Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі
Выдавец: Ураджай
Памер: 318с.
Мінск 1992
РЭАКЦЫЯ ФЛАКУЛЯЦЫІ — рэакцыя, якая выкарыстоў-ваецца для цітравання экзатаксінаў (анатаксінаў) па стан-дартнай альбо выпрабавальнай антытаксічнай сываратцы — па стандартнаму таксіну (анатаксіну).
РЭВАКЦЬІНАЦЫЯ (лац. ге — зноў + вакцынацыя) — паўторнае ўвядзенне вакцыны праз пэўны прамежак часу пасля папярэдняй вакцынацыі для ўтварэння больш працяглага і напружанага імунітэту.
РЭВЕРСІЯ (лац. reversio — вяртанне, зварот) — зварот, узнаўленне першапачатковых уласцівасцей.
РЭГЕНЕРАЦЫЯ (лац. regeneratio — адраджэнне, аднаў-
219
ленне) — аднаўленне арганізмам страчаных альбо пашкоджа-ных органаў і тканак (уласцівых Р), а таксама аднаўлення цэлага арганізма з яго частак (саматычны эмбрыягенез, веге-татыўнае размнажэнне).
РЭГІЯНАЛЬНЫ (лац. regionalis — абласны) — які адносіц-ца да якой-небудзь вобласці, краіны.
РЭГІЯНАРНЫ (лац. regio, regionis — краіна, вобласць, акруга) — вобласць цела ці органа. Напр., рэгіянарны лімфа-тычны вузел — лімфавузел, у які паступае лімфа з пэўнай воб-ласці цела жывёлы, з асобнага органа.
РЭГУРГІТАЦЫЯ, regurgitatio (лац. re + gurgito — цяку праз край, навадняю) — зваротнае нармальнаму руху вадкасці альбо газаў, якое ўзнікае ў полых мышачных органах пры іх скарачэнні. Напр., Р. крыві пры пароках сэрца, кармавых мас праз рот, нос. Гл. Ваніта.
РЭДРЭСАЦЫЯ, redressatio (франц. redresser — выпрост-ваць) — насільнае бяскроўнае ўстараненне кантрактур суставаў і восевых дэфармацый канечнасцей шляхам расцяжэння тка-нак і накладання гіпсавай павязкі.
РЭЗЕРВУАР УЗБУДЖАЛЬНІКА ІНФЕКЦЫІ (лац. reser-vare — захоўваць, зберагаць)—жывыя арганізмы (млекакор-мячыя, птушкі, кляшчы, насякомыя), у якіх узбуджальнік зараз-ных хвароб можа працяглы час захоўвацца, размнажацца і збірацца, як правіла, не выклікаючы ў іх клінічнага цячэння хваробы.
РЭЗІСТЭНТНАСЦЬ (лац. resisto) — супраціўляльнасць арганізма да дзеяння фізічных, хімічных і біялагічных агентаў, якія выклікаюць паталагічны стан.
РЭЗЕКЦЬІЯ, resectio (лац. адсячэнне) — хірургічнае выда-ленне часткі органа альбо анатамічнага ўтварэння.
РЭІНВАЗІЯ, reinvasia (лац. ге — прыстаўка, якая вызначае паўтарэнне, аднаўленне + invasio — нападзенне, уварванне) — паўторнае заражэнне жывёлы альбо чалавека ўзбуджальнікам той жа хваробы пасля першаснага перахворвання.
РЭІНФЕКЦЫЯ (лац. ге — зноў + інфекцыя) — паўторнае заражэнне і развіццё інфекцыі ў жывёлы, выкліканай патаген-ным мікробам аднаіменнага віду, ад якога арганізм вызваліўся, але захаваў да яго ўспрымальнасць.
РЭЙНСКІЯ ГУСІ — парода гусей. Выведзена ў Германіі ў 40-х гг. 20 ст. на аснове эмдэнскіх гусей. Апярэнне белае. Яйца-носкасць — 40—45 яек.
