Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі
Выдавец: Ураджай
Памер: 318с.
Мінск 1992
ЭГІПТЫАНЕЛЕЗ, aegyptianellosis — паразітарная хвароба птушак, выклікаемая аднаклетачнымі паразітамі. Пашкоджвае зрытрацыты. Хварэюць куры, гусі, індычкі і інш. Пераносчыкі — аргасавыя кляшчы. Распаўсюджана ў многіх краінах.
ЭДАСФЕРА (грэч. edaphos — глеба + spaira— сфера) — прастора, акружаючая арганізм, на які яна аказвае ўплыў у працэсе жыццядзейнасці, змяняе фізічныя і хімічныя па-казчыкі асяроддзя (утварае ўласцівы мікраклімат і аказвае электрычнае, тэрмічнае, радыеактыўнае і інш. уздзеянні).
ЭДЭМА, oedema (грэч. oidema — апухласць) — гл. Ва-дзянка.
ЭДЭМАГЕНА, oedemagena — р. падскурных аваднёў. Гл. Гіпадэрматозы.
ЭДЭМАГЕНАЗ, Oedemagenosis — паразітарная хвароба паўночных аленяў, выклікаемая лічынкамі падскурнага авадня (О. tarandi). Паразітуюць у мышачнай тканцы, падскурнай клятчатцы ў вобласці спіны, крупа і бёдраў. Наглядаецца з’яўленне свішчоў у верхняй частцы цела з лістапада да мая. Хворыя жывёлы мала рухаюцца, худнеюць, адстаюць ад статка. Для барацьбы з эдэмагеназам выкарыстоўваюць апрыскванне статка летам эмульсіямі дыброму. Восенню апрацоўваюць эта-цыдам, амідафосам, тэгувонам.
ЭДЫЛЬБАЕЎСКАЯ ПАРОДА АВЕЧАК — грубашэрсная, курдзючная, мясасальнага напрамку. Выведзена ў 19 ст. у Ка-захстане.
ЭЗАФАГАСТАМОЗЫ, oesophagostomoses — паразітарныя хвэробы жвачных і свіней, выклікаемыя нематодамі р. Oeso-phagostomum. Пашкоджваюць тоўсты кішэчнік. Наглядаецца панос, адказ ад корму, дрэнны апетыт, змардаванне. Для лячэння выкарыстоўваюць мебендазол, рынтал, суіверм, пана-кур, марантэл і інш.
ЭЗАФАГАСТОМЫ, Oesophagostomum (грэч. oisophagos — стрававод +stoma— рот) —р. нематодаў з п/а Strongylata. Паразітуюць у тоўстым кішэчніку свіней (О. dentatum), буйн. і дробн. par. жыв. (О. columbianum), авечак, коз, вярблю-даў (О. venulosum). Геагельмінты.
ЭЗАФАГАСПАЗМ, esophagospasmus (грэч. oisophagos + spasmos — сутарга, спазм) —перыядычныя тэтанічныя скара-чэнні мускулатуры стрававода. Э. бывае ў жывёл рэдка.
ЭЗАФАГІТ, esophagitis (грэч. oisophagos — стрававод4-itis — запаленне стрававода. Часцей Э. адзначаецца ў коней, сві-ней, буйн. par. жыв. Распазнаюць першасны і другасны Э.
ЭЙМЕРЫЯ, Eimeria (ад імя ням. даследчыка Th. Eimer) — р. прасцейшых з сям. Eimeriidae, атр. Coccidia, т. Apicomplexa. Паразітуюць у кішэчніку, у печані (у трусоў), у нырках (у гусей), у плавальным пузыры і ганадах (у рыб). У знешняе
291
асяроддзе вылучаюцца ў выглядзе аацыст, надзвычайна ўстой-лівых да фізічных уздзеянняў і хімічных сродкаў.
