• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    ЦЕЛЬНАСЦЬ — цяжарнасць у кароў і цялушак. Пра-цягваецца 280—285 сутак.
    ЦЕЛЬЦЫ-ЎКЛЮЧЭННІ — марфалагічныя ўтварэнні, якія выяўляюцца ў цытаплазме альбо ядрах клетак пры некаторых вірусных інфекцыях; бываюць патагнаманічнымі прыметамі, напр., пры шаленстве (цельцы Бабеша-Негры), воспе птушак (цельцы Балынгера), пры ларынгатрахеіце птушак (цельцы Зейфрыда) і г. д.
    ЦЕПЛАКРОЎНЫЯ ЖЫВЕЛЫ — тое самае, што і гамайа-тэрмныя жывёлы.
    ЦЕРСКАЯ ПАРОДА ВЕРХАВЫХ КОНЕЙ - выведзена ў 20-х гг. бягучага ст. у Стаўрапольскім краі.
    278
    ЦЕЧКА, ЭСТРУС (грэч. oistros — гарачае пачуццё, ша-ленства, лютасць) — псіхафізіялагічны стан самак млекакор-мячых жывёл, папярэднічаючы спарванню.
    ЦЕЦЯРУК, lyrurus — р. птушак сям. цецяруковых. Жыха-ры змешаных лясоў. Гнёзды — на зямлі. Наседжваюць 4—14 яек на працягу 19—25 сутак. Аб’ект промыслу.
    ЦІК (франц. tic — сутаргавае паторгванне мышцаў) — міжвольныя, абмежаваныя, хуткія скарачэнні мускулатуры розных частак цела тыпу лёгкіх кланічных сутаргаў.
    ЦІСК (лац. pulsus — удар, штуршок) — перыядычнае штур-шкападобнае расшырэнне сценак артэрыяў, сінхроннае, са скарачэннямі сэрца.
    ЦІТР ВІРУСА — найменшая колькасць вірусзмяшчальнага матэрыялу, які выклікае захворванне жывёлы альбо цытапа-тычны эфект на клетках культуры тканак.
    ЦІТР СЫВАРАТКІ — найбольшае развядзенне сывараткі, пры якім дзеянне антыцелаў на адпаведны антыген яшчэ праяў-ляецца.
    ЦІХАРЭЦКІЯ ЧОРНЫЯ ІНДЫЧКІ — пародная група, выве-дзена ў Краснадарскім краі.
    ЦПД50СД50 — 50 %-ная цытапатагенная доза — мінімальная колькасць мікробных клетак альбо вірусазмяшчальнага матэ-рыялу. Выклікае цытапатагеннае дзеянне ў паловы ўзятых у вопыт прабірак з культурай тканкі.
    ЦЫАТАСТОМЫ, (грэч. kyathos — чаш.а + stoma — рот) — р. нематодаў з сям. Syngamidae, п/а Strongylata, С. bron-chialis (лац.— бранхіяльны). Паразітуюць у бронхах вада-плаваючай птушкі. Геагельмінты. Рэзервн. гасп.— дажджавыя чарвякі. Распаўсюджаны ў еўрапейскай частцы СССР, Казахстане. Наглядаюцца схудненне, вяласць, слабасць, вылу-чэнне пеністай слізі з дзюбы, цяжкасць дыхання, хрыпы.
    ЦЫГАЙСКАЯ ПАРОДА АВЕЧАК — паўтанкарунная, мяса-шэрснага альбо шэрсна-мяснога напрамку. Выведзена ў стара-жытнасці. Завезена з Малой Азіі. Настрыг воўны з бараноў — 6,5—7,5 кг, з матак — 3,5—4,5 кг. Авечкі даюць добрую сыра-віну для суконных і трыкатажных вырабаў. Добра акліматы-зуюцца. Разводзяць у многіх краінах.
