• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    ЛІМФАГЕННЫ (лац. lymphogenes — пароджаны лімфай) — які распаўсюджваецца з патокам лімфы.
    ЛІМФАДЭНІТ, lymphadenitis (лац. lympha — празрыстая вада-|-грэч. aden — залоза + itis — запаленне) — запаленне лімфатычных вузлоў. Л. у залежнасці ад паходжання дзеляцца на лімфагенныя, пры якіх паталагічны працэс развіваецца ў рэгіянальных лімфавузлах, і гематагенныя, калі этыялагічны фактар пранікае праз кроў.
    ЛІМФАНГІТ, lymphangitis (лац. lympha+ грэч. angeion — сасуд + itis) —запаленне лімфатычных сасудаў, якія ўскладня-юць розныя запаленчыя захворванні.
    ЛІМФАПЕНІЯ, lymphopenia (лац. lymphocytis — лімфа-цыт-|-грэч. репіа — беднасць) —памяншэнне колькасці лімфа-цытаў у крыві, якое адзначаецца пры запаленчых і септычных працэсах, інтаксікацыях. Сін. лімфацытапенія.
    ЛІМФАЦЫТОЗ, lymphocytosis (лац. lymphocytis + osis — ненармальнае павелічэнне) — адноснае альбо абсалютнае паве-лічэнне лімфацытаў у крыві.
    ЛІМФАЭКСТРАВАЗАТ, lymphoextravasatum (лац. lympha 4-extravasatio— выхад вадкасці з сасуда) —расслаенне тканак лімфай, выходзячай з сасудаў і збіранне яе ў гэтых поласцях. Л. часцей адзначаецца пры разрыве лімфатычных сасудаў у выніку траўматычных пашкоджанняў. Месца Л. харак-тарызуецца павольна нарастаючай прыпухласцю. Малабалючае, без павышэння мясцовай тэмпературы. Пры лячэнні жывёле даюць спакой, наладжваюць сціскаючыя павязкі. Прапаноўва-ецца ў поласць Л. уводзіць 1%-ныя спіртавыя растворы фармаліну альбо ёду.
    ЛІМФАЦЫТЫ (лімфа + ...цыт) — адна з форм незярністых лейкацытаў (агранулацытаў) у пазваночных.
    ЛІМУЗІН — парода буйн. par. жыв. мяснога напрамку. Выведзена ў Францыі ў 19 ст. Масць — цёмна-чырвоная. Надой—1500—1800 кг. К 12 мес пры адкорме маса бычкоў дасягае 450 кг. Забойны выхад — 58—60 %. Распаўсюджана ў многіх краінах свету.
    ЛІНАГНАТУС (Linognathus) — р. вошай.
    ЛІНГВАТУЛІДОЗЫ (linguatulidoses) — інвазійныя захвор-ванні жывёл, выклікаемыя членістаногімі эндапаразітамі. Сі-стэматычны стан невядомы. Хварэюць драпежнікі, коні, алені.
    155
    ЛІНКОЛЬНСКАЯ ПАРОДА АВЕЧАК— паўтанкарунная, мясашэрснага напрамку. Выведзена ў Англіі ў 19 ст. Настрыг воўны з бараноў — 9—10 кг, а з матак — 6—6,5 кг. Плада-вітасць—115—120%. Патрабавальныя да ўмоў утрымання і кармлення. Распаўсюджаны ў многіх краінах свету.
    ЛІНЬКА — працэс змены вонкавых покрываў і розных іх утварэнняў (куцікулы, шэрсці і інш.) у жывёл. Можа быць узроставай (праходзіць у першыя месяцы жыцця), сезоннай (у пэўныя сезоны года) і пастаяннай (на працягу ўсяго года). Працэсы Л. рэгулююцца дзейнасцю залоз унутранай сакрэцыі.
    ЛІПЕРОЗІЯ (lyperosia, грэч. Іурего — засмучальны) — р. крывасасучых мух (жыгалкі).
    ЛІПЕЎРУС (lipeurus, грэч. lipos — тлушч + oura — хвост) — р. пер’еедаў з сям. Philopteridae.
    ЛІТОЎСКАЯ ЧОРНАГАЛОВАЯ ПАРОДА АВЕЧАК — паў-танкарунная, мясашэрснага напрамку. Выведзена ў пачатку 20 ст. у Літве шляхам скрыжавання мясцовых грубашэрсных авечак з нямецкімі чорнагаловымі і шропшырамі. Настрыг воўны з бараноў 4—7,5 кг, з матак — 3—6 кг. Пладавітасць — 120—130 %. Разводзяць пераважна ў Кітаі і на еўрапейскай частцы Расіі.
