• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    ПАРАСКАРЫДОЗ, parascaridosis — паразітарная хвароба коней, выклікаемая нематодай Р. equorum. Пашкоджваецца тонкі кішэчнік, лічынкі мігрыруюць праз печань і лёгкія. Рас-паўсюджаны ўсюды. Хварэе пераважна маладняк. Наглядаюцца паносы, схудненне, кашаль, адставанне ў развіцці, нервовыя сутаргі. Для лячэння выкарыстоўваюць піперазін, фенатыазін, нілверм, тэтрамізол, панакур.
    ПАРАТУБЕРКУЛ ЕЗ, paraturberculosis — хранічная інфек-цыйная хвароба, якая характарызуецца прафузным паносам, змардаваннем, анеміяй і ўтварэннем папярочна-падоўжанай складкавасці кішэчніка. Узбуджальнік — Mycobacterium paratuberculosis — мікроб, устойлівы да ўздзеянняў знешняга ася-роддзя і розных дэзінфіцыруючых сродкаў. Хварэюць буйн. par. жыв., авечкі; радзей — іншыя жвачныя. Крыніцай уз-буджальніка з’яўляюцца хворыя жывёлы і бактэрыяносьбіты. Фактарамі перадачы служаць інфіцыраваныя кармы, вада, гной і інш. Хвароба працягваецца ад некалькіх тыдняў да 1—2 гадоў. У хворых жывёл адзначаюцца пагаршэнне апетыту, вяласць, анемія слізістых абалонак, прафузны панос, змарда-ванне, зніжэнне надою, атрафія мышцаў зада. Пры пастаноўцы дыягназу ўлічваюць клініка-эпізааталагічныя даныя, патолага-
    191
    анатамічныя і гісталагічныя змяненні, вынікі алергічнага (уво-дзяць птушыны туберкулін) і сералагічнага даследаванняў. Лячэнне не распрацавана. Хворых жывёл здаюць на забой, астатніх даследуюць сералагічным (РСК) і алергічным мета-дамі, станоўча рэагуючых жывёл забіваюць. Праводзяць дэзінфекцыю памяшканняў.
    ПАРАТЫТ, parotitis (грэч. para+otos— вуха + itis) — запаленне калявушной сліннай залозы. П. можа быць адна-баковым і двухбаковым, парэнхіматозным і інтэрстыцыяльным.
    ПАРАФЛЕБІТ, paraphlebitis (грэч. para + phleps — вена + + itis) —запаленне клятчаткі вакол вены. Часцей рэгіструецца П. вакол ярэмнай вены ў выніку парушэння тэхнікі ўнутры-венных ін’екцый.
    ПАРАФІМОЗ, paraphimosis (грэч. para + phimos— ушчам-ленне) — ушчамленне галоўкі палавога члена ў звужанай адтуліне прэпуцыя. Адзначаецца ў коней і сабак.
    ПАРАФІЛЯРЫЕЗ, parafilariosis — паразітарная хвароба коней («сячэнне»), выклікаемая нематодай Р. multipapillosa. Паразітуе ў падскурнай клятчатцы. Прам. гасп.— крывасасу-чыя мухі. Наглядаецца з’яўленне на скуры спіны, бакоў, холкі, лапатак бугаркоў памерам з гарошыну і больш. У сонечныя дні ў гэтых месцах утвараюцца ранкі, якія кроваточаць. Рас-паўсюджан на поўдні.
    ПАРАЦЭКОЗ, parrocoecosis — паразітарная хвароба хатніх качак і дзікіх вадаплаваючых птушак, выклікаемая нематодай Porrocoecum crassum з п/а Ascaridata. Распаўсюджана ў паўднёвых раёнах і на Далёкім Усходзе.
    ПАРВАВІРУСНАЯ ІНФЕКЦЫЯ, parvovirus desease — інфекцыйнае захворванне свіней, якое характарызуецца рухаль-нымі расстройствамі, муміфікацыяй і рассысаннем эмбрыёнаў, абортамі, дачаснымі апаросамі і гібеллю нованароджаных парасят. Узбуджальнік — ДНК-змяшчаючы вірус з сям. парва-вірусаў, які валодае вялікай устойлівасцю ў знешнім асяроддзі. Крыніцай парвавіруса з’яўляюцца кныры і свінаматкі-віруса-носьбіты. Калі заражэнне адбылося ў першыя дні пароснасці, эмбрыёны рассысаюцца, і свінаматка зноў прыходзіць у ахвоту. Пры заражэнні пасля 30 дзён пароснасці эмбрыёны нараджаюц-ца мёртвымі альбо муміфіцыруюцца. Дыягназ ставяць на аснове клініка-эпізааталагічных даных і вынікаў лабараторных даследа-ванняў, якія пры гэтай інфекцыі з’яўляюцца вызначаючымі. Спецыфічных сродкаў лячэння і прафілактыкі няма. Найбольш эфектыўным метадам аздараўлення гаспадарак з’яўляюцца поўная замена пагалоўя і камплектаванне статка маладняку з добрых гаспадарак.
