• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    МУЛЬТЫЦЭПС, Multiceps (лац. multus — шматлікі + + kephale — галава) —р. цэстодаў з п/а Taeniata. Паразіту-юць у тонкім кішэчніку драпежных. Від М. multiceps — па-разіт сабак, ваўкоў, лісіц, пясцоў, шакалаў. Лічынкі Coenurus cerebralis паразітуюць у галаўным, радзей — у спінным мазгу жвачных, часам — чалавека, выклікаюць цэнуроз (гл.). М. skrjabini паразітуе ў тонкім кішэчніку сабак, ваўкоў. Лічынкі Coenurus skrjabini паразітуюць у падскурнай клятчатцы, мышцах, брушной поласці авечак, коз. М. serialis (лац. series — цэп, вераніца) — паразітуе ў кішэчніку драпежных. Лічынка Coenurus serialis паразітуе ў міжмышачнай злучаль-най тканцы грызуноў (трусоў і зайцоў). Імагінальныя стадыі цэстодаў выклікаюць мультыцэптозы драпежных (гл.)
    МУЛЬТЫІДЭПТОЗЫ (multiceptoses) — гельмінтозы дра-пежных, выклікаемыя цэстодамі р. Multiceps. Пашкоджваюць тонкі кішэчнік. Распаўсюджаны ўсюды. У хворых наглядаюцца паносы, ваніты, адставанне ў развіцці, змардаванне, часам — нервовыя з’явы. 3 лячэбнай мэтай прапаноўваюць выка-рыстоўваць арэкалін броміста-вадародны, фенасал, філіксан і інш.
    МУМІФІКАЦЫЯ, mumificatio (араб. mumija — мумія + лац. facia — раблю) — а) сухая гангрэна, якая характарызуецца высыханнем і пачарненнем змярцвелых тканак; б) працэс высы-хання трупа альбо яго частак, які адносіцца да позніх трупных змяненняў.
    МУРАЎІ, Formicoidea — надсям, насякомых атр. перапон-чатакрылых. Каля 10 тыс. відаў. Грамадскія насякомыя. Жывуць у гнёздах (муравейніках), дзе акрамя крылатых самцоў і самак знаходзяцца адна альбо некалькі бяскрылых яйцакладучых самак і шмат бяскрылых рабочых асобін (неда-развітыя самкі).
    МУСКУЛАТУРА — сукупнасць мышцаў.
    МУСКУСНЫЯ КАЧКІ — парода качак. Узніклі ад дзікіх паўднёва-амерыканскіх. М. к. вызначаюцца наяўнасцю над дзюбай і ў вобласці вачэй мясістых нарастаў — «каралаў» і мясістых бародавак, якія выдзяляюць тлушч з пахам мускусу. Пры скрыжаванні з другімі пародамі даюць скараспелыя гібрыды, т. н. мюларды. Разводзяць у многіх краінах.
    171
    МУТАГЕННЫ (ад мутацыі + грэч. genes — нараджаючы, народжаны) — фізічныя і хімічныя фактары, уздзеянне якіх на жывёльныя арганізмы прыводзіць да з’яўлення мутацый з частатой, перавышаючай натуральны ўзровень.
    МУТАЦЫЯ (лац. mutatio — змяненне, змена) — нечаканае і рэзкае змяненне адзнак і ўласцівасцей арганізма, якія пера-даюцца па спадчыне.
    МУТУАЛІЗМ (лац. mutus — бачны)—двухбаковая карыс-ная форма сімбіёзу.
    МУХІ— насякомыя з п/а Brachycera, атр. Diptera. Рас-паўсюджаны ўсюды. Уключаюць сям.: сапраўдныя мухі (Muscidae), сінія і зялёныя мухі (Caliphoridae) і шэрыя мясныя (Sarcophagidae). Большасць з’яўляецца механічнымі і прам. гасп. узбуджальнікаў інфекцыйных і некаторых інвазійных хва-роб (тэлязіі, драшэі, габранэмы, парафілярыі і інш.). Некаторыя выклікаюць хваробы (гл. міязы, вальфартыёз).
    МУФЛОН, Ovis ammon musimon — жвачная парнакапытная жывёла р. бараноў, падвід архара. Адзін з продкаў хатніх авечак.
    МЫТ, adenitis equorum — інфекцыйная хвароба коней, якая характарызуецца ліхаманкай, гнойна-катаральным запаленнем слізістых абалонак носа і глоткі, а таксама гнойным запаленнем падсківічных вузлоў. Узбуджальнік — Streptococcus equi (мыт-ны стрэптакок), устойлівы ў знешнім асяроддзі. Хварэюць маладыя коні. Заражэнне адбываецца часцей аліментарным і радзей — аэрагенным шляхам. Праяўляецца мыт спарадычна альбо ў выглядзе эпізаатычных успышак. У хворых жывёл павышаецца тэмпература цела, запаленне слізістых носа і глоткі. 3 носа вылучаецца слізіста-гнойны эксудат. Падсківічныя вузлы павялічаны, гарачыя, хваравітыя, пры іх ускрыцці вылучаецца густы, жоўты гной. Дыягназ ставіцца на аснове клініка-эпізааталагічных даных і бактэрыялагічных даследаванняў. Пры лячэнні ўскрываюць абсцэсы і апрацоўваюць раны. Выкарыстоў-ваюць антыбіётыкі, сульфаніламідныя прэпараты. Спецыфічная прафілактыка не распрацавана.
