• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    ХАЛМАГОРСКІЯ ГУСІ — парода выведзена ў раёнах Цэнт-ральнай чарназёмнай паласы ў I палавіне 19 ст. Выкарыстоў-ваецца для вытворчасці мясных гусянят.
    ХАЛМАГОРСКАЯ ПАРОДА БУЙНОЙ РАГАТАЙ ЖЫВЁ-
    274
    ЛЫ — малочнага напрамку. Выведзена ў былой Архангельскай губерні шляхам паляпшэння мясцовых жывёл галандскай пародай. Масць — чорна-пярэстая. Надой — 3,5—5 тыс. кг, тлус-тасць малака — 3,7—3,8 %.,Шырока распаўсюджана.
    ХАРАЛОГІЯ (грэч. choros—месца, прастора + logos — вучэнне) — навука, якая вывучае заканамернасці прасторавага размяшчэння арганізмаў і іх згуртаванняў, падраздзяляецца на фітахаралогію і зоахаралогію.
    ХАРЧОВЫЯ АДЫХОДЫ — адыходы харчавання людзей. У залежнасці ад відаў прадуктаў выкарыстоўваюць пераважна для адкорму свіней. Абавязкова праварваюць не менш 40 мінут перад скормліваннем.
    ХАРЫАПТЭСЫ, Chorioptes (грэч. chorion — абалонка + koptein — пашкоджваць) — р. скураедных кляшчоў з сям. Psoroptidae, атр. Acariformes. Выклікаюць харыаптозы жывёл (гл.).
    ХАРЫАПТОЗЫ, chorioptoses — паразітарныя хваробы жы-вёл, выклікаемыя свербнымі кляшчамі (скураедамі) р. Chorioptes. Паразітуюць на скуры. Распаўсюджаны ўсюды, пераважна сярод коней і дробн. par. жыв. Наглядаецца сверб, утварэнне экземападобных змяненняў, корак, аблысенне. Для лячэння выкарыстоўваюць СК-9, мыла К, хларафос, серную мазь і інш.
    ХАРЫЕН (грэч. chorion — абалонка, паслед) — 1. Вонкавая зародкавая абалонка (варончатая абалонка) у вышэйшых па-званочных, якая ўтвараецца на ранніх стадыях іх развіцця. 2. Другасная абалонка беспазваночных і некаторых ніжэйшых пазваночных жывёл.
    ХАРЫЯІДЫТ, chorioiditis (грэч. chorioidea — сасудзістая абалонка вока + itis)—запаленне сасудзістай абалонкі вока. Самастойна сустракаецца рэдка, часцей спалучаецца з запален-нем раснічастага цела і радужнай абалонкі. X. у залежнасці ад характару эксудату можа быць серозна-фібрынозным, гемара-гічным і гнойным.
    ХАРЭЯ, chorea (грэч. choreia — танец, скокі) — форма гіперкінезу, якая праяўляецца хуткімі, хаатычнымі, нерытмічны-мі скарачэннямі асобных груп мышцаў у розных участках цела. X. сустракаецца пераважна ў сабак.
    ХАХУЛЯ, Desmana moschata — млекакормячае сям. кратоў. Распаўсюджана толькі ў былым СССР. Асноўны харч — малюс-кі. Палавая спеласць — у 1,5 года. Самкі нараджаюць 1 раз у год 1—5 дзіцянят.
    ХВАРОБА — якасна новы працэс жыццядзейнасці арганізма, які развіваецца ў адказ на дзеянне надзвычайных раздражняль-нікаў знешняга і ўнутранага асяроддзя і праяўляецца функцыя-нальнымі і арганічнымі парушэннямі фізіялагічных сістэм з адначасовай мабілізацыяй абаронча-адаптацыйных механізмаў. Хвароба жывёл прыводзіць да паніжэння іх прадуктыўнасці і якасці прадуктаў жывёлагадоўлі, гаспадарчай цэннасці альбо заканчваецца гібеллю.
    ХВАРОБА АУЕСКІ, morbus Aujesky (несапраўднае шален-
    275
    ства) — вострае інфекцыйнае захворванне жывёл, якое характа-рызуецца пашкоджаннем цэнтральнай нервовай сістэмы. Узбу-джальнік — Suid (alpha) herpesvirus, ДНК-змяшчаючы ней-ратропны вірус, параўнальна ўстойлівы да ўздзеяння знешніх фактараў. Заражэнне часцей за ўсё адбываецца пры паяданні кармоў, заражоных вылучэннямі хворых і перахварэўшых жывёл. Вялікае значэнне ў распаўсюджванні хваробы маюць мышы і па-цукі. У парасят хвароба Ауескі працякае злаякасна, з высокай тэмпературай, турботай, кашлем. Жывёлы перамяшчаюцца па крузе альбо прымаюць позу сядзячай сабакі, ляжаць на баку, ажыццяўляючы плавальныя рухі канечнасцямі. Затым насту-паюць паралічы, сутаргі і гібель жывёл. У дарослых свіней хвароба працякае параўнальна лёгка са з’явамі прыгнечанасці і адсутнасці апетыту. У іншых відаў жывёл характэрнай адзна-кай хваробы з’яўляецца сверб і расчосы ў вобласці вачэй, ноздраў, рота, шчок і задняй часткі тулава. Дыягназ ставіцца на аснове клініка-эпізааталагічных даных і пацвярджаецца біяпробай. Дыферэнцыруюць ад шаленства, лістэрыёзу і іншых захворванняў з пашкоджваннем ц. н. с. Лячэнне неэфектыўнае. Хворых і падазроных у захворванні свіней і парасят прывіваюць сывараткай альбо гама-глабулінам, праз 10—12 дзён вакцы-нуюць.