    ПАРНЫЯ СЫВАРАТКІ — сывараткі, якія ўзяты ў самым пачатку захворвання і праз 2—3 тыдні. Чатырохкратнае павышэнне тытру антыцелаў лічыцца асновай станоўчай рэакцыі.
    ПАРОДА Ў ЖЫВЕЛАГАДОУЛІ — цэласная, устойлівая група жывёл агульнага паходжання, якая мае падобныя
    192
    экстер’ерна-канстытуцыйныя і гаспадарча-карысныя прыкметы, перадаваемыя ў спадчыну. У свеце — каля 250 парод буйн. par. жыв., коней — звыш 200, авечак — больш 600, свіней — звыш 100.
    ПАРОДНАЯ ГРУПА — група хатніх жывёл агульнага па-ходжання, якія вызначаюцца спецыфічнымі рысамі канстыту-цыі і прадуктыўнасці, прыстасаванасцю да пэўных прыродна-кліматычных умоў, але не вылодаюць комплексам прыкмет пароды.
    ПАРОДНАЕ РАЯНІРАВАННЕ — планавае размяшчэнне парод жывёл па пэўных прыродна-эканамічных зонах.
    ПАРОДНАСЦЬ ЖЫВЕЛ (кроўнасць) —наяўнасць у жывёл прыкмет, тыповых для той альбо іншай пароды.
    ПАРОДАВЫПРАБАВАННЕ — параўнальная ацэнка парод пры развядзенні іх на працягу пэўнага перыяду ў аднолькавых прыродных і гаспадарчых умовах.
    ПАРТЭНАГЕНЕЗ, НЯВІННАЕ РАЗМНАЖЭННЕ (грэч. parthenos — нявінніца + genesis — нараджэнне) — адна з форм палавога размнажэння арганізмаў, пры якой жаночыя палавыя клеткі развіваюцца без апладнення. Узнікненню П. садзейнічае аддаленая гібрыдызацыя зыходных форм, якія суправаджаюцца павышэннем жыццяздольнасці партэнагенетычных форм. П. рас-паўсюджаны сярод ракападобных, прасцейшых і інш. Пры П. патомства атрымліваецца, як правіла, аднаго полу. Пры некато-рых формах П. наглядаецца жыванараджэнне (многія тлі). Распазнаюць П. аблігатны і факультатыўны. Размнажэнне выключна шляхам П. называецца канстантным. Своеасаблівая форма П.— педагенез, г. зн. партэнагенетычнае размнажэнне праходзіць на стадыі лічынкі (напр., у некаторых мух). Да П. адносяцца таксама такія формы размнажэння, як гіпагенез і андрагенез.
    ПАРТЭНАГАНІЯ (грэч. parthenos — нявінніца + gene (go-nos) — нараджэнне) — размнажэнне за кошт неаплодненых зародкавых клетак (напр., у дэгенетычных смактуноў у прамеж-ным гаспадары).
    ПАРЭНТЭРАЛЬНЫ, parenterales (грэч. para+enteron— кішка) — метад увядзення лекавых рэчываў, мінуючы страўні-кава-кішачны тракт.
    ПАРЭСТЭЗІЯ, paraesthesia (грэч. para + aisthesis — ад-чуванне) — расстройванне скурнай адчувальнасці, якое ўзнікае ў розных участках цела і не звязана са знешнімі ўздзеяннямі. П. адзначаецца пры захворваннях нервовай сістэмы, экземах і праяўляецца свербам, разгрызаннем скуры.
    ПАРЭЗ, paresis (грэч. paresis — аслабленне) — частковае выпадзенне рухомай функцыі ў выніку пашкоджання нервовай сістэмы. Гл. Параліч.
    ПАРЭЗ РУБЦА, paresis ruminis (грэч. paresis+лац. rumen — рубец) — паніжэнне альбо поўнае спыненне рухомай функцыі рубца ў выніку перапаўнення апошняга кармавымі масамі. Узнікае перараздражненне нервовых рэцэптараў у вы-
    7—1263
    193
    ніку неадпаведнасці паміж мускульнай сілай рубца і масай прынятага корму. П. р. працякае пры моцнай турбоце жывёлы, інтаксікацыі арганізма. Пры лячэнні робяць прамыванне рубца, выкарыстоўваюць слабіцельныя і дэзінтаксікацыйныя прэ-параты.
    ПАСАЖ (франц. passage — праход, пераход) — паслядоў-нае заражэнне ўспрыімлівых аб’ектаў (жывёлы, курыныя эмбрыёны, культура клетак) мікраарганізмамі.
    ПАСАЛУРОЗ, passalurosis — паразітарная хвароба трусоў і зайцоў, выклікаемая Р. ambiguus. Пашкоджвае тоўсты кішэч-нік. Наглядаюцца сверб, расчосы ў вобласці ануса.
    ПАСАЛУРУС, Passalurus (грэч. passalos — вострая палач-ка + йга — хвост) —р. нематодаў з п/а Oxyurata.
