Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі
Выдавец: Ураджай
Памер: 318с.
Мінск 1992
ТРЫХАМАНАДА, Trichomonas (грэч. thrix—волас + то-nas, monados — непадзельнае, адзінка) — р. прасцейшых з сям. Trichomonadidae, кл. Mastigophora. Есць 3—5 жгуцікаў. Лакалі-зуюцца ў мочапалавь;х органах, кішэчніку, насавой і ротавой поласцях. Выклікаюць трыхаманозы. (гл.).
ТРЫХАМАНОЗЫ. trichomonosis — паразітарныя хваробы чалавека і жывёл. У буйн. par. жыв. і чалавека пашкоджваюцца палавыя органы, могуць быць аборты. Пры трыхаманозе птушак пашкоджваецца кішэчнік.
ТРЫХАНЕМАТОЗЫ, trichonematoses — паразітарная хваро-ба, выклікаемая нематодамі р. Trichonema (грэч. thrix, trichos — волас + nema — нітка) — паразітуе ў тоўстым кішэчніку непар-накапытных. Лічынкі ўкараняюцца ў слізістую кішэчніка і там растуць, выклікаюць вузельчыкавую хваробу.
ТРЫХАСТРАНГІЛІДОЗЫ, trichostrongylidoses— група па-разітарных хвароб, выклікаемых нематодамі сям. Trichostron-gylidae п/а Strongylata. Паразітуюць у страўніку, кішэчніку. Выклікаюць геманхоз, нематадыроз, кааперыёз, трыхастран-гілёз, нематадырэлёз, астэртагіёз і інш.
ТРЫХАЦЭФАЛЕЗЫ, trichocephaloses — паразітарныя хва-робы млекакормячых і птушак, выклікаемыя нематодамі р. Trichocephalus (грэч. thrix, trichos—волас + kephale— гала-ва). Паразітуюць у тоўстым кішэчніку. Распаўсюджаны ўсюды. Наглядаюцца дрэнны апетыт, слабасць, змардаванне, паносы. Для лячэння выкарыстоўваюць тыабендазол, нілверм, панакур, мебендазол.
ТРЫХАЦЭФАЛЫ, Trichocephalus (грэч. thrix, trichos — волас + kephale — галава) —р. нематодаў (воласагаловы) з сям. Trichocephalidae. Віды: Т. suis (лац. suis — свіння) — паразітуе ў сляпой кішцы свіней; Т. ovis (лац. ovis — авечка) — паразітуе ў сляпой і абадочнай кішках авечак; Т. skrjabini — паразітуе ў сляпой і абадочнай кішках хатніх і дзікіх жывёл; Т. vulpix (лац. vulpis — ліса) — паразітуе ў тоўстым кішэчніку драпежных (сабак, лісіц, ваўкоў). Т. nutrii (лац. nutrii — нут-рыя) — паразітуе ў тоўстым кішэчніку нутрый.
ТРЫХАФІТОЗ, стрыгучы лішай (Trichophytosis) — канта-гіёзная грыбковая хвароба хатніх жывёл, якая характарызуецца ўтварэннем на скуры акруглых, рэзка абмежаваных плямаў з абломанымі ля асновы валасамі альбо эксудатыўным дэрма-тытам і гнойным фалікулітам з тоўстай вотрубепадобнай коркай на паверхні пашкоджанага ўчастка. Хварэе ім і чалавек. Узбу-
255
джальнік — грыбы з р. Trichophiton, устойлівыя ў знешнім ася-роддзі. Заражэнне адбываецца шляхам прамога і непрамога кантакту. Фактарамі перадачы служаць прадметы догляду, гной, глеба, інфіцыраваныя памяшканні, паша. Больш адчувальны да заражэння маладняк. Захворванне праяўляецца ў выглядзе спарадычных выпадкаў альбо энзабтыі. Ставяць дыягназ на аснове эпізааталагічных даных і характэрных клінічных прымет. Для прафілактыкі і лячэння выкарыстоўваюць вакцыны ТФ-130 (К) і ЛТФ-130 для буйн. par. жыв. і інш.
ТРЫПАНАСАМОЗЫ, trypanosomoses — паразітарныя хва-робы жывёл і чалавека, выклікаемыя жгуцікавымі прасцейшымі сям. Trypanosomidae.. Шырока распаўсюджаны на поўдні. Зара-жэнне адбываецца пры пакусах крывасасучымі насякомымі альбо пры злучцы.
ТРЭМАТАДОЗЫ, trematodoses — гельмінтозы пазваночных, радзей— беспазваночных, выклікаемыя чарвякамі кл. Трэмато-да. Найбольш распаўсюджаны: фасцыялёз, парамфістаматыдо-зы, дыкрацэліёз, эўрытрэматоз, апістархоз, арыентабільхар-цыёз, прастаганімозы і інш.
