• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    ТАРАКАЦЭНТЭЗ, thoracocentesis (грэч. thorax—грудная клетка + kentesis — пракол)—пракол грудной клеткі з мэтай выдалення эксудату пры плеўрыце альбо транссудату пры груд-ной вадзянцы.
    ТАРПАН, дзікі конь, Equus gmelini — млекакормячае р. ко-ней. Роданачальнік хатняга каня.
    ТАРЫЙСКАЯ ПАРОДА ЗАПРАЖНЫХ КОНЕЙ — выве-дзена ў Эстоніі.
    ТАТУІРОЎКА — адзін са спосабаў мечання жывёл.
    ТАХІКАРДЫЯ, tachycardia (грэч. tachys — хуткі + kardia — сэрца) — павелічэнне ліку сардэчных скарачэнняў. Распазнаюць фізіялагічную і паталагічную Т. Фізіялагічная Т. узнікае пад уплывам розных фактараў знешняга асяроддзя (фізічная на-грузка, высокая тэмпература паветра і інш.). Прычынай пата-лагічнай Т. могуць быць экстракардыяльныя захворванні (ане-міі, інтаксікацыі і інш.) і розныя пашкоджанні сардэчна-сасу-дзістай сістэмы (міякардыт і інш.).
    ТАХІПНОЭ, tachypnoe (грэч. tachys-|-рпое — дыханне) — учашчанае паверхневае дыханне. Распазнаюць Т. фізіялагічнае і паталагічнае. Фізіялагічнае Т. узнікае пры нагрузках і садзей-нічае павышэнню мінутнага аб’ёму альвеалярнай вентыляцыі ў адпаведнасці з павялічанай патрэбнасцю арганізма ў газаабме-не. Паталагічнае Т. з’яўляецца прыстасавальнай рэакцыяй сістэмы знешняга дыхання на гіпаксію пры розных захворван-нях (анеміях, калапсе, сардэчнай недастатковасці, пнеўманіях і інш.).
    ТАЎРЭННЕ — адзін са спосабаў клеймавання жывёл.
    ТАЎРО (цюрк.) — кляймо, выпаленае на скуры, рагах альбо наложанае металічным трафарэтам, астуджаным у вадкім азоце.
    ТАЎСТАЛОБІКІ — падсямейства рыб сям. карпавых. Даў-жыня — да 1 м, маса — 20—35 кг. Жывуць у рэках Азіі.
    ТВАРОГ — малочна-кіслы прадукт, прыгатаваны сквашван-нем каровінага малака малочна-кіслымі бактэрыямі з далейшым выдаленнем сыроваткі.
    ТКАНКА (лац. textus, грэч. histos) —комплекс клетак, міжклетачных рэчываў і структур, падобных па паходжанні, будове і функцыях у арганізме. Вылучаюць Т.: эпітэліяльную, злучальную, мышачную, нервовую.
    ТКАНКАВАЯ ТЭРАПІЯ, histotherapia (грэч. hystos — ткан-
    251
    ка -|-therapeia — лячэнне) — адзін з відаў неспецыфічнай стыму-люючай тэрапіі, які заключаецца ў выкарыстоўванні кансер-ваваных тканак і прэпаратаў, што прыгатаваны з іх, з лячэб-най і прафілактычнай мэтай.
    ТЛУСТАСЦЬ МАЛАКА — колькасць тлушчу ў малацэ жы-вёл у працэнтах, адзін з галоўных паказчыкаў яго якасці.
    ТЛУШЧЫ — поўныя складаныя эфіры гліцэрыны і аднаас-ноўных тлушчавых кіслот. Адносяцца да класа ліпідаў і ўвахо-дзяць у склад усіх жывых арганізмаў.
    ТЛУШЧАМЕР, БУТЫРОМЕТР — прыбор для ўстанаўлення працэнтнай колькасці тлушчу ў малацэ і малочных прадуктах.
    ТЛУШЧАПОТ ВОЎНЫ — сумесь выдзяленняў потавых за-лоз і скуры авечак. Колькасць тлушчу ў воўне авечак ад 4 да 40 % садзейнічае лепшаму захаванню фізіка-механічных уласцівасцей шэрсных валокнаў. Т. выкарыстоўваюць для атрымання ланаліну.
    ТОНКАЯ KJH1KA — частка кішэчнай трубкі пазваночных жывёл, якая размешчана паміж страўнікам і тоўстай кішкай. Складаецца з 12-перснай, пустой і падуздышнай кішак, без рэзкіх межаў, пераходзячых адна ў другую. У Т. к. адбываецца біяхімічная перапрацоўка ўсіх кампанентаў ежы і ўсмоктванне пажыўных рэчываў.
    ТОНУС, tonus (грэч. tonos — напружанасць) — пастаянны актыўны стан нервовых цэнтраў і перыферычных утварэнняў, які забяспечвае іх гатоўнасць да функцыяніравання. Т. з’яўляецца адным з праяўленняў гамеастазу і адначасова адным з меха-нізмаў яго падтрымання.
