• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    ПАСТЭРЫЗАЦЫЯ, pasteurisatio (ад імя франц. вучонага Л. Пастэра) — спосаб абеззаражвання арганічных вадкасцей (малака, фруктаў, сокаў і г. п.) шляхам іх прагравання на працягу пэўнага часу пры тэмпературы 65—98 °C з наступным хуткім ахаладжэннем да + 4—6 °C. Пры гэтым гінуць толькі вегетатыўныя формы бактэрый і вірусы, а хуткае ахаладжэнне матэрыялу прадухіляе прарастанне спораў. Выкарыстоўваюць працяглую пастэрызацыю (30 мін пры + 65 °C), кароткачасовую (15—20 с пры + 72—75 °C) і маментальную (пры 85—90 °C без вытрымкі).
    ПАСЬБА ЖЫВЕЛ — падножнае кармленне жывёл зялёным (альбо засохшым на карані) кормам на пашы і інш. угоддзях.
    ПАТАГЕНЕЗ, pathogenesis (грэч. pathos — пакута +genesis — паходжанне) — вучэнне аб механізмах развіцця, цячэння і выніку хваробы.
    ПАТАГЕНЕТЫЧНАЯ ТЭРАПІЯ, therapia pathogenetica (грэч. therapeia — лячэнне+pathos + genesis) — выкарыстоў-ванне з лячэбнай мэтай неспецыфічных сродкаў, якія накіраваны на актывізацыю жыццёвых функцый арганізма, аднаўленне па-рушанага гамеастаза арганізма.
    195
    ПАТАГЕННАСЦЬ, хваробатворнасць (грэч. pathos — па-кута, хвароба + genes — які адбыўся) —здольнасць мікробаў выклікаць інфекцыйны працэс у макраарганізмаў пэўнага віду. Уяўляе складаны комплекс хваробатворных уласцівасцей мікраарганізма, які сфарміраваўся у працэсе барацьбы за існа-ванне і прыстасаванне да паразітавання ў арганізмах раслін, жывёл і чалавека.
    ПАТАГЕННЫ — здольны выклікаць паталагічны працэс.
    ПАТАГНАМАНІЧНЫ (грэч. pathos — хвароба+gnoma— прымета) — уласцівы толькі данай хваробе, адметны (сімптом).
    ПАТАЛОПЯ, pathologia (грэч. pathos + logos — вучэнне) — комплексная навука, якая вывучае заканамернасці ўзнікнення, цячэння і выніку захворвання, заснаваная на фактычным матэрыяле розных ветэрынарных дысцыплін.
    ПАТАЛАГІЧНЫ — абумоўлены хваробай; які адносіцца да паталогіі.
    ПАТАЛАГІЧНЫ ПРАЦЭС — хваравітая з’ява ў яе развіцці, часцей уключае ў сябе розныя спалучэнні паталагічных (гіпер-трафія, некроз і інш.) і абаронча-прыстасаваных (запаленне, ліхаманка) рэакцый арганізма; прагрэсіруючае развіццё хва-робы.
    ПАТАЛАГІЧНЫ МАТЭРЫЯЛ — кавалачкі органаў і тканак, экскрэты і сакрэты, эксудаты ад хворых альбо здохлых жывёл, кроў, фекаліі і г. д., якія накіроўваюцца ў ветэрынарныя лаба-раторыі для вызначэння дыягназу хвароб, у тым ліку інфек-цыйных.
    ПАТОЧНА-ЦЭХАВАЯ СІСТЭМА ВЫТВОРЧАСЦІ мала-ка — пэўны парадак утрымання і кармлення кароў на жывёла-гадоўчых фермах, які характарызуецца цэхавай арганізацыяй вытворчага працэсу, індывідуальна-групавым кармленнем і раздоем жывёл і комплексам зоаветмерапрыемстваў.