ТРЭМАТОДЫ (грэч. trematodes — якія маюць прысоскі) — кл. чарвякоў з т. Plathelminthes аб’ядноўвае каля 3 тыс. відаў. Распаўсюджаны ўсюды. Гермафрадыты, акрамя шыстамататаў. Біягельмінты.
ТРЭМАР, tremor (лац. tremere — дрыжаць) — дробныя, раўнамерныя, хутка наступаючыя адзін за адным міжвольныя рухі мышцаў.
ТРЭНІНГ КОНЕЙ (англ. training) — сістэматычнае практы-каванне коней для развіцця іх працаздольнасці і падрыхтоўкі да выпрабаванняў.
ТРЭЙАНЕМА (trypanon — свердзел, трэпан + пета— ніт-ка) —р. Treponema з п/а Spirochaetales. Узбуджальнік трэпа-немозаў (барэліёзу птушак, свіней, трусоў).
ТРЭПАНЕМОЗ ТРУСОЎ, treponemosis cuniculi — хранічная хвароба, пашкоджвае скуру ў вобласці вонкавых палавых органаў, ануса ў выглядзе папул. Хварэюць таксама зайцы, мышы, пацукі, марскія свінкі.
ТРЭПАНЕМОЗ СВІНЕЙ, treponemosis suis — вострая хва-роба маладняку свіней, якая выклікаецца Т. hyodisenteria. Па-шкоджваецца таўсты кішэчнік. Наглядаецца адказ ад корму, павышэнне тэмпературы цела, панос з прымешкай крыві. Для лячэння выкарыстоўваюць фармазін, трыхапол, фуразалідон, леваміцэцін.
ТРЭПАНАЦЫЯ, trepanatio (грэч. trypanon — трэпан, свер-дзел) — ускрыццё касцявой сценкі пры дапамозе трэпана альбо долата для доступу ў пэўныя касцявыя поласці.
ТРЭЦЯЕ ЙАВЕКА, МІГАЛЬНАЯ ЙЕРАЙОНКА — перапон-ка, размешчаная ля ўнутранага краю вока і закрываючая яго, як шторкай (у птушак, паўзуноў).
ТРЭШЧЫНА, fissura (лац. трэшчына, шчыліна) — няпоўнае парушэнне цэласці косці, якое з’яўляецца разнастайнасцю ня-
256
поўнага пералому. Практычнае значэнне мае і Т. капытнага рога, якая характарызуецца раз’яднаннем рагавой сценкі па яе вы-шыні.
ТУБЕРКУЛЕЗ, tuberculosis — хранічна працякаючая інфек-цыйная хвароба млекакормячых і птушак, якая характарызуецца ўтварэннем у органах і тканках спецыфічных гранулёмаў — туберкулаў, што падвяргаюцца казеёзнаму некрозу і абвапноў-ванню. Хварэе ім і чалавек. Узбуджальнік — бактэрыі з р. Mycobacterium, з якіх туберкулёз у жывёл выклікаюць чалавечы від _ М. tuberculosis, бычыны від — М. bovis і птушак — М. avium. 3 хатніх жывёл найбольш успрыімлівыя буйн. par. жыв., затым — свінні, коні. 3 птушак часцей хварэюць куры, фазаны. Крыніцай узбуджальніка інфекцыі з’яўляюцца хворыя туберку-лёзам жывёлы і куры, радзей — чалавек. 3 арганізма ўзбуджаль-нік вылучаецца з макротай, фекаліямі, малаком. Заражэнне адбываецца аэрагенна альбо аліментарна, у птушак — праз яйцо. Дыягназ ставяць на аснове эпізааталагічных даных, клі-нічныя прыметы маюць абмежаванае значэнне. Для прыжыццё-вай дыягностыкі выкарыстоўваюць алергічныя даследаванні, ужываючы алерген туберкулін. Асновай ліквідацыі хваробы з’яўляецца своечасовая дыягностыка і ажыццяўленне комплексу санітарных і арганізацыйна-гаспадарчых мерапрыемстваў.
ТУБЕРКУЛІНІЗАЦЫЯ— даследаванне жывёл на туберку-лёз алергічным метадам пры дапамозе туберкуліну.
ТУЛАВА — у пазваночных частка цела за выключэннем га-лавы, шыі, канечнасцей і хваста (у жывёл).
ТУЛУЗСКІЯ ГУСІ — парода выведзена ў Францыі ў 17 ст. Апярэнне цёмна-шэрае, яйцаноскасць — 30—40 яек. Разводзяць у многіх краінах.
ТУЛЬСКІЯ ГУСІ — парода створана ў Расіі ў 17 ст. Апярэн-не белае. Яйцаноскасць — 15—25 яек. Разводзяць у цэнтральнай частцы Расіі.
