• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    ЧЫРВОНАЯ ЛІТОЎСКАЯ ПАРОДА БУЙНОЙ РАГАТАЙ ЖЫВЕЛЫ — малочнага напрамку. Выведзена і разводзіцца ў Літве. Масць— чырвоная. Надой — 3,5—4 тыс. кг, тлустасць малака — 3,7—3,9 %.
    ЧЫРВОНАЯ СТЭПАВАЯ ПАРОДА БУЙНОЙ РАГАТАЙ ЖЫВЕЛЫ — малочнага напрамку. Выведзена ў 18 ст. у За-парожжы. Масць—чырвоная. Надой — 3,8—4,5 тыс. кг, тлу-стасць малака — 3,6—3,8 %. Разводзяць у паўднёвых раё-нах былога СССР.
    ЧЫРВОНАЯ ТАМБОЎСКАЯ ПАРОДА БУЙНОЙ РАГАТАЙ ЖЫВЕЛЫ — малочна-мяснога напрамку. Выведзена ў пачатку 20 ст. Масць — чырвоная. Надой — 3—4 тыс. кг, тлустасць малака — 3,8—3,9 %. Разводзяць у Тамбоўскай вобласці.
    286
    ЧЫРВОНАЯ ЭСТОНСКАЯ ПАРОДА БУЙНОЙ РАГАТАЙ ЖЫВЕЛЫ — малочнага напрамку. Выведзена і разводзіцца ў асноўным у Эстоніі. Надой — 3,5—4 тыс. кг, тлустасць малака — 3,9—4,1 %.
    Ш
    ШАДРЫНСКІЯ ГУСІ — тое самае, што і ўральскія гусі.
    ШАЛЕНСТВА, вадабоязь, гідрафабія, rabies — вострае інфекцыйнае захворванне цеплакроўных жывёл і чалавека, якое характарызуецца пашкоджаннем цэнтральнай нервовай сістэмы. Узбуджальнік — РНК-змяшчаючы нейратропны вірус. Заражэнне адбываецца пры пападанні віруса на пашкоджаныя скурныя покрывы альбо слізістыя абалонкі ў выніку ўкусаў альбо аслінення інфіцыраванымі жывёламі. Магчымы аэра-генны і аліментарны шляхі. Асноўнай крыніцай шаленства з’яўляюцца паражоныя лісіцы. Інкубацыйны перыяд цягнецца ад 2—3 тыдняў да некалькіх месяцаў, а часам і гадоў. Пра-цягласць хваробы — ад 3 да 11 дзён. Дыягназ ставяць з улікам эпізаатычнай сітуацыі мясцовасці, клінічных прымет хваробы і лабараторнага даследавання патматэрыялу (люмінесцэнтная мікраскапія адбіткаў галаўнога мозгу, біяпроба на мышах). Хворых жывёл забіваюць, трупы знішчаюць. Прафілактыка ўключае штогадовую антырабічную імунізацыю сабак, а таксама буйн. par. жыв. у стацыянарна небяспечных па шаленстве мясцовасцях. Распрацоўваюцца метады вакцынацыі дзікіх жывёл, асабліва лісіц.
    ШАЛУПІННЕ — абалонка насення сланечніка, адыход мас-лаэкстракцыйнай вытворчасці. 1 кг змяшчае каля 0,2 к. адз. Выкарыстоўваецца ў корм буйн. par. жыв.
    ШАРАЛЕ — парода буйн. par. жыв. мяснога напрамку. Выведзена ў 18 ст. у Францыі. Масць крэмава-белая. Буйна-плодныя. Забойны выхад — 60—70 %. У нас разводзяць у «чыстаце» і для паляпшэння мясных якасцей інш. парод.
    UJ АЎКАВОДСТВА — галіна жывёлагадоўлі: развядзенне матылькоў шаўкапрадаў (тутавага, дубовага) для атрымання шаўкавічных кукалак, размотка якіх дае шаўковую тэкстыльную нітку (прыродны шоўк).
