• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    САРАНЧОВЫЯ, Acridoidea — надсям. прамакрылых нася-комых. Каля 7 тыс. відаў, у былым СССР — каля 500 відаў. Не-каторыя з іх з’яўляюцца мнагаяднымі шкоднікамі сельскагаспа-дарчых культур.
    САРДЭЧНА-САСУДЗІСТАЯ НЕДАСТАТКОВАСЦЬ, insuf-ficientia cardivascularis (лац. insufficientia — недастатковасць, cardivascularis — сардэчна-сасудзісты) — паталагічны стан, які абумоўлен няздольнасцю сэрца забяспечваць нармаль-нае кровазабеспячэнне органаў і тканак. Спачатку С.-с. н. супра-ваджаецца задышкай, тахікардыяй, зніжэннем прадуктыўнасці, у далейшым з’яўляюцца застойныя з’явы ў малым і вялікім крузе кровазвароту з парушэннем функцый органа. Пры пра-грэсіраванні С.-с. н. узмацняюцца парушэнні гемадынамікі, абмену рэчываў, у органах і тканках развіваюцца неабара-чальныя змяненні.
    227
    САРКАПСІЛА, Sarcopsylla (грэч. sarx — мяса + psylla— блыха) — р. блох (гл.).
    САРКАПТЭС, Sarcoptes (грэч. sarx — мяса + koptein — раз-рываць) — р. свербных кляшчоў з атр. Acariformes. Разві-ваюцца пад эпідэрмальным слоем скуры. Выклікаюць сверб-невую каросту — саркаптозы жывёл і чалавека.
    САРКАПТЫДЫ, Sarcoptidae — сям. кляшчоў з атр. Acariformes. Уключае 2 р.: р. Sarcoptes, р. Notoedres.
    САРКАПТОЗЫ, sarcoptoses — свербневая кароста. Харак-тарызуецца наяўнасцю свербу, запаленчымі працэсамі ў ску-ры, выпадзеннем шэрсці, змардаваннем. Для лячэння выка-рыстоўваюць фосфарарганічныя прэпараты, СК-9, мыла К.
    САРКАСПАРЫДЫІ, Sarcosporidia (грэч. sarx — мяса, плоць + spora — семя + eides — выгляд) — гл. Саркацысты.
    САРКАЦЫСТОЗЫ, sarcocystoses — хранічныя хваробы жы-вёл, выклікаемыя прасцейшымі р. Sarcocystis з атр. Coccidia. Паразітуюць пераважна ў мышачнай тканцы, мышцах сэрца, сценцы стрававода, утвараюць цысту (мішэравы мяшочкі). Маюць шырокае распаўсюджанне.
    САРКАЦЫСТЫ, Sarcocystes (грэч. sarx — мяса, плоць-|-cystis — пузыр) — прасцейшыя з атр. Coccidia. Паразітуюць у драпежных і чалавека (канч. гасп.) і розных відаў с.-г. і дзікіх жывёл (прам. гасп.). Строга спецыфічныя паразіты.
    САРКАФАПДЫ, Sarcophagidae (грэч. sarx — мяса+pha-gein — харчавацца) — сям. двухкрылых насякомых, шэрыя мяс-ныя мухі з атр. Diptera. Лічынкі С.— узбуджальнікі міязаў жывёл і чалавека — гл. Міязы, Вольфартыёз.
    САСУДЫ (лац. vasa) — полыя трубкі, па якіх рухаецца кроў (крывяносныя С.) і лімфа (лімфатычныя С.).
    СВЕРБ (лац. prutitus — сверб) — балюча-казытлівае раз-дражненне скуры, якое суправаджаецца імкненнем да яе рас-чэсвання. Адна з галоўных адзнак карослівай хваробы.
    СВЕРБНІ, Sarcoptes (грэч. sarx — мяса + koptein— разры-ваць) — р. свербных кляшчоў з сям. Sarcoptidae (гл. Саркаптэс).
    СВІНАРНІК — пабудова для ўтрымлівання свіней.
    СВІНІНА — гл. Мяса.
    СВІНАВОДСТВА — галіна жывёлагадоўлі, якая займаецца развядзеннем свіней для атрымання мяса, сала, скуры і інш.
    СВІННЯ ХАТНЯЯ — парнакапытная жывёла р. сапраўдных свіней (Suis). Хатнія С. узніклі ад еўрапейскіх, міжземнамор-скага і азіяцкага падвіду вепрука (Sus scrota). Прыручаная ў 4—5 ст. да н. э. С. мнагаплодная (9—12 парасят). Палавая спеласць — у 8—9 мес. Цяжарнасць — 102—128 сутак. У свеце звыш 100 парод свіней, у СССР — больш 20.
    СВІСЦЯЧАЕ ЎДУШША, hemiplegia laryngis (грэч. hemi — паў-f-plegia — удар, параліч + larynx — гартань) — парушэнне дыхання, якое ўзнікае пры паралічу гартані ў выніку парушэння зваротнага нерва. С. у. наглядаецца ў коней, радзей — у буйн. par. жыв. і сабак.