РЭКАНВАЛЕСЦЭНТ (лац. reconvalescens — ачуньваю-чы) — жывёла, ачуняўшая ад той альбо іншай хваробы.
РЭКС (лац. гех — цар) — парода караткашэрсных трусоў шкуркавага напрамку. Выведзена ў пачатку 19 ст. у Францыі.
РЭКТАЛЬНАЕ ДАСЛЕДАВАННЕ, exploratio perrectum (лац. exploratio — даследаванне + per — праз + rectum — пра-мая кішка) — метад даследавання, які праводзяць праз прамую кішку для дыягностыкі захворванняў і ўстанаўлення цяжар-насці.
220
РЭМІСІЯ (лац. remissio — памяншэнне, паслабленне) — часовае паслабленне альбо знікненне сімптомаў хваробы, якое чаргуецца з фазамі абвастрэння (рэцыдыў).
РЭНТАБЕЛЬНАСЦЬ ВЫТВОРЧАСЦІ (ням. rentabel — да-ходны, выгадны альбо рэнтабельны) — паказчык, які характа-рызуе эканамічную эфектыўнасць працы прадпрыемстваў.
РЭНТГЕНАЛОГІЯ, roentgenologia (промні — ад імя В. Рэнт-гена + logos — вучэнне) — вобласць клінічнай ветэрынарыі (фізіятэрапіі), прадметам якой з’яўляецца тэорыя і практыка выкарыстання рэнтгенаўскага выпраменьвання для ранняга распазнавання хвароб і лячэння хворых.
РЭПАЗІЦЫЯ, repositio (лац. геропеге — класці назад, упраўляць) — 1. Аднаўленне анатамічнага стану касцей, якія зрушыліся пры пераломе. 2. Упраўленне вывіхаў, грыжы.
РЭПАРАЦЫЯ, reporatio (лац. гераго — аднаўляю) — ад-наўленне ўчасткаў тканкі, органа, клетак і ўнутрыклетачных структур, якія пашкоджаны паталагічным працэсам.
РЭПЕЛЕНТЫ, repellentia (лац. repellens, repellentis — ад-піхваючы, адганяючы) — рэчывы, якія адпужваюць насякомых, кляшчоў, млекакормячых і птушак.
РЭСПІРАТОРНА-СІНТЫЦЫЯЛЬНАЯ ІНФЕКЦЫЯ БУЙ-НОЙ РАГАТАЙ ЖЫВЕЛЫ, respiratory synsytialis infection bovis — востра працякаючая вірусная хвароба, якая характа-рызуецца ліхаманкай, моцным кашлем, дробна-ачаговай парэн-хіматознай пнеўманіяй. Хварэе ёю і чалавек. Узбуджальнік хваробы — рэспіраторна-сінтыцыяльны вірус (РС-вірус) з сям. параміксавірусаў. Хварэюць часцей цяляты ва ўзросце да 1 мес у асенні і веснавы перыяды. Крыніцай узбуджальніка з’яўля-юцца хворыя і перахварэўшыя жывёлы. Вірус перадаецца па-ветрана-кропельным шляхам і пры прамым кантакце. Захвор-ванне звычайна ўзнікае раптоўна, на працягу 2—3 дзён ахоплі-вае да 60 % успрыімлівага пагалоўя і хутка (за 3—10 дзён) згасае. РС-вірус можа ўдзельнічаць у змешаных рэспіратбрных інфекцыях. У хворых цялят адзначаецца сухі кашаль, прыгне-чанасць, тэмпература цела да 40,5 °C, затым — задышка, се-рознае выцяканне з носа, кан'юнктывіт. Дыягназ ставяць на аснове клініка-эпізааталагічных даных, патамарфалагічных змяненняў, а таксама віруса- і сералагічных даследаванняў. Спецыфічная тэрапія не распрацавана, праводзяць сімптама-тычнае лячэнне. Ажыццяўляюць агульныя ветэрынарна-сані-тарныя прафілактычныя мерапрыемствы.
