Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі
Выдавец: Ураджай
Памер: 318с.
Мінск 1992
ПАНАФТАЛЬМІТ, panophthalmitis (грэч. pan — усё + opht-halmos — вока + itis) — вострае гнойнае запаленне ўсіх тканак і абалонак вочнага яблыка. Узнікае П. у выніку экзагеннага альбо эндагеннага інфіцыравання. Пры П. адзначаецца рэзкая хваравітасць вочнага яблыка, павышэнне тэмпературы цела, ацёчнасць павек і кан’юнктывы. Адзначаецца пукатасць вочнага яблыка і абмежаванне яго рухомасці. 3 лячэбнай мэтай выка-рыстоўваюць антыбактэрыяльныя прэпараты, навакаінавую тэрапію, хірургічнае ўмяшанне.
ПАНЗАОТЫЯ (грэч. pan — усё + zoon — жывёла) — вы-шэйшая ступень напружанасці (інтэнсіўнасці) эпізаатычнага працэса, пры якой інфекцыйная хвароба шырока распаўсюджва-ецца і паражае некалькі краін, цэлы мацярык альбо нават не-калькі мацерыкоў.
187
ПАНІКУЛІТ, panniculitis (грэч. panniculus — тканка-|-+ itis) —запаленне падскурнай тлушчавай клятчаткі ў выніку закупоркі вывадных пратокаў потавых залоз. Вядома ў авечак пад назвай «патніца», якая сустракаецца пераважна ў гарачае надвор’е.
ПАНКРЭАТЫТ, pancreatitis (грэч. pankreas — падстраўні-кавая залоза + itis)—запаленне падстраўнікавай залозы, якое працякае ў вострай і хранічнай форме.
ПАНТЫ — неакасцянелыя, пакрытыя скурай і воўнай рогі аленяў — высакароднага (марал, ізюбр), плямістага і паўночна-га. З’яўляецца лекавай сыравінай.
ПАНЦЫРЭЎСКІЯ КУРЫ — пародная група курэй мяса-яечнага напрамку. Выведзена ва Ульянаўскай вобласці, яйца-носкасць — 180—220 яек.
ПАПУЛЯЦЫЯ (лац. populatio (populus) — народ, насялен-не) — сукупнасць асобін аднаго віду, якія ўзнаўляюць сябе тымі альбо іншымі спосабамі размнажэння на працягу многіх пакаленняў, якія функцыяніруюць і развіваюцца ў адным альбо ў шэрагу біяцэнозаў. П. — гэта форма існавання віду. Структура П. характарызуецца складаючымі яе асобінамі і іх размерка-ваннем у прасторы.
ПАПІЛОМА, papilloma (лац. papilla — сасок + грэч. ота — пухліна) —дабраякасная пухліна, якая развіваецца з плоскага альбо пераходнага эпітэлію і мае выгляд сасочкавага разрас-тання.
ПАРА... (грэч. para — каля, міма, па-за) — частка склада-ных слоў, якая вызначае знаходжанне побач, а таксама адхі-ленне, парушэнне чаго-небудзь.
ПАРААЛЕРГІЯ (грэч. para — каля + allos—другі + ег-gon—дзеянне) —з’ява паталагічна змененай рэактыўнасці, якая ўзнікае ў сенсібілізаваным арганізме пасля ўздзеяння агента іншай прыроды, чым той, якім была выклікана сенсібі-лізацыя арганізма.
ПАРАБІЕЗ (пара...+bios — жыццё) — 1. Рэакцыя ўзбу-джаемай тканкі на ўплыў моцных раздражненняў, якая харак-тарызуецца стратай праводнасці і ўзбуджальнасці, г. зн. адзнак тармажэння. Паняцце і тэрмін «П» распрацаваны М. Я. Увя-дзенскім (1901). 2. Штучнае злучэнне 2 (радзей — 3) жывёл — праз крывяносную сістэму альбо зрашчэннем з тканак для выву-чэння ўзаемаўплываў аднаго арганізма на іншы.
ПАРАБРАНЕМА, Parabronema (грэч. рага — побач, каля -|--|-Habronema — назва р. узбуджальніка) — р. нематодаў з п/а Spirurata. Паразітуюць у жвачных, сланоў, вярблюдаў. Прам. гасп.— паўднёвая каровіна жыгалка. Распаўсюджана ў Сяр. Азіі, Крыме, Казахстане, на поўдні Сібіры, Далёкім Усходзе. Выклікае парабранемоз.
ПАРАБУРСІТ, parabursitis (грэч. рага — каля + bursa — сумка + itis) — запаленне тканак, якія размешчаны каля вонка-вай сценкі слізістай альбо сінавіяльнай сумкі.