    ХВАРОБА МАРЭКА (morbus Marek), нейралімфаматоз— высокакантагіёзная пухлінная хвароба птушак атр. курыных. Узбуджальнік ДНК-змяшчаючы вірус Herpesvirus знаходзіцца ў высахшых эпітэліяльных клетках пер’явых фалікулаў, якія пападаюць у памёт, падсцілку. Найбольш успрымальны малад-няк у першыя 2 тыдні жыцця. Заражэнне адбываецца аліментарна, праз дыхальныя шляхі і пер’явыя фалікулы. Інку-бацыйны перыяд працягваецца 13—150 дзён і болей. Адзначаюц-ца прыметы пашкоджання нервовай сістэмы (кульгавасць, атак-сія, парэзы і паралічы канечнасцей, крылаў, шыі), змяняецца колер радужнай абалонкі (шэравокасць і памер зрэнкі аж да яго знікнення). Гіне птушка ў асноўным ад змардавання ў 3—5-месячным узросце. У здохлай птушкі пры анатаміраванні выяўляюць дыфузна-ачаговае патаўшчэнне нервовых ствалоў і пухліны ва ўнутраных органах. Дыягназ заснаваны на аналізе эпізааталагічных, клінічных і патолагаанатамічных даных.
    ХВАРОБЫ ТРАНСМІСІЙНЫЯ (лац. transmissio — перанос, пераход) — інфекцыйныя і інвазійныя хваробы, узбуджальнікі якіх перадаюцца членістаногімі.
    ХВОЙНАЯ МУКА — вітамінны корм для с.-г. жывёлы, ат-рымліваемы са штучна высушанай хвоі альбо яловых і сасновых галінак. Змяшчае ў 1 кг 0,4 к. адз., 37 г засваяльнага пратэіну. Дабаўляюць у рацыён усіх жывёл.
    ХЕЙЛАСПІРУРА, cheilospirura (грэч. chelos —губа + spiera — спіраль + оіга — хвост) — р. нематодаў з сям. Acuari-dae, п/а Spirurata. Паразітуюць у мышачным страўніку курэй, індычак. Прам. гасп.— прамакрылыя насякомыя, жукі, даўгано-сікі.
    276
    ХЕМАСТЭРЫЛЯНТЫ НАСЯКОМЫХ — хім. рэчывы, якія валодаюць стэрылізуючым дзеяннем, выкарыстоўваюцца для біялагічнай барацьбы са шкоднікамі раслін.
    ХІАСТРАНГІЛЕЗ, hyostrongylosis — паразітарная хвароба свіней, выклікаемая нематодамі Hyostrongylus rubidus (грэч. hyos — дзіця + strongylus — цыліндрычны і rubidus — чырво-ны) з п/а Strongylata. Паразітуюць у страўніку свіней. Геагель-мінты. Распаўсюджаны ўсюды. Наглядаюцца слабасць, зніжэнне ўпітанасці, панос.
    ХІЛАДЭНЕЛЕЗ, chilodenellosis — паразітарная хвароба прудовых рыб, выклікаемая інфузорыяй Chilodenella сургіпі. Пашкоджваюцца скурны покрыў і жабры. На паверхні цела з’яўляецца слізісты блакітнавата-шэры налёт.
    ХІМАСТАЗ, chymostasis (лац. chymus — харчовая кашка-|-грэч. stasis — астаноўка) — адзін з відаў колік, якія адносяцца да паралітычнай непраходнасці, праяўляецца застоем змесціва ў тонкім аддзеле кішэчніка.
    ХІМІЯПРЭПАРАТЫ — хіміятэрапеўтычныя сродкі, прырод-ныя і сінтэтычныя злучэнні, якія выкарыстоўваюцца для лячэння і прафілактыкі інфекцыйных і неінфекцыйных хвароб.
    ХІРУРГІЯ, chirurgia (грэч. cheir — рука -|-ergon — праца) — ветэрынарная клінічная дысцыпліна, накіраваная на вывучэнне, дыягностыку, лячэнне і прафілактыку захворванняў жывёл, пры якіх выяўляючае значэнне маюць крывавыя альбо бяскроўныя аператыўныя ўмяшанні пры дапамозе інструментаў і прыбораў.
