мнагапёра, ільнай рыбы).
    ЛЕГАЧНЫЯ ВЕНЫ—сасуды, якія нясуць узбагачаную кіслародам кроў ад лёгкіх да сэрца.
    ЛЕГАЧНЬІЯ МЯШКІ—сляпыя, звычайна гладкасценныя вырасты лёгкіх у некаторых наземных пазваночных; не нясуць дыхальнай функцыі.
    ЛЕГОРН — парода курэй яечнага напрамку. Выведзена ў 19 ст. у ЗША шляхам скрыжавання італьянскіх белых курэй з міноркамі, іспанскімі, байцовымі і інш. Апярэнне белае, бурае, чорнае і інш. Яйцаноскасць — звыш 240 яек. Удзельнічала
    150
    ў вывядзенні рускай белай пароды кур. Гібрыдныя куры даюць больш высокую прадуктыўнасць.
    ЛЕЗГІНСКАЯ ПАРОДА АВЕЧАК — грубашэрснага на-прамку. Настрыг воўны з бараноў — 2,5—3,2 кг, матак — 2— 2,4 кг. Малочнасць — 30—40 кг. Разводзяць у Дагестане і інш. раёнах.
    ЛЕЙАМІЕМА, leimyoma (грэч. leis — гладкі + mys — мыш-ца-|-ота — пухліна) — дабраякасная пухліна, якая развіваецца на гладкай мышачнай тканцы.
    ЛЕЙКАДЭРМА, leucoderma (грэч. leukos — белы +derma — скура) — расстройванне пігментацыі скуры, якое звязана з памяншэннем колькасці альбо поўным знікненнем у скуры ме-ланіну. Узнікае на месцы апёкаў, рубцовых змяненняў пасля раненняў.