• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    УКРАІНСКІЯ КАЧКІ — пародная група мяснога напрамку.
    УКРАІНСКАЯ ПАРОДНАЯ ГРУПА коней — выведзена на Украіне. Масць гнядая, вараная і інш.
    УКРАІНСКАЯ СТЭПАВАЯ БЕЛАЯ ПАРОДА свіней — універсальнага напрамку. Па знешняму выгляду свінні падобны з буйной белай. Жывёлы прыстасаваны да засушлівай стэпавай зоны. Выкарыстоўваюць для прамысловага скрыжавання.
    УКРАІНСКАЯ СТЭПАВАЯ РАБАЯ ПАРОДА СВІНЕЙ —
    262
    універсальнага напрамку. Выведзена на Украіне. Выкарыстоў-ваюць у прамысловым скрыжаванні.
    УКОЛ ПАДЭШВЫ, punctura plantae (лац. punctura — укол, plantae — падэшва) — колатыя і колата-рэзаныя раны падэшвы. Праяўляецца кульгавасцю апорнага тыпу. Найбольш небяспеч-ным ускладненнем з’яўляецца гнойны пададэрматыт.
    УКОРМЛЕНАСЦЬ ЖЫВЕЛ — ступень накаплення ў целе жывёл рэзервовых пажыўных рэчываў. Мяркуюць аб У. па развіццю тлушчавай і мышачнай тканак. Пры вызначэнні У. ка-рыстаюцца дзяржаўным стандартам.
    УЛАДЗІМІРСКАЯ ПАРОДА ЦЯЖКАВОЗНЫХ КОНЕЙ — выведзена ў 30—50 гг. 20 ст. у гаспадарках Уладзімірскай і Іванаўскай абласцей шляхам скрыжавання мясцовых коней з клейсдесдалямі, шайрамі і суфолкамі. Выкарыстоўваюць для паляпшэння мясцовых коней у многіх раёнах.
    УЛЬТРАГУК (лац. ultra — за межамі, зверх) — пругкія ка-лыханні і хвалі, частата якіх пераважвае дыяпазон гукавых хваляў, чутных чалавекам. У. выкарыстоўваецца для лячэння мастытаў, фурункулёзу, абсцэсаў, хвароб канечнасцей і інш. У ветэрынарнай практыцы ўжываецца з гэтай мэтай апарат ВУТ-1.
    УЛЬТРАФІЯЛЕТАВЫЯ ПРОМНІ—спектр прамянёў энер-гіі, які знаходзіцца ў дыяпазоне ад 100 да 400 нм. Распазнаюць даўгахвалевае ўльтрафіялетавае выпраменьванне (320— 400 нм), якое аказвае слабое біялагічнае дзеянне, сярэдне-хвалевае (320—280 нм) — выяўленае біялагічнае дзеянне і ка-роткахвалевае (280—220 нм) — бактэрыцыднае дзеянне. Меха-нізм дзеяння У. п. даволі складаны і складаецца з біяфізічнага, гумаральнага і нервова-рэфлектбрнага ўздзеянняў. У. п. аказ-ваюць шматбаковае дзеянне на ўсе сістэмы арганізма.
    УЛЬТРАЦЭНТРЫФУГА (лац. ultra — далей, болей, зверх) — цэнтрыфуга, якая працуе пры ліку абаротаў ротара каля некалькіх дзесяткаў тысяч.
    УЛЬТРАЦЭНТРЫФЎГАВАННЕ — фізічны метад для вылу-чэння высокадысперсных сістэм (напр., вірусаў) пры дапамозе ўльтрацэнтрыфугі. Распазнаюць прэпаратыўнае і аналітычнае ўльтрацэнтрыфугаванне.
    УЛЬЦЭРАЦЫЯ, ulceratio (лац. ulcus — язва) — пакрытыя болькамі скура альбо слізістыя абалонкі.