    ХЛАМІДЫІ — унутрыклетачныя аблігатныя паразіты, якія адрозніваюцца ад мікраарганізмаў цыклам развіцця і механіз-мам адаптацыі да ўнутрыклетачных умоў. Яны не вырабляюць уласцівую АТФ, залежаць ад энергіі клеткі.
    ХЛАМІДЫЕЗЫ, chlamydiosis — група кантагіёзных хвароб млекакормячых, птушак і чалавека, выклікаемых хламідыямі сям. Chlamydiaceae, р. Chlamydia, які аб’ядноўвае два віды: Chi. psittaci і Chi. trachomatis. Да першага віду адносяцца ўзбуджальнікі арнітозу, псітакозу, пнеўманій, абортаў, поліарт-рытаў, энцэфалітаў, кератакан’юнктывітаў жывёл; да другога — патагенныя для чалавека ўзбуджальнікі трахомы, урагеніталь-ных хламідыёзаў, венерычнай лімфагранулёмы і мышынай пнеў-маніі. Хламідыёзы жывёл небяспечны для чалавека. Шырока распаўсюджаны. Працякаюць востра, хранічна і бессімптомна. Хворыя працяглы час застаюцца хламідыяносьбітамі. Па пата-генезу і клінічнаму праяўленню характарызуюцца як рэспіратбр-ныя, энтэральныя, урагенітальныя, сустаўныя, неўралгічныя, вочныя, а таксама агульна генералізавана выяўленыя захвор-ванні, якія паражаюць усе органы і сістэмы., Шляхі перадачы — аэрагенны, аральны, кан’юнктывальны, генітальны і лактагенны. Дыягназ заснаваны на аналізе эпізааталагічных, клінічных даных, патолагаанатамічных змяненняў і вынікаў лабараторных даследаванняў па выяўленню і ідэнтыфікацыі хламідый, серала-гічных даследаванняў. Для лячэння выкарыстоўваюць антыбіё-тыкі тэтрацыклінавага рада, гіперімунную сываратку. У аснове
    277
    барацьбы ляжыць правядзенне ветэрынарна-санітарных і гігіе-нічных мерапрыемстваў, накіраваных на ліквідацыю крыніцы інфекцыі, паскораную дыягностыку, утварэнне імуннай абароны жывёл.
    ХЛОР, Chlorum, СІ — хім. элемент VII групы перыядычнай сістэмы Мендзялеева. Галаген, газ з рэзкім пахам. Сустракаецца толькі ў выглядзе злучэнняў. Уваходзіць у састаў раслін і жывёл, іграе вялікую ролю ў водна-салявым абмене.
    ...ХОР, ...ХАРЫЯ (грэч. choreo — іду наперад, рухаюся, ру-хаюся наперад, распаўсюджваюся) — частка складаных слоў, якая вызначае распаўсюджванне, месца распаўсюджвання.
    ХОРДА, СПІННАЯ СТРУНА (грэч. chorde — струна) — падоўжаны шкілетны цяж, пакрыты шчыльнай злучальна-ткан-кавай эластычнай абалонкай у хордавых жывёл.
    ХРАМАСОМНАЯ ТЭОРЫЯ СПАДЧЫННАСЦІ - вучэнне аб лакалізацыі спадчынных фактараў у храмасомах клетак.
    ХРАМАСОМЫ (грэч. chroma — колер, фарба -|- soma — це-ла) — арганоіды клетачнага ядра, якія з’яўляюцца носьбітамі генаў і вызначаюць спадчынныя якасці клетак і арганізмаў.
    ХРАНІЧНЫ (грэч. chronikas — доўгачасовы)—працяглы, зацяжны.
    ХРЫЗАМІЯ, Chrysomyia (лац. chrysos — залаты + туіа — муха) — р. зялёных мясных мух з сям. Calliphoridae. Рас-паўсюджаны на поўдні.
    ХРЫПЫ, rhonche (грэч. rhenchos — храп) — паталагічныя дыхальныя шумы, якія ўзнікаюць у верхніх дыхальных шляхах і лёгкіх у асноўным пры запаленчых працэсах.
    ц
    ЦАРСТВА — 1. Вышэйшая таксанамічная катэгорыя (царст-ва жывёл, раслін, грыбоў і мікраарганізмаў). 2. Буйное пад-раздзяленне (арктагейскае, памагейскае, неагейскае царства).
    ЦАЦАРКІ ХАТНІЯ — птушкі сям. цацарак. Паходзяць ад звычайных цацарак, якія жывуць у Заходняй Афрыцы. Раз-водзяць для атрымлівання мяса. Тэрмін інкубацыі — 28 сутак. Развядзеннем Ц. займаюцца ў асноўным у Новасібірскай, Омскай і інш. абласцях.