• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    СЕРВІС-ПЕРЫЯД (англ. service — абслугоўванне) — пе-рыяд ад ацёлу каровы да наступнага яе апладнення. Апты-мальная працягласць сервіс-перыяду ў малочных кароў — да 2—2,5 мес.
    СЕРОЗНАЯ ВАДКАСЦЬ (лац. serum — сываратка) — вад-касць, якая вылучаецца серознымі абалонкамі.
    СЕРОЗНАЯ АБАЛОНКА, СЕРОЗА — высцілка поласцей цела ў другаснаполасцевых жывёльных арганізмаў. У залеж-насці ад месцазнаходжання С. а. называюць брушынай, плеў-рай, перыкардам і эпікардам.
    СЕТАРЬІЕЗ, setarioses — паразітарная хвароба млекакор-мячых, выклікаемая нематодай р. Setaria. Паразітуе ў бруш-ной поласці, мазгу, вачах, крыві (лічынкі-мікрасетарыі). С. ко-ней і буйн. par. жыв. распаўсюджан у еўрапейскай і азіяцкай частках былога СССР. Клінічныя прыметы разнастайныя, часцей працякаюць бессімптомна.
    СЕТАРЫЯ, Setaria (лац. seta — волас) — р. нематодаў з сям. Setariidae, п/а Philariata. Паразітуюць у жвачных, адна-капытных. Прам. гасп.— камары.
    231
    СЕТКА — другі аддзел 4-камернага страўніка жвачных мле-какормячых, размешчаны паміж рубцом і кніжкай. У С. ежа падвяргаецца механічнай і папярэдняй хімічнай апрацоўцы.
    СІБІРСКАЯ ПАЎНОЧНАЯ ПАРОДА СВІНЕЙ — мяса-сальнага напрамку. Выведзена шляхам скрыжавання мясцовых нарымскіх свіней з кнырамі буйной белай пароды. Разводзяць у Сібіры і на Далёкім Усходзе.
    СІБІРСКІЯ БЕЛЫЯ ЦАЦАРКІ — пародная група цацарак.
    СІБІРСКАЯ ЯЗВА, anthrax — востра працякаючая, асабліва небяспечная інфекцыйная хвароба жывёл і чалавека, якая харак-тарызуецца з’явамі септыцэміі, утварэннем інфільтратаў і кар-бункулаў, серозна-гемарагічным запаленнем розных органаў. Рэгіструецца ў выглядзе спарадычных выпадкаў і энзаатыч-ных успышак. Узбуджальнік — Bacillus anthracis — аэробная палачка, якая ў арганізме ўтварае капсулу, а ў знешнім ася-роддзі пры доступе кіслароду — споры. Яны захоўваюцца ў глебе многія дзесяткі гадоў. Крыніцай узбуджальніка з’яўля-юцца хворыя жывёлы. Перадача ўзбуджальніка хваробы ажыц-цяўляецца праз аб’екты знешняга асяроддзя, інфіцыраваныя вылучэннямі хворых жывёл. Заражэнне адбываецца аліментар-ным шляхам, радзей — праз пашкоджаную скуру, пакусы нася-комых і яшчэ радзей — аэрагенным шляхам. Распазнаюць сеп-тычную, карбункулёзную, кішэчную, ангіёзную, лёгачную формы хваробы. Тэмпература цела павышаецца да 41—42°, жывёла прыгнечана, учашчаюцца ціск і дыханне, назіраецца сінюшнасць слізістых абалонак. У кароў можа быць тымпанія рубца, у ко-ней — колікі. На скуры могуць з’яўляцца запаленчыя інфіль-траты (карбункулы). У свіней хвароба працякае ў выглядзе ангіны. На ўскрыцці выяўляюць павялічаную селязёнку з раз-мякчанай пульпай, лімфатычныя вузлы цёмна-чырвонага колеру, з кровазліццём. Анатаміраваць трупы пры падазрэнні на сібір-скую язву забаронена. Дыягназ ставяць на аснове эпізаатала-гічных, клінічных, патолагаанатамічных даных і вынікаў бак-тэрыялагічных і сералагічных даследаванняў. Для лячэння выкарыстоўваюць гіперімунную сываратку, антыбіётыкі. Недаб-ротную гаспадарку каранцініруюць. Хворых лечаць, астатніх вакцынуюць.
    СІВАЯ ЎКРАІНСКАЯ ПАРОДА БУЙНОЙ РАГАТАЙ ЖЫ-ВЕЛЫ — мясамалочнага напрамку. Выведзена на Украіне з сівай стэпавай жывёлы. Масць сівая, надой — 2100—2800 кг, тлустасць малака—4,2—4,5 %. Разводзяць на Украіне.
    СІВЫ ВЕЛІКАН — парода трусоў мясашкуркавага напрам-ку. Распаўсюджана ў паўднёвых і паўднёва-заходніх раё-нах былога СССР.
    СІЛАСАВАННЕ — кансерваванне кармавой масы без досту-пу паветра.
