• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    МІКСАМАТОЗ ТРУСОЎ, myxomatosis cuniculorum — інфекцыйная кантагіёзная хвароба, якая праяўляецца блефара-кан’юнктывітам, ацёчна-студзяністай інфільтрацыяй падскурнай клятчаткі ў вобласці галавы, вонкавых палавых органаў, ануса і іншых участкаў цела. Узбуджальнік — ДНК-змяш-чаючы вірус з р. Leporipoxvirus, сям. Poxviridae, устойлі-вы ў знешнім асяроддзі. Хварэюць трусы ўсіх узростаў, пры гэтым з’яўляюцца крыніцай інфекцыі. Перадача віруса адбыва-ецца пры кантакце з хворымі, а таксама пры дапамозе інвента-ру, кармоў, насякомых, птушак. Цячэнне хваробы вострае. У хво-рых жывёл гнойныя выцяканні з вачэй, ацёчнасць павек, вушных ракавін, спіны. Скура збіраецца ў валікападобныя складкі, вушы звісаюць. Хвароба заканчваецца смерцю на 5—14-ы дзень захворвання. Хворых лячыць немэтазгодна, іх знішчаюць. Усіх здаровых трусоў абавязкова вакцынуюць супраць гэтай хва-робы.
    МІЛІАРНЫ (лац. miliaris — просападобны) — велічыня з прасяное зерне.
    МІЭЛІТ, myelitis (грэч. myelos — спінны мозг + itis — за-паленне) — запаленне спіннога мозгу, звычайна ахопліваючае вялікую частку яго папярэчніка з пашкоджаннем як шэрага, так і белага рэчыва. Часцей адзначаецца ў сабак.
    МІЯГЛАБІНУРЫЯ, myoglobinuria (лац. myoglobinum — міяглабін + грэч. uron — мача) — захворванне, якое працякае з парушэннем бялковага і вугляводнага абмену і суправаджаецца дыстрафічнымі змяненнямі шкілетнай мускулатуры і вылучэннем з мачой фарбуючага рэчыва мышц міяглабіну, хварэюць М. коні. Прычынай захворвання з’яўляецца працяглае стойлавае ўтрыманне коней з багатым кармленнем і наступнай узмоц-ненай працай, а таксама незбалансаванае кармленне, часцей — недабраякаснымі кармамі. Праяўляецца М. парушэннем актыў-ных рухаў, зацвярдзеннем перыферычных мышцаў, асабліва задняй палавіны цела, іх хваравітасцю, змяненнем колеру мачы. Пры лячэнні жывёл забяспечваюць багатай падсцілкай, праводзяць катэтэрызацыю мачавога пузыра, выкарыстоўваюць
    167
    сродкі, якія падымаюць акісляльна-аднаўленчыя працэсы, здымаючыя ацыдоз, а таксама сімптаматычныя.
    МІЯЛОІДНАЯ ТКАНКА (грэч. myelos — касцявы мозг + 4-eidos — від) — крывятворная тканка, утвараючая ў пазваноч-ных асноўны крывятворны орган — чырвоны касцявы мозг.
    МІЯЗІТ, myositis (грэч. mys — мышца + itis — запаленне) — запаленне мышцаў рознай этыялогіі, якое праяўляецца балявым сіндромам, развіццём мышачнай слабасці, а часам атрафіяй па-шкоджаных мышачных груп.
    МІЯКАРД (мія... + грэч. kardia — сэрца) — мышачная сцен-ка сэрца пазваночных жывёл, утвораная папярэчна-паласатай мускулатурай, у якой праходзяць праслойкі злучальнай тканкі з крывяноснымі сасудамі, якія сілкуюць сэрца.
    МІЯКАРДЫЯДЬІСТРАФІЯ, myocardiodystrophia (грэч. mys 4-kardia — сэрца + dys — сапсаванасць -|- trophe — хар-чаванне) — парушэнне харчавання сардэчнай мышцы, пачатко-вая стадыя развіцця міякардозу.
    МІЯКАРДЫТ, myocarditis (грэч. mys + kardia + itis) — запаленне сардэчнай мышцы, якое суправаджаецца павышанай яе ўзбуджальнасцю. Распазнаюць востры і хранічны, ачаговы і дыфузны М. Узнікае як другасны працэс пасля інфекцыйных, інвазійных захворванняў. Працякае пры рэзкім парушэнні сардэ-чнай дзейнасці. Лячэнне назначаюць у залежнасці ад стадыі працэсу: у 1-й— спакой, холад на вобласць сэрца, у 2-й — сардэчныя прэпараты, але не павышаючыя ўзбуджальнасці міякарду.
