• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    ПРАТЫСТАЛОГІЯ (грэч. protistos — самы першы-|-logos — вучэнне) — галіна біялогіі, якая вывучае аднаклетачныя арганізмы — пратысты (прадстаўнікі Protozoa і Protophyta).
    ПРАТЭІНЫ (франц. proteine + грэч. protos — першы, га-лоўны) — простыя бялкі, якія складаюцца толькі з амінакіслот-ных астаткаў.
    ПРАТЭІНАВЫЯ АДНОСІНЫ — адносіны ііажыўных рэчы-
    207
    ваў у корме альбо рацыёне, якія паказваюць, колькі вагавых частак засваяльных вугляводаў і тлушчаў прыпадае на 1 частку засваяльнага пратэіну.
    ПРАТЭІНАВАЕ ХАРЧАВАННЕ ЖЫВЕЛ — папаўненне ў арганізме запасаў пратэіну на падтрыманне фізіялагічных функцый, утварэнне новых тканак.
    ПРЫРОДНЫ АДБОР — асноўны рухаючы фактар эвалюцыі арганізмаў. З’яўляецца вынікам спадчынных змяненняў і ба-рацьбы за існаванне. Генетычная сутнасць П. а. заключаецца ў выбіральным захаванні ў папуляцыі змяняемых генатыпаў і дыферэнцыраваным іх удзеле ў перадачы генаў наступнаму пакаленню. Тэорыя П. а. створана Ч. Дарвіным (1859).
    ПРАТЭІНАТЭРАПІЯ, proteinotherapia (старажытналац. proteinum — просты бялок -(- грэч. therapeia —лячэнне) — адзін з відаў неспецыфічнай стымулюючай тэрапіі, які заключаецца ў парэнтэральным увядзенні бялокзмяшчаючых прэпаратаў.
    ПРАТЭІНУРЬІЯ, proteinuria (пратэіны, агульная назва бялкоў + грэч. uron — мача) —вылучэнне бялку з мачой. П. можа быць фізіялагічнай і паталагічнай. Паталагічная П. ад-значаецца пры хваробах нырак і мочавыводзячых шляхоў.
    ПРАТЭАЦЭФАЛЕЗ, proteocephalosis — паразітарная хва-роба прэснаводных рыб, выклікаемая цэстодамі з р. Proteoce-phalus. Пашкоджваецца кішэчнік.
    ПРАФІЛАКТЫКА (грэч. prophylakticos — засцерагаль-ны) — сукупнасць мерапрыемстваў, накіраваных на недапушчэн-не ўзнікнення і распаўсюджвання хвароб.
    ПРАФІЛАКТОРЫЙ, prophulactorium — памяшканне для ўтрымання цялят ад нараджэння да 10—15-дзённага ўзросту.
    ПРАФУЗНЫ, profusus (лац. абільны, моцны) — празмер-ны, вельмі моцны.
    ПРАЦЯГЛАСЦЬ ЖЫЦЦЯ — працягласць існавання жы-вога арганізма. П. ж. птушак і млекакормячых, як правіла, звя-зана з іх памерамі: чым буйней жывёла, тым П. ж. большая. Гэта агульнае правіла дапушчальна толькі ў межах аднаго і таго ж атрада.
    ПРАЦЯГЛАСЦЬ ІМУНІТЭТУ — час захавання спецыфічнай неўспрымальнасці пасля імунізацыі альбо натуральнага пера-хворвання.
    ПРОБНІК — самец жывёл, які выкарыстоўваецца для выяў-лення самак у стане палавой ахвоты.
    ПРОЛЕЖНІ, decubitus (лац. decumbo — класціся) — па-талагічныя змяненні тканак дыстрафічнага альбо язвенна-некратычнага характару, якія выкліканы парушэннем крова-звароту і інэрвацыі ў ляжачых аслабленых хворых жывёл, у месцах, якія падвергнуты сістэматычнаму ціску. П. найбольш часта адзначаюць у вобласці маклака, тазабедранага, скакаль-нага, лапаткава-плечавога суставаў.