    ПАТЭРЫЯСТОМУМ, Poteriostomum (грэч. poterion — кубак, чаша, каб напіцца + stoma — рот) — р. нематодаў з сям. Strongylidae, п/а Strongylata. Паразітуюць у кішэчніку коней. Разам з інш. нематодамі з гэтага сям. выклікаюць странгілідозы коней.
    ПАЎВЫВАДКОВЫЯ ПТУШКІ — групы птушак, птушаня-ты якіх ад моманту вылуплення да пачатку самастойнага жыцця праходзяць больш альбо менш працяглы перыяд развіцця (напр., чайкі, чаплі і інш.).
    ПАЎДНЕВА-КАЗАХСКІ МЕРЫНОС — парода танкарунных авечак шэрсна-мяснога напрамку. Выведзена і разводзіцца ў Казахстане
    ПАЎДНЕВА-ЎРАЛЬСКАЯ ПАРОДА авечак —танкарун-ная, мясашэрснага напрамку. Выведзена ў 40—70-х гг. 20 ст. у Арэнбургскай вобласці.
    ПАЎНАЦЭННАСЦЬ КОРМУ — колькасць ў кармах неаб-ходных для жывёл карысных рэчываў.
    ПАЎНОЧНЫ АЛЕНЬ, Randifer tarandus — парнакапытнае млекакормячае сям. аленяў. Распаўсюджаны ў Еўразіі і Паў-196
    ночнай Амерыцы, у тундры і тайзе. Стадная полігамная жывё-ла. Цяжарнасць — 220 сутак, алянят — 1 —2. Працяг жыцця — 20—25 гадоў.
    ПАЎНОЧНА-КАЎКАЗСКАЯ МЯСАШЭРСНАЯ ПАРОДА АВЕЧАК — паўтанкарунная тыпу карыдзель, мясашэрснага напрамку. Настрыг воўны з бараноў — 9—13 кг, з матак — 5,8—6,5 кг, пладавітасць — 120—130 %. Разводзяць на Каўказе і ў цэнтральных абласцях еўрапейскай часткі СНД.
    ПАЎНОЧНА-КАЎКАЗСКАЯ ПАРОДА СВІНЕЙ — мяса-сальнага напрамку. Выведзена і разводзіцца ў Краснадарскім краі і Растоўскай вобласці.
    ПАЎНОЧНА-КАЎКАЗСКІЯ БЕЛЫЯ ІНДЫЧКІ — парода індычак. Выведзена ў 1964 г. Яйцаноскасць— 75—90 яек. Шырока распаўсюджана.
    ПАЎНОЧНА-КАЎКАЗСКІЯ БРОНЗАВЫЯ ІНДЫЧКІ — парода індычак, выведзена ў 1946 г. Яйцаноскасць — 75—80 яек. Разводзяць на Каўказе, у Сяр. Азіі, за мяжой.
    ПАЎНОЧНА-КАЎКАЗСКІ МЕРЫНОС — парода танкарун-ных авечак мясашэрснага напрамку. Выведзена ў Казахстане. Настрыг воўны з бараноў 10—12 кг, з матак — 5,5—6,6 кг. Пладавітасць— 120—130 %.
    ПАЎТАНКАРУННЫЯ АВЕЧКІ — пароды авечак з аднарод-най паўтонкай воўнай. Воўна складаецца з грубых пуховых валокнаў, альбо з тонкіх пераходных, альбо з сумесі тых і другіх.
    ПАЎПРАХОДНЫЯ РЫБЫ — групы рыб, якія насяляюць перадвусцевыя часткі мораў, а для размнажэння (у некаторых выпадках для зімоўкі) заходзяць у рэкі (напр., лешч, сазан і інш.).