    ТОЎСТАЯ КІШКА — канечная частка кішэчніка наземных пазваночных жывёл, якая пачынаецца ад тонкай кішкі і закан-чваецца клаакай (земнаводныя, паўзуны, птушкі, аднапраход-ныя млекакормячыя) альбо анальнай адтулінай (большасць млекакормячых).
    ТРАВЫ — расліны з аднагадовымі наземнымі парасткамі.
    ТРАВЯНАЯ МУКА,— кармавы прадукт, які атрыманы са штучна высушанай пры высокай тэмпературы і размолатай масы. У 1 кг — 0,7—0,9 к. адз., 140—150 г засваяльнага пра-тэіну.
    ТРАКЕНЕНСКАЯ ПАРОДА ЗАПРАЖНЫХ КОНЕЙ - вы-ведзена ў 18—19 ст. у цяперашняй Калінінградскай вобласці. Масць—рыжая, вараная і інш. Разводзяць у многіх краінах.
    ТРАМБАЦЫТОЗ, thrombocytosis (грэч. thrombos + kytos— клетка + osis — паталагічнае павелічэнне) — павелічэнне ўтры-мання трамбацытаў у крыві, якое адзначаецца пры вялікіх траўмах, вострых анеміях, апёках і інш.
    ТРАМБАЦЫТАГІЕНІЯ, thrombocytopenia (грэч. thrombos + kytus + репіа — беднасць) — змяншэнне колькасці трамбацытаў у крыві. Т. наглядаецца пры масавым кровазліцці, злаякасных анеміях, гемарагічных дыятэзах і інш.
    ТРАНСПЛАНТАЦЫЯ (лац. transplantatio — перасаджван-не) — перасадка тканкі альбо органа ў жывёл. Вылучаюць
    252
    некалькі відаў Т.: аўтатрансплантацыю (перасадка ўласцівых тканак альбо органаў), ізатрансплантацыю (перасадка ад гене-тычна ідэнтычных арганізмаў), алатрансплантацыю (перасадка ад арганізма таго ж віду) і ксенатрансплантацыю (перасадка ад арганізмаў іншага віду).
    ТРАНСПЛАНТАЦЫЯ ЭМБРЫЕНА (лац. transplantatio — перасаджванне) — штучнае перанясенне зародка з маткі самкі-донара ў матку самкі-рэцыпіента. Дазваляе ад высокапрадук-цыйных кароў атрымліваць 20—30 цялят і больш замест 5—7.
    ТРАНСАВАРЫЯЛЬНАЯ ПЕРАДАЧА (лац. trans—праз + ovarium — яечнік) — перадача ўзбуджальніка хваробы патом-ству праз яйцаклетку.
    ТРАНСМІСІЙНЫЯ ХВАРОБЫ (лац. transmissio — пера-нос) — хваробы, пры якіх узбуджальнік перадаецца пры дапа-мозе членістаногіх.
    ТРАНССУДАТ, transsudatis (лац. trans — праз + sudo— сачыцца) — вадкасць незапаленчага характару, якая збіраецца ў поласці цела пры парушэнні гема- і лімфадынамікі.
    ТРАНСФАЗНАЯ ПЕРАДАЧА (лац. trans — праз + грэч. phasis — з’яўленне) — перадача ўзбуджальніка хваробы па ходу метамарфозы пераносчыка.
    ТРАПІЗМ ВІРУСАў (грэч. tropos — паварот, кірунак) — здольнасць віруса адсарбіраваць і рэпрадуцыраваць у клетках строга пэўных тканак, якая залежыць ад адпаведнасці вірусных рэцэптараў рэцэптарам клетак.
    ТРАЎМА, trauma (грэч. trauma — рана) — парушэнне ана-тамічнай цэласнасці тканак альбо органаў з расстройваннем іх функцый у выніку ўздзеяння розных фактараў навакольнага асяроддзя (механічных, тэрмічных, хімічных).
    ТРАЎМАТЫЗМ, traumatismus (грэч. trauma + ismus — хва-равіты стан) — сукупнасць траўм, якія ўзніклі ў пэўнай групе жывёл за пэўны перыяд часу.
    ТРАЎМАТЫЗМ УНУТРАНЫ, traumatismus internus — траўматычныя пашкоджванні ўнутраных органаў, абумоўленыя іншародным прадметам, які папаў з кормам. Практычнае зна-чэнне мае пападанне такіх прадметаў у сетку жвачных, часцей — буйн. par. жыв., на аснове чаго развіваецца траўматычнае пашкоджванне органа (траўматычны рэтыкуліт). У наступным гэты траўміруючы прадмет, часцей за усё — востраканцовы, можа перфарыраваць сетку, выклікаць траўматычныя пашкодж-ванні брушыны (траўматычны рэтыкулаперытаніт), дыяфрагмы (траўматычны рэтыкулафрэніт), сэрца (траўматычны перыкар-дыт) і інш. органаў.
