Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі
Выдавец: Ураджай
Памер: 318с.
Мінск 1992
РОД — асноўная сістэматычная катэгорыя, якая аб’ядноў-вае філагенетычна блізкароднасныя віды жывёл.
РОДАДАПАМОГА — аказанне ветэрынарнай дапамогі пры паталагічных родах.
РОДНАСНАЕ РАЗВЯДЗЕННЕ — гл. Імбрыдзінг.
215
РОДЫ, partus (лац.) — фізіялагічны працэс выгнання пло-да, плацэнты з плоднымі абалонкамі і каляплоднымі водамі з маткі праз родавыя шляхі пасля дасягнення плодам жыцця-здольнасці. Распазнаюць Р. фізіялагічныя і паталагічныя.
РОЖА, эрызінелёз (Erysipelas suum) — інфекцыйная хва-роба свіней, якая характарызуецца пры вострым цячэнні з’явамі септыцэміі, пры хранічным — сімптомамі верукознага эндакар-дыту, поліартрыту і некрозаў скуры. Узбуджальнік — Erysipe-lothrix insidiosa — бактэрыя, устойлівая ў знешнім асяроддзі, у глебе захоўваецца месяцамі, не гіне пры вэнджанні і засоле мяса. Бактэрыі выяўляюцца ў клінічна здаровых свіней, грызу-ноў, рыб, кляшчоў, мух і інш. Пашкоджваюцца свінні часцей ва ўзросце ад 3 да 12 мес, успрыімлівыя таксама ягняты, буйн. par. жыв., коні, куры, а таксама людзі. Фактарамі перадачы ўзбуджальніка з’яўляюцца корм, глеба, памяшканні, боенскія і кухонныя адыходы, насякомыя. Рожу адносяць да прыродна-ачаговых хвароб. Пры вострым цячэнні ў хворых жывёл адзна-чаецца павышэнне тэмпературы, адказ ад корму, прыгнеча-насць, кан’юнктывіт, гастраэнтэрыт. Пры падвострым і храніч-ным цячэнні, акрамя таго, на скуры з’яўляюцца запаленчыя прыпухласці цёмна-чырвонага колеру, ачагі некрозу, з’явы эндакардыту, артрыту. Дыягназ ставяць на аснове эпізаатала-гічных, клінічных, патолагаанатамічных даных і вынікаў бактэ-рыялагічнага даследавання. Пры лячэнні выкарыстоўваюць гіперімунную сываратку, антыбіётыкі і сімптаматычныя сродкі. Клінічна здаровых жывёл вакцынуюць супраць рожы. Право-дзяць дэзінфекцыю памяшканняў.
РОМЕНСКІЯ ГУСІ — выведзены ў Сумскай вобласці. Апя-рэнне шэрае, рабое. Яйцаноскасць— 15—25 яек.
РОСТ — павелічэнне масы і лінейных памераў арганізма альбо яго органаў, якое ўтвараецца за кошт павелічэння ліку і масы клетак, а таксама неклетачных утварэнняў у выніку пе-равагі працэсаў анабалізму над працэсамі катабалізму.
РОСТ I РАЗВІЦЦЕ ЖЫВЕЛ—сукупнасць паслядоўных бяхімічных, марфалагічных і фізіялагічных змяненняў, якія пазнаюць арганізмы на працягу жыцця.
РУБЕЦ — пачатковы аддзел 4-камернага страўніка жвач-ных. У Р. адбываецца змешванне і разлажэнне расліннага корму пад уздзеяннем бактэрый, прасцейшых і ўсмоктванне лятучых кіслот праз паверхню слізістай абалонкі.
РУМІНАЦЫЯ (лац. ruminare — перажоўваю жвачку) — адрыгванне жвачкі, другаснае перажоўванне.