    ЦЭКАТАМІЯ, caecotomia (лац. caecum—сляпая кішка + + грэч. tome — разрэз)—хірургічная аперацыя, якая заклю-чаецца ва ўскрыцці сляпой кішкі пры яе непраходнасці.
    ЦЭКАЦЭНТЭЗ, caecocentesis (лац. caecum — сляпая кіш-ка-|-грэч. kentesis — праколванне) —пракол сляпой кішкі пры метэарызме кішэчніка.
    ЦЬІКЛІТ, cyclitis (грэч. kyklos — круг, вока + itis)— запаленне раснічастага цела вока. Ц. часцей праяўляецца сумесна з запаленнем радужнай і сасудзістай абалонак.
    ЦЫКЛІЧНАСЦЬ (грэч. kyklos — круг, кола, кругазварот) — заканамерныя паўторы працэсаў у абіятычным асяроддзі (напр., цыклічныя хістанні працэсаў у цэнаэкасістэмах і біяст-роме і г. д.).
    279
    ЦЫКЛОП, Cyclops (грэч. kyklos— круг + ops — твар)— р. дробных водных рачкоў з атр. Copepoda, кл. Crustacea. Многія з’яўляюцца прам. гасп. гіменалепісаў, дрэпанідатэній, дракункулід і інш.
    ЦЫЛІНДРУРЫЯ, cylindruria (грэч. kylindros — цыліндр + uron — мача) — сімптом мачавога сіндрому, які праяўляецца вылучэннем з мачой мачавых цыліндраў (гіялінавых, зярністых, воскападобных і інш.).
    ЦЫЛІАЗІДЫ (Ciliasida), цыліата (Ciliata) —інфузорыі (Infusoria) — кл. аднаклетачных прасцейшых арганізмаў. Шы-рока распаўсюджаны ў прыродзе. Многа вольнажывучых, ёсць патагенныя віды (Balantidium, Ichtyopthirius і каменсалы (у перадстраўніках жвачных — Ophryoscolecidae і ў сляпых кішках аднакапытных — Cyclopostiidae.
    ЦЫНК, zincum — хім. элемент II групы перыядычнай сіс-тэмы Мендзялеева. Стварае 66 мінералаў. У глебе змяшчаецца каля 50 мг/кг, уваходзіць у састаў многіх ферментаў. Акты-візуе дзейнасць палавых залоз.
    ЦЭРВІЦЫТ, cervicitis (лац. cervis — шыя + itis)—запа-ленне шыйкі маткі ў выніку пранікнення ў яе канал пата-геннай мікрафлоры.
    ЦЫРОЗ, cirrhosis (грэч. cirrhos — лімонна-жоўты, рыжы) — разрастанне злучальнай тканкі ў парэнхіматозным органе, якое суправаджаецца перабудовай яго структуры, ушчыльненнем і дэфармацыяй.
    ЦЫРОЗ ПЕЧАНІ, cirrhosis hepatis (ад грэч. cirrhos + hepatis — печань) — хранічнае захворванне печані, якое харак-тарызуецца разрастаннем злучальнай тканкі, перабудовай структуры органа і праяўляецца выяўленымі ў рознай ступені прыметамі функцыянальнай недастатковасці печані. Распаз-наюць атрафічны, гіпертрафічны і біліярны Ц. п.
    ЦЫСТАІЗАСПАРОЗ, cystoisosporosis (грэч. kystis — мя-шок + isos — аднолькавы + spora — семя + osis — хвароба) — хвароба, выклікаемая прасцейшымі з р. Cystoisospora, атр. Coccidia. Паразітуюць у драпежных. Наглядаецца панос, поліурыя, схудненне. Для лячэння выкарыстоўваюць фура-залідон, сульфаніламіды, хімкакцыд.
    ЦЫСТАКАЎЛЕЗ, cystocaulosis — паразітарная хвароба авечак і коз, выклікаемая нематодамі С. nigrescen. Пашкодж-ваюць бронхі, бранхіёлы. Распаўсюджаны на поўдні і ў нека-торых раёнах чарназёмнай зоны былога СССР. Наглядаюцца па-вышэнне тэмпературы цела, выцяканне з насавых адтулін, ка-шаль, хрыпы. Лячэнне (гл. Дыктыакаўлёз).
