• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    ТЫП (грэч. typos — абрыс, узор) — вышэйшая сістэматыч-ная катэгорыя, якая аб’ядноўвае сваячныя класы.
    258
    ТЫП КАРМЛЕННЯ ЖЫВЕЛ — суадносіны кармоў у рацыё-нах, характарызуецца структурай рацыёну.
    ТЫПЫ ЭПІЗААТЫЧНЫХ АЧАГОЎ — у залежнасці ад часу з’яўлення заразнага захворвання, інтэнсіўнасці цячэння працэсу, нязменнасці рэгістрацыі хваробы, уплыву экалагічных фактараў распазнаюць: свежы, затухаючы, энзаатычны, стацыянарны, прыродны эпізаатычны ачаг.
    ТЫРАГЛІФАІДЫ, Tyrogliphoidea (грэч. tyros — сыр + + glyphein — выдзёўбваць + eides — выгляд, абрыс) — кляшчы з атр. Acariformes. Т.— хлебныя альбо амбарныя кляшчы, шкод-нікі с.-г. прадукцыі.
    ТЫРЛА— стойбішча, месца адпачынку жывёлы на пашы.
    ТЭЙЛЕРЫІ (у гонар швейц. вучонага Theiler) — прасцей-шыя з р. Theileria (сям. Theileriidae) атр. Piroplasmida. У арга-нізме цеплакроўных жывёл размнажаюцца шляхам шызаганіі ў лімфавузлах, касцявым мазгу, селязёнцы, а затым мігрыруюць у эрытрацыты, у якіх маюць круглую, палачкападобную і крыжападобную форму. Пры ўкусе кляшчы размнажаюцца шля-хам множнага дзялення. Перадаюцца трансфазна. Выклікаюць тэйлерыёз.
    ТЭЙЛЕРЫЕЗЫ, theilerioses — паразітарная хвароба хатніх і дзікіх жвачных, выклікаемая прасцейшымі р. Theileria. Выклі-каюць вялікую смяротнасць. Пераносчыкі — кляшчы рр. Нуа-lomma, Haemophisalis. Наглядаюцца: павелічэнне лімфавузлоў, павышэнне тэмпературы, атанія перадстраўнікаў, жаўтушнасць слізістых абалонак, у далейшым — кератыты, язвы на рагавіцы.
    ТЭЛЯЗІЕЗЫ, thelazioses — паразітарная хвароба буйн. par. жыв. і іншых жывёл, выклікаемая нематодамі р. Thelazia. Пара-зітуюць у кан’юнктывальным мяшку пад трэцім павекам, у носа-слёзным канале і пратоках слёзнай залозы. Распаўсюджаны ўсюды ў летні час. Наглядаецца слёзацячэнне, кан’юнктывіт, ацёк павек.
    ТЭЛЯЗІІ (Thelazia, грэч. thelazein — ссаць грудзі) — р. не-матодаў з п/а Spirurata. Паразітуюць у кан’юнктывальным мяшку, пратоках слёзнай залозы, носаслёзным канале млекакор-мячых і птушак. Прам. гасп.— мухі розных відаў (М. autumna-lis, М. convexifrons, М. larvipara).
    ТЭМПЕРАТУРА ЦЕЛА ЖЫВЕЛ — паказчык цеплавога ста-ну арганізма.
    ТЭНДЫНІТ, tendinitis (лац. tendo— сухажылле + itis)— запаленне сухажылля. Распазнаюць востры асептычны, фіброз-ны, асіфіцыруючы, гнойны і паразітарны Т. Прычынамі гэтага захворвання з’яўляюцца расцяжэнні, удары, раненні, гематаген-нае пранікненне ў міжсухажыльную рыхлую клятчатку Onchocerca reticula. Клінічнае праяўленне і лячэнне залежаць ад формы Т.
    ТЭНДАВАГІНІТ, tendovaginitis (лац. tendo — сухажылле-|-+ vagina — похва + itis) — запаленне сухажыльнай похвы. Т. узнікае як вынік удараў, расцяжэнняў, пашкоджванняў суха-жыльнай похвы і сухажылля, траўміравання сінавіяльнай аба-лонкі, сасудаў, нерваў на глебе туберкулёзу, бруцэлёзу, рэўма-
    259
    тызму. Распазнаюць наступныя віды Т.: востры серозны, востры серозна-фібрынозны, фібрынозны і асіфіцыруючы, хранічны се-розны, гнойны. Клінічнае праяўленне і лячэнне залежаць ад формы Т.
    ТЭНЕЗМ, tenesmus (грэч. teinosmos — напружанасць) — балючы пбзыў на дэфекацыю альбо на мочаспусканне.
    ТЭНІАРЫНХОЗ, taeniarhynchosis — паразітарная хвароба чалавека, выклікаемая цэстодай Т. saginatus. Пашкоджвае тонкі кішэчнік. Лічынка Cysticercus bovis паразітуе у мышачнай ткан-цы шкілетных мышцаў, сэрца, языка, часам — у парэнхіматоз-ных органах, выклікаюць цыстыцэркоз (фіноз) (гл.).
