• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    ПЕР’ЕЕДЫ, Philopteridae — сям. бяскрылых насякомых атр. Mallophaga (Hemimetabole). Паразітуюць на птушках.
    ПЯСЕЦ, Alopex lagopus — драпежнае млекакормячае сям. воўчых. Бывае з белай і блакітнай афарбоўкай. Распаўсюджа-ны ў Еўразіі і Амерыцы, блакітны — пераважна на Камандор-скіх астравах. Пасяляецца ў норах альбо камяністых россыпах.
    211
    Харчуецца птушкай, грызунамі, яйкамі, падлам, ягадамі, вода-расцямі. Цяжарнасць — 50—54 сутак, у кодле — 7—10 дзіцянят. Аб’ект пушнога промыслу. Разводзяць на зверагадоўчых фермах.
    Р
    РАДАСЛОЎНАЯ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫХ ЖЫВЁЛ — запісы аб продках, якія ўстанаўліваюць паходжанне жывёл.
    РАДЗІЛЬНАЕ АДДЗЯЛЕННЕ — участак фермы буйн. par. жыв., прызначаны для падрыхтоўкі кароў і цялушак да ацёлу, правядзення ацёлу і далейшага ўтрымання навацельных кароў і нованароджаных цялят.
    РАДЫЕАКТЫЎНЫЯ АПАДКІ — ападаючыя з атмасферы на паверхню зямлі часцінкі, якія змяшчаюць радыенукліды.
    РАДЫЕНУКЛІДЫ — радыеактыўныя атамы. Крыніцай ас-ноўнай масы Р. з’яўляюцца атамныя выбухі, катастрофы на атамных электрастанцыях.
    РАДЫЕДЫЯГНОСТЫКА — распазнаванне паталагічных змяненняў асобных органаў і сістэм пры дапамозе метадаў ра-дыеізатопнага даследавання.
    РАДЫЕІМУНАЛАГІЧНЫ МЕТАД, РАДЫЕІМУННЫ МЕ-ТАД (РІМ), радыеімуналагічны аналіз (РІА) —метад, які да-зваляе вызначаць комплекс антыген — антыцела пры дапамозе радыеізатопнай меткі. Метад высокаадчувальны, спецыфічны, выконванне яго можа быць поўнасцю аўтаматызавана.
    РАДЭНТЫЦЫДЫ (лац. rodens, радз. скл. rodentis — гры-зуны-f-coedo — забіваю) —прэпараты для барацьбы з гры-зунамі.
    РАЕННЕ ПЧОЛ — натуральнае размнажэнне пчаліных сем’-яў, пры якім у мацярынскай сям’і фарміруецца новая сям’я пчол і ў выглядзе рою вылятае са старога гнязда.
    РАЗВІЦЦЕ — працэс колькасных і якасных пераўтварэнняў арганізма з моманту нараджэння да канца жыцця (антагенез) або віду іншай сістэматычнай катэгорыі на працягу ўсяго пе-рыяду існавання на Зямлі (філагенез).
    РАЗВЯДЗЕННЕ «У САБЕ» — этап узнаўленчага скрыжа-вання. Пры атрыманні мяшанцаў, адпавядаючых загадзя наме-чаным якасцям, пераходзяць на спарванне мяшаных самцоў і самак паміж сабой для замацавання заданых якасцей у па-томкаў.
    РАЗВЯДЗЕННЕ ПА ЛІНІЯХ — сістэма племянной работы, разлічаная на замацаванне і ўзмацненне ў патомкаў цэнных якасцей лепшых вытворнікаў-роданачальнікаў.
    РАЗВЯДЗЕННЕ ЖЫВЕЛ — навука аб кіраванні працэса-мі генетычнага ўдасканалення жывёл, паляпшэнні існуючых і вывядзенні новых парод, тыпаў, ліній; раздзел заатэхніі, тэ-арэтычная аснова селекцыйна-племянной работы ў жывёлага-доўлі.
    РАЗДОЙ КАРОЎ — комплекс мерапрыемстваў, накірава-
    212
    ных на больш поўнае выкарыстанне патэнцыяльных прадуктыў-ных магчымасцей жывёл.