    ПРОТАЗААЛОГІЯ (лац. Protozoa — прасцейшыя + logos — вучэнне) — галіна заалогіі, якая вывучае аднаклетачныя арга-нізмы прасцейшых.
    208
    ПРОТАЗАОЗЫ, protozooses — хваробы, выклікаемыя пра-сцейшымі.
    ПРОПАЛІС (грэч. propolis) — пчаліны клей, клейкае сма-лістае рэчыва, якое выпрацоўваюць меданосныя пчолы. Ва-лодае бактэрыцыднымі ўласцівасцямі.
    ПРЫВЯЗНАЕ ЎТРЫМАННЕ ЖЫВЕЛЫ — знаходжанне жывёл у закрытых памяшканнях на прывязі.
    ПРЫЛІЦЦЕ КРЫВІ — тое самае, што і ўводнае скры-жаванне.
    ПРЫРОДНАЯ АЧАГОВАСЦЬ — эвалюцыйна ўзнікшая з’я-ва, калі ўзбуджальнік хваробы працяглы час існуе ў пэўных геаграфічных ландшафтах, утварае прыродны эпізаатычны ачаг.
    ПРЬІРОДНЫЯ ЎМОВЫ — сукупнасць кліматычных, метэа-ралагічных, тапаграфічных, геаграфічных умоў, фауны і флоры на пэўнай тэрыторыі, у якіх знаходзяцца хатнія жывёлы.
    ПРЫШЧЭПКІ — увядзенне жывёлам вакцын.
    ПРЭВАЛЕНТНАСЦЬ (лац. praevalere — перасягаць, мець перавагу) — кінетыка захворванняў жывёл, якая паказвае на распаўсюджванне заразнай хваробы на пэўнай тэрыторыі. Вызначаецца лікам хворых і мікробаносьбітаў на 100, 1 тыс., 10 альбо 100 тыс. жывёл без якога-небудзь адрознення зноў выяўленых і старых выпадкаў інфекцыі. Вызначаюць на даны момант альбо за пэўны перыяд. З’яўляецца паказчыкам па-шкоджання жывёл (распаўсюджанасці хваробы).
    ПРЭВЕНТЫЎНЫ (лац. preventivus — папераджальны) — папярэджваючы, засцерагальны, прафілактычны.
    ПРЭЗЕРВАЦЫЯ (лац. praeservatio, лац. praeserver — пра-духіляць) — комплекс абаронча-прафілактычных мерапрыем-стваў, накіраваных на прадухіленне заражэння жывёл і чала-века, абарону іх ад кантакту з паразітамі шляхам уздзеяння рознымі прыёмамі не на ўзбуджальнікаў захворванняў, а на ахоўваемых ад іх чалавека і жывёл. Тэрмін прапанаваны К. І. Скрабіным у 1947 г. у якасці антытэзы паняццю дэва-стацыя (гл.).
    ПРЭКАС — парода танкарунных авечак мяса-шэрснага на-прамку. Выведзена ў 19 ст. у Францыі скрыжаваннем матак пароды рамбулье з баранамі лейсцерскай пароды. Настрыг воў-ны з бараноў — 8—10 кг, з матак — 3,8—4,2 кг. Пладавітасць — 125—135 %. Выкарыстана пры стварэнні многіх айчынных парод.
    ПРЭМІКСЫ — абагачальныя сумесі біялагічна актыўных рэчываў мікрабіялагічнага і хімічнага сінтэзу, якія выкары-стоўваюцца для павышэння пажыўнасці кармоў і паляпшэння біялагічнага ўздзеяння на арганізм жывёлы.