    ШАЎКАПРАДЫ, Bombycidae — сям. матылькоў. Віды.Ш., якія ўтвараюць масіўныя шаўковыя кукалкі, прыгодныя для атрымання шаўковай пражы, прыручаны і выкарыстоўваюцца ў шаўкаводстве.
    ШВІЦКАЯ ПАРОДА БУЙНОЙ РАГАТАЙ ЖЫВЕЛЫ -малочна-мяснога напрамку. Выведзена ў, Швейцарыі. У пародзе распазнаюць малочна-мясны, малочны і мясамалочны тыпы. Шырока распаўсюджаны. У ЗША ёсць малочны тып з надоем 3,5—4 тыс. кг, тлустасцю — 3,7—3,8 %. Разводзяць у цэнтраль-ных абласцях Расіі, на Паўночным Каўказе.
    ШКАРЛУПА — цвёрдая абалонка яйца.
    ШКІЛЕТ (грэч. skeletos — высахшы) — сукупнасць цвёрдых
    287
    тканак у жывёльным арганізме, якія служаць апорай цела альбо асобных яго частак і абараняюць яго ад механічных пашкоджванняў. Для беспазваночных характэрны вонкавы.Ш. у выглядзе кутыкулы, ракавіны альбо хіцінавага панцыра. У пазваночных, акрамя таго, маецца ўнутраны шкілет — асноўныя апорныя структуры, якія служаць і месцамі пры-мацоўвання мышцаў. Распазнаюць восевы LU., галавы, вісцэ-ральны, ,Ш. канечнасцей.
    ШКОДНІКІ ПЧОЛ — паразіты, якія жывуць у пчалінай сям’і і харчуюцца прадуктамі жыццядзейнасці пчол, і дра-пежнікі, якія існуюць на пчальніку ці ў раёне мёдазбору (моль, кляшчы, земляныя восы, шэршні, вялікія стракозы, мурашкі і інш.).
    ШКУРА— знятая з тушы альбо трупа жывёлы скура з валасяным (шэрсным) покрывам.
    ШЛЯМОЎКА — выдаленне слізістай абалонкі кішак пры іх апрацоўцы.
    ШЛЯХІ ЎКАРАНЕННЯ ЎЗБУДЖАЛЬНІКА Ў АРГАНІЗМ (вароты інфекцыі) — скура, кан’юнктыва, слізістыя абалонкі стрававальнага тракта, дыхальных шляхоў, мочапалавога апа-рату. Большасць узбуджальнікаў інфекцыйных хвароб эвалю-цыйна прыстасаваны да пэўных шляхоў укаранення ў арга-нізм жывёлы.
    ШЛЯХІ ВЫЛУЧЭННЯ ЎЗБУДЖАЛЬНІКА ІНФЕКЦЫІ 3 АРГАНІЗМА — вылучэнне ўзбуджальніка ў знешняе ася-роддзе з экскрэментамі (мача, кал), сакрэтамі (малако, сліна) і інш. вылучэннямі (выцяканні з носа і інш.), а таксама з аддзяляемым скурачак з крывёй пры крывацёках, з выдыхае-мым паветрам і г. д.
    ШЛЯХІ ПЕРАДАЧЫ ЎЗБУДЖАЛЬНІКА ІНФЕКІДЫІ — комплекс фактараў, якія ўдзельнічаюць у перадачы ўзбуджаль-ніка ў канкрэтных умовах. Праз кармы, ваду, глебу, розныя прадметы, пры ўдзеле жывых пераносчыкаў, пры непасрэдным сутыкненні з заражонай жывёлай — крыніцай узбуджальніка інфекцыі.
    ШОК (франц. choc — штуршок) — хутка нарастаючы ўпадак жыццёвых функцый арганізма пры чуллівым раздражненні нервовых цэнтраў, расстройванні гемадынамікі, парушэнні абмену рэчываў і дыхання.