ТУЛЯРЭМІЯ, tularaemia — прыродна-ачаговая інфекцыйная хвароба, якая суправаджаецца вострай септыцэміяй, пашко-джаннем лімфатычных сасудаў і вузлоў. Узбуджальнік — бак-тэрыя Francisella tularensis, захоўваецца ў знешнім асяроддзі да 3 мес. Успрыімлівыя хатнія і дзікія жывёлы, асабліва адчувальныя — грызуны і чалавек. Заражэнне адбываецца праз інфіцыраваныя корм і ваду, паветрана-кропельным шляхам, праз укус крывасасучых членістаногіх. Праяўляецца часцей у вясенне-летні перыяд, што звязана з міграцыяй грызуноў. Буйн. par. жыв., коні і вярблюды хварэюць са скрытымі прыметамі, наглядаюцца аборты. У авечак павышаецца тэмпература цела, павялічваюцца лімфатычныя вузлы, наглядаецца прафузны панос, часцей бы-ваюць парэзы і паралічы канечнасцей са смяротным зыходам. У пацукоў і мышэй хвароба працякае востра ў выглядзе септы-цэміі і суправаджаецца высокай лятальнасцю. Дыягназ ставіцца на аснове клініка-эпізааталагічных, алергічных, сералагічных і бактэрыялагічных даследаванняў. Хворым жывёлам выка-рыстоўваюць антыбіётыкі. Праводзяць дэзінфекцыю памяшкан-
9—1263
257
няў і дэратызацыйныя мерапрыемствы. Прымаюць меры па недапушчэнню заражэння людзей.
ТУР, першабытны бык (Bos primigemus) — дзікі бык. Рода-начальнік еўрапейскай хатняй буйн. par. жыв.
ТУРГАР, turgor (лац. turgere — быць напухлым, напоўне-ным) — напружанасць клетак і органаў, абумоўленая сістэмамі крова- і лімфазвароту.
ТУТАВЫ ШАЎКАПРАД, Bombyx mori — матылёк сям. са-праўдных шаўкапрадаў. Спелыя вусені не харчуюцца і на праця-гу 3 сутак звіваюць коканы, абалонкі якіх складаюцца з бесперапыннай шаўковай ніці даўжынёй 1 —1,5 км.
ТУША — цела забітай жывёлы без скуры (свіныя Т. могуць быць са скурай), галавы, ног, унутраных органаў.
ТУШЫНСКАЯ ПАРОДА АВЕЧАК— грубашэрсная, мяса-шэрсна-малочнага напрамку. Выведзена ў 13—14 ст. у Грузіі.
ТУШКАНЧЫКІ, Dipodidae— сям. млекакормячых атр. гры-зуноў. Распаўсюджаны ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы і Паў-ночнай Амерыцы.
ТХАРЫ — млекакормячыя р. ласак і тхароў сям. куніцавых.
ТЫЗАНІЕЗІЕЗ, thysanieziosis — паразітарная хвароба жвач-ных, выклікаемая Thysaniezia giardi (грэч. thysanos — махор, кайма і Giard — у гонар франц. вынаходніка). Паражаецца тонкі кішэчнік. Біягельмінты. Хвароба распаўсюжана на поўдні краі-ны.
ТЫМПАНІЯ РУБЦА, tympania ruminis (грэч. tympanon — барабан, лац. rumen — рубец) — захворванне, якое характары-зуецца хутка нарастаючым уздуццем рубца ў выніку ўзмоцненага газаўтварэння з парушэннем альбо спыненнем адрыгвання газаў. Хварэе найбольш часта буйн. par. жыв., радзей — авечкі і козы. Т. р. па паходжанню бываюць першасныя і другасныя, па размеркаванню газаў у рубцы — простыя і пенныя. Прычынай першасных Т. р. з’яўляецца скормліванне вялікай колькасці лёгкабродзячых кармоў, рэзкі пераход ад аднаго корму да інша-га, паяданне недабраякасных кармоў. Клінічна Т. р. праяўляецца турботай, павелічэннем аб’ёму жывата, пры захворванні, якое ўжо развілося,— інтаксікацыяй. Пры лячэнні выкарыстоўваюць прэпараты, адсарбіруючыя і звязваючыя газы (свежае малако, актывіраваны вугаль), супрацьбрадзільныя (крэалін, лізол, фар-малін, іхтыёл і інш.), прэпараты, якія зніжаюць паверхневае нацягванне вадкасцей (тымпанол, тымпахол, ФАМС і інш.).
ТЫМУС — тое самае, што і вілачкавая залоза.
ТЫНДАЛІЗАЦЫЯ (ад прозвішча англ. фізіка Тындаля) — метад тэрмічнай апрацоўкі рэчываў (смятанкі, сыроваткі і г. д.), якія лёгка разбураюцца пры высокай тэмпературы. Пры гэтым матэрыялы праграваюць пры 56—75 °C па 30—60 мін на працягу некалькіх дзён. Пры гэтым неабясшкоджаныя споры, якія захава-ліся, пераходзяць у вегетатыўную форму і пры наступным награ-ванні інактывіруюцца.