    МІЯКАРДОЗ, myocardosis (грэч. mys + kardia+ osis — хва-равіты стан) — збіральная назва паражэнняў міякарда неза-паленчага характару. М. узнікае як вынік недахопу ў арганізме вітамінаў, бялкоў, вугляводаў, мінеральных рэчываў, як усклад-ненне іншых захворванняў. Праяўляецца сардэчным недахопам. Пры лячэнні назначаюць памяркоўны мацыён, паўнацэннае кармленне, сардэчныя прэпараты.
    МІЯЛГІЯ, myalgia (грэч. mys — мышца +algos — боль) — дыфузны альбо лакалізаваны боль у пэўных групах мышцаў, які ўзнікае як спантанна, так і пры пальпацыі. М. звычайна працякае без яўных анатамічных змяненняў.
    МІЯМЕТРЫТ, myometritis (грэч. mys + metra — маткаф + itis) — запаленне мышачнай абалонкі маткі. М. часцей за ўсё з’яўляецца вынікам эндаметрытаў.
    МІКРА... (грэч. mikros — малы) — частка складаных слоў, якая ўказвае на малыя памеры альбо малую велічыню чаго-небудзь.
    МІКРАБІЯЛОГІЯ (грэч. mikros — малы + bios — жыццё + 4-logos — вучэнне) — навука, якая вывучае мікраарганізмы, іх сістэматыку, марфалогію, фізіялогію, біяхімію, генетыку, рас-паўсюджванне і ролю ў кругазвароце рэчываў у прыродзе, a таксама ў этыялогіі інфекцыйных хвароб.
    МІКРААРГАНІЗМЫ (грэч. mikros — малы4-лац. organis-mus — арганізм), мікробы—нябачныя няўзброеным вокам ад-168
    на- і шматклетачныя арганізмы расліннага і жывёльнага па-ходжання, а таксама арганізмы, якія займаюць прамежны стан паміж раслінным і жывёльным светам. Уключаюць бак-тэрыі, вірусы, рыкетсіі, мікаплазмы, дрожджы, актынаміцэты, цвілыя грыбы, мікраскапічныя водарасці, прасцейшыя.
    МІКРАСКОП (грэч. mikros — малы-1-skopeo — бачыць) — аптычны прыбор для атрымання павялічаных адлюстраванняў аб’ектаў, нябачных няўзброеным вокам.
    МІКРАСКАПІЯ — даследаванне нябачных няўзброеным во-кам аб’ектаў пры дапамозе мікраскопа.
    МІКРАСПАРОЗ (microsporosis) — высокакантагіёзная грыбковая хвароба жывёл, якая характарызуецца паверхневым запаленнем скуры і абломліваннем на пашкоджаных участках валасоў. Хварэе ім і чалавек. Узбуджальнікі — грыбкі з р. Microsporum: у коней — М. equinum; у сабак і кошак — М. lanosum,M. gypseum; у свіней — М. nanum. Крыніцайузбуджаль-ніка з’яўляюцца хворыя жывёлы і носьбіты хваробы. Заражэнне адбываецца пры прамым кантакце, а таксама праз інфіцыраваны корм, падсцілку, прадметы догляду. Дыягназ устанаўліваюць на аснове клінічнай карціны і лабараторных даследаванняў (люмінесцэнтны, мікраскапічны і бактэрыялагічны метады). Спецыфічная тэрапія не распрацавана, назначаюць грызеафуль-він, апрацоўваюць саліцылавымі і ёднымі прэпаратамі, фун-гіцыднымі мазямі і г. д. Сродкі спецыфічнай прафілактыкі адсутнічаюць, таму пры ліквідацыі хваробы выконваюць агуль-ныя ветэрынарна-санітарныя мерапрыемствы.
    МІКРАСПАРЫДЫЕЗЫ РЫБ (Microsporidioses piscearum, грэч. micros — малы + spora-—семя + eides— выгляд, абрыс, лац. piscis — рыба) — інвазійная хвароба марскіх і прэснавод-ных рыб, узбуджаемая мікраспарыдыямі сям. Nosematidae. Распаўсюджаны ўсюды. Наглядаецца ўтварэнне цыстаў на ску-ры, жабрах, унутраных органах.
    МІКРАФАГІ (мікра... + ...фаг)—адна з форм зярністых лейкацытаў (гранулацытаў) у пазваночных.
    МІКРАФІЛЯРЬІЯ (мікра... +лац. filum — піць) —лічынкі некаторых нематодаў, якія паразітуюць у крыві альбо тканках птушак, млекакормячых і чалавека.
    МІКРАЭВАЛЮЦЫЯ (мікра...+эвалюцыя) —сукупнасць эвалюцыйных працэсаў, якія працякаюць у папуляцыях віду і прыводзяць да змяненняў генафондаў гэтых папуляцый і ўтварэння новых відаў.
    МІКРАЭЛЕМЕНТЫ — хімічныя элементы, якія змяшчаюцца ў арганізмах у невялікіх колькасцях (алюміній, жалеза, медзь, марганец, цынк, малібдэн, кобальт, ёд і інш.).