    СВІШЧ, fistula (лац. трубка) — паталагічны канал, які злу-
    228
    чае паверхню цела жывёлы з натуральнай альбо паталагіч-най поласцю, а таксама полыя органы паміж сабой.
    СЕБАРЭЯ, seborrhoea (лац. sebum—сала+грэч. rheo — цяку) — хвароба скуры, якая працякае пры ўзмацненні функцыі сальных залоз і змяненні саставу скурнага сала. С. часцей адзна-чаецца ў коней і сабак. Этыялогія захворвання дакладна не ўстаноўлена. Клінічна распазнаюць сухую і тлушчавую С. Пры сухой С. з’яўляецца тлушчавая перхаць, а пры тлустай валасы пакрываюцца тлушчам. У далейшым утвараюцца тлушчавыя коркі, паяўляецца хваравітасць скуры і яе гузаватасць. Пры лячэнні назначаюць паўнацэнны рацыён, цёплы душ альбо ванны, агульнае ўльтрафіялетавае апрамяненне, выкарыстоў-ваюць іхтыёлавыя, ртутныя, серныя мазі і лініменты.
    СЕЗОННАСЦЬ ІНФЕКЦЫЙНЫХ ХВАРОБ — пераважнае праяўленне інфекцыйных хвароб у пэўныя перыяды года, звя-занае з уплывам разнастайных прыродных і эканамічных фак-тараў.
    СЕКВЕСТР, sequester (лац. sequestro — аддзяляю) — не-кратызаваны участак, які аддзяліўся ад жывой тканкі.
    СЕЛЕКЦЫЯ (лац. selectio — выбар, адбор) — вылучэнне новых і паляпшэнне існуючых парод хатніх жывёл і сартоў раслін.
    СЕЛЕНАВЫ ТАКСІКОЗ — атручванне празмернай колькас-цю селену, які паступіў у арганізм. С. т. працякае востра і хра-нічна. Вострае цячэнне характарызуецца парушэннем функцый сардэчна-сасудзістай, стрававальнай і дыхальнай сістэм. Жы-вёлы звычайна гінуць ад паралічу дыхальнага цэнтра ў першыя 24 гадзіны атручвання. Хранічнае цячэнне клінічна праяўляецца альбо дынамічнай атаксіяй, альбо алкалозам. У комплекснае лячэнне ўваходзіць унутрывеннае ўвядзенне натрыю тыясуль-фату альбо кальцыю глюканату, а пры хранічным цячэнні — натрыю арсеніту. Выкарыстоўваюць сімптаматычную тэрапію.
    СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫЯ ЖЫВЕЛЫ, animalia agricul-turalia — жывёлы, якіх выкарыстоўваюць для атрымання жывё-лагадоўчай прадукцыі (малако, мяса, шэрсць, скура і г. д.) і як рабочую скаціну.
    СЕЛЯЗЕНКА — крывятворны орган большасці пазваночных, які выконвае абарончую функцыю і ўдзельнічае ў абмене рэ-чываў.
    СЕМІЕТЫКА, semiotica (грэч. semeiotikos — на аснове пры-мет) — вучэнне аб прыметах хваробы, якія раскрываюць іх змест і праяўленне. С. з’яўляецца састаўной часткай дыягностыкі. Распазнаюць агульную і прыватную семіётыку. Агульная С. вывучае даныя агульнага характару (від, узрост, фізіялагічны стан), прыватная — сімптомы канкрэтных захворванняў.
    СЕМЯВЫВЯРЖАЛЬНЫ КАНАЛ, СЕМЯВЫКІДВАЮЧЫ ПРАТОК — праток мужчынскай палавой сістэмы, па якім пра-ходзіць вывяржэнне семені ў жаночыя палавыя хады (пры палавым акце) альбо вонкава.
    СЕМЯННІКІ — мужчынскія палавыя залозы, у якіх утвара-
    229
    юцца сперматазоіды і палавыя гармоны (тэстастэрон і інш.), а таксама андрагены і эстрагены. Функцыя С. рэгулюецца гіпа-талама-гіпафізарнай сістэмай, а таксама наднырачнікамі і шчы-тавіднай залозай.
    СЕНА — грубы, абязводжаны корм, які атрымліваецца па-ветрана-сонечнай сушкай скошанай травы. У 1 кг С. лугавога змяшчаецца 0,45 к. адз., засв. пратэіну — 49 г, кальцыю — 6 г, фосфару — 2,1 г. З’яўляецца адным з асноўных відаў кор-му для траваядных жывёл у стойлавы перыяд.
    СЕНАКОС — уборка траў на сена; сезон загатоўкі сена; плошча пад травамі на сена.
