• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    КАЎДАЛЬНЫ (лац. cauda — хвост) — хваставы, які знахо-дзіцца бліжэй да хваста.
    КАЎКАЗСКАЯ БУРАЯ ПАРОДА БУЙНОЙ РАГАТАЙ ЖЫВЕЛЫ — малочна-мяснога напрамку. Выведзена і разво-дзіцца ў Закаўказзі.Надой — 2,4—4 тыс. кг,тлустасцьЗ,8—3,9 %.
    КАЎКАЗСКАЯ ПАРОДА АВЕЧАК — танкарунная, шэрсна-мяснога напрамку. Выведзена ў Стаўрапольскім краі. Разво-дзіцца ў паўднёвых раёнах краіны.
    КАХЕКСІЯ, cachexia (грэч. kakos — дрэнны + hexis— стан) — агульнае змардаванне арганізма, якое звязана з неда-статковым паступленнем пажыўных рэчываў альбо парушэннем іх засваення.
    КАЧКІ ХАТНІЯ (Anas platyrhynchos vor domestica) — птуш-кі сям. качыных. Узніклі ад дзікай качкі — крыжанкі, прыру-чанай каля 1 тыс. гадоў да н. э. Палавая спеласць насту-
    138
    пае ва ўзросце 24—28 тыдняў. За сезон атрымліваюць 90— 130 яек. Тэрмін інкубацыі 27—28 сутак.
    КАШАЛЬ, tussis (лац.) — абарончы складанарэфлекторны акт, які ўзнікае пры раздражненні верхніх дыхальных шляхоў і характарызуецца рэзкім нарастаннем унутрыгруднога ціску за кошт напружання дыхальнай і дапаможнай мускулатуры пры закрытай галасавой шчыліне з наступным яе адкрыццём і штурш-кападобным выдыхам, пры якім з дыхальных шляхоў актыў-на выдаляецца іх змесціва. К. з’яўляецца сімптомам паталагічна-га працэсу, часцей за ўсё звязанага з захворваннем дыхаль-ных шляхоў.
    КВАТАРАНСТВА — сумеснае жыццё і ўзаемаадносіны арга-нізмаў звычайна розных відаў, не звязаных паміж сабой пра-мымі трафічнымі адносінамі.
    КЕЛОІД, keloidum (грэч. keles — рубед + eides — падоб-ны) — пухлінападобнае разрастанне рубцовай злучальнай ткан-кі на месцы траўмы альбо ўзнікаючае самаадвольна на пашко-джанай скуры.
    КЕМЕРАЎСКАЯ ПАРОДА СВІНЕЙ—універсальнага на-прамку прадуктыўнасці. Разводзяць у Сібіры, Казахстане, на Д. Усходзе.
    КЕРАТЫТ, keratitis (грэч. keratos — рагавое рэчыва + itis — запаленне) — захворванне пярэдняга аддзела вочнага яб-лыка, характарызуецца запаленнем рагавіцы. К. з’яўляецца вынікам уздзеяння на рагавіцу фізічных, хімічных, біялагічных фактараў, гіпавітамінозаў. Праяўляецца слёзацячэннем, святла-бояззю, памутненнем рагавіцы. Пры лячэнні выкарыстоўваюць дыетычнае, багатае вітамінамі кармленне, мясцова — эмульсіі з антыбіётыкаў і сульфаніламідаў.
    КЕРАТАМАЛЯЦЫЯ, keratomalacia (грэч. keratos + mala-kia — мяккасць) — сімптом гіпа- і авітамінозу А, характарызу-ецца некрозам і размякчэннем рагавіцы.
    КЕСАРАВА СЯЧЭННЕ, sectio caesarea (лац. sectio — ся-чэнне +caesarea — рэжу) — хірургічны метад даставання плода і паследа праз разрэз у сценцы маткі.
