Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі
Выдавец: Ураджай
Памер: 318с.
Мінск 1992
ЭМБРЫЕН-ВАКЦЫНА — вакцына, якая вырабляецца з ві-руса, вырашчанага на курыных эмбрыёнах.
ЭМБРЫЯЛОГІЯ (грэч. embryon — зародак-|- logos — ву-чэнне) — навука аб індывідуальным развіцці арганізмаў (анта-генезе).
ЭМБРЫЕН (грэч. embryon — зародак) — жывёльны арга-нізм у ранні перыяд развіцця, зародак.
ЭМБАЛІЯ (грэч. embole — устаўка, уварванне) — закупор-ка крывяносных альбо лімфатычных сасудаў часцінкамі (эм-баламі), занесенымі токам крыві альбо лімфы.
ЭМІГРАЦЫЯ (лац. emigrare — перасяленне, высяленне) — 1. Любое перамяшчэнне з месца, якое лічыцца звычайным, у іншае. 2. Масавае высяленне жывёл са звычайных месц пра-жывання.
ЭМДЭНСКІЯ ГУСІ — парода гусей, выведзена ў Германіі. Разводзяць у Еўропе, Прыбалтыцы.
ЭМФІЗЕМАТОЗНЫ КАРБУНКУЛ, ЭМКАР, gangraena emphysematosa — востра працякаючая некантагіёзная інфек-цыйная хвароба, якая характарызуецца ліхаманкай, з’яўлен-нем у мышцах крэпітыруючых запаленчых ацёкаў. Узбуджаль-нік — анаэробная спораўтвараючая палачка Clostridium chauvoi. Успрыімлівая да яе буйн. par. жыв., буйвалы, радзей — козы і авечкі. Больш адчувальны маладняк ад 3 мес да 4 гадоў. Часцей захворванне рэгіструецца летам на пашы. За-ражэнне адбываецца пры пападанні ўзбуджальніка ў страўні-кава-кішачны тракт з кормам альбо вадой, а таксама праз раны. Хвароба працякае спарадычна, часам — у выглядзе эпі-заотыі. Праяўляецца раптоўна, павышаецца тэмпература цела. У жывёлы адзначаюць прыгнечанасць, кульгавасць. У воблас-ці крупа, шыі ўтвараюцца хваравітыя гарачыя прыпухласці, затым яны становяцца халоднымі і бязбольнымі. Пры іх паль-пацыі выяўляецца крэпітацыя. Дыягназ ставяць на аснове клініка-эпізааталагічных даных, бактэрыялагічнага даследаван-ня. Лячэнне эфектыўнае на ранніх стадыях хваробы: выкарыс-тоўваюць антыбіётыкі, у тоўшчу запаленчага ацёку ін’ецы-руюць растворы перакісу вадароду, марганцава-кіслага калію, лізолу. Астатніх жывёл вакцынуюць. У небяспечнай мясцовас-ці прафілактычную вакцынацыю праводзяць перад выганам жы-вёл на пашу.
ЭМФІЗЕМА ЛЕГКІХ, emphysema pulmonum (грэч. emphysema — уздуццё, pylmones — лёгкія) — захворванне, якое ха-рактарызуецца паталагічным павелічэннем лёгкіх у аб’ёме. Распазнаюць альвеалярную і інтэрстыцыяльную Э. Альвеаляр-
295
ная Э. у сваю чаргу можа быць вострай, працякаючай без струк-турных змяненняў лёгачнай тканкі, і хранічнай, якая харак-тарызуецца атрафіяй міжальвеалярных і міжінфундыбулярных перагародак. Інтэрстыцыяльная Э. характарызуецца пранік-неннем паветра ў інтэрстыцый лёгкіх. Прычынай альвеалярнай Э. з’яўляюцца дыфузныя бранхіты, а інтэрстыцыяльная Э. узнікае пры траўмах лёгачнай тканкі. У аснове клінічнага праяўлення Э. л. ляжыць вострая лёгачна-сардэчная недастат-ковасць. У якасці асноўных лячэбных прэпаратаў пры Э. л. ужываюць бронхалітычныя сродкі (атрапін, эфедрын).
ЭМПІЕМА, empyema (грэч. еп — у + руоп — гной) — збі-ранне гною ў замкнутай поласці альбо полым органе. Напр., у перыкардзе.
ЭЛЕКТРАКАРДЫЯГРАФІЯ, electrocardiographia (грэч. kardio — сэрца + grapho—пішу) —метад рэгістрацыі элект-рычнай актыўнасці міякарда. Распаўсюджваецца па сэрцы на працягу сардэчнага цыклу.
ЭЛЕКТРАЛЯЧЭННЕ, electrotherapia — метад фізіятэрапіі, які заключаецца ў выкарыстоўванні дазіраванага ўздзеяння на арганізм электрычных токаў, электрычных, магнітных альбо электрамагнітных палёў.