    СІЛІКОЗ, silicosis (лац. silex — крэмень +грэч. osis — хва-роба) — захворванне лёгкіх, якое развіваецца пры ўдыху пылу з вялікім утрыманнем двухвокісі крэмнію. Узнікае пры працяг-лых перагонах жывёл па пыльных грунтавых дарогах альбо
    232
    пры эксплуатацыі ў запыленым асяроддзі. С. характарызуецца ўтварэннем фіброзных сілікатычных вузельчыкаў у лёгкіх і рэ-гіянарных лімфатычных вузлах.
    СІМБІЕЗ (грэч. symbiosis — сумеснае жыццё) — сумеснае існаванне арганізмаў (сімбіёнтаў) двух альбо болей відаў. Мо-гуць быць двухбакова карыснымі (мутуалізм), аднабакова карыснымі і двухбакова нейтральнымі. Тэрмін «С.» прапанава-ны А. Де Бары ў 1879 г. С. бывае факультатыўным і аблігатным. Па характару адносін паміж партнёрамі выдзяляюць некалькі тыпаў С.: каменсалізм, паразітызм, мутуалізм.
    СІМЕНТАЛЬСКАЯ ПАРОДА БУЙНОЙ РАГАТАЙ ЖЫ-ВЕЛЫ (ням. Simmental — Зіментальская даліна) — малочна-мяснога напрамку. Выведзена ў Швейцарыі шляхам паляпшэння мясцовай жывёлы і завезенай у 5 ст. скандынаўскай. У Расію за-везена ў другой палове 19 ст. Дзякуючы скрыжаванню з роз-нымі мясцовымі пародамі ўтворана некалькі тыпаў С. п. (сы-чоўская, стэпавая ўкраінская, сібірскі, прыўральскі і інш.). Масць — палевая, палева-пярэстая. Надой — 3,5—4,5 тыс. кг, тлустасць малака — 3,8—3,9 %. Разводзяць у многіх раёнах.
    СІМПТОМ, symptoma (грэч. symptoma — выпадак, пры-мета) — прымета хваробы, якая выяўляецца пры дапамозе клі-нічных метадаў даследавання, ужываемых для дыягностыкі і прагнозу захворвання. Распазнаюць кардынальны сімптом, які з’яўляецца вельмі важнай прыметай, а таксама патагнама-нічны С. Ен адзначаецца пры адным захворванні і мае абсалют-на дыягнастычнае значэнне.
    СІМПТАМАТЫКА (грэч. symptoma) —сукупнасць прымет, якія ўласцівы пэўнай хваробе.
    СІМПТАМАКОМПЛЕКС, symptomocomplexus (грэч. symp-toma + лац. complexus — сувязь, спалучэнне) —сукупнасць сімптомаў хваробы з адзіным паходжаннем. С. можа складаць клінічную карціну ўсёй хваробы альбо часткі яе, будучы пры гэтым праяўленнем паталогіі адной сістэмы альбо органа.
    СІМУЛІІДАТАКСІКОЗ, simuliotoxicosis — хвароба жывёл, якая ўзнікае пры масавых пакусах мошак. Працякае востра і характарызуецца моцнай турботай, затым прыгнятаннем, узмац-неннем слінааддзялення, ацёкамі, павелічэннем лімфатычных вузлоў, сутаргамі. Лячэнне сімптаматычнае.
    СІМУЛЬТАННЫЯ ПРЬІШЧЭПКІ (франц. simule — аднача-совы) — адначасовае ўвядзенне жывёлам імуннай сывараткі і аднайменнай вакцыны. Выкарыстоўваюцца рэдка.
    CIHABIT, synovitis (лац. synovia — сінавіяльная абалонка + itis) — запаленне сінавіяльнай абалонкі сустава, якое харак-тарызуецца збіраннем эксудату ў поласці. Распазнаюць сероз-ны, серозна-фібрынозны, фібрынозны і гнойны С. Прычынамі С. з’яўляюцца механічныя траўмы, раненні, расцягванні суставаў, таксіка-алергічныя рэакцыі і інш. Праяўляецца С. ацёчнасцю і хваравітасцю сустава, кульгавасцю. Пры пальпацыі суставаў адчуваецца перамяшчэнне вадкасці ў супрацьлеглы ад паль-пацыі ўчастак. У спакойным стане жывёла трымае канечнасць
    233
    паўсагнутай. Пры гнойных С. значна пагаршаецца агульны стан жывёлы. У комплексе лячэбных мерапрыемстваў прапа-ноўваецца назначаць жывёле спакой, пры вострым цячэнні назначаць халодныя кампрэсы, сціскаючую павязку, цырку-лярны навакаінавы блок.
    СІНАНТРОПНЫЯ ЖЫВЕЛЫ (грэч. syn — разам + anthro-pos — чалавек) — дзікія млекакормячыя, птушкі і насякомыя, жыццёвыя цыклы якіх звязаны з чалавекам, яго жыллём.
