• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    СПАЙКІ, synechii (грэч. synecheia — складнасць, сувязь) — фіброзныя зрастанні паміж суседнімі органамі альбо паверх-нямі.
    СПАНДЫЛАРТРЫТ, spondylarthritis (грэч. spondylos — пазванок + arthron— сустаў + itis) —запаленне міжпазваноч-ных суставаў. Сустракаецца ў жарабцоў і быкоў у вобласці паяснічных пазванкоў. Асноўнымі прычынамі С. з’яўляюцца моцныя напружанні, якія прыходзяцца на міжпазваночныя суставы, у становішчах пры кастрацыі, пры скачках у спартыў-ных коней і інш. Адзначаецца выяўленая балявая рэакцыя у час руху жывёлы, асабліва пры паваротах. Лечаць, як пры асептычным запаленні.
    СПАНДЫЛЕЗ, spondylosis (грэч. spondylos + osis— хва-роба) — хранічнае захворванне пазваночніка, якое ўзнікае як вынік дыстрафічных змяненняў вонкавых валокнаў фібрознага кальца міжпазваночнага дыска. Тыповымі для С. з’яўляюцца дзюбападобныя касцявыя разрастанні, якія акружаюць міжпаз-ваночны дыск.
    СПАРВАННЕ ЖЫВЕЛ (злучка) — збліжэнне самца-вы-творніка з самкай для ўчынення палавога акта. Праводзіцца ў перыяд палавой ахвоты ў самак.
    СПАРАДЫЧНАЕ ЗАХВОРВАННЕ, спарадычная інфекцыя (грэч. sporadikos — асобны) — такая форма эпізаатычнага пра-цэсу, пры якой інфекцыйнае захворванне сустракаецца ў вы-глядзе адзінкавых выпадкаў.
    СПЕРМА (грэч. sperma (spermatos) —семя) —апалесцы-руючая, празрыста-шэрая мутная вадкасць, якая вылучаецца залозамі мужчынскай палавой сістэмы. С. складаецца са спер-матазоідаў і семянной вадкасці.
    СПІЛАКАЎЛЕЗ, spilocaulosis — паразітарная хвароба жвачных, выклікаецца нематодамі р. Spilocaulus з сям. Proto-strongylidae. Пашкоджваюцца бронхі і бранхіёлы. Прам. гасп.— наземныя малюскі.
    СПІРАХЕТЫ, Spirochaetae (грэч. spiera — звіліна, спі-
    239
    раль + chaite—шчацінне, валасы)—група мікраарганізмаў, якія маюць штопарападобную форму. Маюцца патагенныя віды, выклікаючыя трэпанемоз свіней, трусоў; барэліёз пту-шак і інш. Гл. Трэпанемоз, барэліёз.
    СЙІРАХЕТОЗ ПТУШАК, spirochaetosis avium — трэпане-моз птушкі, барэліёз (гл.).
    СПІРАЦЭРКА (грэч. speira — спіраль + kerkos — хвост) — р. нематодаў з сям. Thelaziidae, п/а Spirurata. Паразітуюць у платаядных сям. Canidae. Пашкоджваюць сценкі стрававода, страўніка, аорты. Прам. гасп.— жукі-капрафагі. Рэзерв. гасп.— амфібіі, рэптыліі, птушкі, вожыкі, мышы. Віды S. lupi (лац. lupus — воўк) і S. arctica (лац. arcticus — арктычны). Выклі-каюць спірацэркозы (гл.).
    СПІРАЦЭРКОЗЫ, spirocercoses — паразітарныя хваробы драпежных, выклікаемыя нематодамі р. Spirocerca. Утвараюць пухліны сценак стрававода і страўніка. Распаўсюджаны ўсю-ды. Наглядаюцца парушэнні кровазвароту, ваніта, цяжкі акт глытання, змардаванне.
    СПІРУРА, Spirura (грэч. speira — спіраль + оіга — хвост) — р. нематодаў з сям. Spiruridae, п/а Spirurata. Паразітуюць у страваводзе, страўніку лісіц і кошак. Прам. гасп.— цвёрда-крылыя насякомыя.
    СПІРУРАТОЗЫ, spiruratoses — паразітарныя хваробы жы-вёл, выклікаемыя нематодамі з п/а Spirurata. Асноўныя хва-робы—тэлязіёз буйн. par. жыв., драшэёз і габранематоз ко-ней, спірацэркозы драпежных, стрэптакароз качак і інш.
    СПІРУРАТЫ, Spirurata (грэч. speira — спіраль + оіга — хвост) — п/а нематодаў. Маюць стрававод, падзелены на пярэд-нюю мышачную і заднюю залозістую часткі. Знаходзяцца ў поласцях, якія злучаюцца са знешнім асяроддзем. Прам. гасп.— членістаногія. Выклікаюць спіруратозы жывёл (гл.).
    СПЛАНХНАЛОГІЯ (грэч. splanchon — вантробы + logos— вучэнне) — частка анатоміі, якая вывучае ўнутраныя органы.