    СЕНАЕДЬІ, Copeognatha — атр. насякомых. Ротавы апарат грызучага тыпу. Развіваюцца з няпоўным пераўтварэннем. Жы-вуць у хмызняках, лясах, стагах сена, саломы, у апаўшых ліс-цях, гніючай падсцілцы. С.— прам. гасп. некаторых цэстод.
    СЕНАТАІНІЕЗ ПЧОЛ — паразітарная хвароба пчол, якая выклікаецца лічынкамі мухі-сенатаініі.
    СЕНАЎБОРКА — комплекс працэсаў па прыгатаванню сена.
    СЕНСІБІЛІЗАЦЫЯ АРГАНІЗМА (лац. sensibilis — адчу-вальны) — набыццё арганізмам спецыфічна павышанай адчу-вальнасці да пэўнага антыгену (алергену) у выніку першаснага кантакту з ім.
    СЕНСІЛЫ (лац. sensibilis — адчуваючы) — адчувальныя ўтварэнні беспазваночных, якія служаць элементарнымі экстэ-ра- і інтэрацэптарамі (у т. л. і прапрыарэцэптарамі).
    СЕНТЬІНЕЛ (англ. sentinel — вартавы) — падсадныя жы-вёлы, якіх пэўны час вытрымліваюць у падазронай па небяспеч-насці мясцовасці для кантакту з пераносчыкамі і дзікімі жывё-ламі і перыядычна даследуюць на наяўнасць узбуджальнікаў хвароб альбо антыцелаў.
    СЕПАРАТАР (лац. separator — аддзяліць) — апарат для сепарыравання малака.
    СЕПАРЫРАВАННЕ МАЛАКА — раздзяленне малака на смятанку і абястлушчанае малако.
    СЕПСІС (грэч. sepsis — гніенне) — агульная інфекцыя — стан арганізма, калі патагенныя мікраарганізмы, якія трапілі з першаснага ачага інфекцыі ў кроў, размнажаюцца ў ёй і зано-сяцца ва ўсе тканкі і органы, дзе выклікаюць запаленчыя і дэгенератыўна-некратычныя працэсы. Можа ўзнікнуць пры сібір-скай язве, рожы, пастэрэлёзе і інш. інфекцыях. Яго клінічнае праяўленне не залежыць ад віду ўзбуджальніка, што зама-руджвае дыягназ.
    СЕПТЫКАПІЕМІЯ (грэч. sepsis — гніенне + руоп — гной + haima — кроў) — змешаная форма сепсісу, перыядычнае паступ-ленне ў кроў мікробаў з першаснага септычнага ачага і ўтва-рэнне другасных абсцэсаў.
    СЕПТЫЦЭМІЯ (грэч. sepsis — гніенне + haima— кроў)— форма сепсісу, пры якой наяўнасць патагенных мікраарганіз-маў у крыві не суправаджаецца ўтварэннем метастатычных ачагоў гнойнага запалення. Характарызуецца вострым цячэн-
    230
    нем, перавагай дэгенератыўна-некратычных і гемарагічных з’яў.
    СЕРАБРЫСТЫ ТРУС — парода трусоў мясашкуркавага напрамку.
    СЕРА — хім. элемент VI групы перыядычнай сістэмы Мен-дзялеева. Сустракаецца ў выглядзе элементарнай серы, суль-фатаў і сульфідаў. Змяшчаецца ў вуглі, нафце і глебе. Увахо-дзіць у састаў бялкоў, вітамінаў, ферментаў, тлушчаў. Выка-рыстоўваюць у складзе пестыцыдаў для абароны раслін, мелія-рацыі саланцовай глебы, хімічнага кансервавання кармоў, для падкормкі жывёл і іх лячэння пры эктапаразітах.
    СЕРАДЫЯГНОСТЫКА (лац. serum — сываратка + diag-nostica — навука аб распазнаванні хвароб, дыягностыка) — распазнаванне хвароб, якое заснавана на выкарыстанні сера-лагічных рэакцый для выяўлення спецыфічных антыгенаў альбо антыцелаў у сываратцы крыві, а таксама ў малацэ, вагінальнай слізі і г. д.
    СЕРАЛОГІЯ (лац. serum — сываратка + грэч. logos — ву-чэнне) — раздзел імуналогіі. Вывучае ўласцівасці сывараткі крыві з мэтай распрацоўкі дыягнастычных метадаў інфекцый-ных хвароб, заснаваных на біялагічных уласцівасцях сывара-тачных антыцелаў, а таксама пытанні серапрафілактыкі і сера-тэрапіі.
    СЕРАПРАФІЛАКТЫКА, пасіўная імунізацыя — папярэдж-ванне захворвання шляхам увядзення жывёлам спецыфічных гіперімунных сываратак альбо сываратак-рэканвалесцэнтаў. За-бяспечвае хуткае ўзнікненне кароткатэрміновага пасіўнага імунітэту.
    СЕРАТЭРАПІЯ (лац. serum — сываратка-|-therapeia — ля-чэнне) — выкарыстоўванне імунных сываратак і гама-глабулі-наў з лячэбнай мэтай.