РУМІНІТ, ruminitis (лац. rumen — рубец + itis) — запален-не слізістай абалонкі і сценкі рубца. Узнікае пры рэзкай змене рацыёнаў, выкарыстоўванні моцна раздражняючых рэчываў, як сімптом некаторых інфекцыйных захворванняў (яшчур, некра-бацылёз, стахібатрыятаксікоз). Праяўляецца парушэннем функ-цый усяго страўнікава-кішачнага тракта, хваравітасцю ў воблас-ці рубца. Лячэнне сімптаматычнае.
РУМІНАТАМІЯ, ruminotomia (лац. rumen — рубец + грэч.
216
tome — рассячэнне) — аператыўнае ўскрыццё рубца з мэтай выдалення іншародных цел з сеткі, а таксама змесціва з рубца і кніжкі.
РУМІНАЦЭНТЭЗ, ruminocentesis (лац. rumen + грэч. ken-tesis — праколванне) — пракол сценкі рубца з мэтай выдалення газаў пры тымпаніі, калі з’яўляюцца сімптомы асфіксіі.
РУНЕЦ, Melophagus (грэч. melon — дробн. par. скот + phagein — харчавацца) — р. насякомых з сям. Hippoboscidae п/а Pupipara. З’яўляюцца крывасмокамі. Выклікаюць мелафагоз авечак.
РУНО— 1. Воўна авечкі, якая захоўваецца пры стрыжцы ў выглядзе суцэльнага пласта. 2. Касяк рыб.
РУСКАЯ БЕЛАЯ ПАРОДА КУРЭЙ яечнага напрамку. Выведзена скрыжаваннем мясцовых курэй з легорнамі. Апя-рэнне белае. Яйцаноскасць — 220—230 яек. Распаўсюджана ў многіх раёнах.
РУСКАЯ ДАЎГАШЭРСНАЯ ПАРОДА АВЕЧАК — паўтан-карунная, мясашэрснага напрамку. Выведзена ў Варонежскай і Калінінскай абласцях шляхам скрыжавання мясцовых парод з баранамі пароды лінкольн. Вызначаецца скараспеласцю. На-стрыг воўны з бараноў — 6—6.5 кг, з матак — 3,5—4,8 кг. йла-давітасць— 120—140 %.
РУСКАЯ РЫСІСТАЯ ПАРОДА — лёгказапражная парода коней. Выведзена ў СССР шляхам скрыжавання арлоўскай рысістай пароды з амерыканскі.м рысаком. Адрозніваецца ад арлоўскага рысака больш моцнай канстытуцыяй і развітай мускулатурай. Масць гнядая, вараная, шэрая і інш.
РУСКАЯ ЦЯЖКАВОЗНАЯ ПАРОДА КОНЕЙ — выведзена ў Расіі ў 19 ст. шляхам паглынальнага скрыжавання мясцовых коней з ардэнамі 1 інш. цяжкавознымі пародамі.
РУСКІ ГАРНАСТАЕВЫ ТРУС—парода мясашкуркавага напрамку. Выведзена ў СССР. Непераборлівы ва ўмовах утры-мання і кармлення.
РЫБАВОДСТВА — галіна рыбнай гаспадаркі, звязаная з развядзеннем рыб для атрымання таварнай прадукцыі.
РЫБАРАЗВЯДЗЕННЕ — галіна рыбаводства, якая ўклю-чае працэсы апладнення, інкубацыі ікры і вырошчвання рыбных малявак у штучных умовах.
РЫБЕЦ — рыба сям. карпавых. Блізкі да ляшчоў.
РЫБНАЯ МУКА — кармавы прадукт з адыходаў перапра-цоўкі рыбы. Змяшчае ў 1 кг 1,31 —1,43 к. адз., многа пратэіну. Скормліваюць розным жывёлам, абмежавана — малочным жы-вёлам і ў апошні перыяд адкорму.