    СПЛЕНІТ, splenitis (грэч. splen — селязёнка + itis) —запа-ленне селязёнкі. С. можа быць вострым і хранічным. Харак-тарызуецца павелічэннем органа, кровазліццямі. У залежнасці ад характару паталагічнага працэсу распазнаюць альтэратыў-ны і праліфератыўны С.
    СРОДКІ ДЭЗІНСЕКЦЫЙНЫЯ, ІНСЕКТЫЦЫДЫ — рэчы-вы, якія выкарыстоўваюцца для знішчэння членістаногіх.
    СРОДКІ ДЭЗІНФІЦЫРУЮЧЫЯ — розныя хімічныя рэ-чывы, якія выкарыстоўваюцца для дэзінфекцыі: шчолачы, кіс-лоты, хлоразмяшчальныя прэпараты, фенолы, фармалін, солі цяжкіх металаў і г. д.
    СРОДКІ ДЭРАТЫЗАЦЫІ — рэчывы і сродкі, якія ўжы-ваюцца для знішчэння шкодных грызуноў.
    СТАБІЛІЗАТАРЫ (лац. stabilis — устойлівы) — рэчывы, якія дабаўляюць у кроў, сываратку, вакцыну і г. д. для заха-вання іх уласцівасцей.
    СТАДЫІ ІНФЕКЦЫЙНАЙ ХВАРОБЫ — найбольш харак-
    240
    тэрныя перыяды ў развіцці і цячэнні хваробы: інкубацыйны перыяд, прадрамальны перыяд, альбо стадыя прадвеснікаў хваробы, клінічнае праяўленне яе, перыяд згасання хваробы, клінічнае ачуньванне альбо гібель.
    СТАДЫІ ЭПІЗААТЫЧНАГА ПРАЦЭСУ— стадыйнасць эпізаотыі — заканамернае чаргаванне стадый эпізаотыі: між-эпізаатычная, перадэпізаатычная, максімальнага пад’ёму, зга-сання эпізаотыі і постэпізаатычная.
    СТАЗ, stasis (грэч. stasis — застой) — мясцовая астаноўка ў прасвеце таго альбо іншага органа яго фізіялагічнага змес-ціва. Распазнаюць гемастаз, хімастаз, лімфастаз, капрастаз.
    СТАМОКСІС, Stomoxys (грэч. stoma—рот-|-oxys — вост-ры) —р. крывасасучых мух (гл. Жыгалкі).
    СТАН (ПОСТАЦЬ) жывёл — часткі цела, па якіх ацэнь-ваюць іх экстэр’ер і канстытуцыю. Апісанне і ацэнку С. заносяць у баніціровачную ведамасць. На аснове ацэнак С. ж. складаецца агульная ацэнка іх экстэр’еру.
    'СТАНДАРТ (англ.standart — норма, узор) —дакумент, за-цверджаны кампетэнтным органам, які ўстанаўлівае комплекс норм, правіл і патрабаванняў да аб’екта стандартызацыі. Стандарты падраздзяляюць на катэгорыі: дзяржаўныя (ГОСТ), галінныя (OCT), рэспубліканскія (РСТ).
    CTAHOBJUJ4A ПЛОДА, situs fetus (лац. situs — станові-шча-f-fetus — вантробны плод) —размяшчэнне падоўжанай восі цела плода да падоўжанай восі цела мацеры. Распазнаюць С. п.: прадольнае, папярочнае, вертыкальнае.
    СТАНОК У ЖЫВЕЛАГАДОЎЛІ — абгароджаная пляцоў-ка для індывідуальнага альбо групавога ўтрымання жывёл.
    СТАНЦЫЯ, ШТУЧНАГА АСЕМЯНЕННЯ - установа, якая вядзе племянную работу.
    СТАМАТЫТ, stomatitis (грэч. stoma — рот + itis)—за-паленне слізістай абалонкі ротавай поласці. Па хар^ктару за-палення распазнаюць катаральны, везікулярны, пустулёзны, афтозны, язвавы, дыфтэрытычны і флегманозны С. Па паходжан-ню бывае першасны і другасны.
    СТАЎРАПОЛЬСКАЯ ПАРОДА АВЕЧАК — танкарунная, шэрснага напрамку. Выведзена ў.. Стаўрапольскім краі. На-стрыг воўны з бараноў — 14—19 кг, з матак — 6—7 кг. Пла-давітасць—120—140 %. Разводзяць на Паўночным Каўказе, у Ніжнім Паволжы.
    СТАТАК (чарада) — 1. Група жывёл, сфарміраваная ў гас-падарцы для ўтрымання, адкорму альбо пасьбы. С. буйн. par. жыв. называецца гурт, авечак — атара, коней — табун. 2. Агуль-ная колькасць пагалоўя жывёл аднаго віду, стадных млека-кормячых (малпы, кітападобныя і інш.), якія аб’ядноўваюц-на ў С.
    СТАТУС, status (лац. становішча, стаянне) — паняцце, якое выкарыстоўваецца ў ветэрынарыі для вызначэння стану хворай жывёлы на момант даследавання (С. praesens) пры
    241
    розных паталагічных станах — ліхаманкавы стан (С. febrilis), аганальны стан (С. ferminalis).