ЭЙМЕРЫЕЗЫ, eimerioses — паразітарныя хваробы птушак, трусоў, буйн. par, жыв., свіней і інш. відаў жывёл. Выклі-каюцца прасцейшымі р. Еітегіа. Пашкоджваецца ў асноўным тоўсты і тонкі кішэчнік, у трусоў — печань, у гусей — ныркі. Высокая смяротнасць — сярод маладняку. Наглядаюцца страта апетыту, павышэнне тэмпературы цела, панос з прымешкай крыві ў фекаліях, нервовыя з’явы.
ЭКА... (грэч. oikos — хата, жыллё) — частка складаных слоў, якая вызначае адносіны да экалогіі.
ЭКАГЕНЕЗ (эка... + genos — род) — працэс гістарычных узаемаадносін паміж арганізмам і асяроддзем.
ЭКАЛОПЯ (грэч. oikos — жыллё, месцазнаходжанне + logos — вучэнне) — біялагічная навука аб узаемаадносінах ар-ганізмаў і іх папуляцый адзін з адным і з асяроддзем пражывання; аб біяцэнозах і экасістэмах як выніках узаемаабу-моўленай эвалюцыі арганізмаў (біёты) і біяцэналагічнага ася-роддзя, аб ажыццяўляемай на розных трафічных узроўнях дзейнасці папуляцый. Тэрмін «Э.» прапанаваны Э. Тэкелем (1866) для вызначэння «агульнай навукі аб асяроддзі». Э. дзе-ліцца на шэраг паказчыкаў: Э. асобін (аўтаэкалогія), папу-ляцый (папуляцыйная экалогія, дэмэкалогія), згуртаванняў (сінэкалогія), радыяцыйную, сельскагаспадарчую, эвалюцыйную і касмічную, часткова — эталогію.
ЭКАНАМІЧНАЯ СТРАТА АД ІНФЕКЦЫЙНЫХ ЗАХВОР-ВАННЯЎ — страта, якая складаецца з кошту паўшых і вымуша-на забітых жывёл, страт розных відаў прадукцыі, затрат на каранцінныя мерапрыемствы, страт ад спынення альбо скара-чэння рэалізацыі жывёл і прадуктаў жывёльнага паходжання.
ЭКАНАМІЧНАЯ ЭФЕКТЫЎНАСЦЬ ВЕТЭРЫНАРНЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ — памеры прадухілення ветэрынарнай службай страт у жывёлагадоўлі, якія выражаюцца коль-касцю зберажоных ад хвароб жывёл і аб’ёмам атрыманай ад іх прадукцыі, ацэненай у дзеючых закупачных мэтах.
ЭКЗАГЕННЫ (грэч. ехо — звонку, па-за + genes — які па-шкоджвае, вырабляе) — знешняга паходжання, звязаны з дзе-яннем знешніх прычын.
ЭКЗАГЕННЬІЯ ХВАРОБЫ — інфекцыйныя хваробы, якія не сустракаюцца на тэрыторыі той альбо іншай краіны і могуць узнікаць толькі ў выніку заносу ўзбуджальнікаў альбо крыніцы ўзбуджальніка інфекцыі з-за мяжы.
ЭКЗАНТЭМА, exanthema (грэч. exantheo — расцвітаць) — утварэнне балячак на скуры. Э. можа быць плямавая, папу-лёзная, пустулёзная, везікулярная.
ЭКЗАРТЬІКУЛЯЦЫЯ, exarticulatio (лац. ех — із + articula-tio — сустаў), вычляненне — аперацыя выдалення сегмента ка-нечнасці альбо хваста па лініі сустаўной шчыліны. Найбольш часта ўжываецца ў сабак.
ЭКЗАСТОЗ, exostosis (грэч. ехо — вон, звонку + osteon—
292
косць) — рэзка абмежаваная касцявая нарасць на паверхні косці.