РЫГІДНАСЦЬ, rigiditae (лац. rigiditas — цвёрдасць) — моцнае напружанне мышцаў, якое адзначаецца пры некаторых захворваннях (хваробах Ц.Н.С., слупняку, міяглабінурыі і інш.).
РЫКЕТСП (ад імя амер. вучонага X. Т. Рыкетса) — мікра-арганізмы, якія займаюць прамежны стан паміж бактэрыямі і вірусамі, з’яўляюцца ўзбуджальнікамі шэрагу інфекцыйных
217
хвароб — рыкетсіёзаў (ку-рыкетсіёз, кератакан’юнктывіт і інш.). РЫНАЭСТРУС, Rhinoestrus — гл. Поласцевыя авадні.
РЫНІТ, rhinitis (грэч. rhinos — hoc + itis) — запаленне слізістай абалонкі носа. Р. з’яўляецца адным з найбольш рас-паўсюджаных захворванняў верхніх дыхальных шляхоў.
РЫПІЦЭФАЛЮС, Rhipicephalus (грэч. rhipis — веер + kep-hale — галава) — веерагалоў, р. паразітаформных кляшчоў з сям. Ixodidae. Распаўсюджаны на поўдні. З’яўляецца перанос-чыкам В. ovis, Р. ovis, A. ovis, Th. recondita, A. marginale, P. ca-nis, P. bigeminum, N. equi.
РЫШТА, dracunculosis — гл. Дракункулёз.
РЭАВІРУСНАЯ ІНФЕКЦЫЯ, reoviroziz animalium — ін-фекцыйнае захворванне шматлікіх відаў млекакормячых і пту-шак, якое праяўляецца ў маладняку вострым катаральным за-паленнем слізістай абалонкі верхніх дыхальных шляхоў і страў-нікава-кішачнага тракта. Хварэе і чалавек. Узбуджальнікі — рэавірусы з сям. рэавірыдэ, устойлівыя ў знешнім асяроддзі, маюць шырокае латэнтнае носьбітства ў жывёл. Крыніца і шляхі перадачы ўзбуджальніка інфекцыі поўнасцю не выяўлены. Заражэнне адбываецца кантактным шляхам. Цячэнне хваробы вострае з хуткім шырокім ахопам большасці жывёл статка. У хворых цялят і ягнят адзначаюць ліхаманку, прыгнечанасць, зніжэнне апетыту, дыярэю, часам — кан’юнктывіт, рыніт, тра-хеіт. У сабак рэавірус выклікае пнеўманію, а ў кошак — кан’юн-ктывіт, святлабоязь, дэпрэсію. 3 улікам клінічнай карціны і пато-лагаанатамічных змяненняў дыягназ засноўваецца галоўным чынам на вылучэнні ўзбуджальніка з патматэрыялу і ідэнтыфі-кацыі яго сералагічнымі метадамі. Лячэнне сімптаматычнае, выкарыстоўваюць антыбіётыкі і сульфаніламідныя прэпараты. Прафілактыка засноўваецца на выкананні ветсанправіл пры камплектаванні і ўтрыманні маладняку.
РЭАКТЫВАЦЬІЯ (лац. ге — назад, паўтарэнне, зноў -|- acti-vus — дзейсны, дзейны) — абвастрэнне, новае ўзмацненне хва-равітага працэсу, узнаўленне хваробатворных уласцівасцей па-тагеннага мікраарганізма.
РЭАКЛІМАТЬІЗАЦЫЯ (лац. ге — прыстаўка, якая вызна-чае адваротнае альбо супрацьлеглае дзеянне -f- ас (ad) — пры, klima — рэжым надвор’я) — увядзенне ў біяцэнозы відаў, знік-шых з-за дзеяння катастрафічных альбо антрапагенных фак-тараў.