    РАЗДРАЖНЯЮЧАЯ ТЭРАПІЯ, therapia, irritana (грэч. therapeia — лячэнне + irritaus — які выклікае раздражненне) — адзін з спосабаў патагенетычнай тэрапіі. У аснове Р. т. ляжыць выкарыстоўванне для лячэння рэчываў, якія выклікаюць раз-дражненне нервовых рэцэптараў скуры і слізістых абалонак, што прыводзіць'да актыўнага змянення характару жыццядзей-насці тканак, падвергнутых ўздзеянню раздражняючых рэчываў.
    РАЗМНАЖЭННЕ — здольнасць арганізмаў нараджаць сабе падобных, чым забяспечваецца захоўванне іх відаў і безупын-насць знаходжання ў біяцэнозах. Выдзелены тры асноўныя групы Р.: бясполае, вегетатыўнае і палавое. Кожны від мае свой патэнцыял размнажэння.
    РАЗРЫВЫ (лац. ruptura — прарыў) — механічныя па-шкоджванні мяккіх тканак альбо органаў з парушэннем іх ана-тамічнай цэласнасці. Магчымы Р. падскурнай клятчаткі, фас-цыі, мышцаў, сухажылляў, сасудаў, нерваў, полых і парэнхі-матозных органаў.
    РАЙГРАС, Arrhenatherum — род травяністых раслін сям. мятлікавых, кармавая расліна.
    РАЙЭТЫНА, Raillietina (у гонар франц. гельмінтолага A. Railliet) — р. цэстодаў з сям. Davaineidae. Пашкоджваюць тонкі кішэчнік курэй, індычак, дзікіх птушак. Прам. гасп.— му-рашкі. Віды R. echinobothria (грэч. echinos — шып+bothros— шчыліна), R. tetragona (грэч. tetras— чатыры-J-gone — семя, зерне).
    РАЙЭТЫНОЗЫ, raillietinoses — паразітарныя хваробы пту-шак, выклікаемыя цэстодамі р. Raillietina. Распаўсюджаны на поўдні. Наглядаюцца прыгнятанне, дрэнны апетыт, паралічы канечнасцей. Цячэнне часцей хранічнае.
    РАКАПАДОБНЫЯ, Crustacea (лац. crusta — шкарлупа) — кл. з тыпу членістаногіх. Пераважна водныя жывёлы. Многія з’яўляюцца прам. гасп. гельмінтаў, некаторыя — паразітамі жывёл.
    РАМАНАЎСКАЯ ПАРОДА АВЕЧАК — грубашэрсная, фут-равага напрамку. Выведзена ў 18 ст. сялянамі ў Яраслаўскай губерні. Стрыгуць авечак 3 разы ў год. Настрыг воўны з бара-ноў — 2,5—3,5 кг, з маткі — 1,4—1,7 кг. Пладавітасць — 230— 250 %. Раманаўскія аўчыны — лепшыя ў свеце. Разводзяць у паўночных і паўночна-усходніх абласцях Расіі і РБ.
    РАМАНОЎСКАГА-ГІМЗЫ МЕТАД — спецыяльны метад для афарбоўкі мазкоў крыві і прасцейшых. Д. Л. Раманоўскі (1891) упершыню прапанаваў гэты метад. Г. Гімза (1905) пры-гатаваў раствор азур-эазіну, які дае дакладныя вынікі пры афарбоўцы.
    РАМБУЛЬЕ — група парод танкарунных авечак шэрсна-мяснога напрамку. Выведзена ў Францыі ў 19 ст. шляхам скры-жавання розных тыпаў мерыносаў, завезеных з Іспаніі. Выка-рыстоўваліся пры ўтварэнні многіх парод авечак.
    213
    РАМОНТ СТАТКА (франц. remonter — зноў падымацца, паправіць, папоўніць) — сістэма мерапрыемстваў па вырошч-ванню, адбору і ўводу ў статак маладых жывёл замест выбыў-шых, а таксама павелічэнне ліку пагалоўя.
    РАМНІ-МАРШ, КЕНТСКІЯ АВЕЧКІ — парода паўтанка-рунных даўгашэрсных авечак, мясашэрснага напрамку. Выведзе-на ў 19 ст. у Англіі шляхам скрыжавання мясцовых авечак з баранамі пароды лейстэр. Буйныя жывёлы. Настрыг воўны з бараноў — 6—7 кг, матак — 3—4 кг. Пладавітасць—115— 130 %. Прыстасаваны да ўмоў сырога клімату. Разводзяць у былым СССР. Удзельнічалі ва ўтварэнні многіх парод.
