Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі
Выдавец: Ураджай
Памер: 318с.
Мінск 1992
СІФАНАПТЭРА, Siphonaptera — атр. блох (Гл. Блохі).
СІЯЛАДЭНІТ, sialadenitis (грэч. sialon — сліна + aden— залоза + itis) — запаленне слінных залоз. С. могуць быць інтэр-стыцыяльныя і парэнхіматозныя. Прычынай С. з’яўляюцца траў-мы, пападанне мікраарганізмаў праз вывадныя пратокі, усклад-ненне інфекцыйных захворванняў. Клінічна праяўляецца ацёч-насцю і хваравітасцю ў вобласці залоз. Пры лячэнні назна-чаюць дыету з вадкага корму, у лёгкіх выпадках — слабараз-дражняльныя мазі, у цяжкіх — антыбактэрыяльныя прэпараты.
СІЯЛАЛІТЫЯЗІЗ, sialolithiasis (грэч. sialon + lithos— ка-мень + iasis — хвароба) — утварэнне ў слінных залозах і іх пра-токах камянёў. Найбольш частым месцам лакалізацыі з’яўля-ецца праток калявушной сліннай залозы. С. сустракаецца пера-важна ў коней.
СКАЛІЕЗ, scoliosis (грэч. skoliosis — скрыўлены) — пры-роджанае альбо набытае скрыўленне пазваночніка ўбок. Адзна-чаецца пры рахіце, астэадыстрафіі.
СКАРПІЕНЫ, Scorpiones — атр. ядавітых жывёл з класа па-вукападобных. Пражываюць на поўдні.
СКАЧКІ — выпрабаванне коней рысісты-х парод на ско-расць і вынослівасць.
СКЛЕРОЗ, sclerosis (грэч. skleros — цвёрды + osis— хва-равіты стан) — ушчыльненне органаў і тканак у выніку раз-растання ў іх злучальнай тканкі з адкладаннем у ёй гіяліну і часам — солей кальцыю. Распазнаюць С. дыфузны і ачаговы.
СКРАБІНЕМА, Skrjabinema (у гонар К. I. Скрабіна) — р. нематодаў з сям. Syphaciidae, п/а Oxyurata. Паразітуе ў тоў-
235
стым кішэчніку авечак і коз. Выклікае скрабінематоз. Хвароба распаўсюджана пераважна на поўдні.
СКРЭПІ, сверб авечак (chemus ovium) — хранічная хва-роба, якая павольна развіваецца і харрктарызуецца з’явамі ўзбуджэння, моцнага свербу, атаксіі, паралічу, змардавання. Узбуджальнік — Scrapie agent — некласіфікаваны вірус, які адносіцца да падсям. Lentivirinae, сям. Retroviridae. Вірус не выклікае рэакцыі імуннай абароны. Крыніца ўзбуджальніка — хворая жывёла, якая завезена з недабрабытнага па скрэпі стат-ка. Вірус перадаецца пры сумесным утрыманні з хворымі. Эпізао-тыя ў статку развіваецца павольна. Інкубацыйны перыяд можа працягвацца ад 2 да 6 гадоў. Спачатку праяўляецца хісткасць паходкі, затым з’яўляецца няўпынны сверб, трэмар галавы і канечнасцей, скрыгат зубамі. Парушаецца каардынацыя руху, адзначаюцца паралічы і гібель жывёл. Дыягназ заснаваны на аналізе эпізааталагічных, клінічных даных, наяўнасці харак-тэрных цытамарфалагічных пашкоджванняў; ставяць біяпробу. Лячэнне не распрацавана. Меры прафілактыкі накіраваны на недапушчэнне кантакту жывёл недабрабытных і добрых статкаў. Праводзяць выбракоўку з наступным забоем хворых і падазро-ных у захворванні жывёл.
СКРУЧВАННЕ MATK1, torsiouteri (лац. torsio — скруч-ванне + uterus — матка) —паварочванне маткі вакол сваёй падоўжанай восі. С. м. можа быць частковым, калі закручва-ецца адзін рог яе.
СКРЫЖАВАННЕ ЖЫВЕЛ — метад развядзення ў жывёла-гадоўлі, пры якім спарваюць жывёл розных парод. Выкарыс-тоўваюць для паляпшэння і ўтварэння новых парод.
СКРЫЎЛЕННЕ ПАЗВАНОЧНІКА, incurvatio columnae ver-tebralis (лац. incurvatio — скрыўленне + columna vertebralis — пазваночнік) — прыроджаныя альбо набытыя дэфармацыі па-званочніка. Распазнаюць лардоз (скрыўленне ўніз), кіфоз (вы-гіб уверх), скаліёз (убок).
СКУРА — наружны покрыў цела жывёл. Функцыі С.: аба-рончая, вылучальная, тэрмарэгуляцыі, нюху і г. д. У многіх бес-пазваночных С. прадстаўлена аднаслойным эпітэліем; у іншых жывёл — 2 слаямі: верхнім (эпідэрміс) і ніжнім (дэрма).