    ШАРТГОРНСКАЯ ПАРОДА БУЙНОЙ РАГАТАЙ ЖЫ-ВЕЛЫ (англ. schort horn — караткарогі) — мяснога і малочна-мяснога напрамку. Выведзена ў 18 ст. у Англіі. Масць — чыр-воная, белая. Караткарогія. Надой кароў малочна-мяснога тыпу — 3,5—4 тыс. кг, тлустасць — 3,7—3,9 %.
    Разводзяць у Башкірыі, Арэнбургскай, Цюменскай, Растоў-скай і інш. абласцях. Выкарыстоўвалася пры стварэнні інш. парод.
    ШПІГ (ШПЙК) (польск. szpik) —падскурны тлушч свіных туш.
    ШРОПШЫР — парода танкарунных караткашэрсных аве-
    288
    чак, мясашэрснага напрамку. Выведзена ў Англіі. Авечкі скараспелыя. Добра прыстасаваныя да розных кліматычных умоў.
    ШРОТ (ням. Schrot — дробныя кусочкі, абрэзкі) — пабоч-ны прадукт маслаэкстракцыйнай вытворчасці, канцэнтраваны корм. Бывае соевы, рапсавы, бавоўнікавы, канапляны, сла-нечнікавы і інш. Змяшчае 0,82—1 к. адз. і 24,5—37,6 г засваяль-нага пратэіну (у залежнасці ад віду).
    ШТАМ (ням. Stamm — створ, род, корань) — генетычна аднародная кланавая па паходжанню культура ў межах данага еіду мікраарганізмаў, якая валодае спецыфічнымі прыметамі. Кланам называецца культура альбо папуляцыя бактэрый, атры-маная з адной зыходнай мікробнай клеткі шляхам прамой яе ізаляцыі і наступнага высеву на пажыўное асяроддзе. Уяўляе сабой генетычна аднародную папуляцыю бактэрый. Розныя штамы аднаго і таго ж віду мікраарганізмаў могуць адрознівацца адзін ад аднаго па цэлым шэрагу ўласцівасцей, напр., па вірулентнасці, адчувальнасці да антыбіётыкаў, здоль-насці да таксінаўтварэння і інш. Адпаведныя з высокімі імуна-геннымі ўласцівасцямі штамы выкарыстоўваюць для прыга-тавання вакцын.
    ШТАМ-РЭФЕРЭНС (англ. reference — эталон) — эталонны штам мікраарганізма.
    ШТУЧНАЕ АСЕМЯНЕННЕ ЖЫВЕЛ — метад штучнага ўвядзення атрыманай ад вытворніка спермы ў палавыя шляхі самкі з мэтай яе апладнення.
    ШТУЧНЫ АДБОР — выбіранне чалавекам найбольш цэн-ных у гаспадарчых адносінах асобін жывёл данага віду для атрымання патомкаў з жаданымі прыметамі.
    ШУБНАЯ АЎЧЫНА — гл. Аўчына.
    ШЧАЦІННЕ — валасяны покрыў хатніх і дзікіх свіней. Выкарыстоўваюць для вырабу шчотак і малярных пэндзляў. 3 адной шкуры атрымліваюць 100—200 г Ш.
    ШЧУПАК ЗВЫЧАЙНЫ, Egos lucius — прэснаводная рыба сям. шчупаковых. Даўжыня — да 1,5 м, маса—да 35 кг. Палавая спеласць наступае на 3-м годзе. Працяг жыцця — 35—40 гадоў. Аб’ект промыслу.
    ШЫЗАГАНІЯ, СХІЗАГАНІЯ, МНОЖНАЕ ДЗЯЛЕННЕ (грэч. schizo—раздзяляю, расшчапляю + gonos— параджэн-не) — множнае бясполае размнажэнне ў прасцейшых (фара-мініфэр, радыялярый, спаравікоў).
    ШЫСТАЗАМОЗЫ, schistosomoses — паразітарныя хваробы жывёл і чалавека, якія выклікаюцца трэматодамі. Паразі-туюць у партальных і кішэчных венах. Сустракаюцца на Далёкім Усходзе і ў краінах з трапічным кліматам. Нагля-даюцца сверб, паносы, запоры, гематурыя, адзнакі пнеўманіі, змардаванне.