ЭЛЕКТРАФАРЭЗ, electrophoresis (грэч. phoreo — нясу) — накіраванае ўвядзенне з дапамогай1 пастаяннага электрыч-нага току лекавых рэчываў у выглядзе іонаў праз непаш-коджаную скуру, слізістую абалонку альбо ранавую па-верхню.
ЭНАФТАЛЬМ, enophtalmus (грэч. еп —у, ва-|-ophtalmos — вока) — западзенне вочнага яблыка ў арбіту. Э. можа адзна-чацца пры абязводжванні арганізма і некаторых інш. пата-лагічных станах.
ЭНЗААТЫЧНАСЦЬ — прыстасаванне хвароб да пэўнай мяс-цовасці, звязанае з прыроднымі альбо эканамічнымі факта-рамі.
ЭНЗААТЫЧНАЯ ПНЕЎМАНІЯ СВІНЕЙ, pneumonia enzoo-tica suum — хранічнае інфекцыйнае захворванне, якое характа-рызуецца катаральнай бронхапнеўманіяй, кашлем, рэмітыру-ючай ліхаманкай, адставаннем у росце і развіцці жывёл. Уз-буджальнік — Mycoplasma hyopneumoniae, не выключаны удзел інш. відаў мікаплазмаў. Часцей хварэюць парасяты-адыманцы, асабліва ў перыяд фарміравання груп. Асноўны шлях зара-жэння — паветрана-кропельны, пры непасрэдным кантакце, не выключаюцца перадача мікаплазмаў са спермай, а таксама па-рушэнні мікраклімату ў свінарніках. У захварэўшых жывёл адзначаюць павышэнне тэмпературы цела, сухі кашаль, выця-канні з носа. Дыягназ ставяць на аснове ўліку эпізаата-лагічных, клінічных і патолагаанатамічных даных. Пацвярджа-ецца біяпробай, бактэрыялагічнымі, сералагічнымі і віруса-лагічнымі даследаваннямі. Спецыфічных сродкаў тэрапіі няма. Выкарыстоўваюць антыбіётыкі, сульфаніламідныя прэпараты і сродкі сімптаматычнай і патагеннай тэрапіі. Для жывёл утва-
296
раюць належныя ўмовы ўтрымання. Уводзяць ахоўныя абмежа-ванні.
ЭНЗААТЫЧНЫ (ІНФЕКЦЫЙНЫ) ЭНЦЭФАЛАМІЕЛІТ (параліч) СВІНЕЙ — хвароба Тэшэна (encephalomyelitis enzootica) — інфекцыйнае захворванне свіней, якое характары-зуецца запаленнем галаўнога і спіннога мозгу і праяўляецца парэзамі і паралічамі. Узбуджальнік— Porcine enterovirus, ад-носіцца да групы энтэравірусаў, валодае значнай устойлі-васцю. Хварэюць свінні ўсіх узростаў і парод, але пераваж-на ў 2—10-месячным узросце. Крыніцай узбуджальніка з’яў-ляюцца хворыя і перахварэўшыя жывёлы, якія вылучаюць вірус з экскрэтамі і сакрэтамі, забруджваюць ім аб’екты навакольнага асяроддзя. Заражэнне адбываецца праз слізі-стую абалонку носа і страўнікава-кішачнага тракта. Хвароба праяўляецца спарадычна, але часцей — вясной і восенню ў выг-лядзе асобных успышак. У захварэўшых жывёл развіваецца пужлівасць, узбуджэнне, скрыгат зубамі, сутаргі, параліч задніх, затым пярэдніх канечнасцей. Дыягназ заснаваны на аналізе эпізааталагічных, клінічных даных, патолагаанатамічных змя-ненняў, вынікаў лабараторных (сералагічных) даследаванняў, біяпробы. Лячэнне малаэфектыўнае. Аздараўленне небяспечных гаспадарак праводзіцца шляхам забою ўсіх свіней альбо толькі хворых і падазроных у захворванні з адначасовай вакцынацыяй здаровага пагалоўя.
Мяса пускаюць у ежу толькі пасля праваркі, перапрацоўкі ў кансервы альбо вараныя каўбасы.
ЭНЗААТЫЧНЫ ЭНЦЭФАЛАМІЕЛІТ ПУШНЫХ ЗВЯРОЎ, encephalomyelitis enzootica — востра працякаючая хвароба, якая характарызуецца пашкоджаннем цэнтральнай нервовай сі-стэмы і суправаджаецца павышанай узбуджальнасцю і эпілеп-тычнымі прыпадкамі. Узбуджальнік — вірус, які адносіцца да групы адэнавірусаў. Хварэюць шчаняты лісіц, пясцоў, собаляў ва ўзросце да 10 мес. Крыніцай узбуджальніка з’яўляюцца хворыя звяры і вірусаносьбіты. Заражэнне адбываецца аэраген-ным і аліментарным шляхамі. Асаблівасцю захворвання з’яў-ляецца стацыянарнасць. Цячэнне хваробы вострае, падвострае і хранічнае. У хворых жывёл адзначаюцца эпілептычныя прыпадкі, хісткасць паходкі, сверб скуры, панос, дрэнны апе-тыт і змардаванне. Лятальнасць — ад 10 да 80 %. Пры паста-ноўцы дыягназу ўлічваюць эпізааталагічныя, клінічныя і патола-гаанатамічныя даныя, ставяць біяпробу. Лячэнне малаэфектыў-нае, выкарыстоўваюць гіперімунную сываратку. Перахварэўшы маладняк выбракоўваюць, праводзяць дэзінфекцыю і інш. ветэ-рынарна-санітарныя мерапрыемствы.