СКУРАЕДЫ, Chorioptes (грэч. chorion — абалонка + kor-tein — пашкоджваць) — р. кляшчоў з сям. Psoroptidae. Харчу-юцца адслаіўшыміся клеткамі эпідэрмісу. Паразітуюць на дробн. par. жыв., конях (гл. Харыаптозы).
СКРЭБНІ, Acanthocephalata — гл. Акантацэфалы.
СЛАНОВАСЦЬ, elephantiasis (грэч. elephas — слон + iasis— хваравіты стан) — захворванне, якое характарызуецца рэзкім патаўшчэннем скуры і падскурнай клятчаткі ў выніку храніч-нага застою лімфы. С. часцей адзначаецца ў коней і свіней. Распазнаюць першасную і другасную С., апошняя ў жывёл бывае часцей. Лакалізацыя паталагічнага працэсу часцей за ўсё адбываецца на тазавых канечнасцях. Могуць таксама па-шкоджвацца грудныя канечнасці і інш. органы. Канечнасці
236
пачынаюць часам пакрывацца болькамі. Лячэнне эфектыўнае толькі ў пачатку працэсу.
СЛЯПНІ, Tabanidae (лац. tabanus — сляпень + id — суфікс, які вызначае патомка, сына) — сям. крывасасучых насякомых. Гематафагі. Распаўсюджаны ўсюды, асабліва паблізу стаячых вадаёмаў. Уключаюць р. Tabanus, Atylotus, Hybomitra, Chrysops, Haematopota. Пераносчыкі ўзбуджальнікаў інфекцыйных і ін-вазійных хвароб.
СЛУПНЯК, tetanus — востра працякаючая некантагіёзная ранавая інфекцыя млекакормячых жывёл і чалавека, якая ха-рактарызуецца павышанай рэфлекторнай узбуджальнасцю і безупыннымі сутаргавымі скарачэннямі мускулатуры цела. Узбу-джальнік — Clostridium tetani — анаэробная палачка, якая ўтварае канцавыя споры, што прыдае мікробу характэрны вы-гляд барабаннай палачкі. Часцей хварэюць аднакапытныя, радзей — буйн. par. жыв., свінні. Хвароба некантагіёзная. Пра-яўляецца спарадычна. Крыніцай узбуджальніка з’яўляюцца клі-нічна здаровыя жывёлы, якія вылучаюць яго з калам і інфіцы-руюць глебу, дзе споры захоўваюцца гадамі. Заражэнне адбы-ваецца пры забруджванні зямлёй, якая змяшчае споры, глыбокіх ран з разбурэннем тканак пры ўдарах, кастрацыйных ран, парэзаў і г. д. Дыягназ ставяць на аснове характэрных клі-нічных прымет хваробы, а таксама эпізааталагічных даных і лабараторных даследаванняў. Для лячэння ўводзяць супраць-слупняковую антытаксічную сываратку, антыбіётыкі, анестэзі-руючыя прэпараты. Для актыўнай імунізацыі выкарыстоў-ваюць канцэнтраваны слупняковы анатаксін.
СМЕРЦЬ, mortis (лац.) — неабарачальнае спыненне ўсіх працэсаў жыццядзейнасці арганізма. Распазнаюць клінічную і біялагічную С. Клінічная С. характарызуецца астаноўкай дзейнасці сэрца і дыхання, але ў тканках яшчэ адбываюцца абменныя працэсы. Яе працягласць — не больш 5—6 мінут. Пры біялагічнай С. адбываецца поўная астаноўка ўсіх біялагічных працэсаў.
СМУШКІ — шкуркі ягнят смушкавых парод, забітых у пер-шыя суткі пасля нараджэння. Найбольш каштоўныя каракуль-скія С.
СМЭДЫ-ВІРУСЫ (англ. Smedy—абрэвіятура слоў, stilebirth — мёртванараджэнне, mumification — муміфікацыя, embryonic death — гібельэмбрыёнаў, infertility — бясплоднасць) — энтэравірусы свіней сям. пікорнавірусаў, выклікаючых хваробу свіней, якая характарызуецца нараджэннем мёртвых альбо не-жыццяздольных парасят, муміфікацыяй пладоў, гібеллю, рас-сысаннем эмбрыёнаў і бясплоднасцю свінаматак.
СМЯТАНА—прадукт, прыгатаваны са смятанкі шляхам сквашвання яе малочна-кіслымі закваскамі.
СМЯТАНКА — канцэнтраваная тлушчавая частка малака, атрыманая шляхам сепарыравання.
СМЯРОТНАСЦЬ (лятальнасць) — інтэнсіўны паказчык, які характарызуе цяжкасць цячэння інфекцыйнай хваробы. Уяўляе
237
сабой адносіны колькасці загінуўшых ад данай хваробы да ліку захварэўшых ёю і выражаецца ў працэнтах.
