• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    ПЕРШЭРОНСКАЯ ПАРОДА ЦЯЖКАВОЗНЫХ КОНЕЙ. Выведзена ў пачатку 19 ст. у Францыі шляхам прыліцця крыві мясцовым коням жывёл усходніх парод (пераважна арабскай). Масць шэрая, вараная. Разводзяць у былым СССР.
    ПЕРЫ... (грэч. peri — вакол, каля) — частка складаных слоў, якая вызначае каля, вакол.
    ПЕРЫАРХІТ, periorchitis (грэч. peri + orchis— яйцо + itis) — запаленне ўласнай серознай абалонкі семянніка.
    ПЕРЫАСТЫТ, periostitis (грэч. peri — вакол +osteon — косць + itis) —запаленне надкосніцы. П. звычайна з’яўляецца сімптомам запалення касцей і суставаў.
    ПЕРЫБРАНХІТ, peribronchitis (грэч. peri-|-bronchos — бронх-|-itis)—форма хранічнага бранхіту, якая характары-
    199
    зуецца запаленнем перыбранхіяльнай тканкі і разрастаннем злучальнай тканкі па ходу бронха.
    ПЕРЫКАРДЫТ, pericarditis (грэч. peri + kardia—сэрца-|-itis) — запаленне калясардэчнай сумкі. П. можа быць нетраўма-тычнага і траўматычнага паходжання. Нетраўматычны П. часцей за ўсё з’яўляецца ўскладненнем шэрагу захворванняў інфек-цыйнага паходжання; траўматычны сустракаецца пераважна ў буйн. par. жыв. як вынік траўматычнага рэтыкуліту. Найбольш тыповымі сімптомамі П. з’яўляюцца перыкардыяльныя шумы (трэння, плёску). Лячэнне траўматычнага П. неэфектыўнае.
    ПЕРЫМЕТРЫТ, perimetritis (грэч. peri + metra — матка + itis) — запаленне серознай абалонкі маткі, якое ўзнікае ў вы-ніку пранікнення інфекцыйных агентаў па крывяносных альбо лімфатычных сасудах, а таксама па прадаўжэнню пры энда-метрытах.
    ПЕРЫСТАЛЬТЫКА (грэч. peristaltikos — абхватваючы, сціскаючы) — рытмічныя хвалепадобныя скарачэнні мускулату-ры страўніка і кішэчніка.
    ПЕРЫТАНІТ, peritonitis (лац. peritoneum — брушына + itis) — запаленне брушыны. Па лакалізацыі П. бывае ачаговы і дыфузны, па цячэнню — востры і хранічны, па характару за-палення — серозны, фібрынозны. гемарагічны, гнойны і гніласны. Асноўнай прычынай узнікнення П. з’яўляецца пранікненне мікраарганізмаў у брушную поласць. Лячэнне пры П. накіра-вана на падаўленне мікробнага фактару і актывізацыю перы-стальтыкі кішэчніка.
    ПЕРАРАЛЬНА, peros (грэч. per — праз+os — рот) — спо-саб увядзення лекавых рэчываў праз ротавую поласць.
    ПЕРЫЯД ЗГАСАННЯ ХВАРОБЫ — стадыя хваробы, якая характарызуецца аслабленнем яе клінічнага праяўлення, нарма-лізацыяй тэмпературы цела і паступовым зніжэннем інтэнсіў-насці функцыянальных парушэнняў.
    ПЕРЫЯДЫЧНАЯ ТЫМПАНІЯ, tympania periodica (грэч. tympanon — барабан, лац. periodicus — перыядычны) — расшы-рэнне рубца, якое паўтараецца праз 5—7 дзён і больш. Адзна-чаецца ў цялят ва ўзросце ад 2 да 4 мес пры рэзкім пераводзе з малочнага кармлення на інш. кармы.
    ПЕРЫЯДЫЧНАСЦЬ ЭПІЗАОТЫЙ — паўтаральнасць эпі-заотый праз некалькі гадоў, звязаная, як правіла, са зніжэн-нем напружанасці імунітэту і нарастаннем ліку ўспрымальных жывёл масавым расплодам пераносчыкаў і г. д.
    ПЕР’ЯВЫЯ КЛЯШЧЫ, Analgesoidea (грэч. analgesia — адсутнасць болю) — акарыформныя кляшчы. Паразітуюць у пер’ях, на скуры, у скуры птушак.
    ПЕР’Е — рагавыя ўтварэнні скуры птушак, пакрываючыя большую частку іх цела і фарміруючыя апярэнне. У контурным апярэнні распазнаюць контурнае, ніткападобнае, пуховае П., пух і шчацінкі. Контуры П. утвораны стрыжнем і махалам.
    ПЕР’ЕВАЯ МУКА — кармавы прадукт, выраблены з пяра, атрыманага пры забоі птушак. Змяшчае ў 1 кг да 0,8 к. адз., 200
    500 г засваяльнага пратэіну. Уключаюць у рацыён свіней і птушак.