    СТАТЫСТЫЧНЫЯ МЕТАДЫ — метады даследавання коль-каснага боку масавых з’яў і працэсаў.
    СТАФІЛОМА РАГАВІЦЫ, staphyloma согпеае (грэч. staphy-1е — вінаградная гронка + ота — пухліна + согпеае — рагаві-ца) — частковая альбо поўная выпукласць рагавіцы вока. С. р. з’яўляецца ўскладненнем язвавага кератыту зажываючых руб-цоў, які прыводзіць да развіцця стафіломы.
    СТАЦЬІЯНАРНАСЦЬ (лац. stationarius — нерухомы, па-стаянны) — неаднаразовае (паўторнае) узнікненне інфекцый-най хваробы ў пэўнай мясцовасці (пункце).
    СТОЙЛАВАЕ ЎТРЫМАННЕ ЖЫВЕЛЫ — сістэма ўтры-мання, пры якой жывёлы на працягу года знаходзяцца пастаян-на ў памяшканнях.
    СТОЙЛАВА-ПАШАВАЕ ЎТРЫМАННЕ ЖЫВЕЛЫ —сіс-тэма ўтрымання, пры якой жывёлы ў стойлавы перыяд знахо-дзяцца ў памяшканнях, а ў пашавы — на выпасах.
    СТРАБІЛАЦЭРК (грэч. strobilos — яловая шышка-|-ker-cos — хвост) — лічынка цэстодаў, якая развіваецца ў асноў-ным у грызуноў. Mae добра выяўленыя, з кручкамі, паверну-тымі ўнутр, сколексы з адыходзячай ад іх доўгай псеўдачле-ністай страбілай з невялікім пузырком на канцы.
    СТРАНПЛЕЗ, strongylosis — паразітарная хвароба коней, якая выклікаецца Strongylus equinus (грэч. strongylos — кру-чаны). Распаўсюджана ўсюды. Дарослыя паразіты лакалізу-юцца ў тоўстым кішэчніку. Лічынкі пашкоджваюць падстраў-нікавую залозу. Наглядаюцца адставанне ў развіцці, панос, анемія.
    СТРАНГІЛІДОЗЫ, strongylidoses — паразітарныя хваробы коней. Выклікаюцца нематодамі р. Alfortia, Delafondia, Strongylus (гл. Альфартыёз, дэлафандыёз, странгілёз).
    СТРАНГІЛАІДЭС, Strongyloides (грэч. strongylos — цы-ліндрычны-|-eides — абрыс) —р. нематодаў п/а Rhabdidata. Паразітуе ў тонкім кішэчніку маладняку с.-г. жывёл. Пранікае ў арганізм праз рот і скуру, унутрывантробна і з малаком ма-церы. Магчыма развіццё паразітаў у знешнім асяроддзі з утва-рэннем вольнажывучых генерацый. Выклікаюць странгілаідо-зы (гл.).
    СТРАНГІЛАІДОЗЫ, strangyloidoses — паразітарныя хва-робы маладняку свіней, жвачных, коней, трусоў і чалавека, якія выклікаюцца нематодамі р. Strongyioides. Распаўсюжаны ўсюды. Наглядаюцца скурны сверб, кашаль, прыгнятанне, па-носы, адказ ад корму, адставанне ў развіцці. 3 лячэбнай мэтай выкарыстоўваюць мебендазол, панакур, тэтрамізол.
    СТРАНГІЛУС, Strongylus (грэч. strongylus — цыліндрыч-ны) — р. нематодаў з сям. Strongylidae, паразітуе ў коней. Геагельмінт. Выклікае странгілёз (гл.).
    СТРАНГІЛЯТОЗЫ КОНЕЙ, strongylatoses equorum — па-разітарныя хваробы коней, якія выклікаюцца палаваспелымі 242
    стадыямі і лічынкамі нематодаў з сям. Strongylidae і Tricho-nematidae. Выклікаюць странгілятозы (дэлафандыёз, странгілёз, альфартыёз і трыханематоз коней (гл.).
    СТРАНГІЛЯТЫ, Strongylata (грэч. strongylos — цыліндрыч-ны) — п/а нематодаў. У самцоў маецца трохлопасная бурса, стрававод булавападобна пашыраны. Геа- і біягельмінты. Паразітуюць у органах стрававання і дыхання розных жывёл. Распаўсюджаны ўсюды.
    СТРАНГУЛЯЦЫЯ КІШАК, strangulatio intestinorum (лац. strangulatio — задушэнне) —адна з форм механічных колі-каў, якая заключаецца ў перакручванні кішэчніка вакол бры-жэйкі, вузлаўтварэнні, інвагінацьп, ушчамленні кішачных пет-ляў. С. к. суправаджаецца перытанітам.
    СТРАЎНІК, gaster, stomochus — аддзел стрававальнай сістэмы. Бывае многакамерным (у жвачных жывёл) і аднака-мерным.