• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    ЭПІЗААТАЛОГІЯ — навука аб аб’ектыўных заканамернас-цях, якія ляжаць у аснове ўзнікнення і распаўсюджвання інфекцыйных хвароб жывёл, метадах прафілактыкі і ліквідацыі гэтых хвароб. Эпізааталогію прынята падраздзяляць на агуль-ную (якая вывучае агульныя заканамернасці эпізаатычнага
    302
    працэсу) і прыватную (кожную ў асобнасці інфекцыйную хваробу з мэтай яе прафілактыкі).
    ЭПІКАРД (эпі... + kardio— сэрца)—вонкавая серозная абалонка сэрца, пераходзячая ў перыкард.
    ЭПІКРЫЗ (грэч. epicrisis — меркаванне, рашэнне)—мер-каванне аб дыягназе хваробы, прычынах яе ўзнікнення, развіцця, выніках лячэння, якое фарміруецца па завяршэнні лячэння.
    ЭПІЛЕПСІЯ, epilepsia (грэч. epilepsia — прыпадак, схват-ка) — хранічная хвароба з пашкоджваннем нервовай сістэмы, якая характарызуецца перыядычна паўторнымі сутаргавымі прыпадкамі са стратай прытомнасці ў жывёл. Распазнаюць эпілепсію сапраўдную і сімптаматычную. Захворванне адзна-чаецца ў сабак, папугаяў і канарэек, радзей — у інш. відаў жывёл.
    ЭРОЗІЯ, erosio (лац. erodere — раз’ядаць) — паверхневы дэфект скуры альбо слізістай абалонкі, які лакалізуецца ў межах эпідэрміса альбо эпітэлію і зажывае без утварэння рубца.
    ЭРГАНОМІКА (грэч. ergon—праца+nomos— закон) — вывучае чалавека (групу людзей) і яго (іх) дзейнасць у сучасных умовах вытворчасці.
    ЭРЫТРАЦЫТЫ (грэч. erythros — чырвоны + kytos— клет-ка)—форменныя элементы крыві; чырвоныя клеткі крыві ў пазваночных і некаторых беспазваночных (ігласкурыя).
    ЭРЫТРАЦЫТОЗ, erythrocytosis (грэч. erythros — чырво-ны-|-kytos — клетка + osis — паталагічны стан) — павышаная колькасць ў крыві эрытрацытаў. Распазнаюць абсалютныя Э., пры якіх павялічана маса цыркулюючых эрытрацытаў, і аднос-ныя Э., абумоўленыя памяншэннем аб’ёму плазмы крыві.
    ЭРЫТЭМА, erythema (грэч. erythros — чырвоны) — разліты альбо абмежаваны ўчастак гіперэміі скуры альбо слізістай абалонкі, звычайна — запаленчага характару. Э. абумоўлена па-шырэннем капіляраў, сасочкавага слою скуры. Распазнаюць актыўную Э., якая характарызуецца перавагай артэрыяльнай гіперэміі, і пасіўную Э., узнікаючую ў выніку вянознага за-стою.
    ЭСТОНСКАЯ БЕЛАГАЛОВАЯ ПАРОДА авечак — паўтан-карунная, мяса-шэрснага напрамку. Выведзена і разводзіцца ў Эстоніі.
    ЭСТОНСКІ МЯСЦОВЫ КОНЬ, КЛЕПЕР — старажытная запражная парода коней паўночнага мяснога тыпу. Масць ры-жая, сівая, вараная. Добра прыстасаваны да мясцовых умоў.
    ЭСТОНСКАЯ ЦЕМНАГАЛОВАЯ ПАРОДА АВЕЧАК — паў-танкарунная, мясашэрснага напрамку. Выведзена і разводзіцца ў Эстоніі.