    ТЭНІАРЫНХУС, Taeniarhynchus (лац. taenia — стужка+ -|-rhynchus— хабаток) —р. цэстодаў з п/а Taeniata. Сколекс няўзброены. Від Т. saginatus (лац. saginatio — адкорм) — паразітуе ў тонкім кішэчніку чалавека. Прам. гасп.— буйн. par. жыв. Лічынка лакалізуецца ў мышцах.
    ТЭНІІДОЗЫ, taeniidoses — хваробы, выклікаемыя цэстодамі з сям. Taeniidae. Паразітуюць у кішэчніку драпежных і чалавека. Віды. Т. solium, Mueticeps multiceps, Taenia hygatigena, T. ovis, T. pisiformis, Echinococcus granulosus, Alveococcus multilocula-ris.
    ТЭНПДЫ, taeniidae — сям. стужкавых чарвякоў. Даўжыня членікаў перавышае шырыню. Біягельмінт. Прам. гасп.— мле-какормячыя.
    ТЭНІЕЗЫ, taenioses — цэстадозныя хваробы, выклікаемыя цэстодамі р. Taenia (гл.).
    ТЭНІЯ (лац. taenia — стужка) — р. цэстодаў з п/а Taeniata. Сколекс узброены. Паразітуюць у тонкім кішэчніку. Лічынкі — цыстыцэркі, лакалізуюцца ў арганізме с.-г. жывёл і чалавека.
    Віды Т. solium (cup. schushel, ар. susl у лац. транскрыпцыі solium — ланцужок) — свіны саліцёр, паразітуе ў тонкім кішэч-ніку чалавека. Лічынкі (Cysticercus cellulosae) паразітуюць у мышцах, сэрцы, мазгу, вачах, печані і лёгкіх, выклікаючы цэлюлозны цыстыцэркоз; Т. hydatigena (грэч. hydor—вадаф + genes — утвараючы, нараджаючы) —паразітуе ў тонкім кі-шэчніку драпежных. Лічынкі (С. tenuicollis) — танкашыія цыс-тыцэркі, паразітуюць на сальніку, брыжэйцы, печані і інш. орга-нах жвачных, свіней, буйн. par. жыв., дзікіх жывёл, выклікаючы цыстыцэркоз. Т. ovis (лац. ovis — авечка) — паразітуе ў кішэчні-ку драпежных. Лічынка (С. ovis) лакалізуецца ў мышцах сэрца, дыяфрагмы, языка, шкілетных, часам — у лёгкіх, печані, сценцы стрававода, нырках, мазгу. Т. pisiformis (лац. pisum — rapox+ + forma — выгляд) — паразітуе ў тонкім кішэчніку драпежных. Лічынкі С. pisiformes паразітуюць на сальніку і брыжэйцы, у печані трусоў і зайцоў, выклікаючы пізіформны цыстыцэркоз.
    ТЭРАПІЯ, therapia (грэч. therapeia — лячэнне) — у сучаснай ветэрынарыі тэрмін «тэрапія» выкарыстоўваецца ў 2 значэннях: 1. Вобласць клінічнай ветэрынарыі, якая вывучае паходжанне, праяўленне, дыягностыку, лячэнне і прафілактыку ўнутраных незаразных хвароб. 2. Лячэнне хворых жывёл.
    260
    ТЭРАПІЯ ПРЫ ІНФЕКЦЫЙНЫХ ХВАРОБАХ — сукуп-насць мерапрыемстваў, накіраваных на ўстараненне прычыны хваробы (шляхам уздзеяння на ўзбуджальніка інфекцыі) і нар-малізацыю функцый арганізма. Распазнаюць спецыфічную (эты-ятропную), сімптаматычную (неспецыфічную) і комплексную тэрапію.
    ТЭРАТАЛОПЯ, teratologia (грэч. teratos — вырадак + logos — вучэнне) — навука, якая вывучае выродлівасць.
    ТЭРАТАСПЕРМІЯ, teratospermia (грэч. teratos + sperma — семя) — паталагічнае змяненне сперміяў. Т. можа быць прыро-джанай пры крыптархізме, недаразвіцці палавых залоз і інш. I набытай, якая ўзнікае пры захворваннях палавых органаў, памылковай палавой эксплуатацыі, парушэннях у кармленні і ўтрыманні, некаторых атручваннях, пад уздзеяннем радые-актыўных выпраменьванняў.
    ТЭРЫЯЛОГІЯ (грэч. therion— звер +logos— вучэнне) — галіна заалогіі, якая вывучае млекакормячых; тое самае, што мамалогія.
    ТЭРЫЯНОЗЫ (грэч. therion — звер + nosos— хвароба) — хваробы, пры якіх крыніцай узбуджальніка інфекцыі служаць дзікія жывёлы.
    ТЭРМІНАЛЬНЫ СТАН (лац. terminalis — канечны, апош-ні) — канечная стадыя жыцця, пагранічны стан паміж жыццём і смерцю. Тэрмінальны стан узнікае пры крывестратах, траў-мах, утапленні, асфіксіі, сардэчнай недастатковасці, шоку і колапсе.
