Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі
Выдавец: Ураджай
Памер: 318с.
Мінск 1992
САБАКАВОДСТВА — развядзенне сабак культурных парод. Разлічаюць С. службовае, паляўнічае і любіцельскае.
САВЕЦКАЯ ЦЯЖКАВОЗНАЯ ПАРОДА КОНЕЙ — выве-дзена ў СССР паглынальным скрыжаваннем мясцовых запраж-ных коней, палепшаных першэронамі, суфолкамі, ардэнамі з бельгійскімі брабансонамі. Масць пераважна рыжая. Кабылы даюць да 5 тыс. кг малака. Выкарыстоўваюць як рабочых, для паляпшэння другіх парод, атрымання мяса і малака. Распаў-сюджаны ўсюды.
САВЕЦКАЯ ШЭРСНАЯ ПАРОДА КОЗ — шэрснага на-
223
прамку. Выведзена ў 40—60-х гг. 20 ст. у Азіі. Разводзяць там жа.
САВЕЦКАЯ ШЫНШЫЛА—парода трусоў мясашкурка-вага напрамку. Выведзена шляхам скрыжавання шыншылы з трусамі пароды белы велікан. Разводзяць у многіх раёнах.
САВЕЦКІ МАРДЭР — парода трусоў мясашкуркавага на-прамку. Выведзена ў Арменіі.
САВЕЦКІ МЕРЫНОС — парода танкарунных авечак шэрс-на-мяснога напрамку. Выведзена ў 20—50-х гг. у паўднёвых раёнах еўрапейскай часткі СНД пры скрыжаванні мазаеўскіх і новакаўказскіх мерыносаў, палепшаных баранамі рамбулье, а таксама помесей ад паглынальнага скрыжавання мясцовых грубашэрсных авечак з мерыносавымі баранамі. У далейшым паляпшаліся і інш. пародамі. Настрыг воўны з бараноў — 13—16 кг, з матак — 5—7 кг. Пладавітасць—120—140 %. Добра прыстасаваны да адгоннага ўтрымання на зімовай пашы. Адна з самых шматлікіх парод. Разводзяць у паўднёвых рэгіё-нах, Заходняй Сібіры, Калмыкіі, Казахстане і інш.
САГІТАЛЬНЫ (лац. sagitta — страла) — размешчаны ў пярэдне-заднім напрамку. С. плоскасць падзяляе цела на дзве сіметрычныя палавіны.
САЖАЛКАВАЯ РЫБАГАДОУЛЯ — развядзенне рыб у ры-баводных сажалках.
САЖАЛКІ РЫБАГАДОЎЧЫЯ — штучныя вадаёмы, пабу-даваныя альбо прыстасаваныя для развядзення рыб.
САЗААЛАПЧНАЯ ЭКАЛОГІЯ (грэч. soso — ахоўваць + logos — вучэнне) — галіна агульнай экалогіі, якая распрацоў-вае навуковыя асновы аховы экасістэм, біяцэнозаў, асобных папуляцый раслін і жывёл.
САЗАН — прамысловая рыба сям. карпавых. Культурная форма С.— карп. Шырока распаўсюджаны.
САЙГАК, САЙГА, Saiga lotarica — парнакапытная жывёла сям. пустарогіх. Распаўсюджана ў стэпах і паўпустынях. Ця-жарнасць — каля 5 мес. Харчуецца травяністай расліннасцю. Аб’ект промыслу.
САКМАН, САКМАЛ — група авечак з падсоснымі ягнята-мі аднолькавага ўзросту і развіцця.
САКОЛЬСКАЯ ЙАРОДА АВЕЧАК — грубашэрсная, смуш-кава-малочнага напрамку. Разводзяць у йалтаўскай і Днепра-пятроўскай абласцях.
САКРАЛЬНАЯ АНЕСТЭЗІЯ (крыжавая), anasthesia sacra-lis (грэч. an — часціца адмоўная + aisthesis— пачуццё-|-лац. sacralis — крыжавы) — разнастайнасць спінна-мазгавой анес-тэзіі. С. а. выкарыстоўваецца для абязбольвання пры апера-цыях у вобласці задняй часткі цела (вонкавыя палавыя орга-ны, хвост, прамая кішка, круп, жывот, тазавыя канечнасці).
САКРЭЦЫЯ (лац. secretio — аддзяленне) — утварэнне і вылучэнне (адарванне) рэчываў з клеткі ў знешняе асяроддзе. Распазнаюць знешнюю (экзакрынную) і ўнутраную (энда-
224
крынную) С. Існуе тры механізмы С. (меракрынавая, апакры-навая, галакрынавая).
САЛАНІНЫ (лац. solanum — паслён) — глікаалкалоіды, якія змяшчаюцца ў раслінах сям. паслёнавых. Кармы з вялікай колькасцю С. выклікаюць атручванні ў жывёл (няспелыя альбо ляжачыя на святле клубні бульбы).