    ЭСТОНСКАЯ БЕКОННАЯ ПАРОДА СВІНЕЙ — выведзена ў Эстоніі шляхам скрыжавання мясцовых свіней з кнырамі дацкіх, нямецкіх і фінскіх парод, а таксама шведскімі ландра-самі. Зацверджана ў 1961 г. Разавая пладавітасць—11 —12 парасят. Да 6-месячнага ўзросту адкормліваемы маладняк дася-
    303
    гаў массы 100 кг, затраты кармоў на 1 кг прыросту — 3,6— 3,8 к. адз. Выкарыстоўваецца у прамысловым скрыжаванні.
    ЭСТРЫДОЗЫ, oestridoses — паразітарныя хваробы жывёл, выклікаемыя лічынкамі насаглотачных аваднёў, якія паразітуюць у насавой поласці, лобных і прыдатачных пазухах галавы. Выклікаюць эстроз авечак, цэфенаміёз паўночных аленяў, рынэ-строз коней, цэфаланікоз вярблюдаў.
    ЭТАЛОГІЯ (грэч. ethos — характар, нораў +logos — вучэн-не) — навука аб паводзінах арганізмаў ва ўмовах экасістэм.
    ЭТНАІДЫТ, ethnoiditis (грэч. ethnos — сіта + eidos — від + itis) — запаленне слізістай абалонкі ячэек рашотчатай косці. Распазнаюць востры і хранічны Э.
    ЭТЫЯЛОГІЯ (грэч. aitia — прычына + logos — паняцце, ву-чэнне) — вучэнне аб прычынах узнікнення хваробы.
    ЭТЫЯПАТАГЕНЕТЫЧНАЯ ТЭРАШЯ — выкарыстоўванне сродкаў і метадаў тэрапіі з мэтай непасрэднага ўздзеяння на ўзбуджальніка хваробы, хуткага купіравання паталагічнага пра-цэсу і ўстанаўлення нармальных функцый арганізма жывёлы.
    ЭЎКАРЫЕТЫ — адна- альбо мнагаклетачныя раслінныя і жывёльныя арганізмы, у якіх цела клетак дыферэнцыравана на цытаплазму і ядро.
    ЭУРЫТРЭМА, Eurytrema (грэч. eurys — шырокі + tremos — прысоска) — р. трэматодаў з сям. Dicrocoeliidae. Паразітуюць у жвачных. Від Е. pancreatum (грэч. pancreas — падстраўні-кавая залоза) — паразітуе ў буйн. і дробн. par. жыв. у пратоках падстраўнікавай залозы. Прам. гасп,— наземныя малюскі, дад. гасп.— конікі. Выклікаюць эўрытрэматоз жвачных (гл.).
    ЭЎРЫТРЭМАТОЗ, eurytrematosis — паразітарная хвароба жвачных, выклікаемая трэматодамі Е. pancreatum. Пашкоджва-ецца падстраўнікавая залоза, часам — печань. Распаўсюджана на поўдні і Далёкім Усходзе. Характарызуецца дрэнным апеты-там, паносамі, змардаваннем жывёл. Лячэнне — гл. Дыкрацэліёз.
    ЭЎКАЛЕЕЗ, eucoleosis — паразітарная хвароба птушак, вы-клікаецца нематодамі Е. annulatus. Паразітуюць у сценцы рота, валляка і стрававода. Распаўсюджана ўсюды. Наглядаюцца цяжкі акт глытання пры прыёме корму, цяжкае дыханне.
    ЭЎКАЛЕУС, Eucoleus (грэч. eu — прыгожы, добры-|-ко-leos — похва) — ft. нематодаў з сям. Capillariidae, п/а Tricho-sephalata. Паразітуе ў млекакормячых і птушак. Від Е. annulatus (лац.— забяспечаны кальцом) паразітуе ў страваводзе, валляку, радзей — у ротавай поласці птушак сям. курыных. Прам. гасп.— дажджавыя чарвякі. Выклікае эўкалеёз.