    МЫШАПАДОБНЫЯ ГРЫЗУНЫ — зборная назва дробных грызуноў сям. хамяковых і мышыных (палёўкі, лемінгі, хамячкі). З’яўляюцца шкоднікамі сельскагаспадарчай прадук-цыі і пераносчыкамі ўзбуджальнікаў заразных хвароб.
    МЫШАЧНАЯ ТКАНКА — тканка ў беспазваночных і па-званочных, якая ажыццяўляе скарачэнне мышцаў.
    МЫШЦЫ, musculi — органы цела жывёл, якія складаюцца з мышачнай тканкі, здольнай скарачацца пад уплывам нервовых імпульсаў. Забяспечваюць рух органаў і тканак.
    МЮЛЕРЫЕЗ, muelleriosis — гельмінтозная хвароба авечак і коз, узбуджальнік — нематода М. capillaris, паразітуе ў альвеолах і драбнейшых бронхах. Распаўсюджана ў цэнтраль-най і паўночнай зонах былога СССР, Закаўказзі. Характарызуец-ца наяўнасцю балючага кашлю, адказам ад корму, змардаван-нем. Віды Miiellerius capillaris (у гонар нямецкага даследчыка
    172
    F. Miiller i capillaris — валасаты) — паразітуе ў жвачных. Прам. гасп.— наземныя малюскі.
    МЮЛЕРАЎ КАНАЛ (ад імя I. Мюлера) — праток, які злучае варонку і каналец перадныркі з поласцю клаакі ў зародкаў пазваночных, акрамя кругларотых і некаторых відаў рыб.
    МЯКІНА — адыходы ад малацьбы і ачысткі зернявых і зерне-бабовых культур (насенныя коркі, часткі каласкоў, сцёблаў, недаразвітыя зярняты і г. д.). Выкарыстоўваюць як грубы корм.
    МЯСА — цэлыя тушы альбо часткі туш забітых жывёл. Ка-рысны харчовы прадукт.
    МЯСАКОСНАЯ МУКА — бялкова-мінеральны корм. Вы-рабляецца з непрыгодных для харчовых мэт боенскіх адыходаў, туш жывёл. У 1 кг змяшчаецца 1,04 к. адз. і каля 341 г засваяль-нага пратэіну.
    МЯШОТЧАТЫ РАСПЛОД ПЧОЛ — інфекцыйная хвароба, якая выклікае гібель дарослых, часцей — запячатаных лічынак і маладых кукалак. Узбуджальнік — вірус. Спрыяльныя факта-ры — недахоп корму і пераахаладжэнне гнязда. Хвароба пра-яўляецца ў першую палавіну лета пасля халадоў і суправа-джаецца гібеллю лічынак, якія бурэюць, набываюць выгляд мяшочка, запоўненага вадзяніста-зярністай масай. Дыягназ ста-вяць на аснове клінічных даных і вірусалагічнага даследавання. На пчальнік накладаюць каранцін. Гняздо ачышчаюць і ўцяпля-юць. Пчол падкормліваюць цукровым сіропам з дабаўленнем тэтрацыкліну. Матку часова аддзяляюць, а затым зноў выпуска-юць на соты альбо замяняюць новай здаровай.
    Н
    НАВАКАІНАВАЯ БЛАКАДА — метад патагенетычнай тэра-піі, які заснаваны на здольнасці ўведзенага ў тканкі раствору здымаць моцнае раздражненне ў зоне паталагічнага ачага, адначасова дзейнічаючы ў якасці слабага раздражняльніка.
    НАГУЛ — адкорм на пашы жывёл, прызначаных на мяса.
    НАДНЫРАЧНІКІ — парныя залозы ўнутранай сакрэцыі ў пазваночных, размешчаныя паблізу верхняга полюса ныркі.
    НАЗААРЭАЛ (грэч. nosos — хвароба-|-area — плошча, пра-стора) — арэал хваробы, вобласць яе распаўсюджвання. Можа быць глабальным, занальным, рэгіянальным, суцэльным, раз’-яднаным, абасобленым, прагрэсіруючым, рэгресіруючым. Ведан-не структуры назаарэала мае значэнне пры планаванні су-працьэпізаатычных мерапрыемстваў.
    НАЗАГЕАГРАФІЧНАЯ КАРТА — карта, якая паказвае асаблівасці геаграфічнага распаўсюджвання асобных хвароб альбо іх груп.