САЛОМА — сухое сцябло пераважна зернявых культур, застаецца пасля абмалоту. Mae невысокую пажыўнасць, засва-яльнасць. Выкарыстоўваюць як дабаўку да рацыёнаў з вялі-кай колькасцю сакавітых кармоў. У 1 кг ячменнай саломы змя-шчаецца 0,33 к. адз. і 13 г засваяльнага пратэіну. He рэкамен-дуецца скормліваць жывёлам грэцкую салому, а таксама цві-лую,
САЛІВАЦЫЯ, salivatio (лац. saliva — сліна) —слінацячэн-не. Пры некаторых захворваннях (атручванні, стаматыты, за-купорка стрававода) С. становіцца пастаяннай.
САЛЬМАНЕЛЕЗ МАЛАДНЯКУ, паратыф, salmonellosis — інфекцыйная хвароба цялят, ягнят, парасят, жарабят, малад-няку пушных звяроў, якая характарызуецца пры вострым ця-чэнні высокай ліхаманкай, паносам, агульнай інтаксікацыяй і гібеллю, а пры хранічным цячэнні — пнеўманіяй, артрытамі, затрымкай росту і развіцця. Узбуджальнік хваробы ў цялят — S. dublin, S. enteritidis, S. typhimurium. У парасят — S. cholerae suis (S. suipestifer); y жарабят — S. abortus equi; y ягнят — S. abortus ovis. Цяляты хварэюць ва узросце 10—60 дзён, парася-ты — з першых дзён жыцця і да 6 мес, ягняты — у першыя дні жыцця. Крыніцай захворвання з’яўляюцца хворыя і перахварэў-шыя жывёлы. Сальманелы часта знаходзяцца ў кішэчніку здаро-вых дарослых жывёл. Фактарамі перадачы з’яўляюцца інфіцыра-ванае малако, падсцілка, прадметы догляду і інш. Заражэнне адбываецца аліментарным шляхам. Дыягназ ставяць на аснове клініка-эпізааталагічных і патолагаанатамічных даных і выні-каў бактэрыялагічных і сералагічных (РА) даследаванняў. Для лячэння выкарыстоўваюць гіперімунную сываратку, анты-біётыкі, бактэрыяфаг, фуразалідон і г. д. Здаровы маладняк вакцынуюць. У стацыянарна небяспечных гаспадарках право-дзяць вакцынацыю кароў і свінаматак за 40—60 дзён да родаў.
САЛЬМАНЕЛЕЗ ПТУШАК, ПАРАТЫФ, salmonellosis — інфекцыйнае, часта энзаатычна працякаючае захворванне хат-ніх і дзікіх птушак, якое характарызуецца паносамі, кан’юнк-тывітам і змардаваннем. Узбуджальнік — Sal. thyphimurium, Sal. thompson. Часцей пашкоджваецца маладняк вадаплаваю-чай птушкі і галубоў. Асноўнай крыніцай інфекцыі з’яўляецца хворая і перахварэўшая птушка. Заражэнне адбываецца праз стрававальны тракт і аэрагенна. У хворых адзначаюць зама-руджанае дыханне, слабасць, смагу, зніжэнне апетыту, пры-падкі сутаргаў, у далейшым — паралічы ног і крылаў. Дыягназ ставяць з улікам эпізааталагічных, клінічных, патолагааната-мічных даных і вынікаў бактэрыялагічных даследаванняў. Для лячэння выкарыстоўваюць супрацьсальманелёзную сываратку,
8—1263
225
антыбіётыкі. Клінічна здаровы маладняк вакцынуюць. Інкуба-цыйнае яйцо дэзінфіцыруюць парамі фармальдэгіду, маладняк на вывадзе апрацоўваюць антыбіётыкамі (аэразолямі).
САЛЬНІК — складка вісцэральнага лістка брушыны млека-кормячых, у якой размешчана рыхлая злучальная тканка, бага-тая сасудамі і тлушчавымі адкладаннямі.
САЛЬСКАЯ ПАРОДА АВЕЧАК — танкарунная, шэрснага напрамку.
САЛЯРЫЙ (лац. solarium, ад solarius — сонечны) — у птушкагадоўлі абгароджаная пляцоўка з цвёрдым пакрыццём, прызначаная для выгулу птушак пры падлогавым утрыманні.
САМАВЫДОЙВАННЕ— загана, пры якой карова высмокт-вае малако з уласнага вымя альбо ў побач стаячай. Такіх жывёл неабходна выбракоўваць.
САМА (грэч. soma — цела) — сукупнасць клетак мнагакле-тачнага арганізма (выключаючы палавыя). Тэрмін «С.» ужо не ўжываецца, а тэрмін «саматычныя клеткі» ужываецца шырока.
САМАРЭГУЛЯЦЫЯ — здольнасць прыроднай (экалагіч-най) сістэмы да аднаўлення ўнутраных уласцівасцей пасля якога-небудзь прыроднага альбо антрапагеннага ўплыву.
