Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі
Выдавец: Ураджай
Памер: 318с.
Мінск 1992
ФАКТАРЫ, ЯКІЯ ЎПЛЫВАЮЦЬ НА СУПРАЦІЎЛЯЛЬ-НАСЦЬ АРГАНІЗМА ЗАХВОРВАННЯМ — сукупнасць унутра-266
ных (пол, узрост, стан нервовай сістэмы, унутранай сакрэцыі іінш.) і знешніх (якасць кармлення, мікраклімат, умовы эксплуа-тацыі, радыяцыя і інш.) фактараў, якія абумоўліваюць супра-ціўляльнасць жывёл дзеянню ўзбуджальніка інфекцыі.
ФАЛІКУЛІТ, foliculitis (лац. folliculus—мяшочная зало-за + itis) —гнойнае запаленне валасянога фалікула, выклікае-мае звычайна стафілакокамі.
ФАЛІКУЛЫ (лац. folliculus — мяшочак) — мнагаслаёвыя пустыя ўтварэнні, якія маюць выгляд пухірка альбо мяшочка (Ф. яечніка, Ф. шчытавіднай залозы і г. д.).
ФАЛІКУЛЯРНЫЯ КЛЕТКІ (лац. folliculus — мяшочак) — клеткі палавой сістэмы, якія забяспечваюць харчаванне разві-ваючагася яйца.
ФАЛОПІЕВЫ ТРУБЫ (ад імя Г. Фалопія) — яйцаводы пазваночных жывёл. Пачынаюцца ў выглядзе лейкі каля яечні-каў і пераходзяць у матку.
ФАНІЯ, Fannia — р. звычайных мух з сям. Muscidae (гл. Мухі).
ФАНТОМ (франц. fantome, грэч. phantasma — прывід) — мадэль задняй часткі цела самкі буйной жывёлы альбо плода, якая прызначана для апрацоўкі навыкаў акушэрскай дапамогі.
ФАРАДЫЗАЦЫЯ, faradisatio (ад імя англ. фізіка М. Faraday) — метад лячэння пераменным электрычным токам з часта-той хістання 20—60 перыядаў у хвіліну сілай 25—50 мА і напру-жаннем 50—60 В. Выкарыстоўваюць Ф. пры лячэнні парэзаў, паралічаў, атрафіі мышцаў, атаніі рубца і кішэчніка. Супраць-паказана Ф. пры гнойных септычных працэсах.
ФАРМАКАЛОГІЯ (грэч. pharmacon — лякарства + logos — вучэнне) — навука, якая вывучае дзеянне лекавых сродкаў на арганізм і ўстанаўлівае паказанні, спосабы і ўмовы іх ужывання.
ФАРЫНГІТ, pharyngitis (грэч. pharynx—глотка + itis)— захворванне, якое працякае з запаленчым пашкоджаннем слі-зістай абалонкі глоткі, мяккага паднябення, міндалін і лімфа-тычных фалікулаў глоткі, а у цяжкіх выпадках — і падслізістай тканкі, мышцаў і заглотачных лімфавузлоў. Распазнаюць Ф. ка-таральныя, крупозныя, дыфтэрытычныя, язвавыя і флегманоз-ныя; вострыя і хранічныя; першасныя і другасныя. Найбольш частай прычынай Ф. з’яўляецца агульнае альбо мясцовае пера-ахаладжэнне. Клінічна захворванне праяўляецца ў залежнасці ад формы запалення, але заўсёды адзначаецца хваравітасць у вобласці глоткі, ацёчнасць, замаруджанае альбо немагчымае глытанне. У комплексе лячэбных мерапрыемстваў мае значэнне дыетычнае кармленне, мясцовае выкарыстоўванне цеплавых працэдур, раздражняльных мазей, у дробных жывёл — ара-шэнне.
ФАРЫНГАСКАПІЯ (грэч. pharynx-|-корео — гляджу, дасле-дую) — метад візуальнага даследавання глоткі. Ф. у дробных жывёл праводзяць няўзброеным вокам пры штучным асвятленні, у буйных — пры дапамозе ларынгаскопа.
ФАРЭЛЬ, СТРОНГА — рыба сям. ласасёвых. Пражывае ў
267
горных ручаях, рэках, азёрах. Есць прахадныя формы. Дра-пежнік. Жыве да 11 гадоў. Даўжыня—50 см, маса—да 4 кг.
ФАСЦЫЕЛА, Fasciola (лац.— невялікая стужка) — р. трэ-матодаў, паразітуюць у жоўцевых хадах печані млекакормячых. Віды: F. hepatica (лац. hepaticus — пячоначны)—паразітуе ў капытных, грызуноў і чалавека. Прам. гасп.— дообнаводныя прэснаводныя малюскі Limnae truncatula (малы прудавік); F. gigantica (лац. gigas — гіганцкі) — паразітуе ў тых жа жы-вёл. Прам. гасп.— Lymnae anricularia (вушкападобны пруда-вік). Распаўсюджаны на поўдні. Выклікаюць фасцыялёз (гл.).
