• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    СТРЫКТУРА, strictura (лац. сцягванне) — гл. Стэноз.
    СТРУКТУРА СТАТКА — суадносіны ў статку розных пала-вых і ўзроставых груп жывёл у працэнтах да агульнага пага-лоўя. Адлюстроўвае напрамак галіны ў гаспадарцы, інтэнсіў-насць яе развіцця і яе спецыялізацыі.
    СТРУП (лац. crusta — кара, шкарлупа) — непранікальны слой, які ўтвараецца на паверхні раны і складаецца з высах-шага фібрыну, форменных элементаў, лімфы і інш. кампанен-таў раны, падвергнутых дэгідратацыі.
    СТРЫГЕІДЫ, Strigeidae — сям. трэматодаў з атр. Strigei-didae. Аб’ядноўвае 15 р. Распаўсюджаны ўсюды. Цела падзе-лена на чашападобны пярэдні і цыліндрычны задні сегменты. Паразітуюць у кішэчніку птушак. Прам. гасп,— бруханогія малюскі, дад. гасп,— рыбы, амфібіі, малюскі, п’яўкі, алігаметы.
    СТРЫДОР, stridor (лац. stridere — шыпець, свістаць) — узнікаючы пры дыханні шыпячы гук, які абумоўлены праходжан-нем паветра праз рэзка звужаныя дыхальныя шляхі (гартань, трахея).
    СТРЫЖКА ЖЫВЕЛ— удаленне валасянога покрыва з жывёл (авечак, коз, вярблюдаў) для атрымання воўны, догляду за скурай, яе лячэння.
    СТРАКОЗЫ, Odonata (грэч. odus — зуб) —атр. насяко-мых. Лётаючыя драпежнікі, якія палююць за насякомымі, у т. л. за камарамі. Лічынкі С. жывуць у вадзе, з’ядаюць лічы-нак камароў, з’яўляюцца дадат. гасп. прастаганімусаў.
    СТРАЛЕЦКІ КОНЬ — тое самае, што і церскі конь.
    СТЭНОЗ, stenosis (грэч. stenos — вузкі+osis— хваро-ба) — трывалае звужэнне полага органа, сасуда, пратока альбо канала, якое суправаджаецца частковым альбо поўным пару-шэннем яго праходнасці. Напр., звужэнне бронха (бронха-стэноз), стэнозы сардэчных адтулін (stenosis ostii) і інш.
    СТРЭПТАКАРОЗ, streptocarosis — паразітарная хвароба хатніх і дзікіх качак, якая выклікаецца Streptocara crassicauda (грэч. streptos —кольчаты і crassus — тоўсты +cauda — хвост).
    243
    Пашкоджвае мышачны страўнік. Распаўсюджана ў Сібіры, Ка-захстане, на Урале і інш. Наглядаюцца слабасць, змардаванне, паносы.
    СТРЭПТАКАКОЗ, streptococcosis — інфекцыйная хвароба маладняку жывёл, якая характарызуецца пры вострым цячэнні з’явамі сепсісу і запаленнем суставаў, пры падвострым і хра-нічным — запаленнем лёгкіх і кішэчніка. У дарослых жывёл праяўляецца ў выглядзе абортаў, пасляродавых мастытаў і эндаметрытаў. Узбуджальнікі — патагенныя стрэптакокі з сям. Streptococcaceae, у маладняку — Str. zooepidemicus С., Str. pneumoniae, Str. disgalactiae. Часцей хварэюць цяляты і ягняты, радзей — парасяты і жарабяты з першых дзён жыцця да 4-ме-сячнага ўзросту. Крыніцай узбуджальніка з’яўляюцца хворыя і перахварэўшыя жывёлы, якія вылучаюць яго з выцяканнямі, мачой, фекаліямі, малаком. Заражэнне адбываецца алімен-тарным і аэрагенным шляхамі, радзей — унутрывантробна аль-бо праз пупавіну. Хвароба праяўляецца ў выглядзе спарадыч-ных выпадкаў альбо энзаотый. Дыягназ вызначаюць на аснове вылучэння культуры і з улікам клініка-эпізааталагічных і пато-лагаанатамічных даных. Для лячэння выкарыстоўваюць сыва-ратку супраць стрэптакакозаў, антыбіётыкі, сульфаніламідныя прэпараты. Для спецыфічнай прафілактыкі ўжываюць фармол-вакцыну.
    СТРЭС (англ. stress — ціск, напружанне) — сукупнасць агульных стэрэатыпных рэакцый арганізма ў адказ на дзеянне розных па сваёй прыродзе моцных (экстрэмальных) раздраж-няльнікаў (стрэсараў). Стрэс па свайму характару — сіндром спецыфічны, а па паходжанню — неспецыфічны, г. зн. узнікае пры ўздзеянні на арганізм самых розных раздражняльнікаў — механічных, хімічных, біялагічных, псіхалагічных і г. д. Увёў у навуку паняцце «стрэс» канадскі вучоны Г. Селье, які рэакцыю стрэсу назваў «агульным адаптацыйным сіндромам» і падраз-дзяліў яе на 3 стадыі: мабілізацыі, адаптацыі і змардавання.