ЭНЗАОТЫЯ (грэч. еп — у унутры + гбоп — жывёла) — такая форма праяўлення эпізаатычнага працэсу, пры якой ін-фекцыя пашкоджвае параўнальна невялікую колькасць жывёл з агульнай крыніцы на невялікай тэрыторыі (ферма, гаспа-дарка) і не мае тэндэнцыі да больш шырокага распаў-сюджвання.
297
ЭНДА... (грэч. endon — унутры) — частка складаных слоў, якая вызначае: унутраны, унутры.
ЭНДАГЕННЬІ (энда... + genos — нараджэнне) —узнікаючы з глыбокіх слаёў тканкі.
ЭНДАКАРД (энда... Д-cardis — сэрца)—унутраная аба-лонка сэрца пазваночных, якая высцілае яго поласці.
ЭНДАКАРДЫТ, endocarditis (грэч. endon — унутры + cardia — сэрца + itis) — запаленне эндакарда. Распазнаюць язвен-ны і барадаўчаты Э. Часцей за ўсё Э. з’яўляецца ўсклад-неннем інфекцыйных захворванняў. Асноўным клінічным сімп-томам Э. з’яўляюцца эндакардыяльныя шумы, якія праслух-ваюцца пры аўскультацыі сэрца. У лячэбны комплекс, які выкарыстоўваецца пры лячэнні Э., уключаюць антыбактэрыяль-ныя і сардэчныя прэпараты, а калі захворванне рэўматыч-нага паходжання,— саліцылавыя і супрацьалергічныя.
ЭНДАКРЫННЫЯ ЗАЛОЗЫ (энда...+ krino — аддзяляю) — тое самае, што і залозы ўнутранай сакрэцыі.
ЭНДАКРЫНАЛОГІЯ (энда... + krino — аддзяляю + logos — вучэнне) — навука аб залозах унутранай сакрэцыі, вылучае-мых імі гармонах і аб механізмах гарманальнай рэгуляцыі працэсаў жыццядзейнасці.
ЭНДАМЕТРЫТ, endometritis (гр. endon — унутры + met-га — матка + itis) —запаленне слізістай абалонкі маткі. Рас-пазнаюць катаральныя, гнойныя, катаральна-гнойныя, фібры-нозныя і захаваныя Э. Этыялогія і лячэнне такія ж, як і пры метрытах (гл. Метрыты).
ЭНДАПАРАЗІТЫ (энда...+ parasitos — паразіт) — арганіз-мы, якія паразітуюць унутры гаспадара (у поласці яго цела, тканках або кішэчніку). Напр., гельмінты.
ЭНДАСКАПІЯ, endoscopia (грэч. endon — унутры + sko-рео — гляджу) — метад даследавання некаторых полых органаў пры дапамозе спецыяльных асвятляючых прыбораў.
ЭНДАТАКСІНЫ (грэч. endon — унутры + toxikon — яд) — ядавітыя рэчывы, якія ўтвараюцца ў працэсе жыцця-дзейнасці шматлікіх патагенных мікраарганізмаў, але вызва-ляюцца толькі пасля распаду мікробнай клеткі. Яны характа-рызуюцца тэрмастабільнасцю, невялікай антыгеннай актыўнас-цю, неспецыфічным і параўнальна слабым таксічным дзе-яннем.
ЭНДЭМІЧНЫЯ ХВАРОБЫ, БІЯГЕАХІМІЧНЫЯ ЭНДЭ-МІІ — morbus endemica (лац. morbus — хвароба, endemos — мясцовы)—захворванні, якія адзначаюцца ў пэўных мясцо-васцях і ўзнікаюць у выніку недахопу альбо лішку ў раслінах і глебе, на якой растуць, жыццёва важных мікра- альбо макра-элементаў. Напр., эндэмічны валляк, акабальтоз, акупроз і інш.
ЭНЕРГЕТЫЧНАЯ ЦЭННАСЦЬ КАРМОЎ — уласцівасць корму задавальняць патрабаванні жывёл у хімічнай энергіі.
ЭНТА... (грэч. entos — унутры) — частка складаных слоў, якая вызначае: унутраны.
ЭНТАМОЗЫ, entomoses (грэч. entomon — насякомае) —
298
хваробы жывёл і чалавека, выклікаемыя насякомымі альбо іх лічынкамі.