ФАСЦЫЯЛЕЗ, fascioloses — паразітарная хвароба млека-кормячых і чалавека, выклікаемая трэматодамі р. Fasciola. Пашкоджвае жоўцевыя пратокі печані. Маладыя паразіты лака-лізуюцца ў парэнхіме печані, лёгкіх, падстраўнікавай залозе. Часцей хварэюць буйн. і дробн. par. жыв. Распаўсюджаны ўсю-ды. Працякаюць востра і хранічна. Пры вострым цячэнні наглядаюцца прыгнятанне, дрэнны апетыт, павышэнне тэмпера-туры цела, анемія, тымпанія, панос з прымешкай крыві. Пры хранічным цячэнні маюць месца схудненні, ацёкі падсківічнай прасторы, падгрудка, сухасць і ломкасць шэрсці.
Для лячэння выкарыстоўваюць гексіхол, чатыроххлорысты вуглярод, ацэмідафен, фаскаверм, заніл, дэрціл і інш.
ФАСЦЫЯЛАПСІДОЗ, fasciolopsidosis — паразітарная хва-роба свіней і сабак, выклікаемая трэматодамі F. buski. Пара-зітуюць у страўніку, тонкім кішэчніку, часам — у печані і пад-страўнікавай залозе. Прам. гасп.— водныя малюскі. Распаўсю-джаны на Далёкім Усходзе.
ФАУНА (лац. Fauna — багіня лясоў, палёў, заступніца стат-каў жывёл у рымскай міфалогіі) — эвалюцыйна сфарміраваная сукупнасць усіх відаў жывёл, якія пражываюць на дадзенай тэрыторыі (акваторыі — для водных жывёл). Фауна СНД уклю-чае каля 130 000 відаў жывёл. Жывёлы могуць аб’ядноўвацца па сістэматычнай адзнацы (напр., Ф. птушак—арнітафауна і г. д.), па тэрытарыяльнай (напр., Ф. Беларусі і г. д.), па часе, у якім яны пражывалі, і на інш. адзнаках.
ФАТАРЫЙ, photarium (грэч. photos — святло) — памяшкан-не, абсталяванае для правядзення групавых агульных апрамя-ненняў ультрафіялетавымі промнямі. Выкарыстоўваецца часцей з прафілактычнай мэтай для апрамянення маладняку жывёл і птушак.
ФАУНІСТЫКА — галіна зоагеаграфіі. звязаная з вывучэн-нем фауны.
ФАУНА МАЦЕРЫКОВАЯ сукупнасць відаў жывёл, якія засяляюць сушу зямнога шара (каля 2 млн. відаў).
ФАУНА АКІЯНІЧНАЯ — сукупнасць відаў жывёл, якія жы-вуць у марах і акіянах (каля 150 000 відаў).
ФЕКАЛІІ (лац. faex (faccis) — асадак, адкіды) — тое самае, што і кал, экскрэменты.
ФЕМІНІЗАЦЫЯ (лац. femina — жанчына, самка) — развіц-
268
цё ў асобіне мужчынскага полу жаночых другасных палавых адзнак.
ФЕНАЛАГІЧНЫЯ НАЗІРАННІ I ПРАГНОЗЫ — назіранні за ізатопнымі з’явамі і працэсамі ў жыцці раслін і жывёл і прад-казанне тэрмінаў іх наступлення.
ФЕНАЛОГІЯ (грэч. phainomena — з’яўленне +logos — ву-чэнне) — навука аб сезонных з’явах прыроды, тэрмінах іх наступлення і прычынах, якія вызначаюць гэтыя тэрміны.
ФЕНАТЫП (грэч. phaino—выяўляю, паказваю+typos— аблічча) — мяняючаяся ў працэсе індывідуальнага развіцця сукупнасць знешніх і ўнутраных структур і функцый асобіны, якая фарміруецца на аснове спадчыны (генатыпа) і ўплыву знешняга асяроддзя.
ФЕРАМОНЫ (грэч. phero — нясу + hormao— прыводзіць у рух, узбуджаць) — рэчывы, вылучаемыя жывёламі і дзейнічаю-чыя на арганізмы таго ж віду альбо на асобін іншых відаў (напр., прыцягваючыя самца пахі самкі, ядавітыя альбо рэзка пахнучыя рэчывы і г. д.).
ФЕРМА ЖЫВЕЛАГАДОЎЧАЯ — вытворчае падраздзялен-не с.-г. прадпрыемства, прызначанае для вырошчвання жывёл і вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі, адна з форм аргані-зацыі вытворчасці ў жывёлагадоўлі.
ФЕРМЕНТЫ, ЭНЗІМЫ (лац. fermentus — браджэнне, за-кваска) — спецыфічныя бялкі жывых клетак, якія іграюць ролю біялагічных каталізатараў. Першы крысталічны Ф. (урэаза) уведзены Дж. Самперам (1926).
ФЕРМЕНТАТЭРАПІЯ, fermentotherapia (лац. fermentum — закваска, браджэнне + грэч. therapeia — лячэнне) —від за-мяшчальнай тэрапіі. Заключаецца ў выкарыстоўванні фермент-ных прэпаратаў з лячэбнай мэтай. Найбольш шырока ўжываецца пепсін, трыпсін, лізацым, дэзоксірыбануклеаза.