РЭСПІРАТОРНЫЯ ХВАРОБЫ, respiratorius morbi (лац. morbus — хвароба + respiratus — дыхаць) — хваробы органаў дыхальнай сістэмы.
РЭСТЫТУЦЫЯ, restitutio (лац. аднаўленне) — поўная рэге-нерацыя, якая характарызуецца замяшчэннем дэфекту ткан-кай, якая максімальна адпавядае страчанай.
РЭТРАБУЛЬБАРНАЯ ФЛЕГМОНА, phlegmona retrobulba-ris (грэч. phlegmona —запаленне рыхлай клятчаткі + лац. ret-robulbaris — які ляжыць ззаду вочнага яблыка) —дыфузнае
221
гнойнае запаленне вочнай клятчаткі. Узнікненне Р. ф. часта звязана з распаўсюджваннем працэсу па прадаўжэнню (пры гнойным запаленні прыдатачных поласцей), з гематагенным заносам інфекцыі з гнайнікоў, якія ёсць у арганізме, пры глы-бокіх раненнях скуры ў вобласці вачніцы альбо скроневай воб-ласці. Праяўляецца Р. ф. ацёчнасцю і хваравітасцю павек, гі-перэміяй і выпукленнем кан’юнктывы, пакрытай гнойным эксуда-там, памутненнем рагавіцы, выпукленнем вока і інш. Пры лячэн-ні выкарыстоўваюць унутрывеннае ўвядзенне 0,25%-нага раст-вору навакаіну штодзённа, антыбіётыкатэрапію. Прамыванне кан’юнктывальнага мяшка антысептычнымі растворамі.
РЭТРАСПЕКТЫЎНЫ ДЫЯГНАЗ (лац. retrospectare — гля-дзець назад) — заключэнне аб перанесенай інфекцыйнай хва-робе, якое зроблена на аснове імунабіялагічных рэакцый і ана-лізу анамнестычных даных.
РЭТЫКУЛІТ, reticulitis (лац. reticulum — сетка + itis) — запаленне сеткі. Р. часцей бывае ў буйн. par. жвів. пераважна ў выніку ўнутранага траўматызму. Распазнаюць лісточкавы, прысценачны і перфарацыйны Р., які часцей працякае ў выглядзе рэтыкулаперытаніту (гл.).
РЭТЫКУЛАПЕРЬІТАНІТ, reticuloperitonitis (лац. reticulum + peritonaion — брушына + itis — запаленне) — аднача-совае запаленне сеткі і брушыны. Хварэе пераважна буйн. par. жыв. у выніку пранікнення іншароднага прадмета з сеткі ў бруш-ную поласць і адзначаецца траўматызацыя брушыны. Р. клініч-на праяўляецца парушэннем функцый перадстраўнікаў (гіпа-танія альбо атанія) і балявым сімптомакомплексам, для выяў-лення якога існуюць спецыяльныя пробы, а некаторыя балявыя сімптомы праяўляюцца пры нагляданні за жывёламі (стогны пры ўставанні, пры спуску з гары і г. д.). Лячэнне аператыўнае, пры дапамозе румінатаміі. Можна таксама выкарыстоўваць магнітныя зонды Цялятнікава альбо Корабава.
РЭТЫНІТ, retinitis (лац. retina — сятчатка + itis) — запа-ленне сеткаватай абалонкі вока. Самастойна сустракаецца рэд-ка. Узнікае Р. у выніку некаторых інфекцыйных захворванняў, хва-роб сэрца, нырак, інтаксікацый пры парушэнні абмену рэчываў.