    ЭФЕМЕРНЬІ (грэч. ephemeros — аднадзённы, кароткачасо-вы) — які працягваецца адзін дзень, аднадзённы, кароткача-совы. Напр., эфемерная ліхаманка буйн. par. жыв.
    ЭФІРНАЕ МАСЛА — пахучыя рэчывы, вырабляемыя спе-цыяльнымі клеткамі розных органаў эфірнамаслічных раслін. Абумоўліваюць іх пах.
    ЭХІНАКОК, Echinococcus (грэч. echinos — шып + kokkos— зерне, ягада, семя) — р. цэстодаў з сям. Taeniidae, п/а Tacniata,
    304
    Від Е. granulosus (лац.— зярністы) — складаецца з 3—4 члені-каў. Лакалізуецца ў тонкім кішэчніку драпежных. Лічынкі Е. unilocularis (лац. unus — адзін + locus—месца) —паразі-туюць у розных органах (печань, лёгкія, селязёнка, ныркі і інш.) с.-г. і дзікіх жывёл, чалавека.
    ЭХІНАКАКОЗ, echinococcosis — паразітарная хвароба жы-вёл і чалавека. Выклікаецца лічыначнай стадыяй Echinococcus, паразітуе ў розных органах. Распаўсюджана ўсюды. Хворыя жывёлы дрэнна прымаюць корм, паступова змардоўваюцца. У залежнасці ад паражонага органа могуць быць разнастайныя клінічныя адзнакі. 3 лячэбнай мэтай дэф. гасп. (сабак) перыя-дычна дэгельмінтызуюць арэкалінам броміста-вадародным, філіксанам, фенасалам і інш.
    ЭХІНАРЫНХОЗ, echinorhynchosis — паразітарная хвароба рыб, асабліва ласасёвых, выклікаемая скрэбнямі. Пашкоджвае кішэчнік. Прам. гасп. — рачкі-бакаплавы.
    ЭХІНАПАРЫФІУМ, Echinopariphium (грэч. echinos — калю-чы + parife — край)—р. трэматодаў з сям. Echinostomatidae. Паразітуюць у птушак. Прам. гасп.— прэснаводныя малюскі, дад. гасп.— жабы. Разам з іншымі трэматодамі з сям. Echinostomatidae выклікаюць эхінастаматыдозы птушак.
    ЭХІНАСТОМА, Echinostoma (грэч. echinos — калючы-|-stoma — рот) — р. трэматодаў з сям. Echinostomatidae. Пара-зітуюць у птушкі. Прам. і дад. гасп.— прэснаводныя малюскі.
    ЭХІНАСТАМАТЫДОЗЫ, echinostomatidoses — паразітар-ныя хваробы качак, гусей, радзей — курэй і інш. птушак, вы-клікаемыя трэматодамі рр. Echinostoma, Echinopariphium і інш. Пашкоджваецца тонкі і тоўсты кішэчнік. Распаўсюджаны ўсю-ды. Наглядаюцца дрэнны апетыт, адставанне ў росце і развіцці, паносы, гібель маладняку. Для лячэння выкарыстоўваюць чаты-роххлорысты вуглярод, гексіхол і інш.
    ЭХІНАХАСМУС, Echinochasmus (грэч. echinos — калючы + kasma — адтуліна) — р. трэматодаў з сям. Echinostomatidae. Від Е. perfoliatus (лац.— пакрыты лісцямі) паразітуе ў кішэч-ніку драпежнікаў, свіней і чалавека. Прам. гасп.— прэсна-водныя малюскі, дад. гасп.— рыбы. Распаўсюджаны на Украі-не і ў Паволжы.
    ЭХІНУРЫЕЗ, echinuriosis — паразітарная хвароба хатняй і дзікай вадаплаваючай птушкі, выклікаемая нематодамі Е. unei-nata. Паразітуюць у залозістым страўніку. Распаўсюджаны ачагова на Украіне і ў Беларусі. Наглядаюцца дрэнны апетыт, анемія, паносы, змардаванне. Для лячэння выкарыстоўваюць піперазін і інш.