    УМОЎНА ДОБРЫ ПУНКТ — населены пункт, гаспадарка, ферма, жывёльны двор з прымыкаючымі да іх тэрыторыямі, дзе ёсць жывёлы, падазроныя ў захворванні інфекцыйнай хваробай, дыягназ якой не вызначаны.
    УМОЎНА ЗДАРОВЫЯ ЖЬІВЕЛЫ — жывёлы небяспечнай групы, якія клінічна здаровыя, адмоўна рэагуюць пры алергіч-ных і сералагічных даследаваннях.
    УМОЎНА-ПАТАГЕННЫЯ МІКРОБЫ — патэнцыяльна па-тагенныя мікробы, якія жывуць у макраарганізме як каменсалы і выклікаюць інфекцыйны працэс толькі пры аслабленні рэзістэн-тнасці гаспадара.
    263
    УМОЎНЫ РЭФЛЕКС — індывідуальна набытыя сістэмныя прыстасаванні рэакцыі жывёл, якія ўзнікаюць на аснове ўтва-рэння часовай сувязі паміж умоўным (сігнальным) раздраж-няльнікам і безумоўна-рэфлектбрным актам. Тэрмін «У. р.» прапанаваны I. П. Паўлавым (1903).
    УНДУЛІРУЮЧЫ, undulans (лац. unda — хвалепадобны, хвалісты, які рухаецца хвалепадобна) — венны ціск пры сардэч-най недастатковасці, ліхаманцы.
    УНДУЛЯЦЫЯ, undulatio (лац. unda — хваля) — хвалепа-добны рух вадкасці пры пальпацыі запоўненых ёй поласцей. Адзначаецца пры асцытах, лімфаэкстравазатах. У.— разнавід-насць флюктуацыі.
    УНІФІКАЦЫЯ (лац. uni + facere — рабіць) — прывядзенне да адзінай сістэмы, формы, аднолькавасці.
    УНУТРАНАЯ САКРЭЦЫЯ, ІНКРЭЦЫЯ (лац. in - усярэ-дзіне+(ве) cretie — аддзяленне) —вылучэнне некаторымі за-лозамі і тканкамі вырабляемых імі прадуктаў (гармонаў) — непасрэдна ў кроў і лімфу.
    УНУТРАНЫЯ НЕЗАРАЗНЫЯ ХВАРОБЫ, morbi interni noninfectiosi (лац. morbus — хвароба + internus — унутраны + noninfectiosis — незаразны) —вобласць клінічнай ветэрына-рыі, якая вывучае этыялогію, патагенез, лячэнне, прагноз і прафілактыку ўнутраных незаразных хвароб жывёл.
    УНУТРЫСКУРНАЯ ПРОБА (інтрадэрмальная проба) — ме-тад дыягнастычнага даследавання жывёл, пры якім прэпарат (спецыфічны алерген і інш.) уводзяць ў тоўшчу скуры.
    УНЦЫНАРЫЕЗ, uncinariosis — паразітарная хвароба дра-пежных, выклікаемая нематодай U. stenocephala. Паразітуе ў тонкім кішэчніку. Наглядаецца ваніта, дрэнны апетыт, панос з прымешкай крыві ў фекаліях, змардаванне. Для лячэння выка-рыстоўваюць тэтрамізол, мебендазол, тыабендазол.
    УНЦЫНАРЫЯ, Uncinaria (лац. uncinus — крывы, загну-ты) — р. нематодаў з п/а Strongylata. Від U. stenocephala (грэч. stenos — вузкі Д kephale — галава) — пашкоджвае тонкі кішэчнік драпежных. Геагельмінт.
    УРАГЕНЕТЫЧНАЯ СІСТЭМА (грэч. uron — мача + genitalis — палавы) — тое самае, што і сістэма палавая.
    УРАЛІТЬІАЗІС, urolithiasis (грэч. uron + lithos — камень) — хранічнае захворванне, якое характарызуецца парушэннем аб-менных працэсаў у арганізме, утварэннем мачавых камянёў. У. рэгіструецца ва ўсіх відаў жывёл, але часцей — у драпежных, бараноў і буйвалаў.
