Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі
Выдавец: Ураджай
Памер: 318с.
Мінск 1992
ФІЛЯРЫЯПАДОБНАЯ ЛІЧЫНКА (лац. filum — нітка + forma — выгляд, форма і larva — лічынка) — лічынкі некаторых нематодаў, для якіх характэрна наяўнасць доўгага ніткападоб-270
нага цела і тонкага доўгага стрававода без бульбусаў (гл. Странгілаідоз, Рабдыдатозы).
ФІМБРЫЯРЫЯ, Fimbriaria (лац. fimbriaria — махор, мах-рысты край) — р. цэстодаў з сям. Hymenolepididae. Паразітуюць у тонкім кішэчніку вадаплаваючых птушак. Прам. гасп.— ракападобныя. Выклікаюць фімбрыярыёз (гл. таксама Гімена-лепідыдозы ).
ФІМОЗ, phimosis (грэч. phimosis — сцягванне, сціскан-не) — звужэнне адтуліны прэпуцыяльнага мяшка, якое пераш-коджвае выхаду палавога члена. Ф. можа быць прыроджаным і набытым. Праяўляецца цяжкасцю мочааддзялення, што можа выклікаць запаленне і пакрыццё болькамі прэпуцыяльнага мяшка. Лячэнне аператыўнае.
ФІНА, ФІНКА (ням. Finne — прышч, угор) — лічынка стуж-кавых чарвякоў. Развіваецца з анкасферы, мае выгляд пухіра, у поласць якога ўкручана адна альбо некалькі сфарміраваных галовак чарвякоў, якія развіваюцца ў канчатковым гаспадары ў дарослыя формы. Распазнаюць некалькі форм Ф.: плерацэр-коід, цыстыцэрк, цыстыцэркоід, эхінакок.
ФІНОЗЫ — гл. Цыстыцэркозы.
ФІТАГАРМОНЫ (грэч. phyton — расліна + гармоны)— гармоны раслін.
ФІТАНЦЫДАТЭРАПІЯ, phytoneidotherapia (трэч. phyton — расліна + лац. caedo — забіваю 4- грэч. therapeia — лячэнне) — выкарыстоўванне з лячэбнай мэтай бактэрыцыдных і фунгіцыд-ных рэчываў, якія змяшчаюцца ў вышэйшых раслінах.
ФІТАНЦЫДЫ (грэч. phyton — расліна + лац. caedo — забі-ваю) —бактэрыцыдныя, фунгіцыдныя і прастацыдныя рэчывы, якія ўтрымліваюцца ў вышэйшых раслінах.
ФІТАПАТАЛОПЯ (грэч. phytos — расліна, phatos — хваро-ба +logos— вучэнне) —навука аб хваробах раслін, сродках і спосабах іх прафілактыкі і лячэння.
ФІТАПАРАЗІТЫ, phytoparasitum (грэч. phyton — раслі-на) — паразіты расліннага паходжання (бактэрыі, рыкетсіі, вібрыёны, паразітычныя грыбы і інш.). Выклікаюць інфекцыйныя хваробы.
ФЛАТАЦЫЯ (франц. flotation — усплыванне) — адзін са спосабаў абагачэння даследуемага матэрыялу інвазійнымі эле-ментамі (яйцамі, лічынкамі). На прынцыпе флатацыі заснаваны метады дыягностыкі гельмінтозаў па Фюлеборну, Дарлінгу, Шчэрбовічу, Калантаран і інш.
ФЛЕБІТ, phlebitis (грэч. phlebos — вена-|- itis) — запаленне вены. Распазнаюць перыфлебіт — запаленне вонкавай абалонкі, эндафлебіт — унутранай абалонкі і панфлебіт, калі працэс ахоп-лівае ўсе абалонкі.
ФЛЕГМОНА, phlegmona (грэч. phlegmone — гарачыня, за-паленне) — гнойнае запаленне рыхлай злучальнай тканкі, якое мае тэндэнцыю да распаўсюджвання па клетачных прасторах і некрозу тканак. Узбуджальнікамі флегмоны з’яўляюцца гная-родныя бактэрыі, асабліва розныя віды стафілакокаў, якія
271
пранікаюць у тканкі ў выніку механічнага пашкоджвання вон-кавых покрываў.
ФЛЕГМОНА ВЕНЧЫКА, phlegmone areolae (грэч. phlegmo-пе, лац. areola — венчык) — гнойнае запаленне падскурнага слою ў вобласці венчыка капыта Ф. в. можа з’яўляцца ўсклад-неннем ран у вобласці венчыка, гнойных пададэрматытаў, трэш-чын вянечнага краю капытнай сценкі. Ф. в. працякае пры павы-шэнні агульнай тэмпературы. У вобласці венчыка — хваравітая прыпухласць. Лячэнне хірургічнае.
ФЛОРА (лац. Flora—багіня кветак і вясны ў рымскай міфалогіі) — гістарычна сфарміраваныя сукупнасці відаў раслін, вырастаючых на пэўнай тэрыторыі. У сучаснай Ф. зямлі наліч-ваецца каля 375 тыс. відаў раслін.
