Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі
Выдавец: Ураджай
Памер: 318с.
Мінск 1992
ЭНТЭРЫТ КАКЦЫДЫЕЗНЫ ТАЎСТАЛОБІКАЎ — пара-зітарная хвароба рыб, выклікаемая прасцейшымі з р. Еітегіа, кл. Sporozoa. У нас сустракаецца на поўдні. Пашкоджваец-ца кішэчнік.
ЭНТЭРАГЕПАТЫТ — гл. Гістаманоз.
ЭНТЭРЫТ, enteritis (грэч. enteron — кішка + itis)—за-паленне тонкага аддзела кішэчніка, якое суправаджаецца парушэннем яго сакраторнай, маторнай і ўсмоктвальнай функ-цый. Э. могуць быць першаснымі і другаснымі, вострымі і хранічнымі. Часцей за ўсё прычынай узнікнення Э. з’яўляюцца памылкі ў кармленні (кармленне цвілымі, пракіслымі, загніў-шымі, прамерзлымі і г. д. кармамі). Пры лячэнні ўжываюць дыету і дыетычныя прэпараты, слабіцельныя сродкі, антыбіётыкі і сульфаніламіды.
ЭНТЭРАКАЛІТ, enterocolitis (грэч. enteron-|-kolon — тоў-стая кішка + itis)—запаленне слізістай абалонкі тонкага і тоўстага аддзелаў кішэчніка. Адзначаецца ва ўсіх відаў с.-г. жывёл. Распазнаюць востры і хранічны Э., а ў залежнасці ад характару запалення — катаральны, гемарагічны, фібры-нозны і інш. Прычыны Э. тыя ж, што і энтэрыту, але дзей-нічаюць больш інтэнсіўна. Праяўляецца Э. агульнай прыгне-чанасцю, чаргаваннем запораў і паносаў, інтаксікацыяй арга-нізма. Лячэнне — гл. Гастраэнтэрыт, Энтэрыт.
ЭНТЭРАЛІТ, entorolithus (грэч. enteron + lithos — ка-мень) — камяні, якія ўтвараюцца ў кішэчніку ў выніку пару-шэння мінеральнага абмену. Распазнаюць сапраўдныя Э., якія складаюцца з мінеральных рэчываў, а таксама несапраўдныя Э., якія ўтвараюцца з раслінных валокнаў, пяску, зямлі, пра-мочаных вапнай і склееных сліззю.
ЭНТЭРАЛГІЯ, enteralgia (грэч. enteron — кішка + algos — боль) — захворванне, якое адносіцца да групы дынамічных колікаў і праяўляецца спастычнымі скарачэннямі асобных петляў кішэчніка. Хварэюць пераважна коні у выніку агульнага альбо мясцовага пераахаладжэння, катаральнага запалення кішэчніка. Захворванне характарызуецца кароткачасовымі (5—10 мін) прыступамі болю, у час якіх адзначаецца турбота жывёлы. Працягласць хваробы — да 6 гадзін. Лячэнне заклю-чаецца ў выкарыстоўванні спазмалітыкаў, асабліва эфектыўны атрапіну сульфату.
ЭНТЭРАВІРУСНЫ ГАСТРАЭНТЭРЫТ СВІНЕЙ, gastroenteritis enteroviroziz suum — востра працякаючая кантагіёзная хвароба, у асноўным парасят-адыманцаў і падсвінкаў, якая характарызуецца дыярэяй, ванітай, дэгідратацыяй арганізма і змардаваннем. Узбуджальнікам захворвання з’яўляецца энтэ-равірус з сям. пікорнавірусаў, крыніцай якога з’яўляюцца хворыя, перахварэўшыя і латэнтна інфіцыраваныя свінні. Заражэнне адбываецца ў асноўным аліментарна. У хворых жывёл адзначаюць прыгнечанасць, адказ ад прыёму корму,
299
смагу, у многіх — ваніту. Затым з’яўляецца панос з вылучэн-нем вадзяністых жоўтага альбо жоўта-зялёнага колеру фекалій, часам—з прымешкай крыві. У некаторых выяўляюць пашко-джанне ЦНС (аглумападобны стан, паралічы). Дыягназ устанаўліваюць на аснове эпізаатычных, клінічных, патолага-анатамічных даных і лабараторных даследаванняў па вылучэн-ню і ідэнтыфікацыі ўзбуджальніка. Лячэнне сімптаматычнае, выкарыстоўваюць дыпасфен, тылан, энтэрасептол, антыбіётыкі і сульфаніламіды. Спецыфічныя сродкі прафілактыкі не распра-цаваны. Праводзяць агульныя ветэрынарна-санітарныя абме-жавальныя мерапрыемствы.