    ПАСВЕДЧАННЕ ВЕТЭРЫНАРНАЕ (ветэрынарны серты-фікат) — дакумент, які сведчыць аб добрым стане перавозных жывёл, кармоў, прадуктаў і сыравіны жывёльнага паходжання.
    ПАСЛЕД — элементы плоднага яйца ў плацэнтарных млека-кормячых, якія ўключаюць плацэнту, плодную абалонку, харыён, пупавіну.
    ПАСЛЯДОЎНЫХ ЗМЫВАЎ МЕТАД (паслядоўных прамы-вак метад) — спосаб знаходжання яец гельмінтаў (трэматодаў і інш.). Упершыню прапанаваны у 30-х гг. 20 ст. ням. паразіто-лагам I. Эрліхам.
    ПАСЛЯРОДАВАЯ ЭКЛАМПСІЯ, eclampsia puerperalis (грэч. eclampsis — успышка + лац. puerperalis — паслярода-вы) — вострае нервовае захворванне, якое выражаецца ў жывёл прыпадкамі і сутаргамі, якія хутка з’яўляюцца і паўтараюцца пры захаванні ўсведамлення. Найбольш часта П. э. сустра-каецца ў кормячых сук.
    ПАСЛЯРОДАВЫ ПАРЭЗ, paresis puerperalis (грэч. paresis — аслабленне+лац. puerperalis) — хутка працякаючая, безліхаманкавая хвароба, якая праяўляецца стратай усве-дамлення і агульным паралічападобным станам. Найбольш часта П. п. сустракаецца ў кароў і коз. Этыялогія П. п. дакладна не ўстаноўлена, хоць лічаць, што яе ўзнікненне звязана з гіпа-кальцыеміяй. Для лячэння выкарыстоўваюць напампоўванне паветра ў вымя, унутрывенна — хлорысты кальцый з глюкозай.
    ПАСЛЯРОДАВАЯ ГЕМАГЛАБІНУРЫЯ, haemoglobinuria puerperalis (грэч. haima — кроў-|-лац. globus — шарык + грэч. uron —мача + лац. puerperalis — пасляродавы) — захворванне высокапрадуктыўных кароў, якое адзначаецца ў стойлавы перыяд у першыя 5 тыдняў пасля ацёлу і працякае са з’явамі моцнай гемаглабінурыі. Прычыны П. г. не выяўлены. Пры ля-чэнні назначаюць бялкова-вугляводзістую дыету, багатую фосфарам. Даюць фосфарныя падкормкі, праводзяць ашчолач-ваючую тэрапію, выкарыстоўваюць сімптаматычныя сродкі.
    ПАСТА КАРМАВАЯ — бялкова-вітамінны канцэнтрат, які прыгатаваны з зялёных раслін і выкарыстоўваецца ў якасці падкормкі жывёл.
    ПАСТВАКЦЫНАЛЬНАЯ РЭАКЦЫЯ (лац. post — ззаду,
    194
    пасля чаго-небудзь) — стан, які развіваецца пасля ўвядзення вакцыны і характарызуецца з’яўленнем у рознай ступені выяў-ленай мясцовай і агульнай рэакцый. Пры ўзнікненні празмер-най паствакцынальнай рэакцыі яна ацэньваецца як паствак-цынальнае ўскладненне.
    ПАСТНАТАЛЬНЫ (лац. post — пасля + natus— нара-джэнне) — які ўзнікае альбо адбываецца непасрэдна пасля нараджэння.
    ПАСТУХ — рабочы, які абслугоўвае жывёлу на пашы.
    ПАСТЭРЭЛЕЗ, гемарагічная септыцэмія, pasteurellosis — інфекцыйная хвароба шматлікіх відаў хатніх і дзікіх жывёл, якая характарызуецца пры вострым цячэнні септычнымі з’явамі, крупозным запаленнем лёгкіх, плеўрытам, ацёкамі ў розных абласцях цела; пры падвострым і хранічным цячэнні — гнойна-некратызуючай пнеўманіяй, артрытам, кератакан’юнктывітам, эндаметрытам, мастытам, часам — гемарагічным энтэрытам. Узбуджальнік — бактэрыя Pasteurella multocida.
    Маладняк больш успрыімлівы да захворвання, чым дарос-лыя жывёлы. Крыніцай узбуджальніка з’яўляюцца хворыя, перахварэўшыя жывёлы і пастэрэланосьбіты. Характэрна ста-цыянарнасць пастэрэлёзу. Фактарамі перадачы з’яўляюцца інфіцыраванае паветра, кармы, прадметы догляду, яйкі курэй і інш. Пры пастаноўцы дыягназу ўлічваюць эпізааталагічныя даныя, клінічныя прыметы і патолагаанатамічныя змяненні з абавязковым правядзеннем бактэрыялагічнага даследавання патматэрыялу. Для лячэння выкарыстоўваюць супрацьпастэ-рэлёзную сываратку, антыбіётыкі, сульфаніламідныя і сімпта-матычныя сродкі. У недабрабытных гаспадарках хворых і пада-зроных у захворванні жывёл ізалююць і лечаць, а астатніх вакцынуюць. Праводзяць дэзінфекцыю.