ФЛЮКТУАЦЫЯ, fluctuatio (лац. fluctuo — хвалююся, ва-гаюся) — адчувальнасць калыхання вадкасці пры ціску на сцен-ку поласці з мяккімі альбо эластычнымі сценкамі.
ФОРМЕННЫЯ ЭЛЕМЕНТЫ КРЫВІ — клеткі крыві (эрыт-рацыты, лейкацыты, трамбацыты), якія знаходзяцца ў плазме крыві, а таксама ў лімфе і гемалімфе. Ф. э. к. утвараюцца галоўным чынам у чырвоным касцявым мазгу. Галоўная функцыя эрытрацытаў — транспарціроўка кіслароду і вуглекіслаты.
Лейкацыты падраздзяляюцца на зярністыя, альбо гранула-цыты (эазінафілы, базафілы, нейтрафілы), і незярністыя, альбо агранулацыты (манацыты, вялікія і малыя лімфацыты). Іх га-лоўная функцыя — абарончая (фагацытоз, прадукцыя антыце-лаў, разрушэнне і выдаленне таксінаў).
Трамбацыты ўдзельнічаюць у згортванні крыві.
ФОРМЫ ІНФЕКЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ — якія адрозні-ваюцца пэўнымі асаблівасцямі патагенезу: бактэрэмія, септы-цэмія, піемія, септыкапіемія.
ФОРМЫ ПРАЯЎЛЕННЯ ІНФЕКНЫЙНАЙ ХВАРОБЫ — тыпічная і атыпічная (сцёртая): лёгкая, сярэдняя, цяжкая; па пераважнай лакалізацыі паталагічнага працэсу і вядучых сімп-томах — кішэчная, лёгачная, скурная, нервовая, ацёчная і г. д.
ФОРМЫ ЭПІЗААТЫЧНАГА ПРАЦЭСУ — якія адрозні-ваюцца па ступені і характары праяўлення эпізаатычнага працэсу: панзаотыя, эпізабтыя, энзабтыя, спарадычнае захвор-ванне.
ФОСФАР, Phosphorus — хім. элемент V групы перыядычнай сістэмы Мендзялеева. Каля 180 мінералаў. У глебе Ф.—0,1 — 0,2 %, у тканках раслін — 0,5—1,6 %, жывёл — 1 %. Іграе важ-ную фізіялагічную ролю, уваходзіць у склад бялкоў, вітамінаў, ферментаў; злучэнні яго ўдзельнічаюць у пераносе энергіі.
ФОТАПЕРЬІЯДЫЗМ (грэч. phos (photos) —святло + ре-riodos — абход, кругавярчэнне) — асаблівасці ‘паводзін і жыц-цядзейнасці арганізмаў у сувязі з сутачнай рытмікай светлавога рэжыму (напр., ранішняя, дняўная альбо начная актыўнасць жывёл і г. д.).
ФОТАСЕНСІБІЛІЗАЦЫЯ, photosensibilisatio (грэч. photos— святло-1-sensibilisatio — павышаная адчувальнасць) —
272
стан павышанай адчувальнасці жывога арганізма да дзеяння святла. Сутнасць Ф. зводзіцца да здольнасці некаторых рэчываў павышаць адчувальнасць арганізма да святла. У ветэрынарнай практыцы мае значэнне флюарэсцыруючае рэчыва філаэрытрын (вытворчае хларафілу). Гэты пігмент пры адпаведных метэара-лагічных умовах у перыяд цвіцення і плодаўтварэння з’яўляецца ў сцяблах і пладах грэчкі, проса, канюшыны, люцэрны, гуляўніка і інш. Пры змяшчэнні ў арганізме фотасенсібілізатараў у час інсаляцыі можа развіцца скурная эрытэма, ацёкі, змярцвенне тканак, каматозны стан.
ФОТАСІНТЭЗ (грэч. phos, photos — святлоД synthesis— злучэнне) — сінтэз арганічных рэчываў фотасінтэзіруючымі арганізмамі за кошт ужывання энергіі святла.
ФРАНКЛІНІЗАЦЫЯ (ад імя амер. фізіка Франкліна) — метад лячэбнага ўздзеяння на арганізм пастаянным электрыч-ным полем высокай напружанасці.
ФРАНСАІЕЛА, fransaiella (у гонар партугальскага вучонага Franca) — паразіты буйн. і дробн. par. жыв. з атр. Piraplasmida. Лакалізуюцца ў эрытрацытах. Пераносчыкі — кляшчы рр. Ixodes, Boophilus. Выклікаюць франсаіелёзы, якія распаўсюджаны пераважна на поўдні. Сімптомы такія ж, як і пры бабезіёзах (гл.).
ФРАНТЫТ, frontitis (лац. frontis—лоб + itis) —запаленне слізістай абалонкі лобнай пазухі. Распазнаюць катаральны і гнойны Ф. Часцей адзначаецца ў жвачных жывёл.