    КЕТОЗ, ketosis — захворванне, якое працякае з парушэннем бялковага, вугляводнага і тлушчавага абмену, дыстрафічнымі змяненнямі ва ўнутраных органах і павышанай колькасцю кето-навых целаў у крыві, мачы, малацэ, выдыхаемым паветры. За-хворванне рэгіструецца ў кароў, котных авечак і паросных свіна-матак. Часцей за ўсё прычынай К. з’яўляюцца аліментар-ныя фактары. Праяўляецца захворванне ацэтанемічным, гаст-раэнтэральным, гепататаксічным альбо неўратычным сіндромамі. Лячэнне ўключае ў сябе выкарыстоўванне спецыяльных раство-раў Шарабрына, глюкозы, інсуліну, ашчалачваючай тэрапіі, сімптаматычных сродкаў.
    КЕТОНАВЫЯ ЦЕЛЬІ (сін. ацэтонавыя целы) — група арга-нічных злучэнняў, якія з’яўляюцца прамежнымі прадуктамі аб-мену тлушчаў, вугляводаў і бялкоў. К. Ц. уключаюць у сябе В-аксімасляную, ацэтавоцатную кіслоты і ацэтон.
    139
    КІАНСКАЯ ПАРОДА БУЙНОЙ РАГАТАЙ ЖЫВЕЛЫ — адна са старажытных парод мяснога напрамку. Выведзена ў Італіі.
    КІБЕРНЕТЫКА (грэч. kybernetike — мастацтва ўпраўлен-ня) — навука аб агульных заканамернасцях атрымання, перада-чы і перапрацоўкі інфармацыі.
    КІНАЛОГІЯ (грэч. kyon, kypos — сабака + logos — слова, вучэнне) — навука аб сабаках. Аснова сучаснага сабакавод-ства.
    КІПЦЮРЫ — рагавыя ўтварэнні ў большасці пазваночных жывёл (у некаторых земнаводных, большасці паўзуноў, пту-шак і многіх млекакормячых).
    КШЦЮРКІ — парныя ўтварэнні на канцы лапак насякомых.
    КІРГІЗСКАЯ ПАРОДА АВЕЧАК — шэрсна-мяснога на-прамку. Выведзена і разводзіцца ў Кіргізіі.
    КІСЛА-МАЛОЧНЬІЯ ПРАДУКТЬІ — малочныя прадукты, вырабляемыя з неразведзенага малака альбо з яго вытворчых (смятанкі, абястлушчанага малака, маслёнкі, сыроваткі) шля-хам сквашвання. Да К. п. адносяцца ацыдафілін, кефір, сыра-кваша, ражанка, адтопленае малако, смятана, тварог.
    КІСЛАРОД — хімічны элемент VI групы перыядычнай сістэ-мы Мендзялеева. Газ. Самы распаўсюджаны элемент на зямлі, складае 47,2 % масы метасферы, 85,82 % — гідрасферы, 23,15 % масы атмасферы. У жывёльных арганізмах — каля 70 %.
    КІСЦЬ — канечны (дыстальны) аддзел пярэдняй пяціпалай канечнасці ў наземных пазваночных. Складаецца з запясця, пясця і фалангаў пальцаў.
    КІСТА, cystis (грэч. kystis — пузыр) — замкнутая поласць, запоўненая вадкім змесцівам, якая ўтвараецца ў паталагічна змененых тканках.
    КІСТОЗНЫ ЯЕЧНІК, ovarium cysticum (лац. ovarium — яечнік-|-cysticus — які адносіцца да пузыра) —яечнік, у якім з-за перараджэння альбо атрафіі жоўтых цел альбо фалікулаў утварыліся кісты.
    КІСТОМА, cystoma (грэч. kystis-|-oma — пухліна) —кіста-падобная пухліна, маючая форму замкнутай поласці, якая ўтрым-лівае адну альбо некалькі кіст з вадкім, паўвадкім, цвёрдым змесцівам, альбо падобных на халадзец.
    КІФОЗ, kyphosis (грэч. kyphos — які сагнуты, крывы + osis) — пакрыўленне пазваночніка выгібам да верху.