    ПРЭПАРАТЫ БІЯЛАГІЧНЫЯ (біяпрэпараты) — сродкі біялагічнага паходжання, якія выкарыстоўваюцца для дыяг-ностыкі і прафілактыкі інфекцыйных і інвазійных хвароб, для лячэння жывёл і павышэння іх прадуктыўнасці.
    ПСАРОПТЭСЫ, Psoroptes (грэч. psoriasis — кароста + koptein — калоць, пашкоджваць) — кляшчы-наскурнікі з сям.
    209
    Psoroptidae — з’яўляюцца ўзбуджальнікамі псараптозаў (гл.) — наскурнікавай каросты жывёл. Віды: Р. ovis (у авечак), Р. bovis (у буйн. par. жыв.), Р. equi (у коней, аслоў, мулаў), Р. cunisuli (лац. cuniculi — трус) —паразітуюць на трусах.
    ПСАРАПТОЗЫ, psoroptoses — паразітарныя хваробы жы-вёл, выклікаемыя карослівымі кляшчамі (наскурнікамі). Пара-зітуюць на скуры. Распаўсюджаны ўсюды. Выклікаюць сверб скуры, аблысенне, схудненне жывёл. Для лячэння выкарыстоў-ваюць фосфарарганічныя прэпараты, мыла К, СК-9, псараптол, серную мазь. Жывёл апрацоўваюць не менш як 2 разы з пра-межкам 10—14 дзён.
    ПСАРАПТЫДЫ, Psoroptidae — сям. акарыформных кля-шчоў з п/а Acariformes. Уключаюць рр. Psoroptes, Chorioptes, Otodectes.
    ПСЕЎДААЛЕРГІЧНЫЯ РЭАКЦЫІ (лац. pseudo — па-мылковы) — алергічныя рэакцыі, абумоўленыя не сенсібілізацы-яй арганізма спецыфічнымі ўзбуджальнікамі, а іншымі разна-стайнымі прычынамі (парушэнне абмену рэчываў, хранічная прамянёвая хвароба, гнойная інфекцыя і інш.).
    ПСЕЎДАФІЛІДЫ, Pseudophyllidea — атр. стужкавых гель-мінтаў-цэстодаў. На тэрыторыі былога СССР паразітуюць у рыб, птушак і млекакормячых 7 сям. Многія выклікаюць цяжкія хва-робы (дыфілабатрыёз, лігулёз, ботрыяцэфалёз і інш.).
    ПТУШКАГАДОЎЛЯ — галіна жывёлагадоўлі, якая займа-ецца развядзеннем сельскагаспадарчай птушкі.
    ПТУШКАФАБРЫКА — вузкаспецыялізаванае прадпрыем-ства па вытворчасці яек і мяса птушак.
    ПТУШНІК — гаспадарчая пабудова для вырошчвання і ўтрымання сельскагаспадарчай птушкі.
    ПУНКТ ШТУЧНАГА АСЕМЯНЕННЯ — прызначаны для арганізацыі і правядзення штучнага асемянення жывёл.
    ПУХ — 1. Разнастайнасць пер’яў з моцна ўкарочаным стрыж-нем і доўгімі мяккімі, не счэпленымі паміж сабой бародкамі ў птушак. 2. Найбольш тонкія валасы ніжняга яруса валасянога покрыва ў авечак, коз, вярблюдаў, трусоў і пушных звяроў.