САНАЦЫЯ, sanatio (лац. sanatus — лячыць, вылечаны, які ачуняў) — комплекс мер, накіраваных на ліквідацыю захвор-вання.
САНАГЕНЕЗ, sanogenesis (лац. sanus — здаровы + грэч. genesis — паходжанне, узнікненне) — комплекс абаронча-пры-стасаваных працэсаў, узнікаючых пры ўздзеянні на арганізм хваробатворнага фактару і накіраваных на ўзнаўленне пару-шанай самарэгуляцыі арганізма.
САНГВІНІКАЛЕЗ — гельмінтоз моладзі рыб, які выклікаец-ца трэматодай Sanguinicola inermis. йаразітуе ў крывяноснай сістэме. Прам. гасп.— малюскі.
САНІТАРНАЯ БОЙНЯ — спецыяльнае памяшканне, якое прызначана для правядзення вымушанага забою і перапра-цоўкі жывёл і птушак. З’яўляецца асобным цэхам мясакамбі-ната, а таксама гаспадарак, якія займаюцца адкормам жывёл альбо птушкі.
САНТА-ГЕРТРУДА — парода буйн. par. жыв. мяснога на-прамку. Выведзена ў сярэдзіне 20 ст. у ЗША. У былым СССР скрыжоўваюць з інш. пародамі для паляпшэння мясных якасцей.
САП, malleus — інфекцыйная хвароба, якая характарызуец-ца развіццём у парэнхіматозных органах, часцей — у лёгкіх, на слізістых абалонках і скуры сапных вузельчыкаў і язваў. Узбуджальнік — Pseudomonas mallei. Успрыімлівыя аднакапыт-ныя жывёлы, вярблюды. Хварэе і чалавек. Крыніцай узбуджаль-ніка з’яўляюцца хворыя жывёлы, фактарамі перадачы — інфі-цыраваныя кармы, вада, гной, збруя і інш. Варотамі інфекцыі служаць стрававальны тракт, радзей — органы дыхання, па-шкоджаная скура і слізістая абалонка палавых шляхоў. Хва-роба праяўляецца спарадычна альбо эпізаатычнымі ўспышка-
226
мі. Распазнаюць лёгачную, насавую і скурную формы сапу. Пры вострым цячэнні характэрна павышэнне тэмпературы цела, прыгнечанасць, утварэнне на слізістай абалонцы носа вузель-чыкаў жаўтаватага колеру з чырвоным абадком, якія некра-тызуюцца і ўтвараюць язвы. Паяўляецца выцяканне з носа. Падсківічныя лімфавузлы павялічаны, шчыльныя, бугрыстыя, нерухомыя. Дыягназ ставяць з улікам эпізааталагічных, клі-нічных, патолагаанатамічных, гісталагічных даных і вынікаў алергічных (малеінізацыя), сералагічных (РЗК) і бактэрыя-лагічных даследаванняў. Лячэнне не распрацавана. Жывёл з клінічнымі прыметамі сапу, рэагуючых на малеін і РЗК, знішчаюць. Праводзяць дэзінфекцыю канюшні.
САПАР, САПАРОЗНЫ СТАН, sopor (лац.) — расстрой-ванне функцый цэнтральнай нервовай сістэмы, якое характа-рызуецца безупынным глыбокім сном, але рэфлексы пры гэтым захаваны.
САПРАБІЕНТЫ, САПРАБЫ (грэч. sapros — гнілы + bios — жыццё) — арганізмы, якія жывуць у вадзе, забруджанай арга-нічнымі рэчывамі (у асноўным аэробныя і анаэробныя бак-тэрыі).
САПРАЗААНОЗЫ (грэч. sapros — гнілы) — па класіфікацыі УАЗ — хваробы, гаспадарамі ўзбуджальнікаў якіх з’яўляюцца пазваночныя, а месцам развіцця — арганічныя альбо нежы-выя, напр., мікозы (какцыдамікоз).
САПРАПЕЛЬ (грэч. sapros — гнілы + pelos —гразь, глей) — донныя адкладанні прэснаводных вадаёмаў, сыравіна для атры-мання ўдабрэння.
САПРАФАГІ (грэч. sapros — гнілы + phagein — есці) — ар-ганізмы, якія харчуюцца арганічнымі рэшткамі.
САПРАФІТЬІ (грэч. sapros — гнілы-|-phyton — расліна) — расліны і мікраарганізмы, галоўным чынам бактэрыі і грыбы, якія харчуюцца арганічнымі рэчывамі адмерлых арганізмаў альбо вылучэннямі жывых. Яны непатагенныя, але пры адпа-ведных умовах могуць стаць патагеннымі.
САРАДЖЫНСКАЯ ПАРОДА АВЕЧАК — паўгрубашэрс-ная, курдзючная. Разводзяць у Туркменіі.