Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі
Выдавец: Ураджай
Памер: 318с.
Мінск 1992
СУСЕКС — парода курэй мясаяечнага напрамку. Выведзена ў Англіі. Яйцаноскасць— 160—170 яек. Разводзяць у многіх краінах. Выкарыстоўваюць як мацярынскую форму пры вытвор-часці бройлераў.
СУСЛ IKI, Citellus — род грызуноў сям. вавёркавых. Жыхары стэпаў еўрапейскай часткі, Казахстана, Цэнтральнай Сібіры і Прымор’я. Жывуць вялікімі калоніямі. Зімой упадаюць у спяч-ку. Цяжарнасць — 1 раз у год 22—24 суткі, дзіцянят у прыпло-дзе — 5—8. Аб’ект пушнога промыслу.
СУТАРГІ, spasmus (грэч. spasmos — спазма, сутарга) — гіперкінез пірамідальнага паходжання, які характарызуецца міжвольным скарачэннем папярочна-паласатых або гладкіх мышцаў, якія носяць прыступападобны характар. Распазнаюць кланічныя С.— хутка наступаючыя адна за другой міжвольныя скарачэнні і расслабленні мышцаў і танічныя С.— працяглае скарачэнне мышцаў, якое абумоўлівае вымушаны стан часткі цела.
СУФОЛКСКАЯ ПАРОДА АВЕЧАК — танкарунная, мяса-шэрснага напрамку. Выведзена ў Англіі. У былым СССР выка-рыстоўваюць для скрыжавання з іншымі пародамі.
СУХАСТОЙНЫ ПЕРЫЯД — час ад заканчэння лактацыі цельнай каровы да наступнага ацёлу. Працяг — 45—60 дзён.
СЫВАРАТКА КРЫВІ — вадкая частка крыві, якая аддзя-ляецца ад крывянога згустка пасля згусання крыві па-за арга-нізмам.
СЫВАРАТКІ ДЫЯГНАСТЫЧНЫЯ — імунныя сывараткі, якія ўжываюцца з дыягнастычнай мэтай пры пастаноўцы сера-лагічных рэакцый і тыпіравання мікраарганізмаў.
СЫВАРАТКІ ЛЯЧЭБЙЫЯ — імунныя сывараткі, якія выка-рыстоўваюцца для лячэння і прафілактыкі інфекцыйных хвароб жывёл.
СЫВАРАТКІ РЭКАНВАЛЕСЦЭНТАЎ — сывараткі пера-хварэўшых жывёл.
СЫВАРАТАЧНАЯ ХВАРОБА—алергічная рэакцыя арга-нізма на парэнтэральнае ўвядзенне іншароднага бялку (напр., конскай антытаксічнай сывараткі).
СЫРАДЭЛЯ, Ornithopus — травяністая кармавая расліна сям. бабовых.
СЫРНАЯ МУХА, Piophila casei (rp. pion — тлусты+phi-los — аматар i лац. caseus — сыр) — p. мух сям. Piophilidae, атр. Diptera. Жыхары харчовых складаў, рыбных заводаў і промыслаў. Лічынкі могуць выклікаць кішэчныя міазы.
СЫРОК, Coregonus pelad — азёрна-рачная рыба р. сігмаў.
247
Жыве ў рэках і азёрах басейна Паўночнага Ледавітага акіяна.
СЫРОВАТКА МАЛОЧНАЯ — пабочны прадукт пры вытвор-часці сыру, тварагу і казеіну. Змяшчае 93—94 % вады, у 1 кг — 0,12 к. адз.
СЫР — малочны, бялкова-тлушчавы харчовы прадукт, які вырабляюць шляхам зварочвання малака і далейшай апрацоў-кі згустка. Валодае дыетычнымі і лячэбнымі ўласцівасцямі.
СЫЧОЎСКАЯ ПАРОДА БУЙНОЙ РАГАТАЙ ЖЫВЕЛЫ -малочна-мяснога напрамку. Выведзена ў Смаленскай вобласці. Надой — 3,5—4,5 тыс. кг, тлустасць малака — 3,7 %. Разводзяць у Цэнтральных абласцях Расіі.
СЫЧУГ — апошні (4-ы) аддзел многакамернага страўні-ка жвачных, які адпавядае аднакамернаму страўніку большасці млекакормячых.
СЭРЦА (лац, сог, грэч. kardia) — цэнтральны орган кры-вяноснай сістэмы жывёлы, які забяспечвае кровазварот.
СЯМ’Я — сістэматычная катэгорыя, якая аб’ядноўвае бліз-кія рр., яны маюць агульнае паходжанне.
СЯМЕЙСТВА СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫХ ЖЫВЁЛ — гру-па высокапрадуктыўных племянных жывёл у заводскай паро-дзе, якая складаецца з жаночага патомства (пакаленняў) вы-датнай роданачальніцы.
СЯМІРЭЧЫНСКАЯ ПАРОДА СВІНЕЙ — мясасальнага напрамку. Разводзяць пераважна ў Казахстане.
