Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі
Выдавец: Ураджай
Памер: 318с.
Мінск 1992
ЦЯЛУШКА — цельная самка буйн. par. жыв. да першага ацёлу, пасля якога яе называюць каровай.
ЦЯНЬ,-ШАНСКАЯ ПАРОДА АВЕЧАК—паўтанкарунная, мясашэрснага напрамку. Створана у 30—60-х гг. 20 ст. у Кір-гізіі.
ЦЕПЛАВЫ ЎДАР, hyperthermia (грэч. hyper — занадта+
282
therme — гарачыня, цяпло) — хвароба, якая характарызуецца паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы, выкліканая дзеян-нем высокай тэмпературы і высокай вільготнасці знешняга асяроддзя. Прычынай цеплавога ўдару з’яўляецца скучанае ўтрыманне жывёл у памяшканнях з павышанай вільготнасцю, а таксама цяжкая праца ва ўмовах высокай тэмпературы і вільготнасці. Працякае Ц. у. пры высокай тэмпературы цела, наглядаецца слабасць, хісткасць паходкі, нарастае сардэчна-сасудзістая недастатковасць, дыханне перарывістае з хрыпамі. Можа развівацца ацёк лёгкага. Пры лячэнні жывёлу ставяць у халаднаватае, зацененае памяшканне, на галаву кладуць халодныя кампрэсы, пузыры з лёдам. Падскурна сардэчныя. Пры сімптомах гіперэміі робяць лёгкае кровапусканне.
ЦЯПЛЯК — памяшканне для правядзення акотаў авечак і ўтрымання матак з нованароджанымі ягнятамі першыя 7— 10 сутак у халодны час года.
ЦЯЧЭННЕ ХВАРОБЫ, decursus morbi (лац. decursus — цячэнне, morbus — хвароба) — дынаміка, ход хваробы. Распаз-наюць: дабраякаснае, злаякаснае, вострае, падвострае, зверх-вострае, хранічнае, абартыўнае (без праяўлення асноўных сім-птомаў) цячэнне хваробы.
Ч
ЧАБАН — працаўнік авечкагадоўчай гаспадаркі, пастух авечак.
ЧАРГАВАННЕ ПАКАЛЕННЯЎ — заканамерная змена ў жыццёвым цыкле арганізмаў генерацый (пакаленняў, біёнтаў), якія адрозніваюцца спосабам размнажэння. Распазнаюць 2 фор-мы Ч. п.— метагенез і гетэрагенез.
ЧЛЕНІСТАНОГІЯ, Arthropoda (грэч. arthron — сустаўф pus, podos — нага) — тып найбольш высокаарганізаваных беспазваночных жывёл. Уключае 10 класаў. Многія з’яўляюцца кармавой базай для рыб, птушак, кітоў, некаторыя — аб’ектам промыслу (лангусты, крабы), многа драпежнікаў — энтамафа-гаў, паразітаў і пераносчыкаў узбуджальнікаў хвароб жывёл і чалавека.
ЧОРНА-БУРЫ ТРУС — парода трусоў мясашкуркавага напрамку. Выведзена ў Татарыі.
ЧОРНА-ПЯРЭСТАЯ ПАРОДА БУЙНОЙ РАГАТАЙ ЖЫ-ВЕЛЫ — малочнага напрамку. Выведзена ў нас скрыжаван-нем мясцовых жывёл з астфрызскай, чорна-пярэстай швед-скай і інш. Есць некалькі груп і тыпаў пароды, якія адрозні-ваюцца па экстэр’ерных уласцівасцях, надою і малочнай пра-дуктыўнасці ў розных зонах. Удой у залежнасці ад зоны — 4—6 тыс. кг малака, тлустасць — 3,6—3,9 %, забойны выхад — 50—55 %. Для паляпшэння малочнай прадуктыўнасці ў гаспа-дарках выкарыстоўваюць быкоў галандскай і галшціна-фрызскай парод.
' ЧУЛЛІВАСЦЬ — здольнасць жывых арганізмаў рэагаваць
283
на дзеянне фактараў навакольнага асяроддзя. Найменшая сіла фактару, якую адчувае арганізм, з’яўляецца парогам яго чуллівасці. Чым ніжэй гэты парог, тым вышэй чуллівасць арганізма.