    ТРАХЕЯ (грэч. tracheia — шурпатае дыхальнае горла) — частка паветраноснага шляху ў наземных пазваночных; раз-мешчана паміж гартанню і бронхамі.
    ТРАХЕІТ, tracheitis (грэч. tracheia — дыхальнае горла + itis) — запаленне слізістай абалонкі трахеі. Т. самастойна пра-цякае рэдка, часцей спалучаецца з запаленнем гартані і бронхаў.
    ТРАХЕАТАМІЯ, tracheotomia (грэч. tracheia + tome — ся-
    253
    чэнне) — аперацыя, якая заключаецца ў рассячэнні сценкі трахеі. Звяртаюцца да Т. пры сімптомах асфіксіі, у выніку нека-торых захворванняў гартані.
    ТРАФІЧНЫЯ ЯЗВЬІ, ulcus trophicum (лац. ulcus — язва, trophe — харчаванне) — язвы нейрагенна-трафічнага пахо-джання, якія адзначаюцца цяжкім цячэннем, схільнасцю да рэцыдываў і ўстойлівасцю да звычайных метадаў лячэння.
    ТРОМБ, trombus (грэч. thrombos — згустак крыві) — пры-жыццёвае ўтварэнне згусткаў крыві ў прасвеце крывяносных сасудаў. Тромб, які ўтварыўся ў артэрыях, прыводзіць да ішэміі адпаведнага ўчастка, а ў наступным — да некрозу, пры тромбах у венах развіваюцца застойныя з’явы.
    ТРОМБАПАТЬІЯ, thrombopathia (грэч. thrombos + pathos— пакута) — недастатковае згусанне крыві з-за недахопу трамба-цытаў.
    ТРОМБАЭМБАЛІЧНЫЯ КОЛІКІ, colicae thromboembolicae (грэч. kolike — боль абадочнай кішкі + thrombos+лац. emboli-cus — эмбалічны) — від механічнай непраходнасці кішэчніка, абумоўлены некрозам кішэчнай сценкі ў выніку закупоркі пярэдніх брыжэечных артэрыяў тромбамі альбо эмбаламі ў месцы пашкоджвання іх лічынкамі Delafondia vulgaris.
    ТРОМБАЭМБАЛІЯ, tromboembolia — закупорка крывянос-ных сасудаў тромбамі альбо эмбаламі, якія ўтварыліся ў сардэчна-сасудзістай сістэме і токам крыві занесены ў артэрыі меншага дыяметра.
    ТРОМБАФЛЕБІТ, trombophlebitis (грэч. trombos+phleps — вена + itis)—запаленне вены з адначасовым яе трамбозам. Часцей з’яўляецца вынікам парушэння тэхнікі ўнутрывеннага ўвядзення альбо кровапускання.
    ТРУС ХАТНІ — млекакормячае сям. зайцоў. Распаўсюджаны паўсюдна. Працяг жыцця — 7—10 гадоў. Палавая спеласць наступае ў 3—4 мес, а злучка — у 5—6 мес. Цяжарнасць — 28—32 сутак. Прыносіць патомкаў 3—6 раз у год па t> S груся-нят. Існуюць футравыя і пуховыя пароды.
    ТРУСАГАДОЎЛЯ — галіна жывёлагадоўлі, якая занмаецца развядзеннем трусоў.
    ТРУЦЕНЬ — самец у пчалінай сям’і.
    ТРУТНЕЎКА — рабочая пчала, у якой пры пэўных умовах могуць развівацца яйцавыя трубачкі. Адкладвае неаплодненыя яйцы, з якіх развіваюцца самцы (трутні).
    ТРЫЗМ, trismus (грэч. trismos — скрыгат) — сімптом нека-торых захворванняў нервовай сістэмы, які праяўляецца доўгім раўнамерным скарачэннем жавальных мышцаў.
    ТРЫХАГРАМА, Trichogramma — р. наезнікаў-яйцаедаў сям. хальцыдавых. Адкладваюць яйцы ў яйцы іншых насякомых (пры-кладна 15 відаў). Лічынка развіваецца ў яйцы гаспадара, губіць яго. Разводзяць для барацьбы са шкоднікамі рас-лін.
    ТРЫХІНЕЛА (грэч. thrix — волас) — р. нематодаў з сям. Trichinellidae, п/а Trichocephalata. Палаваспелыя Т. паразітуюць 254
    у тонкім кішэчніку, а лічынкі — у папярочна-паласатай мускула-туры таго ж гаспадара. Выклікаюць трыхінелёз (гл.).
    ТРЫХІНЕЛЕЗ, trichinellosis — паразітарная хвароба млека-кормячых і чалавека. Распаўсюджана ўсюды. Часцей хварэюць свінні, у якіх можа быць хваравітасць мышцаў, сверб, куль-гавасць.
    ТРЫХАДЫНА (грэч. thrix — волае + dine — вір) — р. інфу-зорый з кл. Ciliata. Паразітуе ў прэснаводных і марскіх рыб на скуры і жабрах.