ПАРАГАНІМУС, Paragonimus (грэч. рага — побач, каля +
188
gonitos — палавыя залозы) — р. трэматодаў з сям. Troglotre-matidae, паражаюць драпежных, жвачных, свіней, чалавека. Від Р. westermani паразітуе ў дробных бронхах, часам — на плеўры, дыяфрагме, падстраўнікавай залозе, у кішэчніку, брыжэечных лімфавузлах, печані, сэрцы, галаўным мазгу, скуры. Прам. гасп.— прэснаводныя малюскі, дад. гасп.— прэснаводныя рачкі і крабы. Распаўсюджаны ў асноўным на Далёкім Усходзе.
ПАРАГРЫП БУЙНОЙ РАГАТАЙ ЖЫВЕЛЫ (парагрып-3, ПГ-3), paragrippus bovium — вострапрацякаючая кантагіёзная хвароба маладняку буйн. par. жыв., якая характарызуецца пашкоджаннем верхніх дыхальных шляхоў. Узбуджальнік — РНК-вірус з сям. параміксавірусаў, не ўстойлівы да фактараў знешняга асяроддзя і фізіка-хімічных уздзеянняў. Часцей хварэюць цяляты да 5—6-месячнага ўзросту ў стадах са збор-ным пагалоўем. Заражэнне адбываецца паветрана-кропельным шляхам і, магчыма, пераральна. У хворых цялят тэмпература цела павышаецца да 42°, наглядаюцца серозныя, а затым слі-зіста-гнойныя выцяканні з носа, кашаль і хрыпы, кан’юнктывіт. Пры бактэрыяльным ускладненні развіваецца пнеўманія, плеў-рыт. 3 улікам клініка-эпізааталагічных даных канчатковы дыягназ ставяць на аснове вірусалагічных і сералагічных даследаванняў.
Пры лячэнні выкарыстоўваюць антыбіётыкі, сульфаніл-амідныя прэпараты, гіперімунную сываратку і сываратку жывёл-рэканвалесцэнтаў.
ПАРАЗІТ (грэч. parasitos — нахлебнік) — арганізм, які жыве за кошт асобін іншага віду і цесна з ім звязаны ў сваім жыццёвым цыкле. П. дзеляцца на эктапаразітаў і эндапара-зітаў, на аблігатных (абавязковых) і факультатыўных (неаба-вязковых).
ПАРАЗІТАРНЫЯ (інвазійныя) хваробы — хваробы, выклі-каемыя паразітамі жывёльнага паходжання. У залежнасці ад ўзбуджальніка распазнаюць: арахнозы (узбуджальнікі — паву-кападобныя), энтамозы (узбуджальнікі — насякомыя), гельмін-тозы (узбуджальнікі — гельмінты), протазаозы (узбуджаль-нікі — прасцейшыя).
ПАРАЗІТЫЗМ (грэч. parasitos — нахлебнік, ад пара.„ + -f-sitos—хлеб, ежа) —форма ўзаемаадносін розных арганіз-маў, адзін з якіх з’яўляецца паразітам, а другі — гаспадаром. Узнік у працэсе цеснага кантакту розных відаў і арганізмаў на базе кармавых і прасторавых сувязей.
ПАРАЗIЦІФОРМЕС, Parasitiformes (лац. forma — фор-ма) —атр. кляшчоў з кл. Arachnoidea (павукападобныя) — паразіціформныя кляшчы. Уключаюць сям. Ixodidae, Argasidae, Dermanyssidae і інш., з’яўляюцца эктапаразітамі і пераносчыка-мі ўзбуджальнікаў хвароб.
ПАРАЗІТАЛОГІЯ (грэч. parasitos — нахлебнік, паразіт + + logos — вучэнне) — біялагічная навука, якая вывучае паразі-таў раслін, жывёл і чалавека, біялагічную і экалагічную ролю паразітызму ў біяцэнозах і экасістэмах.
189
ПАРАЗІТАФАУНА (паразіт + фауна)—паразітычнае на-сельніцтва жывёльнага гаспадара.
ПАРАЗІТАЦЭНОЗ (паразіт + koinos — агульны) — эвалю-цыйна складзенае спалучэнне папуляцый розных паразітаў у гаспадара альбо месцах іх існавання (гняздзе, нары і г. д.).
ПАРАЗІТОЗЫ (parasitoses) — паразітарныя (інвазійныя) хваробы.
ПАРАКЕРАТОЗ СКУРЫ, parakeratosis cutaneus (грэч. para — каля, адхіленне ад нормы + keratos — рагавое ўтварэн-He + osis-j-лац. cutis — скурка) —захворванне, якое звязана з недастатковасцю цынку ў арганізме і праяўляецца затрымкай росту, дэрматытам і нервовай узбуджальнасцю. Часцей адзна-чаецца ў падсвінкаў ва ўзросце 2—6 мес. Захворванне не ўзнікае, калі ў 1 кг корму змяшчаецца цынку не менш 44—60 мг, а кальцыю не больш 10 г. У якасці лячэбнага прэпарата ўжы-ваецца цынку сульфат.