ЭНТЭРАТАКСЕМІЯ, enterotoxaemia infectiosa — інфекцый-ная хвароба, абумоўленая ўсмоктваннем таксінаў, якія пасту-паюць у парэнхіматозныя органы, цэнтральную нервовую сіс-тэму і кроў з тонкага аддзела кішэчніка. Узбуджальнік — анаэробны мікраарганізм групы Cl. perfringens. У авечак хва-робу часцей выклікаюць Cl. perfringens тыпаў Д і С, у цялят і парасят — A і С. Хварэюць часцей маладняк с.-г. жывёл і дарослыя авечкі. Крыніцай узбуджальніка з’яўляюцца хворыя і перахварэўшыя жывёлы, а таксама шэрсць, скуры, трупы, інфіцыраваныя слаі глебы, вада, кармы. Заражэнне адбываецца аліментарным шляхам. У хворых жывёл наглядаецца прыгне-чанасць, адказ ад корму, смага, панос, фекаліі вадзяністыя з прымешкай крыві, часам — пенныя. Рэгіструюць сутаргавыя з’явы, паралічы канечнасцей. Дыягназ ставяць на аснове клініка-эпізааталагічных даных, патолагаанатамічных даследа-ванняў і вынікаў бактэрыялагічнага даследавання. Для лячэння выкарыстоўваюць гіперімунныя сывараткі і антыбіётыкі. 3 пра-філактычнай мэтай праводзяць імунізацыю вакцынамі і полі-валентным анатаксінам.
ЭНТЭРАЦЭНТЭЗ, enterocentesis (грэч. enteron + kenteo— калоць) — пракол кішкі, які часам выкарыстоўваецца як ра-дыкальная мера лячэння цяжкай формы метэарызму кішэч-ніка ў коней.
ЭНЦЭФАЛІТ, encephalitis (грэч. enkephalos — галаўны мозг+itis — запаленне)—запаленне галаўнога мозгу. Най-больш частымі прычынамі Э. з’яўляюцца вірусныя інфекцыі (ІЭМ, чума драпежных, хвароба Ауескі), радзей — бактэ-рыяльныя фактары і хірургічны сепсіс. Працякае Э. спачатку з сімптомамі ўзбуджэння, аж да буянства, потым — з прыгне-чанасцю, парэзамі і паралічамі. Хворых жывёл неабходна ізаляваць. Выкарыстоўваюць заспакаяльныя, супрацьсутарга-выя і антыбактэрыяльныя прэпараты.
ЭНЦЭФАЛАМІЕЛІТ, encephalomyelitis (грэч. enkephalos+ + myelos — спінны мозг + itis)—запаленне спіннога і галаў-нога мозгу. Прычынамі Э. з’яўляюцца вірусныя інфекцыі. Распазнаюць Э. сыходныя і ўзыходныя. Пры сыходных Э. праяўляюцца спачатку сімптомы паражэння галаўнога мозгу, пры ўзыходных — наадварот. Лячэнне малаэфектыўнае, яму падвержаны толькі цэнныя ў племянных адносінах жывёлы.
300
ЭПЕРЫТРАЗААНОЗ, eperythrozoonosis — крывепаразітар-ная хвароба хатніх і дзікіх жывёл, выклікаемая мікаплазма-падобнымі арганізмамі р. Eperithrozoon. Пашкоджваюцца клеткі крыві (эрытрацыты, лейкацыты, трамбацыты). Распаў-сюджана на поўдні былога СССР і інш.
ЭПЕ.. (грэч. ері — на, над, зверх, пры, апасля) — частка складаных слоў, якая вызначае знаходжанне паверх, перад альбо паблізу чаго-небудзь.
ЭПІДЭРМІС (эпі... + derma — скура) — вонкавы эпітэліяль-ны слой скуры эктадэрмальнага паходжання. 3 Э. развіваюцца розныя рагавыя ўтварэнні (валасы і іх відазмяненні— іглы, шчаціны, луска, кіпцюры і г. д.), а таксама скурныя за-лозы.
ЭПІДЭМІЯ (грэч. ері — на, над, зверх + demos — народ, вобласць, краіна) — шырокае распаўсюджванне інфекцыйнай хваробы.
ЭПІДЭРМАПТОЗ, epidermoptosis — скураедная кароста птушак сям. курыных. Паразітуюць кляшчы пад лускамі эпі-дэрміса і ў пачатковай частцы пер’явых фалікулаў.
ЭПІЗАОТЫЯ (эпі... + zoon — жывёла)—адначасовае рас-паўсюджванне захворвання сярод вялікай колькасці жывёл аднаго альбо многіх відаў.
ЭПІЗААТЫЧНАЯ КАРТА — карта, якая адлюстроўвае эпі-заатычную сітуацыю ў пэўным адміністрацыйным раёне, а да-кладна: размяшчэнне небяспечных пунктаў, узровень і дынаміку захворвання. Бываюць часовыя альбо пастаянныя, агульныя альбо па асобных відах інфіцыраваных хвароб.
ЭПІЗААТЫЧНАЕ СТАНОВІШЧА (СІТУАЦЫЯ) — сукуп-насць даных аб распаўсюджанасці інфекцыйных хвароб жывёл на канкрэтнай тэрыторыі за пэўны прамежак часу.