ФЕТАЛІЗАЦЫЯ (лац. fetus (foetus) — зародак) — спосаб эвалюцыйных змяненняў арганізмаў. Характарызуецца затрым-ліваннем тэмпаў антагенезу асобных органаў альбо іх сістэм і прыводзіць да захавання ў дарослага арганізма эмбрыя-нальнага стану адпаведных адзнак (напр., мноства храстка, г. зн. эмбрыянальнай шкілетнай тканкі ў шкілеце сучасных паўзуноў, храстковы шкілет сучасных храстковых рыб і кругла-ротых і г. д.).
ФЕТАТАМІЯ, fetotomia (лац. fetus—вантробны плод + грэч. tome — рассячэнне) — акушэрская аперацыя, якая заклю-чаецца ў рассячэнні плода і выманні яго па частках з маткі пры некаторых формах паталагічных родаў.
ФІБРЫЛЯЦЫЯ, fibrilatio (лац. fibrilla — валаконцы) — хуткае паторгванне мышачных пучкоў, якое не ўпісваецца ў агульнае мышачнае скарачэнне.
ФІЗА (physa, грэч. physon — надзімаць, дзьмуць) — р. ма-люскаў з кл. gastropoda. Прам. гасп. многіх нематодаў.
ФІЗАЦЭФАЛЫ, Physocephalus (грэч. physis — рост, узрас-танне + kephale — галава) — р. нематодаў з п/а Spirurata. Від
269
Ph. sexalatus (лац. sex — шэсць + ala — крыло) — паразітуе ў страўніку свіней, радзей — буйн. par. жыв., коней, аслоў, зайцоў, трусоў. Прам. гасп.— жукі-гнаявікі. Выклікаюць фізацэфалёз. Распаўсюджаны ўсюды. Наглядаюцца дрэнны апетыт, панос, змардаванне.
ФІЗІЯЛОГІЯ (грэч. physis — прырода+logos — вучэн-не) — навука, якая вывучае функцыі жывых арганізмаў, іх асобных сістэм, органаў, тканак і клетак.
ФІЗІЯТЭРАПІЯ, physiotherapia (грэч. physis + therapeia — лячэнне) — выкарыстоўванне фізічных фактараў з лячэбна-прафілактычнай мэтай. Ф. уключае ў сябе святло, цяпло, элект-рычнасць, рух і інш.
ФІКСАЦЫЯ, fixatio (лац. fixus — замацаванне, трывалы) — замацаванне жывёл у пэўным стане ў час правядзення дыягнас-тычных і лячэбных працэдур з мэтай прадухілення траўматы-зацыі ветработнікаў і самой жывёлы.
ФІЛАГЕНЕЗ (грэч. phyle — племя, род, выгляд + genesis — паходжанне) — працэс гістарычнага развіцця арганізмаў, гра-фічна выражаны ў выглядзе філагенетычнага дрэва, дзе асобныя групы арганізмаў прыведзены галінамі рознай таўшчыні, міні-мальны адрэзак філагенеза — працэс утварэння новага віду.
ФІЛАГЕНЕТЫКА, ФІЛАГЕНІЯ — вучэнне аб паходжанні і шляхах эвалюцыі асобных відаў і сістэматычных груп, а таксама арганічнага свету ў цэлым: навука аб філагенезе.
ФІЛАМЕТРОЗ, philonietrosis — хвароба карпавых рыб, вы-клікаемая нематодамі р. Philometra (грэч. philometros — які кахае маці) з сям. Dracunculidae. Прам. гасп.— цыклопы. Па-шкоджваюць лускавыя кішэнькі і плавальны пузыр.
ФІЛАПТЭРЫДЭ, Philopteridae — сям. пухаедаў (гл.).
ФІЛАРАІДЭС, Filaroides (лац. filum — нітка-|-eidos — аб-лічча) — р. нематодаў з сям. Filariidae. Паразітуюць у трахеі, бронхах і лёгкіх у драпежных. Прам. гасп.— наземныя малюскі. Выклікаюць філараідоз.
ФІЛІКАЛЕЗ, filicollosis—паразітарная хвароба птушак, выклікаемая скрэбнямі р. Filicollis (лац. filum — нітка+соі-lum — шыя) — р. гельмінтаў з сям. Filicollidae. Паразітуюць у тонкім кішэчніку хатніх і дзікіх вадаплаваючых птушак. Прам. гасп.— водныя рачкі.
Распаўсюджаны ўсюды. Наглядаецца прыгнятанне, сла-басць, адставанне ў развіцці.
ФІЛЯРЫЯТОЗЬІ, filariatoses — паразітарныя хваробы па-званочных, выклікаемыя нематодамі п/а Filariata. Паразіты лакалізуюцца ў розных органах і тканках, у асноўным у по-ласцях, якія не злучаюцца са знешнім асяроддзем (падскурная клятчатка, сухажылле, сустаўныя сумкі, крывяносныя і лімфа-тычныя сасуды і інш.). Прам. гасп.— крывасасучыя членіста-ногія.