    СІНГАМОЗ, syngamosis — паразітарная хвароба, якая вы-клікаецца нематодай р. Syngamus. Паразітуе ў трахеі, брон-хах. Хварэюць куры, качкі, гусі, індычкі, вераб’і, вароны і інш. Распаўсюджана ачагова, часцей — у паўднёвых раёнах. Хворая птушка «чхае», «зявае», устрэсвае галавой, выцягвае шыю. Ды-ханне цяжкае, развіваецца задышка. Пер’е ўзлахмачана, кры-лы апушчаны, рух прыцішаны. 3 лячэбнай мэтай уводзяць інтратрахеальна ёд і інш. прэпараты.
    СІНГАМУС, Syngamus (грэч. syn — з + gamos— савакуп-ленне, капуляцыя) — р. нематодаў з сям. Syngamidae п/а Stron-gylata. Паразітуе ў трахеі, бронхах птушак. Геагельмінт. Рэзерв. гасп.— дажджавыя чарвякі, малюскі, насякомыя, Палаваспе-лыя паразіты пастаянна знаходзяцца ў стане капуляцыі. Від S. trachea (trachus) — шарахаваты.
    СІНДРОМ (грэч. syndrome — збіранне) — сукупнасць пэў-ных прымет, якія абумоўлены пашкоджаннем якога-небудзь органа.
    СІНДЭСМАЛОГІЯ, syndesmologia (грэч. syndesmos — су-вязь, злучэнне + logos — вучэнне) — навука аб злучэнні касцей. С. дзеліцца на агульную і прыватную.
    СІНУСІТ, sinusitis (лац. sinus — пазуха + itis) — запаленне слізістых абалонак прыдатачных пазух.
    СІРЫНГАФІЛУС, Syringophilus (грэч. syrings — футляр + philos — сябар) — р. кляшчоў, узбуджальнік каросты птушак сям. курыных. Распаўсюджаны ўсюды, часцей — на поўдні. Лакалізуецца ў ачынах пяра. Наглядаецца абломванне пер’я, пачырваненне і сверб скуры, самарасклёўванне.
    СІСТАЛА, systole (грэч. systole — скарачэнне, сціскан-не) — фаза, якая характарызуецца скарачэннем міякарда. Спа-чатку скарачаецца міякард перадсэрдзяў, а затым — жалу-дачкаў.
    СІСТАЛІЧНЫ, ШУМ, murmur systolicum — сардэчны шум, які праслухваецца ў фазе сісталы жалудачкаў.
    СІСТЭМА ЗЕМЛЯРОБСТВА — комплекс тэхналагічных, ме-ліярацыйных і арганізацыйна-эканамічных мерапрыемстваў, накіраваных на эфектыўнае выкарыстанне зямлі і павышэнне яе ўрадлівасці.
    СІСТЭМА ЖЫВЕЛЬНАГА СВЕТУ — размеркаванне жы-вёльных арганізмаў па групах у залежнасці ад ступені іх пада-бенства і адрознення. У аснову С. ж. с. пакладзена эвалюцыйнае развіццё арганічнага свету, якое адлюстроўвае роднасць асоб-ных груп — тыпаў, класаў, атрадаў, сямействаў, родаў.
    234
    СІСТЭМАТЫКА (грэч. systematikos — упарадкаваны, які адносіцца да сістэмы) — галіна біялогіі, якая даследуе філа-генетычныя сувязі паміж відамі і іншымі таксанамічнымі адзін-камі жывёльнага свету, шляхі ўтварэння таксанамічных катэго-рый, іх генетычныя ўзаемаадносіны ў прасторы і ў часе, і ў канчатковым выніку ўтварае натуральную сістэму таксонаў жывёл.
    СІСТЭМАТЫЧНЫЯ, ТАКСАНАМІЧНЫЯ КАТЭГОРЫІ ЖЫВЕЛ — групы жывёл, якія валодаюць пэўнымі ступенямі роднасці і шэрагам агульных рыс будовы, размяшчаюцца ў се-рыю падпарадкаваных груп, што ўтварае сістэму жывёльнага свету. Схема падпарадкавання С. к. ж. утварае від, род, сямей-ства, атрад, клас, тып. У цяперашні час у заалагічнай класі-фікацыі ўжываецца больш 20 С. к. ж. Сярод іх: царства (Regnum), падцарства (Subregnum), тып (Phylum), клас (Clasis), атрад (Ordo), сямейства (Familia), род (Genus), від (Species). Акрамя асноўных С. к. ж. вылучаюцца прамежныя: надраз-дзел (Superdivisio), раздзел (Oivisio), падраздзел (Subdivisio), надтып (Superhylum), падтып (Subphylum), надклас (Super-classis), падклас (Subclassis), надатрад (Superordo), пад-атрад (Subordo), надсямейства (Superfamilia), падсямейства (Subfamilia), трыба (Tribus), падрод (Subgenus), падвід (Subspecies).