СОБАЛЬ, Martes zibellina — драпежнае млекакормячае сям. куніцавых. Распаўсюджаны ў былым СССР (ад Урала да Кам-чаткі) і інш. краінах. Сховішчамі з’яўляюцца пустоты ў карэннях дрэў, дуплах вываратняў. Харчуецца дробнымі грызунамі, птушкай, кедравымі арэхамі, ягадамі. Гон — у чэрвені — ліпе-ні, цяжарнасць — 245—298 сутак. Дзіцянят — 3—4 (да 7). Можа спарвацца з куніцай. Пры гэтым дае гібрыднае патом-ства — кідасы (кідусы). Аб’ект пушнога звераводства і про-мыслу.
СОЛАДАВЫЯ РАСТКІ — пабочны прадукт піваварнай вы-творчасці. Выкарыстоўваюць на корм жывёле. У 1 кг змяшчаецца 0,76 к. адз. і 188 г засваяльнага пратэіну. Маюць гаркаваты смак, валодаюць слабіцельным дзеяннем.
COM ЗВЫЧАЙНЫ, Silurus glanis — прэснаводная рыба сям. сомавых. Даўжыня — да 5 м, маса —да 300 кг.
СОНЕЧНЫ ЎДАР, helioplegia (грэч. helios + plege— удар) — захворванне, выклікаемае інтэнсіўным дзеяннем пра-мых сонечных промняў. Працякае пры з’явах гіперэміі (актыў-най) галаўнога мозгу.
СОНЦАЛЯЧЭННЕ, heliotherapia (грэч. helios — сонца + therapeia—лячэнне) —выкарыстоўванне сонечнай радыяцыі з лячэбнай мэтай. Сонечныя промні аказваюць стымулюючы ўплыў на абменныя працэсы, павышаюць агульную рэзістэнт-насць арганізма. Ультрафіялетавая частка сонечнага спектра аказвае бактэрыцыднае дзеянне. Паказана С. пры астэадыстра-фіі, рахіце, эксудатыўных экземах, дыятэзе і інш. захворваннях.
СОРГА, Sorghum — травяністая расліна сям. мятлічных. Збожжавая і кармавая культура.
СОТЫ ПЧАЛІНЫЯ — васковыя пабудовы пчол, прызнача-ныя для захавання корму (мёду і пяргі) і вырошчвання рас-плоду, з’яўляюцца таксама гняздом пчалінай сям’і.
СОЧНЬІЯ КАРМЫ — раслінныя кармы з высокай колькас-цю вады (да 70%). Да С. к. адносяцца караняклубняплоды, кармавыя травы, сіласаваныя кармы. Добра паядаюцца жывё-ламі. Спрыяльна ўздзейнічаюць на малочную прадуктыўнасць, садзейнічаюць лепшаму выкарыстанню грубых кармоў.
СОЯ, Glycine — аднагадовая травяністая расліна сям. ба-бовых. Збожжавая і алейная культура. Вырошчваюць у паў-днёвых раёнах, на Далёкім Усходзе.
СПАДЧЫННАСЦЬ — уласцівасць жывых арганізмаў пера-даваць свае адзнакі патомству. С. можа рэалізоўвацца ў роз-ных варыянтах у залежнасці ад асаблівасцей генатыпу і знеш-ніх умоў.
СПАЗМА, spasmus (грэч. spasmos — сутарга) —міжволь-нае танічнае скарачэнне папярочна-паласатых альбо гладкіх мышцаў. С. шкілетных мышцаў з’яўляецца складаным пару-шэннем гамеастазу, дысфункцыі залоз унутранай сакрэцыі. Вядомы спазмы пры рахіце, тэтаніі, пашавай тэтаніі, гіпаві-
238
тамінозах, астэадыстрафіі. Парушэнне вегетатыўнай інервацыі можа абумовіць спазмы гладкай мускулатуры (спазма муску-латуры рубца, мачавога пузыра, стрававода, гартані і інш.). Лячэнне С. комплекснае, але ў аснове яго ляжыць выкарыстан-не спазмалітычных прэпаратаў і сродкаў этыятропнай тэрапіі.
СПАЗМАЛІТЫЧНЫЯ СРОДКІ, spasmolytica (грэч. spas-mos +lysis— расслабленне) — група лекавых рэчываў, якія расслабляюць гладкую мускулатуру крывяносных сасудаў і ўнутраных органаў. Распазнаюць міятропныя і нейратропныя С. с. Міятропныя С. с. уплываюць на біяхімічныя працэсы ў гладкай мускулатуры і зніжаюць яе тонус. Міятропнымі С. с. з’яўляюцца нітрагліцэрын, папаверын, но-шпа, тэафілін, эуары-лін і інш. Нейратропныя С. с. парушаюць перадачу нервовых імпульсаў у вегетатыўных гангліях альбо ў вобласці сканчэння вегетатыўных нерваў. Яны стымулююць гладкія мышцы. Да іх адносяцца атрапін, скабаламін, плаціфілін, эфедрын і інш.