РЭЎМАТЫЗМ, rheumatismus (грэч. rheuma, rheumatos — цячэнне, паталагічнае вылучэнне) — сістэмнае інфекцыйна-алергічнае захворванне злучальнай тканкі з пераважнай лака-лізацыяй працэсу ў сардэчна-сасудзістай сістэме і ўцягваннем ў працэс суставаў і мышцаў. Распазнаюць сустаўны і мышач-ны Р.
РЭЎМАТЫЧНЫ ПАДАДЭРМАТЫТ, pododermatis rheuma-tica (грэч. podos — нага + derma — скура + rheumaticus — які адносіцца да рэўматызму) — рэўматычнае запаленне капытоў. Гл. Пададэрматыт.
РЭЎМАКАРДЫТ, rheumacarditis (грэч. rheumatis + cardia— сэрца + itis) —запаленчыя змяненні ў перыкардзе, міякардзе і эндакардзе пры рэўматызме. Р. у с.-г. жывёл вывуча-ны недастаткова.
222
РЭФЛЕКСЫ (лац. reflexus — павернуты назад, адбіты) — рэгулюемыя цэнтральнай нервовай сістэмай рэакцыі арганізма на ўздзеянне фактараў знешняга асяроддзя (і ўнутраных орга-наў). Адны Р. з’яўляюцца безумоўнымі, г. зн. у спадчыну зама-цаванымі, іншыя — умоўнымі — узнікшымі ў антагенезе. Па характару дзеяння Р. могуць быць узбуджаючымі альбо тар-мозячымі, а па біялагічнаму значэнню — абарончымі, палавы-мі і г. д.
РЭЦЫДЫЎ (лац. recidivus — вяртаючыся) — вяртанне клі-нічнага з’яўлення хваробы пасля рэмісіі.
РЭЦЫПРОКНЫЯ СКРЫЖАВАННІ (лац. reciprocus — вяртаючыся, адваротны, узаемны) — скрыжаванне індывідаў дзвюх ліній альбо парод, пры якіх кожны з бацькоў у адной камбінацыі выкарыстоўваецца ў якасці мацярынскага, у дру-гой — у якасці бацькоўскага. Гібрыды, атрыманыя ў выніку Р. с., называюцца рэцыпрокнымі.
РЭЦЭПТАРЫ (лац. receptor — успрымаючы, ад гесеріо — успрымаю, атрымліваю) — спецыяльныя пачуццёвыя ўтварэнні, успрымаючыя і пераўтвараючыя раздражненні са знешняга і ўнутранага асяроДдзя ў спецыфічную актыўнасць нервовай сістэмы. Р., успрымаючыя раздражненні са знешняга асяроддзя, называюцца экстэрарэцэптарамі, з унутранай — інтэрарэцэпта-рамі. Дзейнасць Р. рэгулюецца цэнтральнай нервовай сістэмай пры дапамозе спецыяльных эферэнтных валокнаў, якія падыхо-дзяць да розных рэцэптарных структур.
РЭЦЭСІЎНАСЦЬ (лац. recessus — адступленне, аддален-не) — форма ўзаемаадносін двух алельных генаў, пры якой адзін з іх — рэцэсіўны — аказвае меншы ўплыў на адпаведную прымету асобіны, чым другі — дамінантны.
С
САБАКА ХАТНІ, Canis samiliaris — млекакормячае сям. псовых. С. узніклі ад ваўкоў. Тыповыя драпежныя. Лёгка пад-даюцца дрэсіроўцы. Палавая спеласць у самак — у 7—8 мес, у самцоў — у 10—12 мес. Палавая ахвота ў сук—1—2 разы у год. ІДяжарнасць— 58—65 сутак. У кодле— 1 —18 шчанят. Падсосны перыяд 1 —1,5 мес. Жывуць 10—12 гадоў. У свеце каля 400 парод С., якія аб’яднаны ў 3 групы: паляўнічыя, службо-выя і дэкаратыўныя (пакаёвыя).