СЯНАЖ — корм з травяністых раслін, кансерваваны ў гер-метычных умовах. У 1 кг С. з канюшыны змяшчаецца 0,35— 0,4 к. адз. і 40—50 г засваяльнага пратэіну.
СЯЧЭННЕ КОНЕЙ — гл. Парафілярыёз.
СЯЧЭННЕ ФУТРА — хвароба пушных звяроў, якая харак-тарызуецца ломкасцю валасоў. У хворых жывёл з’яўляюцца як бы падстрыжаныя асобныя ўчасткі цела. Для папярэджакня С. ф. у рацыён уключаюць паўнацэнныя бялкі і мікраэлементы (кобальт, медзь, марганец, сера).
Т
ТАБАНІДЫ, Tabanidae — сям. сляпнёў (гл. Сляпні).
ТАБУН (цюрк.) —статак коней альбо вярблюдаў. Фармі-руецца для ўтрымлівання на працягу ўсяго года альбо толькі на перыяд пасьбы.
ТАБУННАЕ КАНЯВОДСТВА — метад развядзення коней, аснова якога — пашавае (табуннае) утрыманне.
ТАГІЛЬСКАЯ ПАРОДА БУЙНОЙ РАГАТАЙ ЖЫВЕЛЫ — малочнага напрамку. Выведзена ў 18—19 ст. на Урале шляхам скрыжавання -мясцовых жывёл з халмагорскай і галандскай пародамі. Надой — 3,5—4,5 тыс. кг, тлустасць малака — 4—5,8%. Добра прыстасаваны да суровых умоў. Разводзяць на Урале, у Сібіры.
ТАДЖЫКСКАЯ ЙАРОДА АВЕЧАК — паўгрубашэрсная,
248
курдзючная. Настрыг воўны з бараноў — 3,5—4 кг, з матак 2,5—2,7 кг. Пладавітасць — 110%.
ТАЗ — частка шкілета, якая ўтварае пояс задніх канечна-сцей наземных пазваночных. Т. складаецца з няпарных касцей крыжа, копчыка і парных безымянных касцей, кожная з якіх уключае падуздышную, сядалішчную і лабковую косці.
ТАКСАКАРА (грэч. toxon — страла -|- kara — галава) — р. нематодаў з сям. Anisakidae, п/а Ascaridata. Паразітуе ў тонкім кішэчніку драпежных. Выклікае хваробу таксакароз.
ТАКСАКАРОЗ, toxocarosis — паразітарная хвароба дра-пежных, якая выклікаецца Т. canis, Т. cati (лац. cattus — кот). Хварэюць шчаняты і кацяняты. Пашкоджваецца тонкі кішэчнік. Заражэнне можа быць унутрывантробным, пераральным і пры паяданні грызуноў. Наглядаюцца змардаванне, дрэнны апетыт, ваніта, запоры, адзнакі бронхапнеўманіі, нервовыя сутаргі. 3 лячэбнай мэтай выкарыстоўваюць піперазін, тэтрамізол, мебенвет і інш.
ТАКСАНАМІЯ (грэч. taxis — размяшчэнне + nomos — за-кон) — галіна сістэматыкі, тэорыя і практыка класіфікацыі арганізмаў. Тэрмін «Т.» прапанаваны О. Дэкандолем (1813). Часам яго ўжываюць як сінонім сістэматыкі, класіфікацыі. Але сістэматыку разумеюць як навуку аб разнастайнасці арганізмаў і ўзаемаадносінах паміж імі, a Т.— як галіну навукі, прысвечаную прынцыпам, метадам і правілам класіфікацыі.
ТАКСАСКАРЫС, Toxoscaris (грэч. toxon — страла + aska-ris — чарвяк) —р. нематодаў з п/а Ascaridata. Від Т. leonina (лац. leoninus — ільвіны) — паразітуе ў тонкім кішэчніку дра-пежных, выклікае таксаскарыдоз (гл.).
ТАКСАСКАРЫДОЗ, toxascaridosis — паразітарная хвароба драпежных, якая выклікаецца Т. leonina. Пашкоджвае тонкі кішэчнік. Хварэе маладняк з 6-месячнага ўзросту. Назіраюцца паносы, ваніта, колікі, змардаванне. 3 лячэбнай мэтай выка-рыстоўваюць піперазін, тэтрамізол, нілверм, мебендазол.
ТАКСАПЛАЗМА, Toxoplasma (грэч. toxon — арка + plasma — ляпная фігура, абрыс) — р. прасцейшых з атр. Coccidia. Унутрыклетачны факультатыўна-гетэраксенны паразіт органаў і тканак пазваночных. Дэф. гасп.— кошка, якая вылучае з фека-ліямі аацысты ізаспароіднага тыпу. Прам. гасп.— млекакор-мячыя, птушка, рэптыліі (звыш 200 відаў), у іх развіваюцца паў-лунныя (серпападобныя) формы. Выклікаюць хваробу такса-плазмоз.