    ПЕСТЫЦЫДЫ (лац. pestis — чума, шкода, зараза+сое-do — забіваю) — хіміч. сродкі, згубна дзейнічаючыя на розныя шкодныя для жывёл, раслін і чалавека арганізмы (інсектыцы-ды — дзейнічаюць на насякомых; акарыцыды — на кляшчоў; фунгіцыды — на патагенныя грыбы; антгельмінтыкі — на гель-мінты; гербіцыды— на пустазелле; дэфаліянты — для выдален-ня лісткоў раслін; дэсіканты — для падсушвання раслін на карані).
    ПЕТРЫФІКАЦЫЯ (грэч. petra — камень, скала+лац. fa-сіо — рабіць) —абвапнаванне (акамяненне).
    ПЕТРЫ ШКЛЯНКІ — посуд, які выкарыстоўваецца ў бактэ-рыялагічнай лабараторыі для вырошчвання бактэрый на шчыль-ных пажыўных асяроддзях. Прапанаваны ням. бактэрыёлагам Петры.
    ПЕТЭХІІ, petechia (лац. peticula — плямка) — разнастай-насць гемарагій, якія ўзнікаюць на скуры і слізістых абалонках у выніку драбнейшага капілярнага кровазліцця.
    ПЕЧАНЬ — стрававальная залоза пазваночных і некаторых беспазваночных. П. удзельнічае ў працэсах стрававання, кро-вазвороту, абмену рэчываў, выконвае пры гэтым абясшкодж-ваючую і вылучальную функцыі, накіраваныя на падтрыманне гамеастаза.
    ПІЕЛІТ, pyelitis (грэч. pyelos — карыта+itis) —запаленне ныркавай лаханкі. П. самастойна працякае рэдка, часцей — сумесна з нефрытам.
    ПІЕЛАНЕФРЫТ, pyelonephritis (грэч. pyelos+nephros— нырка-|-itis)—запаленчы працэс ,з пераважным пашкоджван-нем ныркавай лаханкі і інтэрстыцыяльнай тканкі нырак. П. найбольш часта адзначаецца ў буйн. par. жыв. як ускладненне пасляродавых захворванняў. Працякае пры высокай тэмпера-туры цела, агульнай прыгнечанасці, пратэінурыі, алігурыі, якая змяняецца ў наступным поліурыяй. У цяжкіх выпадках П. можа закончыцца гнойным расплаўленнем ныркі. Для ля-чэння выкарыстоўваюць антыбактэрыяльную тэрапію.
    ПІЕМІЯ, pyemia (грэч. руоп — гной + haima— кроў) — форма сэпсісу, пры якой мікраарганізмы пераносяцца з токам крыві ў розныя органы і тканкі, дзе выклікаюць развіццё мета-статычных абсцэсаў.
    ПІЛАБЕЗААР, pilobezoar (лац. pilos — волас + персід. бад-зар — супрацьяддзе) — іншароднае цела, якое ўтвараецца ў стрававальным тракце і складаецца са шчыльна зваленай шэр-сці. Часцей знаходзяць П. пры захворваннях, якія суправа-джаюцца лізухай.
    ПІЛАРЫЧНЫ АДДЗЕЛ СТРАЎНІКА (грэч. pyloros — прываротнік) — задні павужаны аддзел страўніка млекакормя-чых, які пераходзіць у 12-персную кішку.
    ПІЛАРАСПАЗМ, pilorospasmus (лац. pylorus — прыварот-нікЗ-грэч. spasmos — спазм) —спастычнае скарачэнне піла-
    201
    рычнай часткі страўніка, адна з форм дыскінезіі страўнікава-кішачнага тракта, якая абумоўлена ўзбуджэннем нервовага цэнтра.
    ПІНАЦЫТОЗ, pinocytosis (грэч. ріпо — усмоктваць + ку-tos — умяшчальня, тут — клетка) — працэс паглынання клеткай вадкасці і пераносу яе ўглыб у выглядзе пухіркоў мікраскапіч-най велічыні.
    ПІНЦГАЎ — парода буйн. par. жыв. малочна-мяснога на-прамку. Выведзена ў Аўстрыйскіх Альпах. Масць — каштана-ва-чырвоная з рознымі адценнямі. Надой — 5000—5800 кг, тлустасць малака — 3,8—4,2 %. Разводзяць у еўр.апейскіх краі-нах, а таксама — у Івана-Франкоўскай і Чарнавіцкай аб-ласцях.
    ПІРАПЛАЗМІДОЗЫ, piroplasmidoses — хваробы жывёл, выклікаемыя прасцейшымі сям. Babesiidae, Theileriidae і Dacty-lostomatidae (атр. Piroplasmida). Хварэюць розныя віды жывёл. Гл. Бабезіёз, Тэйлярыёз.
    ПІУРЫЯ, pyuria (грэч. руоп — гной+uron— мача) — вы-лучэнне гною з мачой, якое адзначаецца пры такіх захворван-нях мачавых шляхоў, як піеланефрыт, нефрыт, урэтрыт, ура-цыстыт.