ЭКЗАТАКСІНЫ (грэч. ехо — звонку, па-за + toxikon— яд) — ядавітыя злучэнні бялковай прыроды, якія прадуцыруюц-ца некаторымі мікраарганізмамі (узбуджальнікі батулізму, слуп-няку, стафілакокавай і стрэптакокавай інфекцый і інш.). Яны вылучаюцца пры жыцці ў навакольнае асяроддзе. Яны тэрма-лабільныя, малаўстойлівыя, у арганізме аказваюць спецыфічнае выбіральнае дзеянне на пэўныя органы і тканкі, а таксама ва-лодаюць антыгеннымі ўласцівасцямі — выклікаюць утварэнне антытаксінаў.
ЭКЗАФТАЛЬМ, exophtalmus (exophtalmos—лупатасць) — выпукласць вочнага яблыка за межы арбіты. Адзначаецца пры захворванні вачэй, лейкозах, эндэмічным валляку, но-ваўтварэннях у арбіце, атручваннях ФАЗ.
ЭКЗІТУС (лац. exytus — канец, зыход) — лятальны вынік хваробы.
ЭКЗЕМА, eczema (грэч. ekzema — высыпанне на скуры) — хранічнае рэцыдывіруючае захворванне скуры, якое абумоўлена серозным запаленнем пераважна сасочкавага слою скуры і праяўляецца паліморфнай свярбячай высыпкай. Часцей адзна-чаецца ў сабак і кошак.
ЭКЛАМПСІЯ, eclampsia (грэч. eklampsis — успышка) — за-хворванне нервовай сістэмы, якое адносіцца да групы функцы-янальных неўрозаў і характарызуецца раптоўнымі пры-падкамі таніка-кланічных сутаргаў. Э. часцей за ўсё адзначаецца ў цяжарных і кормячых сук, вельмі рэдка — ў кароў, кабыл і свінаматак.
ЭКСГУМАЦЫЯ (лац. ех — з+humus— зямля, глеба) — даставанне з зямлі трупа. Праводзяць у асноўным для су-довай, медыцынскай і ветэрынарнай экспертызы.
ЭКСКАРЫЯЦЫЯ, excoriatio (лац. ех — з, ад-|-corium — скурны слой) — паверхневы дэфект скуры, які абумоўлены яе механічным пашкоджваннем.
ЭКСКРЭМЕНТЫ, КАЛ (лац. excrementum — адыход) — цвёрдыя і вадкія вылучэнні жывёламі адыходаў стрававання.
ЭКСКРЭТЫ (лац. excretum — вылучанае) — вылучаемыя арганізмам канечныя прадукты абмену рэчываў.
ЭКСТРАСІСТАЛІЯ, extrasystolia (лац. extra — па-за, звон-ку-|-грэч. systile — скарачэнне) — парушэнне рытму сэрца. Ха-рактарызуецца ўзнікненнем дачасных скарачэнняў сэрца (экстрасістала). Пры гэтым узбуджэнне міякарда адбываецца не з вузлоў нервова-праводзячай сістэмы, г. зн. з’яўляецца ге-тэратропным.
ЭКСТЫРПАЦЫЯ, exstirpatio (лац. выдаленне, выразан-не) — хірургічная аперацыя поўнага альбо частковага выдален-ня органаў, новаўтварэнняў. Напр., экстырпацыя маткі, Э. мя-кішнага храстка і г. д.
ЭКСПЕРЫМЕНТ (лац. experementum — проба, вопыт) — нагляданне даследуемай з’явы ў дакладна ўлічваемых умовах.
293
дазваляючых узнаўляць іх пры паўтарэнні гэтых умоў.
ЭКСПЕРТЫЗА (лац. expertus — доследны) — 1. Даследа-ванне паталагічнага матэрыялу. 2. Даследаванне прадуктаў жывёлагадоўлі на прыгоднасць у ежу. Вынікі даследаванняў за-цвярджаюцца афіцыйным дакументам, які выдаецца ветэрынар-нымі лабараторыямі.