    КІТАВЬІ ВУС — рагавыя ўтварэнні ў выглядзе пласцін на верхняй сківіцы ў бяззубых кітоў (300—800 штук).
    КІТАЙСКШ ГУСІ — парода гусей. Адрозніваецца наяў-насцю вялікай шышкі на лбе каля асновы дзюбы. Яйцанос-касць — 45—70 яек. Выкарыстаны пры стварэнні многіх па-род гусей.
    КІШЭЧНІК—1. Страваводная трубка, якая пачынаецца ротавай адтулінай і заканчваецца анальнай. 2. Частка трубкі, якая размешчана за страўнікам.
    КІШЭЧНЫЯ ІНФЕКЦЫІ—група хвароб, узбуджальнікі
    140
    якіх лакалізуюцца ў кішэчніку жывёл і якім уласцівы араль-на-фекальны механізм перадачы ўзбуджальніка інфекцыі.
    КІШЭЧНАЯ ПАЛАЧКА (Escherichia соіі) — асноўны прад-стаўнік нармальнай мікрафлоры тоўстага аддзела кішэчніка жывёл і чалавека. Энтэрапатагенныя серавары гэтай бактэ-рыі выклікаюць колібактэрыёз, у асноўным у маладняку жывёл, ацёчную хваробу парасят.
    КЛААЦЫТ, cloacitis (лац. cloaca — клаака + itis)—запа-ленне клаакі. Адзначаецца часцей у курэй-нясушак, качак.
    КЛАНІЧНЫЯ СУТАРГІ, spasmiclonici (грэч. spasmos — сутарга + klonos — мітусня) — хутка наступаючыя адзін за ад-ным неадвольныя скарачэнні і паслабленні мышцаў. Сімптом захворвання нервовай сістэмы.
    КЛААКА (лац. cloaca — у старажытным Рыме — крыты ка-нал для сцёку нечыстотаў) — пашыраная задняя частка тоўстай кішкі.
    КЛАНОРХІС, Clonorchis (грэч. klon — галіна, ствол-|-orchis — семяннік) —р. трэматодаў з сям. Opisthorchidae. Від С. sinensis (дац.— кітайскі) — паразітуе ў драпежных, свіней і чалавека. Прам. гасп.— прэснаводныя малюскі, дад. гасп.— рыбы.
    КЛАНАРХОЗ, clonorchosis — гельмінтоз сабак, кошак, чалавека. Пашкоджваюцца жоўцевыя пратокі, жоўцевы пузыр, падстраўнікавая залоза трэматодай С. cinensis. Распаўсюджа-ны на Далёкім Усходзе ў басейне р. Амура. Наглядаюцца змардаванні, жаўтушнасць слізістых абалонак. Для лячэння прапануюць гексіхол.
    КЛАПЫ (Hemiptera, грэч. hem — палавінчаты + pteron— крыло) —атр. клапоў (паўцвёрдакрылыя з няпоўным пера-ўтварэннем).
    КЛАСІФІКАЦЫЯ (лац. clasis — разрад, rpyna + facio— раблю) — умоўнае раздзяленне сукупнасці суб’ектаў, індывідаў, прадметаў, з’яў на групы па ўсялякай падобнай адзнацы альбо некалькіх адзнаках без залежнасці і натуральнага характару даных адзнак.
    КЛАСНАСЦЬ ЖЫВЕЛ — прыналежнасць сельскагаспа-дарчых жывёл да баніціровачных класаў, устаноўленых у выні-ку ацэнкі па комплексу прыкмет.
    КЛАСІФІКАЦЫЯ ВОУНЫ — размеркаванне воўны на гру-пы і гатункі ў адпаведнасці з яе прыкметамі і ўласцівасцямі, звязанымі з тэхналагічнымі асаблівасцямі.
    КЛЕЙКАВІНА — бялковая частка мукі з зерня пшаніцы і другіх збожжавых ў выглядзе эластычнага згустку пасля вымывання крухмалу з цеста вадой.