    МІНЕРАЛЬНЫЯ КАРМЫ — прадукты натуральнага і штуч-нага паходжання, якія выкарыстоўваюцца ў якасці кармавых дабавак для збалансавання рацыёнаў жывёл па мінеральнаму складу.
    МІРАЦЫДЗІЙ (грэч. meirakion — хлопчык) — 1-я лічынач-ная вольнажывучая стадыя дыгенетычных смактуноў.
    169
    МІРГАРАДСКАЯ ПАРОДА СВІНЕЙ — мясасальнага на-прамку. Выведзена ў Палтаўскай вобласці скрыжаваннем мясцовых чорна-пярэстых свіней з кнырамі беркшырскай, сярэдняй белай, буйной белай, буйной чорнай і інш. Пладаві-тасць— 10—11 парасят, затраты кармоў на 1 кг прыросту — 4,2—4,5 к. адз.
    МІТОЗ, КАРЫЯКІНЕЗ (грэч. mitos — нітка) — непрамое дзяленне, пры якім ядро праходзіць некалькі стадый, паступова і безупынна пераходзячых адна ў другую: прафазу, праметафа-зу, метафазу, анафазу і цэлафазу.
    МІТАХОНДРЫІ (грэч. mitos — нітка + chondrion — зерне, крупінка) — арганоіды клеткі, якія забяспечваюць арганізм энергіяй.
    МІШЭРАВЫ МЯШОЧКІ — цысты ў мышцах жывёл, якія з’яўляюцца адной са стадый развіцця саркацыстаў у прам. гасп.
    МІЯПАТЫЯ, myopathia (грэч. mys +pathos— хвароба) — захворванне шкілетных мышцаў незапаленчага характару, якое суправаджаецца функцыянальнымі парушэннямі пашкоджаных мышцаў, болямі.
    МЛЕКАКОРМЯЧЫЯ, Mammalia (лац. mamma — жаночыя грудзі, сасок, вымя) — кл. найбольш высокаарганізаваных пазваночных жывёл. Аб’ядноўвае каля 4 тыс. відаў.
    МНАГАПЛОДДЗЕ — здольнасць самак млекакормячых на-раджаць некалькі дзіцянят.
    МНАГАЯДНАСЦЬ — тое самае, што і паліфагія.
    МОЗГ — цэнтральны аддзел нервовай сістэмы ў жывёл, які забяспечвае рэгуляцыю ўсіх жыццёвых функцый арганізма, у т. л. і вышэйшую нервовую дзейнасць. У многіх беспазваночных прадстаўлены надглотачнымі гангліямі. У пазваночных М. падраздзяляецца на спінны і галаўны.
    МОЛІ, Tincides — сапраўдныя молі, сям. насякомых атр. лускакрылых, матылькоў (lepidoptera). Распаўсюджаны ўсюды. Пражываюць у закрытых памяшканнях. Шкоднікі мехавых і шарсцяных вырабаў, скураной сыравіны, пяра, шчацінак, ва-шчыны.
    МАРУЛА (лац. morula (morum) —тутавая ягада)—ста-дыя развіцця мнагаклетачных у перыяд драблення.
    МОЧАКАМЕННАЯ ХВАРОБА, urolithiasis (грэч. uron — мача-|-lithos — камень+iasis — хвароба) — захворванне, якое характарызуецца ўтварэннем у нырачнай лаханцы і мачавых шляхах мачавога пяску альбо камянёў. Адзначаецца галоўным чынам у буйн. par. жыв., коней.
    МОЧАКІСЛЫ ДЫЯТЭЗ, diathesis urica (грэч. diathesis — схільнасць + лац. uricus — мочакіслы)—хвароба, якая ха-рактарызуецца парушэннем абмену нуклеінавых кіслот, нуклеа-тыдаў, пурынавых асноў, вядучых да збірання ў арганізме мачавой кіслаты і яе солей і другаснаму пашкоджанню розных сістэм і органаў. Хвароба адзначаецца пераважна ў курэй. Распазнаюць сустаўную і вісцэральную формы М. к. д.
    170
    МОШКІ, Simuliidae (лац. simulare — прытварацца) — крывасасучыя двухкрылыя насякомыя з п/а Nematocera. Распаўсюджаны ўсюды, паблізу цякучых вадаёмаў. Злосныя крывасмокі. Пераносяць узбуджальнікаў некаторых гельмінто-заў (анхацэркозы). Пры масавым нападзенні ў жывёл выкліка-юць сімуліідатаксікоз (гл.).
    МУЛ (лац. mulus) — хатняя жывёла, гібрыд каня (кабылы) і асла (самца). Жыве да 40 гадоў. Бясплодны. Разводзяць у Азіі, Афрыцы, Еўропе.
    МУЛЬТЫФУНКЦЫЯНАЛЬНАСЦЬ (лац. multum — мно-га-f-functio— дзейнасць) — выконванне органамі некалькіх функцый.