    ПІЎНАЯ ДРАБІНА — нерастваральны ў вадзе асадак соладу (піўная гушча). Адыход піваварнай вытворчасці. Выкарыстоў-ваецца для кармлення жывёл. Змяшчае ў 1 кг да 0,75 к. адз. і 168 г засваяльнага пратэіну.
    ПІЯДЭРМІЯ, pyodermia (грэч. руоп — гной + derma — скура) — гнайнічковыя хваробы скуры, якія ўключаюць у сябе групу паверхневых і глыбокіх запаленчых працэсаў скуры, вы-клікаемых гнаяроднымі кокамі, радзей — сінегнойнай і кішэчнай палачкамі і інш. мікраарганізмамі. Сюды адносяцца фурунку-лы, карбункулы і інш.
    ПІЯНЕФРОЗ, pyonephrosis (грэч. pyon -|- nephron — ныр-ка) — гнойнае запаленне ныркі, пры якой у выніку вялікай дэструкцыі тканкі яна пераўтвараецца ў танкасценную поласць з гнойным змесцівам.
    ПЛАЗМАТЫЧНАЯ КЛЕТКА (лац. plasma — плазма + грэч. kytos — клетка) — канчатковае звяно дыферэнцыяцыі В-лімфацытаў, якое валодае здольнасцю сінтэзу антыцелаў.
    ПЛАЗМА КРЬІВІ — вадкая бясколерная частка крыві. П. к. складаецца з вады (90—92 %), бялкоў (7—8%), глюкозы (0,1 %), солей (0,6—0,9%) і інш. злучэнняў.
    ПЛАЗМОДЫІ, Plasmodium — р. паразітычных прасцейшых п/а Haemosporidia. З’яўляюцца ўзбуджальнікамі малярыі па-званочных жывёл і чалавека.
    ПЛАДАВІТАСЦЬ — эвалюцыйна ўтвораная здольнасць ар-ганізмаў кампенсаваць натуральную гібель у нармальных умо-вах з дапамогай размнажэння.
    ПЛАДАВІТАСЦЬ ЖЫВЕЛ — здольнасць жывёл рэгулярна даваць прыплод.
    ПЛАДОВЫЯ МУШКІ, Drosophilidae — сям. круглашоўных,
    202
    караткавусых. Вядома каля 400 відаў. Дразафілы — лаба-раторныя жывёлы.
    ПЛАНКТОН ( грэч. planktos — блукаючы) — сукупнасць пасіўна плаваючых у тоўшчы вады арганізмаў, не здольных да самастойнага перамяшчэння на значныя адлегласці. Распазна-юць фітапланктон (раслінныя арганізмы) і зоапланктон (жы-вёльныя арганізмы).
    ПЛАНОРБІС, Planorbis (лац. planus — плоскі +orbis — круг) — шпулька, р. малюскаў. Многія з’яўляюцца прам. гасп. гельмінтаў (парамфістаматат і інш.).
    ПЛАЦЭНТА (лац. placenta — аладка) — паслед, дзіцячае месца; орган сувязі зародка з целам мацеры ў перыяд унутры-вантробнага развіцця ў плацэнтарных млекакормячых, а таксама сальп жывародзячых акул і аніхафор.
    ПЛЕМЯННАЯ ГАСПАДАРКА (плем. гас.) — жывёлагадоў-чая гаспадарка (племзавод), племсаўгас альбо племкалгас, дзяржаўныя заводскія канюшні, на якіх размяшчаецца племян-ны статак вызначанай пароды.
    ПЛЕМЯННОЕ ЯДРО — група матак (лецшых па гаспадарча карысных якасцях), прызначаная для атрымання рамонтнага маладняку.
    ПЛІМУТРОК — парода курэй мясаяечнага напрамку. Выве-дзена ў 19 ст. у ЗША. Яцаноскасць— 160—180 яек. Шырока распаўсюджана.
    ПЛЕМЯННАЯ КНІГА, Дзяржаўная кніга племянных жы-вёл — кніга для запісу племянных с.-г. жывёл, адпавядаючых стандарту пароды. Вядзенне П. к. дазваляе вывучыць эвалюцыю парод, садзейнічае рацыянальнаму выкарыстанню племянных рэсурсаў.
    ПЛЕМЯННАЯ РАБОТА Ў ЖЫВЕЛАГАДОЎЛІ — сістэма мерапрыемстваў па ўдасканальванню парод жывёл.
    ПЛЕМЯННАЯ ЖЫВЕЛА— чыстапародная альбо высака-кроўная мешаная жывёла высокай прадуктыўнасці, выкарыстоў-ваемая для далейшага развядзення. Здольна стойка перадаваць нашчадкам свае найлепшыя якасці.
    ПЛЕМЯННЫ СТАТАК — пагалоўе жывёл племянной гаспа-даркі альбо фермы, прыплод ад якога вырошчваецца на племя. П. с. павінен перавышаць сярэднія паказчыкі гаспадаркі пэўнай зоны па пароднасці і класнасці жывёл, мець дакладны ўлік іх паходжання, прадуктыўнасці і ўзнаўленчага выкарыстання.