    НАЗАЛОГІЯ (грэч. nosos — хвароба + logos— вучэнне) — вучэнне аб хваробе.
    НАЗЕМА (Nosema, грэч. nosema, nosos — хвароба) — р. унутрыклетачных паразітаў, атр. Microsporidia. Паразітуюць
    173
    у пазваночных і беспазваночных жывёл, спецыфічных для гаспадароў. Выклікаюць назематоз пчол, міксаспарыдыёзы рыб і інш.
    НАЗЕМАТОЗ ПЧОЛ, nosematosis — заразны панос пчол — інвазійная хвароба, выклікаемая аднаклетачным паразітам Nasema apis (лац. пчала). Паражае Н. эпітэліяльныя клеткі сярэдняй кішкі і мальпігіевы сасуды пчол. Наглядаецца панос, недастатковая актыўнасць, масавая гібель.
    НАЕЗНІКІ — група сям. паразітаў перапончатакрылых на-сякомых, прадстаўнікі якіх адкладваюць яйкі ў целы іншых насякомых. Шырока выкарыстоўваюцца ў біялагічнай абароне раслін.
    НАМУЛ — паталагічны стан, які ўзнікае ў выніку ўдараў скуры падэшвы і заваротных частак сценкі капыта. Н. супра-ваджаецца пашкоджваннем сасудаў.
    НАПРУЖАНАСЦЬ ІМУНІТЭТУ — ступень спецыфічнай устойлівасці перахварэўшых альбо імунізаваных жывёл да дзеян-ня патагенных мікробаў альбо таксінаў. Абумоўліваецца пэў-нымі суадносінамі і ўзаемадзеяннем шматлікіх неспецыфічных фактараў (скурныя, слізістыя, лімфатычныя бар’еры, фермен-ты і інгібітары крыві, інтэрферон і г. д.) і фактараў спецыфічнай абароны (гумаральныя і тканкавыя, клетачныя, антыцелы).
    НАПРУЖАНАСЦЬ ЭПІЗААТЫЧНАЙ СІТУАЦЫІ — інтэн-сіўнасць распаўсюджвання хваробы сярод жывёл на канкрэтнай тэрыторыі ў пэўны адрэзак часу, г. зн. характарызуецца часовым і прасторава-геаграфічным паказчыкамі.
    НАР — гібрыд і пакаленне адна- і двухгорбага вярблюда.
    НАРАДЖАЛЬНАСЦЬ — працэс палавога ўзнаўлення цэна-папуляцыі шляхам нараджэння сабе падобных. Выражаецца ў колькасці патомства адной генерацыі. Залежыць ад біятычнага патэнцыялу віду, стану папуляцыі (у прыватнасці, палавога саставу) і біяцэнатычнага.
    НАРМАТЫЎНА-ТЭХНІЧНЫ ДАКУМЕНТ (НТД) — даку-мент, які рэгламентуе выраб і кантроль біялагічных прэпара-таў. Зацверджаны кампетэнтнымі органамі, напр., НТД на вакцыну, дыягностыкум і г. д.
    НАРКОЗ, narcosis (грэч. narkosis — аняменне) — штучна ўзбуджаны глыбокі сон, які суправаджаецца выключэннем усведамлення, аналгезіяй, расслабленнем шкілетнай мускула-туры і прыгнечанасцю рэфлектбрнай актыўнасці.
    НАСАВАЯ ПОЛАСЦЬ — поласць, у якой у пазваночных жывёл размешчаны органы нюху. У легачнадыхаючых Н. п. утварае пачатковы аддзел дыхальных хадоў.
    НАСАГЛОТКА — верхняя частка глоткі, размешчаная ззаду насавой поласці.
    НАСЕДЖВАННЕ ЯЕК — адна з форм клопату аб патом-стве, якая ўласціва птушкам і некаторым відам млекакормячых (качканос).
    НАСКУРНІКІ, Psoroptes — гл. Псараптозы.
    174
    НАСЛЕДАВАННЕ — перадача генетычнай інфармацыі ад аднаго пакалення арганізмаў іншаму.
    НАСЛЕДУЕМАСЦЬ — генетычная абумоўленасць зменліва-сці ў папуляцыі жывёл альбо раслін.
    НАСТАЎЛЕННЕ— дакумент, прыняты Галоўным упраўлен-нем ветэрынарыі СССР, у якім выкладзены парадак, спосаб выкарыстоўвання і дазіроўка біялагічных і хіміятэрапеўтычных прэпаратаў.
    НАСЯКОМЫЯ (Insecta, лац. насякомае) — кл. з т. Arthra-poda (членістаногія). Дарослыя Н. маюць тры пары ног, цела падзелена на галаву, грудзі і брушка. З’яўляюцца шкоднікамі с.-г. культур, паразітамі і пераносчыкамі ўзбуджальнікаў хвароб жывёл і чалавека. Распаўсюджаны ўсюды, асабліва атр. Diptera.