ТАКСАПЛАЗМОЗ, toxoplasmosis — паразітарная хвароба многіх відаў жывёл і чалавека, якая выклікаецца ўнутрыкле-тачным паразітам Т. gondii. Пашкоджваюцца розныя органы. Могуць наглядацца аборты, нараджэнне мёртвых пладоў, пара-жэнне цэнтральнай нервовай сістэмы. Распаўсюджаны ўсюды.
ТАКСІКОЗ, toxicosis (грэч. toxikon — яд + osis— хваро-ба) — паталагічны стан, выкліканы больш альбо менш працяг-лымі атручваннямі альбо таксеміяй (інтаксікацыяй альбо аўта-інтаксікацыяй).
249
ТАКСІКАДЭРМІЯ, toxicodermia (грэч. toxikon + derma — скура) — пашкоджанні скуры ў выглядзе экзантэм, высыпкі, якія ўзнікаюць у адказ на алергічныя альбо таксічныя ўздзеян-ні папаўшых у арганізм рэчываў (лекавых, ядавітых і інш.).
ТАКСІЧНАЯ ДЫСТРАФІЯ ПЕЧАНІ, dystrophia hepatis toxica (грэч. dys — расстройванне + trophe — харчаванне, he-par — печань, лац. toxicus — ядавіты) — захворванне, якое характарызуецца дыстрафічнымі і некрабіятычнымі змяненнямі пячоначных клетак з наступным аўтолізам пячоначнай парэн-хімы. Часцей за усё Т. д. п. з’яўляецца вынікам кармлення сапсаванымі, недабраякаснымі кармамі, а таксама ў выніку разнастайных атручванняў. Суправаджаецца парушэннем функ-цый стрававальнай, сардэчна-сасудзістай, нервовай сістэм. У працэсе лячэння выкарыстоўваюць слабіцельныя, прамыван-не страўніка, назначаюць вугляводзістую дыету, выкарыстоў-ваюць дэзінтаксікацыйныя і сімптаматычныя сродкі.
ТАКСЕМІЯ — стан арганізма, пры якім узбуджальнікі хваробы размнажаюцца толькі ў месцы ўкаранення, а патаген-нае дзеянне аказваюць іх таксіны, якія паступаюць у кроў (пры батулізме, слупняку, энтэратаксеміі і інш.).
ТАКСІКАІНФЕКЦЫЯ — інфекцыя, у аснове якой ляжыць дзеянне таксінаў. Яны выпрацоўваюцца адпаведным узбуджаль-нікам (батулізм, слупняк, сальманелёз).
ТАКСІНЫ — ядавітыя прадукты метабалізму мікраарганіз-маў некаторых раслін і жывёл.
ТАКСІНАГЕННАСЦЬ, ТАКСІГЕННАСЦЬ — здольнасць мікроба прадуцыраваць таксін. Адзін з важнейшых фактараў вірулентнасці.
ТАКСОН (грэч. taxis — размяшчэнне) — любая сістэматыч-ная катэгорыя (падвід, від, род і г. д.).
ТАЛЕРАНТНАСЦЬ ІМУНАЛАГІЧНАЯ (лац. tolerantia — здольнасць пераносіць, цярплівасць) — спецыфічны імунала-гічны стан арганізма, які характарызуецца няздольнасцю адказваць сінтэзам антыцелаў на ўвядзенне пэўнага антыгену. Можа быць выклікана ўвядзеннем вельмі вялікіх доз антыгену альбо шматразовым паступленнем меншых колькасцей яго, чым гэта неабходна для імуннага адказу або на антыгеннае раз-дражненне няспелых імунакампетэнтных клетак (у арганізме плода, нованароджаных).
ТАМІНКСОЗЫ, thominxoses — паразітарныя хваробы мле-какормячых і птушак, якія выклікаюцца нематодамі р. Thomynx. Пашкоджваюць дыхальныя шляхі, стрававод, страўнік.
ТАМПАНАДА, tampanatio (франц. tampon — тампон) — за-паўненне з лячэбнай мэтай раны альбо пашкоджанай поласці арганізма стэрыльнымі тампонамі.
ТАМПАНАДА СЭРЦА, tamponatio cardis (франц. tampon + cordis — сэрца) — сіндром вострай сардэчнай недастатковасці, выкліканы ўнутрыкардыяльным сцісканнем сэрца вадкасцю аль-бо газам. Найбольш выразна Т. с. праяўляецца пры перы-кардытах і вадзянцы сардэчнай сарочкі.
250
ТАНКАРУННЫЯ АВЕЧКІ — пароды авечак з аднароднай воўнай, якая складаецца толькі з пуховых валокнаў. У былым СССР створана 20 парод Т. а.
ТАРАКАНЫ, Blattoptera (лац. blatta — таракан, насякомае, якое баіцца святла + грэч. pteron — крыло) — атр. насякбмых (тараканападобныя) з групы Hemimetabola. Сінантропныя і зоатропныя насякомыя. Віды: Blatella germanica (лац. гер-манскі) — рыжы таракан; Blatta orientalis (лац. усходні) — чорны таракан. Псуюць і забруджваюць жывёлагадоўчую прадукцыю і кармы, скураную сыравіну. Прам. гасп.— гангі-ланем.