ЭКСТЭР’ЕР (лац. exterior — вонкавы, знешні) — знешнія формы жывёлы ў сувязі з яго канстытуцыйнымі ўласцівасцямі і прадуктыўнасцю. Жывёлам розных напрамкаў прадуктыўнасці ўласцівы пэўныя экстэр’ерныя асаблівасці.
ЭКСТРАГІРАВАННЕ (лац. extraho — выцягваю, здабы-ваю), экстракцыя —працэс выцягвання рэчываў пры дапамозе растваральніка з раствораў альбо цвёрдых рэчываў.
ЭКСТЭНСІЎНАЯ ЖЫВЕЛАГАДОЎЛЯ — спосаб развя-дзення жывёл ва ўмовах дробных таварных ферм.
ЭКСУДАТ (лац. exsudo — выпацяваю, вылучаю) — вад-касць, якая збіраецца ў поласцях арганізма ў выніку эксу-дацый пры запаленні.
ЭКТА... (грэч. ektos — па-за, звонку) — частка складаных слоў, якая вызначае: знешні, вонкавы.
ЭКТАДЭРМА, ЭКТАБЛАСТ (экта... + derma — скура) — 1. Вонкавы зародкавы лісток у мнагаклетачных жывёл; з Э. раз-віваюцца покрывы і іх вытворныя, скурныя залозы, вонкавы шкілет беспазваночных, органы нюху, нервовая сістэма, эпітэ-лій пярэдняй і задняй кішак. 2. Вонкавы слой сценкі цела ў кішачнаполасцевых.
ЭКТАЗІЯ, ectasia (грэч. ektasis — расцягваю) — раўнамер-нае пашырэнне прасвету трубкаватага органа ў якім-небудзь пэўным месцы. Напр., эктазія бронхаў.
ЭКТАПАРАЗІТЫ (экта... + parasitos — паразіт, нахлеб-нік) — арганізмы, якія паразітуюць на паверхні цела гаспадара (вошы, пухаеды і г. д.).
ЭКТАПІЯ, ectopia (грэч. ektopos — зрушаны) — зрушэнне тканкі, органа альбо яго часткі ў незвычайнае для іх месца. Асноўнай прычынай Э. з’яўляюцца прыроджаныя парокі раз-віцця.
ЭЛАФАСТРАНГІЛЕЗ, elaphostrongylosis — паразітарная хвароба аленяў, выклікаемая нематодамі з р. Elaphostrongy-lus, сям. Protostrongylidae. Пашкоджваюцца абалонкі галаў-нога і спіннога мозгу. Прам. гасп.— сухапутныя малюскі.
ЭЛЕАФОРА, Elaephora (грэч. еіаіа — масліна +phorein— несці) — р. нематодаў з сям. Filariidae. Паразітуе ў жвачных у аорце. Распаўсюджана ў Паўднёва-Усходняй Азіі і Аф-рыцы.
ЭЛЕКТЫЎНЫ (лац. electus — выбраны) — выбіральны.
ЭЛЕФАНТЫАЗІС, elephantiasis (грэч. elephas — слон) — тое самае, што слановасць; хвароба, якая характарызуецца прагрэсіруючым павелічэннем якога-небудзь органа.
ЭЛІМІНАЦЫЯ (лац. elimino — выдаляць) — элімініраван-не, устараненне, выключэнне.
294
ЭЛІТА (франц. elite — лепшае, адборнае) —у жывёлага-доўлі лепшыя, адборныя жывёлы, атрыманыя ў выніку се-лекцыі і выкарыстоўваемыя для далейшага развядзення. Да класаў эліта і Э. рэкорд адносяць найбольш цэнных па экстэр’еру, канстытуцыі, спадчынных якасцях і пра-дуктыўнасці жывёл, перавышаючых патрабаванні баніціровач-нага класа.