    ПАХОДЖАННЕ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫХ ЖЫВЕЛ — хатнія жывёлы ўзніклі ад дзікіх продкаў, частка якіх вымерла. Роданачальнікамі авечак лічаць архараў (аргалі) і муфлонаў; буйн. par. жыв.— еўрапейскіх і азіяцкіх тураў; найбліжэйшымі родзічамі з’яўляюцца бізон, зубр, як, гаўр, бантэнг, зебу. Род коней склаўся ў канцы трацічнага перыяду ў Паўночнай Аме-рыцы, адкуль жывёлы распаўсюдзіліся ў Азію, Афрыку і Еўро-пу. Вярблюды ўзніклі ад дзікіх вярблюдаў; трусы — ад дзікіх трусоў; куры — ад дзікіх банкіўскіх курэй; гусі — ад дзікай шэрай гусі; качкі — ад дзікай крыжанкі. У Амерыцы адамашне-ны мускусныя качкі, індычкі, у Афрыцы — цацаркі.
    ПАЧКАВАННЕ — адна з форм бясполага размнажэння, пры якой даччыны асобіны ўтвараюцца з тканак мацярынскага ар-ганізма (прасцейшыя, губкі і інш.).
    ПАЦУКІ, Rattus — р. жывёл з сям. мышыных. Вядома каля 28 відаў пацукоў. Распаўсюджаны амаль паўсюдна. Часцей сустракаюцца шэрыя амбарныя, чорныя. Размнажаюцца ўвесь год. Палавая спеласць — у 3 мес, за год — 2—4 прыплоды па 1 —17 дзіцянят у кожным. Кормяцца ўсімі відамі харчоў і нечы-стотамі. Нападаюць на дробных жывёл (птушак, трусоў), пе-раносчыкі заразных хвароб.
    197
    ПАША — зямельныя ўгоддзі, расліннасць якіх выкарыстоў-ваецца ў якасці падножнага корму.
    ПАШААБАРОТ — чаргаванне на пашы тэрмінаў выпасу і скошвання травастою па гадах па вызначанаму плану; сістэма рацыянальнага выкарыстання пашы.
    ПЕДЫКУЛІДЫ, Pediculidae (лац. pediculus — вошка + id — суфікс, які вызначае патомка, сына) — сям. вошай, пара-зітуюць на чалавеку.
    ПЕКІНСКІЯ КАЧКІ — парода качак мяснога напрамку. Выведзены ў Кітаі. Валодаюць высокімі прадуктыўнымі ўласці-васцямі. Апярэнне белае. Яйцаноскасць— 100—140 яек. Шыро-ка распаўсюджаны.
    ПЕЛАГРА, pellagra (італ. реііо — скура + agro — вяжучы, грубы) — захворванне, якое звязана з недастатковым паступлен-нем у арганізм альбо няпоўным засваеннем ім нікацінавай кіс-латы (вітамін РР). П. працякае пры цяжкім пашкоджанні скуры, нервовай сістэмы, расстройствах стрававання. Часцей П. адзначаецца ў сабак, парасят і птушак.
    ПЕРАЛОМ КОСЦІ, fractura ossis (лац. fractus — ламаць-|-os — косць) — частковае альбо поўнае парушэнне цэласнасці косці. Распазнаюць адкрытыя і закрытыя П. к., поўныя і ня-поўныя.
    ПЕРАДСТРАЎНІКІ, proventriculi — першыя тры камеры (рубец, сетка, кніжка) складанага мнагакамернага страўніка жвачных.
    ПЕРАДЛЯЖАННЕ ПЛОДА, praesentatio fetus (лац. praesentatio — перадляжанне + fetus — плод) — размяшчэнне плода ў адносінах да ўваходу ў таз. Распазнаюць галаўное і та-завае П. п. Няправільнае П. п,— спінное, брушное і бакавое.
    ПЕРАМЕННАЕ СКРЫЖАВАННЕ, ратацыйнае скрыжаван-не — метад развядзення жывёл як асаблівая форма прамысло-вага скрыжавання.