    СТУЖКАВЫЯ ЧЭРВІ — гл. Цэстоды.
    СТУПЕНЬЧАТАЯ ГІБРЫДЫЗАЦЫЯ — разнастайнасць складанага скрыжавання з паслядоўным (ступеньчатым) уцяг-ваннем у гібрыдызацыю некалькіх бацькоўскіх форм.
    СТУПАР (лац. stupor — здранцвеласць) — ступарападобны стан — адзін з сіндромаў хвароб нервовай сістэмы, які харак-тарызуецца здранцвеннем, паніжэннем узбуджальнасці, заці-ханнем рэакцый у адказ на раздражняльнікі.
    СТЫЛЕЗІЕЗ, stilesioses — паразітарная хвароба жвач-ных, якая выклікаецца цэстодамі р. Stilesia. Від S. globipunctata паразітуе ў авечак і коз у паўднёвых рэгіёнах. Наглядаюцца прафузны панос, слабасць, парушэнне каардынацыі руху, ане-мія, жаўтушнасць слізістых абалонак, змардаванне.
    СТЫЛЕЗІЯ, Stilesia (у гонар амер. вучонага С. W. Stiles) — р. цэстодаў з сям. Avitellinidae п/а Anoplocephalata. Віды S. globipunctata (лац. globus — шар + punctatus— пункціраваны, кропельны) — паразітуюць у тонкім кішэчніку жвачных; S. hepa-
    244
    tica (лац. hepaticus — пячоначны) — паразітуюць у жоўцевых пратоках печані жвачных; S. vittatus (лац. vittatus — паласа-ты, упрыгожаны стужкамі) — паразітуюць у тонкім кішэчніку, печані вярблюдаў, авечак і коз. Выклікаюць стылезіёзы (гл.).
    СТЫМУЛЯЦЬІЯ (лац. stimulatio — заахвочванне) — схі-ленне да якога небудзь дзеяння, рэакцыі.
    СТЫПЛЬ-ЧЭЗ (англ. steeplechase) — скаканне коней на доўгія дыстанцыі з масіўнымі нерухомымі перашкодамі.
    СТЫМУЛЮЮЧАЯ ТЭРАПІЯ (лац. stimulare — узбуджаць; грэч. therapia — лячэнне) — від патагенетычнай тэрапіі, якая накіравана на актывацыю абарончых механізмаў арга-нізма, яго кампенсатарныя, адаптацыйныя і ўзнаўленчыя рэак-цыі, Са сродкаў С. т. шырока выкарыстоўваюцца прэпараты крыві, тканкавыя, лізаты і інш.
    СТЫХАРХОЗ, stichorchosis — паразітарная хвароба баброў, якая выклікаецца трэматодай Stichorchis subtriquetrus (лац. sub — пад + triquertus — трохвугольны). Пашкоджваецца сля-пая кішка. Прам. гасп.— прэснаводныя малюскі. Распаўсюджа-ны ў Беларусі, Варонежскай вобласці і інш. рэгіёнах. Нагля-даюцца атанія і змардаванне.
    СТЭАТЫТ (грэч. stear, steates — тлушч, сала) — хвароба норак, якая ўзнікае ад недахопу ў кармах вітаміну Е. Пры лячэн-ні выключаюць з рацыёну прагорклы тлушч, абагачаюць кармы вітамінам Е і паўнацэнным бялком.
    СТЭРКАРАРЬІЯ, Stercoraria (лац. stercus — гной, кал, па-мёт—|-aria — месца) — група трыпанасомаў, якія развіваюцца ў стрававальным тракце. У асноўным — непатагенныя віды.
    СТЭРНІТ (грэч. sternon — грудзі) — брушны склерыт сег-ментаў тулава ў членістаногіх.
    СТЭРЫЛІЗАЦЫЯ (лац. sterilisatio — абеззаражванне, абяс-плоджванне) — знішчэнне мікробаў; абясплоджванне, пазбаў-ленне здольнасці да апладнення.
    СТЭФАНАФІЛЯРЫІ, Stephanofilaria (грэч. Stephana — ка-рона, вянец-|-filum — нітка) —р. нематодаў з сям. Setariidae. Паразітуюць у буйн. par. жыв. Від S. stilesi (у гонар амер. пара-зітолага С. W. Stiles) — пашкоджвае скуру (асабліва жыва-та) вымя і вушных ракавін. Прам. гасп.— мухі-жыгалкі. Вы-клікаюць стэфанафілярыёзы (гл.).
    СТЭФАНАФІЛЯРЬІЕЗЫ, stephanofilarioses — паразітарныя хваробы буйн. par. жыв., якія выклікаюцца нематодамі stepha-nofilaria. Пашкоджваюць скуру. Від S. stilesi. Наглядаюцца аблысенне (асабліва ў ніжняй частцы жывата), прыпухласці, утварэнне струпаў на скуры.