    ЛІСТЭРЫЕЗ (listeriosis) — інфекцыйная хвароба млека-кормячых і птушак, якая характарызуецца паражэннем цэнт-ральнай нервовай сістэмы, сепсіса.м, абортамі, метрытамі, ма-стытамі. Узбуджальнік — Listeria monocytogenes, устойлівы ў знешнім асяроддзі. Успрыімлівыя ўсе віды жывёл, хварэюць і людзі. Крыніцай узбуджальніка з’яўляюцца хворыя і перахварэў-шыя жывёлы, мышападобныя грызуны, насякомыя, кляшчы. Заражэнне адбываецца аліментарным і аэрагенным шляхам, а таксама праз пашкоджаную скуру. Дыягназ ставяць на аснове эпізааталагічных даных (стацыянарнасць), клінічных прыкмет (асабліва—паражэнне ЦНС), вынікаў ускрыцця і, галоўным чынам, бактэрыялагічных даследаванняў. Сродкаў спецыфічнага лячэння няма. Выкарыстоўваюць антыбіётыкі тэтрацыклінавага раду, лячэнне сімптаматычнае. Умоўна зда-ровых жывёл вакцынуюць.
    ЛІХАМАНКА (лац. febris) — абаронча-прыстасаваная рэ-акцыя. Праяўляецца павышэннем тэмпературы цела, змянен-нем абмену рэчываў, кровазвароту. Сімптомакомплекс шматлікіх інфекцыйных хвароб.
    ЛІЦЭНЗІЯ ПАЛЯЎНІЧАЯ (лац. licentia—свабода, пра-ва)—дазвол паляўнічай гаспадаркі (інспекцыі) на здабычу вызначаных відаў жывёл.
    ЛІЧЫНКА — постэмбрыянальная стадыя індывідуальнага развіцця мнагаклетачных беспазваночных і некаторых пазва-ночных жывёл (рыб і земнаводных), у якіх запасы пажыўных рэчываў у яйку недастатковыя для завяршэння морфагенезу.
    ЛІЧЫНКА ІНВАЗІЙНАЯ (лац. invasio — нападзенне) — лічынка паразітычных жывёл, здольная да заражэння (інвазіі) сваіх гаспадароў.
    156
    ...ЛОГІЯ (грэч. logos — слова, вучэнне) — частка складаных слоў, якая вызначае: вучэнне, навука (альбо галіна яе), веды.
    ЛОГАВА— месца даўгачаснага адпачынку, спячкі альбо нараджэння дзіцянят у некаторых млекакормячых (напр., у лісіц, ваўкоў і г. д.).
    ЛОСЬ РАГАТЫ, Alces alus — парнакапытная жывёла сям. аленяў. Распаўсюджаны ў лясной зоне Азіі, Еўропы, Паўночнай Амерыкі. Трымаецца па адным альбо групамі па 5—8 галоў. Харчуецца травяністымі раслінамі. Аб’ект промыслу.
    ЛУПІНОЗ, lupinosis (ад назв. расліны віду lupinus + osis — хвароба) — вострае альбо хранічнае атручванне жывёл алкалоі-даўтрымліваючымі відамі лупінаў. Дзеючы пачатак апошніх — алкалоід лупінін.
    Л-ФОРМЫ БАКТЭРЫЙ — змененыя формы бактэрый, якія ўзнікаюць у выніку разбурэння клетачнай сценкі альбо страты здольнасці да яе ўтварэння. Л-формы маюць вялікае значэнне ва ўзнікненні латэнтных, хранічных інфекцый і рэ-цыдываў хвароб. Выяўлены пры туберкулёзе, сальманелёзе, бру-цэлёзе і інш.
    ЛЯМБЛІІ (Lamblia, па прозвішчу рускага вучонага Д. Ф. Лямбля) — прасцейшыя кл. жгуцікавых, паразіты тонкага кішэчніка чалавека, сабак.
    ЛЯМБЛІЕЗ (lambliosis) — хвароба, узбуджаемая Lamblia intestinalis (лац. кішэчны). Наглядаюцца з’явы энтэракаліту, халецыстыту. Часта працякае без клінічных адзнак.
    ЛЯНЦЕЦ’ ШЫРОКІ — гл. Дыфілабатрыёзы.
    ЛЯРВІЦЫДЫ (лац. larva — лічынка 4-coedo— забі-ваю) — хімічныя рэчывы, якія ўжываюць для знішчэння лічынак і вусеняў насякомых.
    ЛЯТАЛЬНАСЦЬ, СМЯРОТНАСЦЬ (лац. letalis — смярот-ны) — паказчык, які характарызуе цяжкасць цячэння хваробы, працэнтныя суадносіны ліку загінуўшых ад дадзенай хваробы да ліку захварэўшых ёй.
    ЛЯЧЭБНАЯ ЭФЕКТЫЎНАСЦЬ — паказчык рэзультатыўна-сці лячэння, які выражаецца працэнтнымі суадносінамі ліку ачуньваючых жывёл у выніку лячэння да ліку тых, што лячыліся пры пэўнай паталогіі.
    М
    МАГНІЙ, Magnesium — хім. элемент II групы перыядычнай сістэмы Мендзялеева. У зямной кары змяшчаецца 2,1 %. Пры недахопе гэтага элементу ў кармах буйн. par. жыв. хварэе травяной тэтаніяй.
    МАДЫФІКАЦЫЯ (лац. modificatio (modus) — мера, вы-гляд)—змяненні адзнак арганізма (яго фенатыпу), выкліка-ныя фактарамі знешняга асяроддзя і не звязаныя са змяненнямі генатыпу.