    КЛЕЙМАВАННЕ — спосаб мечання жывёл.
    КЛЕЙМАВАННЕ МЯСА — нанясенне на мясныя тушы і іх часткі адбіткаў кляйма і штампаў, пацвярджаючых ветэры-нарна-санітарны кантроль альбо прыналежнасць укормленасці (сортнасць) мяса.
    КЛЕЙЕР — старая назва эстонскіх мясцовых коней.
    141
    КЛЕТАЧНАЯ БАТАРЭЯ — агрэгат з клетак для вырошчван-ня і ўтрымання птушак.
    КЛЕТАЧНАЕ ЎТРЫМАННЕ ЖЫВЕЛ — сістэма ўтрыман-ня, пры якой жывёлы знаходзяцца ў індывідуальных альбо групавых клетках.
    КЛЯТЧАТКА—тое самае, што і цэлюлоза.
    КЛЕТКА — асноўны структурны, функцыянальны і ўзнаў-ляльны элемент жывой матэрыі. Асноўнымі кампанентамі К. з’яўляюцца: клеткавая мембрана, цытаплазма, ядро. У ядры размяшчаюцца адно ці некалькі ядрышак. Дыфэрэнцыраваныя часткі цытаплазмы называюцца арганоідамі (цэнтрасома, мітахондрыі, апарат Гольджы, эндаплазматычная сетка, рыба-сомы і лізасомы).
    КЛІМАКС (грэч. klimax — лесвіца; klinein — скланяцца, абапірацца) — перыяд у арганізме, калі спыняецца рэпра-дуктыўная дзейнасць яго палавых залоз.
    КЛІМАТ (грэч. kiima (klimatos) — наклон, у прыватнасці, зямной паверхні да сонечных промняў) — шматгадовы рэжым надвор’я таго альбо іншага рэгіёна.
    КЛЮЧЫЦА — косць плечавога пояса ў наземных пазва-ночных.
    КЛЯШЧЫ (Асагіпа) —дробныя членістаногія кл. Arachnoi-dae, уключаюць 3 атр.: Acariformes (акарыформныя кляшчы), Parasitiformes (паразітаформныя кляшчы), Opilioacarina (кляш-чы-сенакосцы).
    КНЕМІДАКАПТЭС (Knemidocoptes, грэч. kneme — голень, ікры + koptein— пашкоджваць)—р. кляшчоў з атр. Acariformes. Пашкоджвае птушак. Від К. mutans выклікае нажную каросту курэй (вапнавая нага). К. laevis (лац. гладкі, роўны) — выклікае ў курэй пашкоджанне скуры, частак цела, пакрытых пер’ямі (скурны кнемідакаптоз).
    КНІЖКА — 3-і аддзел 4-камернага страўніка жвачных млекакормячых.
    КНЬІР — самец свінні, вытворнік. Выкарыстоўваюць з 10-месячнага ўзросту.
    КОЛІБАКТЭРЫЕЗ, colibacteriosis — вострая інфекцый-ная хвароба цялят, парасят, ягнят, пушных звяроў першых дзён жыцця, якая характарызуецца прафузным паносам, цяжкай інтаксікацыяй, абязводжваннем арганізма, а часам — септычнымі і нервовы.мі з’явамі. Узбуджальнік хваробы — патагенныя сералагічныя варыянты кішэчнай палачкі Escherichia соіі. Спрыяюць захворванню жывёл дрэнныя ўмовы ўтрымання і кармлення. Крыніца ўзбуджальніка — хворыя і перахварэўшыя жывёлы, якія вылучаюць з калам і мачой вялікую колькасць патагенных мікробаў. Заражэнне адбываецца галоўным чынам праз стрававальны тракт. Прыметы хваробы ў жывёлы нарастаюць хутка, кароткачасова павышаецца тэм-пература цела, жывёла прыгнечана, пачынаецца прафузны панос, сутаргі і паралічы. Колібактэрыёз дыягнастуюць ком-плексна з улікам вынікаў бактэрыялагічных даследаванняў