    СТЭФАНУРОЗ, stephanurosis — паразітарная хвароба сві-ней, якая выклікаецца нематодай Stephanurus dentatus (лац. dens — зуб). Заражэнне можа адбывацца перкутанна. Рэзерв. гасп.— дажджавыя чарвякі. Распаўсюджана ў паўднёвых раё-нах. Пашкоджвае ныркі і інш. унутраныя органы. Нагляда-юцца дрэнны апетыт, часам — асцыт,'паралічы і парэзы.
    СУ-АУРУ (казах. су—вада, ауру — хвароба) — літараль-
    245
    на — хвароба ад вады, паразітарная трансмісійная хвароба вярблюдаў, коней, аслоў, сабак, якая выклікаецца жгуціка-вымі прасцейшымі (сін. Т. ninaekohljakimovi). Распаўсюджана ў Сяр. Азіі і Казахстане, узбуджальнік перадаецца ад адной жывёлы да другой крывасасучымі насякомымі (сляпні, кама-ры). Наглядаецца ліхаманка, ацёкі, жаўтуха, павелічэнне лім-фавузлоў. Для лячэння выкарыстоўваюць наганін.
    СУБАКЦЫПІТАЛЬНАЯ ПУНКЦЫЯ, punctio suboccipitalis (лац. punctio— пракол + sub— пад +occiput — патыліца) — пракол субарахнаідальнай прасторы праз патылічна-атлантную адтуліну. С. п. праводзіцца з дыягнастычнай альбо лячэбнай мэтай.
    СУБІНВАЛЮЦЫЯ МАТКІ, subinvolutio uteri (лац. sub — прыстаўка, якая паказвае на больш слабую ступень + invo-lutio—адваротнае развіццё маткі пасля родаў). С. м. супра-ваджаецца бясплоднасцю і зніжэннем прадуктыўнасці.
    СУБІНФЕКЦЫЯ (лац. sub — пад) — інфекцыя, якая пра-цякае без клінічных прымет.
    СУБПРАДУКТЫ — назва харчовых (акрамя мясной тушы) прадуктаў, якія атрымліваюцца пры забоі жывёл і разбіранні туш. Да 1-й катэгорыі С. адносяць печань, язык, ныркі, мазгі, мясныя абрэзкі, сэрца, дыяфрагму, вымя, мяса-касцявую частку хваста буйн. par. жыв.; да 2-й катэгорыі адносяць: рубец, сычуг, селязёнку, галаву, лёгкія, лятошку (кніжку), свіны страўнік, ялавічныя і свіныя вушы, мышачны слой сценкі стрававода, ногі і мяса-касцявую частку хваста свіней, губы, путавы сустаў буйн. par. жыв., трахею. Сэрца, лёгкія, трахея і дыяфрагма складаюць лівер.
    СУБУЛУРАЗ, subulurosis — паразітарная хвароба птушак, якая выклікаецца нематодамі Subulura brumpti. Пашкоджва-юцца сляпыя кішкі. Прам. гасп.— жукі, саранчовыя, коні-кавыя.
    СУДАК ЗВЫЧАЙНЫ, Stizostedion eucioperca — рыба сям. акунёвых. Даўжыня — да 60—120 см, маса — 2—20 кг., Шырока распаўсюджана. Аб’ект сажалкавага рыбаводства.
    СУПЕРІНФЕКЦЫЯ (лац. super — зверху, над, вялікі, лі-шак + infectio — заражэнне) — паўторнае заражэнне, якое наступае на фоне ўжо маючайся хваробы, выкліканай тым жа патагенным мікробам. Вядзе да абвастрэння хваробы і ўсклад-няе яе цячэнне.
    СУПРАЦЬЭПІЗААТЫЧНЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ — ком-плекс мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне распаў-сюджання і ліквідацыю інфекцыйных хвароб шляхам уздзеяння на тыя альбо іншыя звёны эпізаатычнага ланцуга. Да іх адно-сяцца рэгулярныя клінічныя даследаванні жывёл, спецыяльныя дыягнастычныя даследаванні (алергічныя, сералагічныя і інш.), ізаляцыя хворых і падазроных у захворванні жывёл, каранцін-ныя мерапрыемствы, павышэнне агульнай і ўтварэнне спецы-фічнай устойлівасці арганізма жывёл і інш.
    СУР — 1. Тып каракульскіх авечак, якія даюць ягнят з неад-
    246
    нолькавай афарбоўкай валасоў. 2. Каракульскія смушкі з не-аднолькавай афарбоўкай валасоў.
    СУРКІ, Marmota — род грызуноў сям. вавёркавых. Жывуць у стэпах і паўпустынях ад Паволжа да Камчаткі. Зімой упа-даюць у спячку. Палавая спеласць — у 2—3 гады. Цяжар-насць — 31—32 сутак, 1 раз у год. У прыплодзе — па 4—5 дзі-цянят. Аб’ект промыслу.