    ПУЛАРОЗ-ТЫФ, pullorosis-typhus — вострае інфекцыйнае захворванне маладняку курэй, індычак, цацарак і інш. птушак. Узбуджальнік — Sal. gallinarum-pullorum, які адносіцца да колі-тыфознай групы мікробаў. Крыніцай узбуджальніка з’яўляюц-ца хворыя і перахварэўшыя птушкі-бактэрыяносьбіты, якія пе-радаюць інфекцыйны пачатак з яйцом. Заражэнне адбываецца аэрагенным і аліментарным шляхамі. Хвароба працякае зверх-востра (септычна), востра, падвостра і хранічна. Спачатку адзначаецца зніжэнне апетыту, санлівасць, маларухомасць, у далейшым з’яўляецца белы панос. На ўскрыцці адзначаюць павелічэнне печані, перапаўненне жоўцевага пузыра, запаленне слізістай 12-перснай кішкі, яечнікаў, вялікі жаўток, які не ра-зышоўся. Дыягназ ставяць на аснове клініка-эпізааталагічных даных, вынікаў патолагаанатамічных, сералагічных і бактэ-рыялагічных даследаванняў. Пры лячэнні выкарыстоўваюць
    210
    антыбіётыкі, энтэрасептол, фуразалідон і г. д. Пры ліквідацыі хваробы выяўляюць і выдаляюць хворую птушку і носьбітаў узбуджальніка, дэзінфіцыруюць інкубацыйнае яйцо, памяш-канні.
    ПУЛЕКС (лац. pulex — блыха) —р. блох (гл. Блохі).
    ПУЛЬПІТ, pulpitis (лац. руіра — мякаць+itis) — запаленне пульпы зуба ў выніку ўскладнення карыёзнага працэсу.
    ПУЛЬС (лац. pulsus — удар, штуршок) — перыядычнае ка-лыханне аб’ёму сасудаў, звязанае з іх крованапаўненнем на працягу аднаго сардэчнага цыкла.
    ПУПАВІНА — шнурападобны орган у плацэнтарных жывёл і чалавека, які злучае плод з плацэнтай і праз яе — з арганіз-мам маці.
    ПУСТУЛА, pustula (лац. pustula — гнайнік) — першасны марфалагічны элемент скурнай высыпкі. Ен уяўляе сабой по-ласць, якая ўтрымлівае гнойны эксудат.
    ПУХАЕДЫ, Menoponidae — сям. бяскрылых насякомых атр. Mallophaga. З’яўляюцца пастаяннымі эктапаразітамі птушкі. Найбольш распаўсюджаны Мепороп gallinae, Menaconthus stramineus. Гл. таксама Малафагозы.
    ПУШНІНА — гл. пушна-мехавая сыравіна.
    ПУШНЫ ПРОМЫСЕЛ—здабыча пушных звяроў для атрымання пушніны.
    ПУШНА-МЕХАВАЯ СЫРАВІНА — шкуркі пушных звяроў і другіх жывёл, знятыя з тушак і закансерваваныя, але не вы-рабленыя ў паўфабрыкат.
    ПУШНЫЯ ЗВЯРЬІ — дзікія і тыя, што разводзяцца ў няволі млекакормячыя, шкуркі якіх ідуць на мехавыя вырабы. Аб’ектам промыслу з’яўляюцца звыш 100 відаў П. з.
    ПЧАЛА МЕДАНОСНАЯ, ХАТНЯЯ ПЧАЛА, apis mellifera — насякомае р. пчол, якія жывуць сем’ямі.
    ПЧАЛІНАЯ СЯМ’Я — калонія з некалькіх тысяч рабочых пчол, адной плоднай маткі і некалькіх соцень трутняў.
    ПЧАЛІНЫ ЯД, апітаксін (лац. apis — пчала + грэч. toxi-kon — яд) — сакрэт залоз джальнага апарата рабочай пчалы.
    ПЧАЛАГАДОЎЛЯ — галіна жывёлагадоўлі, якая займаецца развядзеннем меданосных пчол для атрымання мёду, пча-лінага воску і інш. прадуктаў (матачнае малачко, пчаліны яд і інш.).
    ПЕНІС— тое самае, што і орган капулятыўны.
    ПЯРГА — кветкавы пылок расліны, сабраны пчоламі, пакла-дзены ў ячэйкі сотаў і заліты мёдам.
    ПЯРО — відазмененыя рагавыя лускі эпідэрмісу скуры пту-шак, якія выконваюць функцыю цепларэгуляцыі.