ЭПІЗААТЫЧНЫ ЛАНЦУГ— комплекс элементаў, пры ўзаемадзеянні якіх магчыма ўзнікненне і развіццё эпізаатыч-нага працэсу, а дакладна: крыніца ўзбуджальніка інфекцыі, фактары перадачы і ўспрыімлівыя жывёлы. Умовы знешняга асяроддзя ўплываюць на звенні эпізаатычнага ланцуга, спрыяюць альбо перашкаджаюць цячэнню эпізаатычнага працэсу.
ЭПІЗААТЫЧНЫ ЖУРНАЛ — адзін з асноўных дакумен-таў, які адлюстроўвае эпізаатычны стан гаспадаркі, раёна, вобласці. Ен вядзецца і захоўваецца пастаянна.
ЭПІЗААТЫЧНЫ ЛІМФАНГІТ, афрыканскі can, бластамі-коз, limphangitis epizootica — хранічнае інфекцыйнае захвор-ванне, якое характарызуецца запаленнем лімфатычных сасудаў і лімфавузлоў скуры, падскурнай клятчаткі з утварэннем гнай-нікоў і язваў. Узбуджальнік — дрожджападобны грыб Histop-lasma farciminosum, які доўга захоўваецца ў глебе, гноі. Успры-імлівыя коні, аслы, мулы, вярблюды. Заражэнне адбываецца праз пашкоджаную скуру, аліментарна, паветраным шляхам і пры злучцы. Праяўляецца часцей у выглядзе спарадычных выпадкаў. Ставяць дыягназ на аснове клініка-эпізааталагічных
301
даных і вынікаў лабараторных даследаванняў. Лячэнне не праводзяць, хворых жывёл знішчаюць. На гаспадарку накладваюць каранцін.
ЭПІЗААТЫЧНЫ АЧАГ — адно альбо некалькі жывёлага-доўчых альбо інш. памяшканняў і тэрыторыя вакол іх (паша, выгулы і г. д.), на якіх ёсць некалькі рэзервуараў узбуджаль-ніка інфекцыі.
ЭПІЗААТЫЧНЫ ПРАЦЭС — паслядоўнае заражэнне жы-вёл і распаўсюджванне інфекцыйнага захворвання ў выніку ўзаемадзеяння ўсіх звенняў эпізаатычнага ланцуга: наяўнасць крыніц, фактараў перадачы ўзбуджальніка і ўспрыімлівага пагалоўя.
ЭПІЗААТЫЧНЫ АНАЛІЗ (грэч. analysis — раскладанне, расчляненне, разбор) — выкарыстоўванне сукупнасці прыёмаў і метадаў для вывучэння характару, узроўню і дынамікі эпі-заатычнага працэсу, які адбываецца на пэўнай тэрыторыі за пэўны прамежак часу. Вызначаецца інцыдэнтнасць, канта-гіёзнасць, прэвалентнасць, лятальнасць пры інфекцыйных хваробах, характар эпізаатычнага ачага.
ЭПІЗААТАЛАГІЧНЫ ДЫЯГНАЗ — вывад аб характары ўзнікшай інфекцыйнай хваробы, які зроблен на аснове сукуп-насці звестак, складаючых яе эпізааталагічныя асаблівасці і заканамернасці.
ЭШЗААТАЛАГІЧНЫ ЭКСПЕРЫМЕНТ — дослед на лаба-раторных і сельскагаспадарчых жывёлах для вывучэння асоб-ных бакоў эпізаатычнага працэсу (шляхі перадачы ўзбуджаль-ніка, механізм заражэння і г. д.), а таксама для праверкі эфектыўнасці супрацьэпізаатычных мерапрыемстваў.
ЭПІЗААТАЛАГІЧНАЕ АБСЛЕДАВАННЕ, клініка-эпізаата-лагічнае абследаванне — асноўны метад эпізааталогіі, які заключаецца ў высвятленні разнастайных палажэнняў і фак-тараў, характарызуючых канкрэтны небяспечны пункт альбо зону і асаблівасці развіцця і ліквідацыі ў ім заразнай хваробы. Вывучаюцца агульныя звесткі аб гаспадарцы, крыніцах узбуджальніка інфекцыі, шляхах распаўсюджвання хваробы, дынаміцы, формах і цяжары эпізаатычнага працэсу, дыягна-ставанне хваробы, эфектыўнасць зробленых супрацьэпізаатыч-ных мерапрыемстваў і г. д.
ЭПІЗААТАЛАГІЧНАЕ ПРАГНАЗІРАВАННЕ (грэч. prognosis — прадбачанне) — навукова абгрунтаванае прадказанне магчымасці ўзнікнення і асаблівасцей развіцця інфекцыйнай хваробы, распрацаванае на аснове сумы звестак аб эпізаата-лагічных заканамернасцях гэтай хваробы, вывучэння яе гісто-рыі, ацэнцы ролі прыродна-геаграфічных і эканамічных умоў і інш. фактараў.