ФРЫМАРТЫНІЗМ (памылковы гермафрадытызм) — ана-малія развіцця палавога апарата самак, якая выражаецца ў пераразвіцці клітара і недаразвіцці похвы і інш. частак палавога апарата.
ФТЫРУС, phthirus (грэч. phtheir — вош) — лабковая вош. Жыве ў валасяным покрыве лабка. Выклікае моцны сверб.
ФУМІГАЦЫЯ (лац. fumigatio— акурванне) —акурванне, метад адпужвання і барацьбы з крывасмокчучымі насякомымі і шкоднікамі раслін.
ФУНПЦЫДЫ (лац. fungus — грыб + caedo — забіваць) — рэчывы, якія валодаюць супрацьгрыбковым дзеяннем.
ФУНІКУЛІТ, funiculitis (лац. funiculus — канацік + itis) — запаленне кульці семявага канаціка і агульнай похвеннай аба-лонкі. Часцей адзначаецца ў коней.
ФУРАЖ (франц. fourrage) — кармы, якія нарыхтоўваюцца для с.-г. жывёл.
ФУРУНКУЛ, furunculus (лац. чыр) — вострае гнойна-некра-тычнае запаленне валасянога фалікула і акружаючай злучаль-най тканкі, якое абумоўлена ўкараненнем мікраарганізмаў, часцей — стафілакокаў.
ФУРУНКУЛЕЗ, furunculosis — хранічнае рэцыдыўнае за-хворванне скуры, якое характарызуецца з’яўленнем фурункулаў і ўзнікае на фоне парушанага абмену рэчываў і паніжанай рэзістэнтнасці.
ФЮЛЕБОРНА МЕТАДЫ (ад імя ням. паразітолага F. Fiil-leborn) — флатацыйныя спосабы выяўлення яец паразітаў (не-
273
матодаў, цэстодаў і інш.). У якасці флатацыйных раствораў выкарыстоўваюць хларыд натрыю, азотна-кіслы натрый, гіпа-сульфіт натрь'.ю.
X
ХААНАТЭНІЕЗ, choanotaeniosis — паразітарная хвароба птушак, выклікаемая цэстодамі Choanotaenia infundibulum (грэч. choanos — у выглядзе лейкі +taenia — стужка і infundibulum— лейка) —р. цэстодаў з п/а Hymenolepidata. Паразі-туюць у тонкім кішэчніку. Прам. гасп.— жукі, конікі. Выклікаюць хаанатэніёзы, якія вызываюць паносы і змардаванне птушак. Распаўсюджаны ўсюды.
ХАБЕРТЫЕЗ, chabertiosis — паразітарная хвароба жвачных, выклікаемая нематодамі Ch. ovina. Паразітуюць у тоўстым кішэчніку. Распаўсюджана ўсюды. Наглядаюцца анемія, дрэнны апетыт, паносы. Для лячэння выкарыстоўваюць фенатыазін, піперазін, мебенвет, тэтрамізол.
ХАБЕРТЫЯ, Chabertia (у гонар франц. вучонага Chabert) — род нематодаў з п/а Strongylata. Паразітуюць у дробн. par. жыв., радзей — у буйн. par. жыв. Маюць косазрэзаную глыбокую ротавую капсулу. Геагельмінты.
ХАКІ-КЕМБЭЛ — парода качак, выведзена ў Англіі. Яйца-носкасць — 180—220 яек.
ХАЛАНГІТ, cholangitis (грэч. chole — жоўць-|-angion — сасуд + itis) —запаленне жоўцевых пратокаў (унутрыпячонач-ных і пазапячоначных). Самастойна X. сустракаецца рэдка, пераважна спалучаецца з запаленнем жоўцевага пузыра — cholecystitis. Іх прычынай з’яўляюцца жоўцевыя камяні, паразі-ты, інфекцыйныя агенты.
ХАЛЕЛІТЫЯЗ, cholelithiasis (грэч. chole — жоўць + 1у-thos — камень-|-iasis — хваравіты стан) — жоўцекамянёвая хвароба, якая характарызуецца ўтварэннем камянёў у жоўцевым пратоку і пузыроў, што вядзе да парушэння нармальнага працэсу жоўцевылучэння ў кішэчнік.
ХАЛЕМІЯ, cholaemia (грэч. chole+ haima— кроў) —сінд-ром хвароб печані. Характарызуецца з’яўленнем у крыві састаў-ных частак жоўці. X. праяўляецца агульнай дэпрэсіяй, сутаргамі, дэрматытамі і экземамі, брадыкардыяй, сасудзістай гіпатаніяй і інш.
ХАЛІКОЗЫ, chalicosis (грэч. chalix, chalicos — вапняк) — гняздовыя, фібрынозна-вапнавыя вузельчыкі памерам да грэцка-га арэха, якія сустракаюцца ва ўнутраных органах. Іх асновай могуць быць паўшыя паразіты, некратызаваныя тканкі вакол іх, фібрын, насычаная солямі вапна. Часцей сустракаецца ў коней у лёгкіх і печані.