РЭАКТЫУНАСЦЬ (лац. ге — прыстаўка, якая вызначае адваротнае альбо супрацьлеглае дзеянне + activus — дзейны, дзейсны)—здольнасць арганізма адказваць на знешнія раз-дражняльнікі змяненнем жыццядзейнасці. Паняцце Р. цесна звязана з рэзістэнтнасцю арганізма.
РЭАКТАГЕННАСЦЬ (лац. ге- + activitas — актыўнасць + грэч. gennao — тварыць, параджаць) — уласцівасць некаторых біялагічных прэпаратаў выклікаць часам павышаныя мясцовыя і агульныя рэакцыі ў прывітых жывёл.
РЭАКЦЫЯ АГЛЮЦІНАЦЫІ (РА) (лац. agglutionatio —
218
склейванне) — сералагічная рэакцыя для выяўлення аглюціні-наў — антыцелаў, якія з’яўляюцца ў крыві пры шматлікіх ін-фекцыйных хваробах і здольныя склейваць у камячкі адпавед-ных мікробаў-узбуджальнікаў. Выкарыстоўваецца для дыягно-стыкі інфекцыйных хвароб (бруцэлёзу, лістэрыёзу, сальманелё-зу і інш.), а таксама ідэнтыфікацыі мікробаў па вядомых імун-ных сываратках. Распазнаюць класічную (прабірачную), кро-пельную (пласцінчатую), крывава-кропельную рэакцыю аглюці-нацыі, кальцыевую пробу з малаком, рэакцыі Кумбса, пасіўнай гемаглюцінацыі, нейтралізацыі антыцелаў, аглюцінацыі латэкса, кааглюцінацыі, непрамой гемаглюцінацыі, затрымкі (тарма-жэння) гемаглюцінацыі і інш.
РЭАКЦЫЯ НЕЙТРАЛІЗАЦЫІ ВІРУСАЎ — сералагічная рэакцыя паміж вірусам і спецыфічнымі віруснейтралізуючымі антыцеламі. Выкарыстоўваецца для дыферэнцыяцыі і ідэнты-фікацыі вірусаў, а таксама пры дыягностыцы хвароб (яшчур, хвароба Н’юкасла, хвароба Ауескі і інш.).
РЭАКЦЫЯ ПРЭЦЬІПІТАЦЫІ (РП) — сералагічная рэак-цыя для выяўлення прэцыпітынаў-антыцелаў, якія пры кантак-це са спецыфічным антыгенам (прэцыпітынаген) выклікаюць утварэнне асадку (прэцыпітат). Ужываецца для даследавання скурнай сыравіны на сібірскую язву (рэакцыя Аскалі), на фальсі-фікацыю харчовых прадуктаў (кальцэвая рэакцыя), серала-гічнай дыягностыкі ІНАН, лейкозу буйн. par. жыв. і інш. хвароб (рэакцыя дыфузпрэцыпітацыі — РДП, РІД).
РЭАКЦЫЯ ЗВЯЗВАННЯ КАМПЛЕМЕНТУ (РЗК) — сера-лагічная рэакцыя, якая характарызуецца адсорбцыяй кампле-менту на комплекс антыген — антыцела. Ужываецца пры дыя-гностыцы сапу, бруцэлёзу, паратуберкулёзу і інш.
РЭАКЦЬІЯ СЕРАЛАГІЧНАЯ — рэакцыя паміж антыгенам і антыцелам in vitro, якая заснавана на здольнасці антыцелаў спецыфічна ўзаемадзейнічаць з антыгенамі, выклікаўшымі іх утварэнне. Працякае ў дзве фазы: спецыфічная — нябачная фаза злучэння антыгену з антыцелам і неспецыфічная — бачная фаза, якая характарызуецца змяненнем фізічных уласцівасцей комплексу антыген — антыцела пад уплывам электралітаў і інш. фактараў. Выкарыстоўваецца ў лабараторнай практыцы для сералагічнай дыягностыкі інфекцыйных хвароб, вызначэння відавой і тыпавой прыналежнасці мікроба.