    ЦЫСТАКАУЛЫ, Cystocaulus (грэч. kystis — мяшок+ kaulos — сцябло, ствол) —р. нематодаў з сям. Protostrongy-lidae, п/а Strongylata. Паразітуюць у дыхальных шляхах дробн. par. жыв. Від С. nigrescens (лац. nigrescere — чар-нець, цямнець) — паразітуе ў бронхах і бранхіёлах. Выклікае цыстакаўлёз авечак і коз. Прам. гасп.— наземныя малюскі.
    ЦЫСТА (грэч. kystis — пузыр) — часовая форма існавання
    280
    многіх аднаклетачных арганізмаў, якая характарызуецца наяў-насцю абарончай абалонкі (цыста). Тэрмін «Ц.» ужываецца таксама для абазначэння спецыяльных частак плодавых цел міксабактэрый — збораў міксаспораў, якія заключаны ў агуль-ную абалонку.
    ЦЫСТАСПАЗМ, cystospasmus (грэч. kystis-|- spasm — спазм) — спазматычныя скарачэнні мускулатуры мачавога пу-зыра. Пры Ц. мочаспусканне становіцца немагчымым.
    ЦЫСТЫДЫКАЛЕЗ, cystidicolesis — паразітарная хваро-ба драпежных рыб (ласось, харыус, карушка), выклікаецца нематодай Cystidicola farionis сям. Rhabdochonidae. Пашкодж-ваецца плавальны пузыр.
    ЦЫСТЬІТ, cystitis (грэч. kystis — мачавы пузыр + itis — запаленне) — запаленне мачавога пузыра. Гл. Урацыстыт.
    ЦЫСТЫЦЭРК (грэч. kystis — пузыр + kerkos — хвост) — разнастайнасць лічынкі стужкавых чарвякоў (фіны).
    ЦЫСТЫЦЭРКОІД (грэч. kystis — пузыр + kerkos — хвост + eidos — выгляд, падобны) — форма фін стужкавых чарвякоў у выглядзе пузыра з адзіным сколексам і хвастападобным адросткам.
    ЦЫСТЫЦЭРКОЗЫ, cysticercoses — фінозы — паразітарныя хваробы многіх відаў жывёл і чалавека, выклікаемыя лічын-камі (цыстыцэркамі) з п/а Taeniata, паразітуюць у розных органах. Найбольш распаўсюджаны: Ц. бовісны; Ц. овісны, Ц. пізіформны.
    ...ЦЬІТА (А)... (грэч. kytos — сховішча, тут — клетка) — частка складаных слоў, якая паказвае на іх адносіны да клеткі.
    ЦЫТАГЕНЕТЫКА—галіна біялогіі, якая вывучае сувязі паміж асаблівасцямі храмасом і атрымліваемых у спадчыну адзнак.
    ЦЫТАДЫТОЗ, cytoditosis — свербная хвароба птушак, выклікаемая саркаптоідным кляшчом Cytodites pudus. Пара-зітуе ва ўнутраных поласцях арганізма гаспадара. Распаўсю-джаны на Украіне, у Беларусі, Казахстане і інш. рэгіёнах.
    ЦЫТАЛОПЯ (цыта... + logos — вучэнне) —навука аб клетцы.
    ЦЫТАПЛАЗМА (цыта... + plasma — утварэнне) —прата-плазма клеткі, якая знаходзіцца паміж плазматычнай мембра-най і ядром.
    ЦЫТАПАТАГЕННАЕ ДЗЕЯННЕ, ЦЫТАПАТЫЧНЫ ЭФЕКТ — парушэнне жыццядзейнасці і дэгенерацыя клетак пад уплывам развіцця ў іх мікраарганізмаў. Ужываецца для дыягнаставання вірусных хвароб, ідэнтыфікацыі і цітравання вірусаў у культуры клетак.