    МАЗКІ — прэпараты, якія прыгатаваны з даследуемага
    157
    матэрыялу (гною, макрот, крыві і г. д.), нанесенага на прад-метнае шкло, і прызначаныя для вывучэння пад мікраскопам.
    МАЗОЛІ — лакальнае патаўшчэнне рагавога слою эпідэрмі-су скуры, якое ахоўвае яе ад пашкоджанняў.
    МАЙКІ, Меіое — р. бяскрылых жукоў сям. нарыўнікаў. Лі-чынкі М. шкодзяць пчалярству (гл. Мелеёз пчол).
    МАЙСКІЯ ЖУКІ (Melolonthae) — майскія хрушчы — сям. пласцінчатавусых (Scarabacidae). Шкоднікі дрэваў, садовых і палявых культур. М. ж.— прам. гасп. узбуджальнікаў макра-кантарынхозу свіней.
    МАКРА... (грэч. macros — доўгі, вялікі) — частка складаных слоў, якая паказвае на вялікі памер чаго-небудзь.
    МАКРАКАНТАРЫНХОЗ, macracanthorhynchosis — гель-мінтоз свіней і іншых жывёл, выклікаемы паразітаваннем у тонкім кішэчніку скрэбняў. Распаўсюджаны ачагова ў Бела-русі, Грузіі, на Д. Усходзе. Хварэюць свінні старэй года. На-глядаюцца прыгнечанне, дрэнны апетыт, затрымліваецца рост, наглядаецца панос з крывёй, сутаргі. Для лячэння выкары-стоўваюць настой багуну.
    МАКРАКАНТАРЫНХУС (Macracanthorhynchus, грэч. mak-ros — вялікі, доўгі + akantha — калючка, шып-|-rhynchos— хабаток) — р. скрэбняў, паразітуюць у кішэчніку млекакор-мячых. Від М. hirudinaceus (лац. hirudo — п’яўка) — паразітуе ў свіней, вавёрак, буйн. par. жыв., сабак, андатраў, чалавека. йрам. гасп.— майскія жукі, гнаявікі, насарогі, бронзаўкі.
    МАКРАФАГІ(грэч. makros — доўгі, вялікі + phagos — абжо-ра) — вялікія фагацыты, фагацытарныя клеткі, якія інтэнсіўна фагацытыруюць чужародны матэрыял, папаўшы у кроваток. Падраздзяляюцца на рухомыя (манацыты крыві, полібласты, гістацыты і інш.) і нерухомыя (рэтыкулярныя клеткі селязёнкі, лімфатычных вузлоў, купфераўскія клеткі печані, эндатэлій крывяносных сасудаў і інш.). Асаблівую ролю іграюць у імунным адказе. Яны папярэдне апрацоўваюць антыген і пераўтвараюць яго ў больш даступны для лімфацытаў.
    МАКРАЭВАЛЮЦЫЯ (макра...+эвалюцыя) —эвалюцый-ныя пераўтварэнні, вядучыя да фарміравання таксонаў больш вышэйшага рангу, чым від. Тэрмін «М.» уведзены Ю. А. Філіп-чанка (1927).
    МАКРАЭЛЕМЕНТЫ (грэч. makros — вялікі + лац. dementum— першапачатковае рэчыва) —хім. элементы, якія скла-даюць асноўную масу жывога рэчыва (99,4 %). Да М. адносяць кісларод, вуглярод, вадарод, кальцый, азот, калій, фосфар, маг-ній, серу, хлор, натрый.
    МАКРЭЦЬІ, Ceratopogonidae (грэч. keros — рог-|-pogoni-оп — зазубіна, кручок) — сям. крывасасучых двухкрылых нася-комых з п/а Nematocera. Самыя дробныя крывасосы. Распаў-сюджаны ўсюды. З’яўляюцца прам. гасп. некаторых нематодаў (анхацэркі і інш.).
    МАКУХА — пабочны прадукт, атрымліваемы пасля ўдалення масла з насення маслічных культур. Багата пратэінам (37,2 кг) 158
    і тлушчам (8—10%), кармавых адзінак— 108 у 100 кг масы. Некаторыя М. змяшчаюць ядавітыя рэчывы (у бабоўнікавай Mace— гасіпол, у льняной — сінільную кіслату і г. д.).
    МАЛАКАЛОГІЯ (грэч. malakion — малюск-|-logos— ву-чэнне) — галіна заалогіі, якая вывучае малюскаў.
    МАЛАКО — сакрэт малочных залоз млекакормячых, які пры-значаны для выкормлівання дзіцянят.
    МАЛАТОЧАК — слухавая костачка сярэдняга вуха млека-кормячых.
    МАЛАФАП, Mallophaga (грэч. mallos — жмут шэрсці + + phagein — харчавацца) — атр. бяскрылых насякомых. Паста-янныя паразіты. Уключаюць 3 сям.: Trichodectidae (вала-саеды), Menoponidae (пухаеды), Philopteridae (пер'ееды). Распаўсюджаны ўсюды.