    УРАЛЬСКІЯ ГУСІ — парода выведзена ў 17 ст. у Курганскай вобласці на аснове дзікіх шэрых гусей. Яйцаноскасць — 25— 40 яек.
    УРАЦЫСТЫТ, urocystitis (грэч. uron — мача + kustis — пу-зыр + itis) —запаленне слізістай абалонкі мачавога пузыра. У. узнікае з прычыны пераходу запалення з урэтры (усходзячы шлях) альбо з нырак (зыходны шлях). Маюць значэнне гемата-генны шлях пападання мікраарганізмаў у мачавы пузыр, пасля-
    264
    родавыя хваробы, ужыванне нестэрыльных катэтэраў. Асноўным клінічным сімптомам У. з’яўляецца хваравітая палакіўрыя, змя-ненне саставу мачы, павышаная адчувальнасць мачавога пузыра. 3 лячэбнай мэтай выкарыстоўваюць прэпараты, якія дэзінфіцыруюць мачавы пузыр (пры кіслай рэакцыі мачы — гексамецілентэтрамін, пры шчалачной — фенілсаліцылат). У не-абходных выпадках ужываюць антыбіётыкі і сульфаніламідныя прэпараты, а таксама прамываюць мачавы пузыр дэзінфіцырую-чымі растворамі.
    УРЖУМСКАЯ ПАРОДА СВІНЕЙ — мяснога напрамку, вы-ведзена ў Кіраўскай вобласці. Пладавітасць— 10—12 парасят. Выкарыстоўваюць у прамысловым скрыжаванні.
    УРЭМІЯ, uraemia (грэч. uron — мача + haima— кроў) — сіндром хвароб нырак, які характарызуецца аўтаінтаксікацыяй з прычыны выяўленай ныркавай недастатковасці ў выніку затрымкі ў арганізме азоцістых метабалітаў і інш. таксічных рэчываў.
    УРЭТРА — мочаспускальны канал.
    УРЭТРЫТ, urethritis (грэч. urethra — мочаспускальны ка-нал + itis) —запаленне слізістай абалонкі мочаспускальнага канала. У. з’яўляецца вынікам парушэння тэхнікі катэтэрызацыі альбо пераходу запалення з мачавога пузыра альбо похвы. Праяўляецца палакіўрыяй, змяненнем саставу мачы. 3 лячэбнай мэтай звяртаюцца да прамывання ўрэтры.
    УСМОКТВАННЕ, РЭЗОРБЦЫЯ, resorptio (лац. resorptio — паглынаю) — фізіялагічны працэс пранікнення розных рэчываў праз клетачныя мембраны ў клеткі, а з клетак — у кроў і лімфу. У. адбываецца ў страўнікава-кішачным тракце, а таксама з паверхняў дыхальных і мочавывадковых шляхоў, брушной, плеў-ральнай і перыкардыяльнай поласцей, са скурнай паверхні.
    УСПРЫІМЛІВАСЦЬ ДА ІНФЕКЦЫІ—здольнасць арга-нізма адказваць на ўкараненне, размнажэнне і жыццядзейнасць патагенных агентаў комплексам абаронча-прыстасаваных рэак-цый, развіццём інфекцыйнага працэсу.
    УСПЫШКА ІНФЕКЦЫЙНАЙ ХВАРОБЫ - адначасовае захворванне некалькіх жывёл у гаспадарцы якой-небудзь інфек-цыйнай хваробай.
    УСТОЙЛІВАСІДЬ АРГАНІЗМАЎ — здольнасць арганізмаў супрацьстаяць экстрэмальным і стрэсавым уздзеянням у пра-цэсе сінтэзу.