    ПЕРАНОСЧЫКІ ЎЗБУДЖАЛЬНІКАЎ ІНФЕКЦЫІ — жы-выя пасрэднікі ў перадачы ўзбуджальнікаў — членістаногія (насякомыя і кляшчы), дзікія і хатнія жывёлы, часам — людзі. Перанос можа быць механічным (паміж узбуджальнікам і пе-раносчыкам няма біялагічных сувязей) альбо спецыфічным (узбуджальнік размнажаецца ў целе пераносчыка, існуе біяла-гічная ўзаемасувязь паміж пэўнымі фазамі жыццёвага цыклу ўзбуджальніка і пераносчыка).
    ПЕРАПАЎНЕННЕ I ЗАКУПОРКА КНІЖКІ, repletio et ob-structio omasi (лац. repletio — перапаўняць + etre + obstruc-tio — закупорка + omasum — кніжка) — засарэнне кніжкі ў вы-ніку збірання ў нішах органа сухога мучністага корму, глебы, пяску. П. з. к. суправаджаецца атаніяй перадстраўнікаў, інтак-сікацыяй. 3 лячэбнай мэтай унутр даюць слабіцельныя з вя-лікай колькасцю вады, прамываюць рубец. У цяжкіх выпадках эфектыўным метадам можа быць аператыўнае ўмяшанне, якое заключаецца ў румінатаміі з наступным прамываннем кніжкі.
    198
    ПЕРАПАЎНЕННЕ РУБЦА, repletio ruminis (лац. repletio + rumen — рубец) — гл. Парэз рубца.
    ПЕРЫАРТРЫТ, periarthritis ( грэч. peri — каля + arthron — сасуд+itis) — запаленне серозных сумак, абкружаючых суста-вы, дапаможных звязак, надкосніцы, якое абумоўлівае патала-гічныя змяненні ў калясустаўных тканках.
    ПЕРАПЕЛКА ЗВЫЧАЙНАЯ, Coturnis coturnix—птушка сям. фазанавых. Распаўсюджана ў Еўразіі, Афрыцы, у СССР — ад Урала да Байкала. Кладка — да 24 пярэстых яек. Наседж-ванне працягваецца 15—17 сутак. Аб’ект палявання. У Японіі разводзяць у хатніх умовах для атрымання мяса і яек.
    ПЕРАСЛЕД — тое самае, што і галодная таніна.
    ПЕРАСТРЫГА, падстрыганне, сечка— воўна, атрымлівае-мая пры паўторнай стрыжцы тых месц на целе авечкі, дзе яна першы раз была астрыжана на высокім зрэзе (1,5—2 см ад скуры).
    ПЕРАЎТВАРАЛЬНАЕ СКРЫЖАВАННЕ — тое самае, што паглынальнае скрыжаванне.
    ПЕРШАМАЙСКІЯ КУРЫ — пародная група мясаяечнага напрамку. Выведзена ў Харкаўскай вобласці. Апярэнне белае. Яйцаноскасць— 140—180 яек.
    ПЕРКУСІЯ, percussio (лац. percussio — прастукванне) — метад даследавання, які заключаецца ў прастукванні ўчасткаў цела і вызначэнні па характару ўзнікаючага пры гэтым гуку фізічных уласцівасцей размешчаных пад перкутыруемым месцам органаў і тканак.
    ПЕРОЗ (лац. perosis — знявечванне) — захворванне, якое характарызуецца расслабленнем звязкавага апарата і сухажыл-ляў мышцаў канечнасцей, у выніку чаго адбываецца зрушванне касцей сустава (сустаў, які слізгае). П. адзначаецца ў маладняку птушкі з-за недахопу ў рацыёне марганцу, халіну, біятыну, вітамінаў А, Вь В2, D, РР і лішку фосфару.
    ПЕРСІСТЭНЦЫЯ ЎЗБУДЖАЛЬНІКАЎ (лац. persisto — па-стаянна знаходзіцца, заставацца) — працяглае знаходжанне ўзбуджальніка ў арганізме жывёл і чалавека, якое можа выклі-каць развіццё захворвання. .