ПАРАКЕ.РАТОЗ РУБЦА, paraceratosis ruminis (parakeratosis + osis +лац. rumen — рубец) —захворванне цялят пасля адымання і ў перыяд інтэнсіўнага кармлення, якое характары-зуецца макраскапічнымі (павелічэнне і ўшчыльненне сасочкаў) і мікраскапічнымі (збіраннем празмерных напластаванняў кера-тынізіраваных лускаватых эпітэліяльных клетак на сасочках рубца) змяненнямі. Прычынай П. з’яўляецца канцэнтратны тып кармлення, асабліва пры выкарыстоўванні грануліраваных кан-цэнтратаў без дастатковай колькасці грубых кармоў.
ПАРАКСІЗМ, paroxysmus (грэч. paroxysmos — раздраж-ненне, узбуджэнне) — сімптомы праяўлення меўшай месца хваробы, якія раптоўна развіваюцца.
ПАРАКСІЗМАЛЬНАЯ ТАХІКАРДЫЯ, tachycardia раго-xysmalis (грэч. paroxysmos + tachycardia — учашчэнне сэрца-біення) — прыступападобнае ўчашчэнне колькасці сардэчных скарачэнняў. Сардэчныя скарачэнні пры П. т. строга рытмічныя і працягваюцца ад некалькіх хвілін да некалькіх дзён.
ПАРАЛІЧ, paralysis (грэч. paralysis — расслабленне) — вы-падзенне рухацельнай функцыі ў выніку розных паталагічных працэсаў у нервовай сістэме, якія выклікаюць парушэнне струк-туры і функцыі рухацельнага аналізатара.
ПАРАМЕТРЬІТ, parametritis (грэч. para — каля + metra— матка + itis) —дыфузнае запаленне каляматачнай клятчаткі альбо шырокіх матачных звязак. Узбуджальнікамі П. з’яўляюцца кішэчная палачка, пратэй, стрэпта- і стафілакокі, неспораўтва-раючыя анаэробы. П. часцей працякае ў выглядзе флегмоны, Жывёлы, якія ачунялі, застаюцца бясплоднымі.
ПАРАМФІСТАМА, Paramphistomum (грэч. рага — побач, каля + amphi — з двух бакоў +stoma — рот) —р. трэматодаў з п/а Paramphistomata. Паразітуюць у страўніку жвачных. Прам. гасп.— прэснаводныя малюскі. Разам з іншымі парам-фістаматыдамі выклікаюць парамфістаматозы.
ПАРАМФІСТАМАТОЗЫ, paramphistomatoses — гельмінто-зы жвачных, выклікаемыя трэматодамі з п/а Paramphisto-190
mata (pp. Paramphistomum, Calicophoron, Gastrothylax, Liorchis). Паразітуюць y перадстраўнікавых жвачных, маладыя формы ў сычугу і тонкім кішэчніку. Распаўсюджаны ўсюды. Пры вострым цячэнні (у маладняку 1,5—2 гадоў) наглядаецца прыгнятанне, дрэнны апетыт, стогны, скрыгат зубамі, змарда-ванне, паносы, ацёкі. Пры хранічным цячэнні — працяглыя паносы, атанія перадстраўнікаў, змардаванне. Для лячэння выкарыстоўваюць бітыянол, гексіхол, панакур.
ПАРАНАПЛАЦЭФАЛА, Paranoplocephala (грэч. para — побач, каля + а — часціца адмоўная+hopion— зброя + kep-hale — галава) — р. цэстодаў з п/а Anoplocephalata. Від Р. та-millana (лац. mamillanus— забяспечаны сасочкамі) —паразі-туе ў тонкім кішэчніку коней, аслоў, мулаў. Прам. гасп.— арыбатыдныя кляшчы. Разам з іншымі анаплацэфалідамі вы-клікаюць анаплацэфалідозы коней. Наглядаюцца энтэрыты, колікі, схудненне, ацёк падгрудка і канечнасцей. Гл. Анапла-цэфалідозы.
ПАРАНЕФРЫТ, paranephritis (грэч. para — побач, каля + -f-nephros — нырка + itis)—запаленне каляныркавай тлушча-вай клятчаткі. П. часцей працякае ў выглядзе каляныркавай флегмоны. Лячэнне жывёл, хворых П., звычайна неэфектыўнае.
ПАРАПЛЕГІЯ, paraplegia (грэч. para + plege— паражэн-не) — параліч дзвюх аднайменных канечнасцей.
ПАРАПРАКТЫТ, paraproctitis (грэч. para + proktos — задні праход) — запаленне каляпрамакішэчнай клятчаткі. П. часцей адзначаецца ў коней і сабак.
ПАРАРЭКСІЯ, parorexia (грэч. para+orexis— жаданне есці) — скажэнне апетыту. П. з’яўляецца сімптомам шматлікіх захворванняў, якія працякаюць з парушэннем абмену рэчываў.