    УСТОЙЛІВАСЦЬ УЗБУДЖАЛЬНІКА ІНФЕКЦЫI — па-няцце, якое вызначае ступень рэзістэнтнасці мікраарганізма да дзеяння розных фізічных, хімічных, біялагічных і інш. факта-Раў-
    УТЫЛІЗАЦЫЯ (лац. utilis — карысны, прыгодны) — пера-працоўка трупаў, адыходаў, канфіскатаў з мэтай іх абясшкодж-вання і атрымання гаспадарча карысных прадуктаў (мясакас-цявая мука, тэхнічны тлушч, клей).
    УШЧАМЛЕННЕ КІШАК, incarceratio et strangulatio intesti-norum — від странгуляцыйнай непраходнасці кішэчніка. Заклю-
    265
    чаецца ва ўшчамленні пятлі ў натуральнай альбо паталагічнай адтуліне брушной поласці (інкарцэрацыя) альбо перашнуроўкі яе звязкамі (странгуляцыя).
    Ф
    ФАБРЫЦЫЕВА СУМКА (ад імя Дж. Фабрыцыя) — дар-сальны мешкападобны выступ задняга аддзела клаакі птушак. Функцыянальнае значэнне Ф. с. не вызначана, аднак выдаленне яе паніжае імунітэт птушак.
    ФАГ (А)..., ФАГІЯ (грэч. phagos — пажыральнік) — частка складаных слоў, якая вызначае паяданне, паглынанне.
    ФАГАЦЫТЭЛА— тое самае, што і парэнхімела.
    ФАГАЦЫТОЗ (грэч. phagos — пажыральнік + kytos — клет-ка) — актыўнае захопліванне і пераварванне мікраскапічных іншародных жывых аб’ектаў (бактэрыі, фрагменты клетак) і цвёрдых часцінак асобнымі клеткамі (фагацытамі) мнагакле-тачных жывёл. З’яўленне Ф. выяўлена 1. I. Мечнікавым (1882). Часам тэрміны «Ф.» і «Пінацытоз» аб’ядноўваюць агульным паняццем — эндацытоз.
    ФАГАЦЫТЫ (фага... + kytos— клетка) — спецыялізаваныя абарончыя клеткі, якія валодаюць магчымасцю да фагацытозу. Да Ф. адносяцца нейтрафілы (мікрафагі) крыві, клеткі рэтыку-лаэндатэліяльнай сістэмы і лейкацыты.
    ФАГАТЭРАПІЯ — лячэнне жывёл шляхам увядзення спецы-фічнага бактэрыяфага.
    ФАГАПРАФІЛАКТЫКА — папярэджванне некаторых ін-фекцыйных захворванняў (колібактэрыёзы, сальманелёзы) пры дапамозе энтэральнага выкарыстоўвання адпаведных бактэрыя-фагаў.
    ФАГАДЫЯГНОСТЫКА (грэч. phagos — які пажырае-|-ды-ягностыка) — пастаноўка дыягназу шляхам ідэнтыфікацыі бак-тэрый пры дапамозе спецыфічных бактэрыяфагаў.
    ФАЗАНЫ, Phasianus — р. птушак сям. фазанавых., Шырока распаўсюджаны. Пражываюць у лясах з падлескам, па далінах рэк і азёр. Гнёзды — на зямлі. У кладцы — 8—24 яйкі, наседж-ваюць 24—25 сутак. У некаторых краінах выкарыстоўваюць паўвольнае развядзенне Ф.
    ФАКАЛЬНЫ (лац. focalis — ачаговы) — які адносіцца да фокуса пашкоджання.
    ФАКУЛЬТАТЫЎНЫ (франц. facultativ — неабавязковы, ад лац. facultas (facultatis) — магчымасць) — магчымы, неаба-вязковы.
    ФАКТАРЫ ПЕРАДАЧЫ ЎЗБУДЖ АЛ ЬНІКА ІНФЕКЦЫІ — элементы знешняга асяроддзя (аб’екты нежывой прыроды, а так-сама вылучэнні жывёл, прадукты і сыравіна жывёльнага па-ходжання), якія ўдзельнічаюць у перадачы ўзбуджальнікаў, але, як правіла, не з’яўляюцца натуральным асяроддзем іх размна-жэння.