ЧУМА БУЙНОЙ РАГАТАЙ ЖЫВЕЛЫ, pestis bovina — востра працякаючая надзвычайна кантагіёзная хвароба буйн. par. жыв., якая характарызуецца пастаяннай высокай ліха-манкай, гемарагічным дыятэзам, запаленча-некратычнымі змя-неннямі слізістых абалонак пераважна стрававальнага тракта, сістэмным пашкоджаннем лімфападобнай тканкі. Адносіцца да групы асабліва небяспечных інфекцый. Уяўляе сабой па-тэнцыяльную небяспеку для нашай краіны. Узбуджальнік — РНК-змяшчаючы вірус сям. Paramyxoviridae — Rinderpest mor-billivirus. Акрамя буйн. par. жыв., зебу, якаў і буйвалаў, па-шкоджваецца каля 60 відаў дзікіх парнакапытных. Крыніцай узбуджальніка з’яўляюцца клінічна і латэнтна хворыя жывёлы. Фактарамі перадачы з’яўляюцца трупы паўшых і мяса выму-шана забітых жывёл, а таксама сыравіна жывёльнага паходжан-ня. Заражэнне адбываецца аэрагенна і праз кан’юнктыву вачэй, радзей — аліментарна. Хвароба працякае ў вострай, зверхвострай, падвострай, абартыўнай і латэнтнай формах. Дыягназ устанаўліваюць на аснове вынікаў лабараторных даследаванняў з улікам клінічных, патолагаанатамічных і эпіза-аталагічных даных. Лячэнне хворых жывёл забаронена, іх забіваюць бяскроўным метадам з наступным спальваннем трупаў. Прафілактыка і меры барацьбы заключаюцца ў надзей-най ахове тэрыторыі краіны ад заносу ўзбуджальніка хваробы, штогадовай пагалоўнай вакцынацыі ўспрыімлівых да яе жывёл у пагранічнай зоне, а пры ўзнікненні чумы — у забоі і знішчэнні ўсіх хворых і падазроных у захворванні пры строгім каранціне.
ЧУМА ДРАПЕЖНЫХ (febris catarrhalis infectiosa canis), чума сабак, інфекцыйная катаральная ліхаманка сабак, хвароба Карэ — востра працякаючая, высокакантагіёзная хвароба дра-пежных жывёл, якая характарызуецца ліхаманкай, катаральным запаленнем слізістых абалонак органаў дыхання, стрававання і мочавылучэння, пнеўманіяй і пашкоджваннем нервовай сістэмы і скуры. Узбуджальнік — РНК-змяшчаючы вірус сям. Paramyxoviridae — Canine distemper morbillivirus. Успрыімлівыя сабакі, ваўкі, лісіцы, пясцы, норкі і інш. Найбольш адчувальны малад-няк, сабакі —да ўзросту да 12 мес, пушныя звяры —да 5 мес. Крыніца ўзбуджальніка — заражоныя жывёлы, якія вылучаюць вірус з сакрэтам з вачэй, носа, выдыхаемым паветрам, фека-ліямі. Заражэнне адбываецца аліментарна праз дыхальныя шля-хі, магчыма ўнутрывантробна. Цячэнне хваробы вострае, пад-вострае і хранічнае. Распазнаюць лёгачную, кішэчную, нерво-вую і змешаную формы. Пры пастаноўцы дыягназу ўлічваюць комплекс клініка-эпізааталагічных даных і патолагаанатаміч-ных змяненняў, ставяць біяпробу. Для лячэння выкарыстоў-ваюць гама-глабулін супраць адру альбо чалавечы інтэрферон, уводзяць антыбіётыкі, стымулюючыя і сімптаматычныя прэ-
284
параты. Для спецыфічнай прафілактыкі выкарыстоўваюць вірусвакцыны.
ЧУМА ДРОБНЫХ ЖВАЧНЫХ, pestis ovium et caprarum — востра працякаючая, высокакантагіёзная хвароба авечак і коз, якая характарызуецца ліхаманкай, гемарагічным дыятэзам, язвенна-некратычным стаматытам, катаральна-гемарагічным энтэрытам, расстройствам функцыі страўнікава-кішачнага трак-та. Узбуджальнік — РНК-змяшчаючы вірус сям. Paramyxovi-ridae — Pecte — des — petite ruminants. Хвароба рэгіструецца ў краінах Афрыкі, Азіі, сустракаецца і ў Еўропе; прадстаўляе патэнцыяльную небяспеку для нашай краіны. Вірус перадаецца аэрагенным і аліментарным шляхамі, пры прамым кантакце альбо праз інфіцыраваныя кармы, ваду, прадметы догляду. Ды-ягназ заснаваны на аналізе эпізааталагічных, клінічных даных, патолагаанатамічных змяненняў і вынікаў лабараторных даследаванняў. Спецыфічная тэрапія не распрацавана. Пры першасным з’яўленні чумы ў раней добрых зонах знішчаюць усё ўспрыімлівае пагалоў’е жывёл. У стацыянарна небяспечных гаспадарках коз і авечак імунізуюць вакцынай супраць чумы буйн. par. жыв.