    ЭХІНУРЫЯ, Echinuria (грэч. echinos — калючы-|-йга — хвост) — р. нематодаў з сям. Acuariidae, п/а Spirurata. Паразі-туе ў вадаплаваючай птушкі. Е. uncinata (лац. кручкаваты) — паразітуе ў сценцы страўніка качак і гусей. Прам. гасп.— дафніі. Выклікае эхінурыёз (гл.).
    305
    ЭЯКУЛЯЦЫЯ (лац. ejaculatia — вывяржэнне, ад лац. ejucu-Іог — выкідваю, вывяргаю) — вывяржэнне семені, сакрэту се-мянных пузыркоў у самцоў млекакормячых.
    Ю
    ЮВЕНОІДЫ — сінтэтычныя аналагі гармонаў насякомых, якія выклікаюць парушэнні ў метабалізме апошніх і перашка-джаюць нармальнай ліньцы лічынак. Выкарыстоўваюцца ў барацьбе з насякомымі.
    ЮРЛАЎСКІЯ ГАЛАСІСТЫЯ КУРЫ — мясаяечнага на-прамку. Выведзены ў 19—20 ст. у Арлоўскай і Курскай абласцях. Яйцаноскасць— 120—150 яек. Выкарыстоўваліся пры стварэн-ні многіх айчынных парод.
    ЮРЫНСКАЯ ПАРОДА БУЙНОЙ РАГАТАЙ ЖЫВЕЛЫ — малочна-мяснога напрамку. Выведзена ў 19 ст. у Ніжнегародскай губерні.
    Я
    ЯГЕЛЬ — назва некаторых лішайнікаў, якімі харчуюцца паў-ночныя алені.
    ЯГНЕННЕ — роды ў авечак. Адбываюцца праз 142—156 су-так пасля апладнення.
    ЯДАВІТЫЯ ЖЫВЕЛЫ — жывёлы розных класаў, у арганіз-ме якіх змяшчаюцца рэчывы, ядавітыя для чалавека і жывёл. Усяго вядома каля 5 тыс. Я. ж. Асабліва небяспечныя скар-піёны, павукі, некаторыя рыбы і паўзуны.
    ЯДАХІМІКАТЫ, ПЕСТЫЦЫДЫ — хім. рэчывы мінеральна-га, расліннага паходжання альбо сінтэтычныя, якія валодаюць ядавітымі ўласцівасцямі.
    ЯДРО, КАРЫЯПЛАЗМА — абавязковая частка клеткі ў многіх аднаклетачных і ўсіх мнагаклетачных арганізмаў, ад-дзеленая ад астатняга рэчыва ядзернай абалонкай. Па наяў-насці альбо адсутнасці ў клетках Я. усе арганізмы дзеляць адпаведна на эўкарыётаў і пракарыётаў. Функцыі Я. ажыц-цяўляюцца ў цесным узаемадзеянні з цытаплазмай.
    ЯЗВА, ulcus — дэфект скуры альбо слізістай абалонкі і прылягаючых тканак са слабай тэндэнцыяй да загойвання ў выніку запаволенага развіцця грануляцыйнай тканкі і парушэн-ня працэсу эпітэлізацыі.
    ЯЗВА РАГАВІЦЫ, ulcus cornea (лац. cornea — рагавіца) — пашкоджанне рагавіцы, якое характарызуецца разбурэнне.м і дрэннай рэгенерацыяй тканкі. Часцей за ўсё з’яўляецца вы-нікам інфекцыйных, інвазійных захворванняў, інтаксікацый, авітамінозаў.
    ЯЗВА СТРАЎНІКА, ulcus ventriculi (лац. ventriculus — страўнік) — захворванне, якое характарызуецца ўтварэннем яз-вы ў страўніку ў выніку расстройвання агульных і мясцо-вых механізмаў нервовай і гарманальнай рэгуляцыі асноўных