    ШЫСТАЗОМЫ, Schistosoma (грэч. schistos — разрэзаны край-Esoma — цела) — р. трэматодаў з сям. Schistosomatidae.
    10—1263
    289
    Раздзельнаполыя. Прам. гасп.— прэснаводныя малюскі. Выклі-каюць шыстазамозы жывёл і чалавека.
    LUABIET — парода паўтанкарунных авечак мясашэрснага напрамку. Выведзена ў 18 ст. у Англіі. У нас выкарыстоў-ваецца пры ўтварэнні эстонскай белагаловай пароды.
    ШЭДЫ — навесы з клеткамі і хаткамі для ўтрымання пушных звяроў.
    ШЭРСЦЬ — валасяны покрыў млекакормячых, які выка-рыстоўваецца для атрымання пражы, тканак, валакна і інш.
    ШЭРШАНЬ— насякомае атр. перапончатакрылых, сям. сапраўдных вос. Харчуецца насякомымі, у т. л. і пчоламі, сокамі пладоў і дрэў. Укусы балючыя для чалавека і жывёл.
    Э
    ЭАЗІНАФІЛІЯ — павелічэнне колькасці эазінафілаў у крыві. Адзначаецца пры інвазійных і інш. хваробах.
    ЭАЗІНАПЕНІЯ, eosinopenia (лац. eosinum — эазін ад грэч. cos — ранішняя зарніца+ репіа — беднасць) — памяншэнне колькасці эазінафілаў у перыферычнай крыві, якое адзначаецца пры атручваннях, септычных працэсах.
    ЭВАЛЮЦЫЯ (лац. evolutio—разгортванне) —неабара-чальнае і ў вядомай меры накіраванае гістарычнае развіццё жывой прыроды, якое суправаджаецца змяненнем генетычнага саставу папуляцый, фарміраваннем адаптацый, утварэннем і выміраннем відаў, пераўтварэннем біяцэнозаў і біясферы ў цэлым.
    ЭВАЛЮЦЫЙНАЕ ВУЧЭННЕ — сістэма поглядаў і ўяўлен-няў аб гістарычным развіцці (эвалюцыі) прыроды.
    ЭЎБАТРЬІЕЗ, eubotriosis — паразітарная хвароба рыб, якая выклікаецца стужкавымі чарвякамі р. Eubothrium (В. ecras-sum і Е. salvini). Пашкоджвае тонкі кішэчнік. Распаўсюджана ў Еўропе, Азіі і Паўночнай Амерыцы.
    ЭВЕНТРАЦЫЯ, eventratio (лац. е — ад,з + ventris — чэра-ва) — выпадзенне ўнутраных органаў з брушной поласці праз пашкоджаную сценку. Э. бывае вонкавая (адкрытая), унутра-ная (інтраплеўральная) і падскурная.
    ЭЎРЬІ... (грэч. eurys — шырокі) — частка складаных слоў, якая паказвае на велічыню, шырокае распаўсюджванне, раз-настайнасць.
    ЭЎРЫБІЕНТНЫЯ ЖЫВЕЛЫ (эўры... + bios — жыццё) — жывёлы, якія існуюць у розных, часам рэзка адрозніваючыхся адзін ад аднаго ўмовах асяроддзя (Э. ж. уласцівы больш шыро-кія арэалы, чым стэнабіёнтам).
    ЭЎРЫТОПНЫЯ ЖЫВЕЛЫ (эўры...+topos —месца) жывёлы, здольныя існаваць у самых разнастайных умовах асяроддзя і валодаюць шырокім дыяпазонам экалагічнай тры-валасці.
    ЭЎРЫФАГІЯ, УСЕЯДНАСЦЬ, ПАНТАФАГІЯ (эўры.„ +
    290
    phagos — пажыраючы) — харчаванне жывёл (эўрыфагаў) са-май разнастайнай расліннай і жывёльнай ежай; крайняя ступень паліфагіі. Э. дае пераважнасць жывёлам для існаван-ня ў розных біятопах і дазваляе пашыраць арэал.