ЧУМА СВІНЕЙ, pestis suum — востра працякаючая канта-гіёзная хвароба свіней, якая характарызуецца септыцэміяй, гемарагічным дыятэзам, крупозным запаленнем лёгкіх і за-паленча-некратычнымі змяненнямі стрававальнага тракта. Узбуджальнік—вірус з р. Pestivirus сям. Togaviridae, устой-лівы ў знешнім асяроддзі і пры нізкіх тэмпературах. Хварэюць свінні ўсіх парод і ўзростаў. Крыніца віруса — хворыя і пера-хварэўшыя хатнія жывёлы і дзікія свінні-вірусаносьбіты. Фактары перадачы: інфіцыраваныя кармы, гной, трупы жывёл, прадукты забою. Заражэнне адбываецца кантактным шляхам, праз стрававальны тракт і дыхальныя шляхі, пашкоджаную скуру і плацэнту. Захворванне можа мець зверхвострае, вострае, падвострае і хранічнае цячэнне. У аснове дыягназу ляжаць клініка-эпізааталагічныя даныя (хварэюць свінні ўсіх узростаў, хуткае распаўсюджванне хваробы з вялікім ахопам пагалоўя, ліхаманка пастаяннага тыпу, з’явы гемарагічнага дыятэзу, высокая лятальнасць), улічваюць і патолагаанатаміч-ныя змяненні. Пры неабходнасці ставяць біяпробу. Лабара-торнымі даследаваннямі выключаюць бактэрыяльныя інфекцыі. Лячэнне не праводзіцца. У адкормачных гаспадарках усё па-галоўе небяспечных свінарнікаў забіваюць.
У рэпрадуктарных і племянных забіваюць толькі хворых і падазроных у захворванні. Астатніх свіней неадкладна вакцы-нуюць. Ферму каранцініруюць.
ЧУМЫШСКІ КОНЬ,— пародная група заходне-сібірскіх коней. Разводзяць у Сібіры.
ЧЭРАП — шкілет галавы ў пазваночных, а таксама храстко-вая капсула ў галаваногіх малюскаў. Ч. падраздзяляецца на эндакраніум, які прадстаўлен эмбрыянальным храстковым чэрапам і яго вытворнымі ў шкілеце дарослых жывёл, і дэрма-
285
такраніум. Ен прадстаўлен накладнымі касцямі скурнага па-ходжання. Эндакраніум складаецца з мазгавога і вісцэраль-нага Ч. У дэрматакраніуме распазнаюць косці даху і асновы Ч., нёбна-квадратнага комплекса, ніжняй сківіцы, жабернага вечка і жабернай перапонкі рыб і нешматлікія накладныя адтуліны пад’язычнай і жаберных дуг. У залежнасці ад спосабу пры-члянення першых вісцэральных дуг да мазгавога Ч. распаз-наюць амфістылію, гіастылію, аўтастылію.
ЧЫСТАКРОЎНАЯ ВЕРХАВАЯ ПАРОДА КОНЕЙ — вы-ведзена ў 17—18 ст. у Англіі скрыжаваннем мясцовых парод з усходнімі (варварыйскай, турэцкай, арабскай і туркменскай) і еўрапейскімі (неапалітанскай і іспанскай). У Расію завезена ў 18 ст., выкарыстоўваецца для паляпшэння парод у верхавой конегадоўлі. Масць рыжая, гнядая, сівая. Найбольшае па-галоўе ў Еўропе і ЗША. Шырока выкарыстоўваецца ў кон-ным спорце.
ЧЫСТАПАРОДНАЕ РАЗВЯДЗЕННЕ — метад развядзення с.-г. жывёл, пры якім для атрымання патомства спарваюць жывёл адной пароды. Асноўная мэта Ч. р.— захаванне і па-ляпшэнне прымет пароды і ўдасканаленне яе генетычнай структуры.
ЧЫСТАПАРОДНАСЦЬ ЖЫВЕЛ — паходжанне жывёл ад бацькоў і продкаў адной пароды.
ЧХАННЕ, sternutatio (лац. sternutari — чхаць) — пры-роджаны рэфлекторны акт, які забяспечвае выдаленне з верх-ніх дыхальных шляхоў пылу, слізі і інш. раздражняльных агентаў шляхам фарсіраванага выдыху пасля кароткага глыбокага ўдыху.
ЧЫРВОНАЯ ГАРБАТАЎСКАЯ ПАРОДА БУЙНОЙ РАГА-ТАЙ ЖЫВЕЛЫ — малочна-мяснога напрамку. Выведзена ў канцы 19—пачатку 20 ст. у Горкаўскай вобласці. Масць — вішнёвая. Надой — 2500—3000 кг, тлустасць малака — 4,2— 4,3 %. Разводзяць у цэнтральных абласцях Расіі.
ЧЫРВОНАЯ ДАЦКАЯ ПАРОДА БУЙНОЙ РАГАТАЙ ЖЫВЕЛЫ — малочнага напрамку, выведзена ў 18—19 ст. у Да-ніі. Адна з найлепшых малочных парод свету. Надой — 4500— 4800 кг, тлустасць малака — 4 %.