    ТЭТАШЯ, tetania (грэч. tetanos — напружанасць, сутар-га) — павышаная нервова-мышачная ўзбуджальнасць, якая праяўляецца прыступамі таніка-кланічных сутаргаў, сіметрычна размешчаных груп мышцаў, абумоўленая зніжэннем канцэнтра-цыі іанізаванага кальцыю, магнію, таксікозамі і інш.
    ТЭТРАМЕРЭС, Tetrameres (грэч. tetras — чатыры + те-ros — частка) — р. нематодаў з п/а Spirurata. Паразітуе у залозістым страўніку птушак. Від Т. fissispina (лац. fissim — шчыліна, трэшчына + spina— шып) — паразітуе ў залозістым страўніку качак, гусей, галубоў і дзікай птушкі. Самец — нітка-падобны. Самка — шаравідна-авальная. Прам. гасп.— вадзяныя рачкі (бакаплавы). Рэзерв. гасп.— карасі, бычкі, чырвонапёркі і інш. Выклікае тэтрамероз.
    ТЭТРАМЕРОЗ, tetramerosis — хвароба жвачных, выклікае-мая нематодай Т. fissispina. Хварэюць качкі, гусі і дзікая птушка. Наглядаюцца агульная слабасць, змардаванне і паносы.
    ТЭСТ (ад англ. test — проба, рэакцыя) — даследаванне, выпрабаванне, рэакцыя.
    У
    УВЕІТ, uveitis (лац. uvea — сасудзістая абалонка вока + itis) — запаленне сасудзістай абалонкі вока. Распазнаюць экза-
    261
    генныя У., якія развіваюцца пры траўме вока, і эндагенныя У., узнікаючыя пры некаторых захворваннях (інфекцыйны ке-ратакан’юнктывіт, тэлязіёз і інш.).
    УВОДНАЕ СКРЫЖАВАННЕ, ПРЫЛІЦЦЁ КРЫВІ — ме-тад развядзення жывёл, які выкарыстоўваецца для паляпшэння ці спраўлення некаторых уласцівасцей цэнных парод без карэн-нага змянення яе асноўных уласцівасцей.
    УВЧ-ТЭРАПІЯ, ультравысокачастотная тэрапія — метад ля-чэння электрамагнітным полем у частотным дыяпазоне ад 30 да 3000 МГц. УВЧ-тэрапія паказана пры лячэнні нягнойных вострых і хранічных запаленчых працэсаў, цяжка зажываючых ран, язваў, апёкаў, вострых гнойных хірургічных інфекцый (фурункул, карбункул, флегмона і інш.).
    УЗБУДЖАЛЬНІКІ ІНФЕКЦЬІІ — мікраарганізмы (вірусы, бактэрыі, мікаплазмы і інш.), эвалюцыйна прыстасаваныя да паразітавання ў арганізме жывёлы альбо чалавека і пры пэўных умовах здольныя да спецыфічнага хваробатворнага ўздзеяння на яго.
    УЗАЕМААДНОСІНЫ АРГАНІЗМА I АСЯРОДДЗЯ — роз-ныя формы прамых уплываў арганізмаў на асяроддзе і асяроддзя на арганізмы: 1) пасіўныя ўплывы — пертыненцыя, 2) актыўныя ўплывы — сапратрафія і медыяпатыя.
    УЗАЕМААДНОСІНЫ МІЖВІДАВЫЯ — прамы і апасрэда-ваны ўплыў арганізмаў розных відаў адзін на аднаго, як інфар-мацыйнае, так і з перадачай рэчыва і энергіі.
    УЗАЕМААДНОСІНЫ ЎНУТРЫВІДАВЫЯ (англ. interference, сін.— інтерферэнцыя) — прамы і апасрэдаваны ўплыў асобін аднаго віду адзін на аднаго, які характарызуецца перадачай інфармацыі альбо адначасова з ёй рэчыва і энергіі.
    УЗНАЎЛЕНЧАЕ СКРЫЖАВАННЕ, ЗАВОДСКАЕ СКРЫ-ЖАВАННЕ — метад развядзення жывёл, які выкарыстоўваецца для ўтварэння новай, больш дасканалай пароды скрыжаваннем жывёл розных парод. У. с., у якім прымаюць удзел 2 пароды, называецца простым, 3 — складаным.
    УЗНАЎЛЕННЕ СТАТКА — працэс аднаўлення і павелічэння пагалоўя жывёл шляхам іх размнажэння і гадавання маладняку. Па характару ўзнаўлення статка гаспадаркі бываюць: з закон-чаным абаротам статка і незакончаным (адкормачныя, цялу-шачныя і рэпрадуктыўныя гаспадаркі).
    УЗРОСТ ЖЫВЕЛ — этап развіцця жывёл, які характарызу-ецца пэўнымі заканамернасцямі фарміравання арганізма з устой-лівымі марфалагічнымі і прадуктыўнымі ўласцівасцямі.