    ЦЫТА-ТЭНІЕЗ, cittotaeniosis — паразітарная хвароба тру-соў і зайцоў, выклікаемая цэстодай Cittotaenia denticulata з сям. Anoplocephalidae. Паразітуе ў тонкім кішэчніку. Прам. гасп.— арыбатыдныя кляшчы. Распаўсюджана на поўдні.
    ЦЫТОЛІЗ (цыта...-|- lysis — растварэнне) — поўнае альбо
    281
    частковае растварэнне жывёльнай альбо расліннай клеткі.
    ЦЫЯНОЗ, cyanosis (грэч. kianos — цёмна-сіні) — сінюш-ная афарбоўка скуры і слізістых абалонак, якая абумоўлена недастатковым насычэннем крыві кіслародам. Найбольш часта Ц. з’яўляецца вынікам сардэчна-сасудзістай недастатковасці.
    ЦЭНУР, ЦЭНУРУС (лац. coenurus, грэч. koinos — агуль-ны + kerkos — хвост) — разнастайнасць лічынкі стужкавых чар-вякоў. Пузыр, запоўнены вадкасцю. На ўнутраным баку яго прымацоўваюцца шматлікія сколексы.
    ЦЭНУРОЗ, coenurosis — паразітарная хвароба жвачных, выклікаемая лічынкамі цэстоды р. Multiceps. Пашкоджвае галаўны мозг, радзей — спінны. У авечак наглядаюцца пры-гнятанне альбо ўзбуджэнне, пужлівасць, сутаргі. Клінічныя адзнакі часова могуць адсутнічаць. Імагінальная стадыя паразітуе ў драпежных.
    ЦЭПНІ, Cyclophyllidea (грэч. kyklos — круг-|-phyl Ion — ліст) — атр. цэстодаў, якія маюць на сколексе 4 прысоскі у членікаў закрытага тыпу.
    ЦЭРКАРЫЕЗЫ РЫБ — гельмінтозы рыб, выклікаемыя лі-чыначнымі стадыямі розных трэматодаў (цэркарыі) сям. Diplos-tomatidae, Strigeidae, Cyathotylidae, Sanguilieolidae i інш., a таксама некаторыя паразіты амфібій, рэптылій і інш., выклі-каючыя неспецыфічныя Ц. У рыбы наглядаюцца вяласць, адказ ад корму, часам з’яўляецца кропельнае кровазліццё на жабрах, каля асновы плаўнікоў, на вачах, у галаўным мазгу.
    ЦЭСТАДОЗЫ, cestodoses — гельмінтозы жывёл і чалавека, выклікаемыя стужкавымі гельмінтамі. Палаваспелыя формы паразітуюць у кішэчніку, лічыначныя — часцей у розных унут-раных органах.
    ЦЭСТОДЫ, Cestoda (грэч. kestos — стужка + eidos—фор-ма) — кл. стужкавых чарвякоў з т. Plathelminthes. Гермаф-радыты. Біягельмінты.
    ЦЭФАЛАПІНА, Cephalopina — р. аваднёў (гл. Поласцевыя авадні).
    ЦЭФЕНАМІЯ, Cephenomyia — р. насаглотачных аваднёў (Гл. Поласцевыя авадні). Выклікаюць хваробы паўночных аленяў. Пашкоджваюцца насавыя поласці.
    ЦЭЦЭ, Clossine — р. мух (гл. Гласіны).
    ЦЯЖАРНАСЦЬ, graviditas (ад лац. gravidas — аплод-нены) — фізіялагічны стан самак ад апладнення да нараджэн-ня спелага плода альбо аборту. Ц. у кабыл, асліц і вярблюдзіц называецца жарэбнасць, у кароў — цельнасць, у авечак і коз — котнасць, у свіней — пароснасць, у сук — шчэннасць, у трусоў — труснасць.