    PAHA, vulnus (лац. vulnera) — пашкоджанне тканак і орга-наў з парушэннем цэласнасці іх покрыва, выкліканае механіч-ным уздзеяннем.
    РАНАВАЯ ХВАРОБА, morbus vulnerarius (лац. morbus — хвароба+vulnerarius — ранавы) —сімптомакомплекс, які ўклю-чае ў сябе агульныя і мясцовыя парушэнні ў арганізме, вы-кліканыя раненнем, а ў далейшым — развіццём запаленчых і таксіка-інфекцыйных працэсаў.
    РАНАВЬІ БАР’ЕР (франц. barriere — перашкода) — ком-плекс абарончых прыстасаванняў арганізма, якія ўтвараюцца ў ране ў працэсе яе загаення.
    РАНУЛА, ranula (лац. ranula — маленькая жаба) — кіста пратокаў пад’язычнай, падсківічнай, радзей — губной, сліннай залоз. Р. лакалізуецца ў вобласці слізістай абалонкі рота. Адз-начаецца у сабак, коней і буйн. par. жыв.
    РАПС, Brassica napus Var. napus — падвід аднагадовых травяністых раслін р. капусты. Алейная і кармавая культура.
    РАСПАЎСЮДЖАНАСЦЬ ІНФЕКЦЫЙНАЙ ХВАРОБЫ — межы зоны небяспечнасці, колькасць хворых і мікробаносьбітаў у даны момант.
    РАСПАЎСЮДЖАННЕ ІНФЕКЦЫЙНАЙ ХВАРОБЫ — пашырэнне зоны небяспечнасці, павелічэнне колькасці заража-ных жывёл у гаспадарцы. Залежыць ад ступені кантагіёзнасці ўзбуджальніка, фактараў перадачы, прыродных умоў, наяўнасці ўспрымальных жывёл і іх натуральнай рэзістэнтнасці.
    РАСПЛОД ПЧАЛІНЫ — яйкі, лічынкі, перадкукалкі і кукал-кі, выгадаваныя меданоснымі пчоламі ў ячэйках сотаў.
    РАСЦІСНУТАЯ КРОПЛЯ — метад рыхтавання прэпаратаў для мікраскапіі жывых бактэрый і клетак з мэтай вызначэння формы, памеру, размяшчэння і іх рухомасці.
    РАСЦЯЖЭННЕ, distorsio (грэч. dys — раз+лац. torsio — скручванне) — расцяжэнне капсулы і звязак суставаў, сухажыл-ляў, мускулаў і нерваў у выніку механічных уздзеянняў, дрэн-най расчысткі капытоў, працы на цвёрдым, няроўным грунце.
    РАСШЫРЭННЕ, dilatatio — павелічэнне аб’ёму полых орга-наў. Распазнаюць Р. аорты, страўніка, кішкі, стрававода, сэрца.
    РАТАЦЫЕННАЕ СКРЫЖАВАННЕ, тое самае, што і пера-межнае скрыжаванне.
    РАТАВІРУСНАЯ ДЫЯРЭЯ — інфекцыйнае захворванне па-
    214
    расят першых дзён жыцця, якое характарызуецца прафузным паносам, ванітай, моцным абязводжваннем арганізма і высокай смяротнасцю. Узбуджальнік — РНК-змяшчаючы вірус з групы ротавірусаў. Крыніцай інфекцыі з’яўляюцца хворыя, перахва-рэўшыя і латэнтна інфіцыраваныя жывёлы. Вірус вылучаецца ў знешняе асяроддзе з фекаліямі. Заражэнне адбываецца алі-ментарным шляхам. Найбольш адчувальныя да яго парасяты першых 2—10 дзён жыцця. Дыягназ ставяць шляхам вылу-чэння і ідэнтыфікацыі віруса ў культуры клетак, а таксама ком-плекснага даследавання прэпаратаў тонкага аддзела кішэчні-ка, фекалій і сываратак крыві хворых і перахварэўшых парасят. Ставяць біяпробу. Лячэнне медыкаментознае, спецыфічных сродкаў не распрацавана. Меры прафілактыкі не распрацава-ны. He дапускаюць занос інфекцыі ў добрую гаспадарку, утва-раюць умовы паўнацэннага кармлення і ўтрымання жывёлы.
    РАТЫЦЫДЫ (франц. rat — пацук + лац. coedo — забі-ваю) — хімічныя рэчывы для знішчэння пацукоў. Большасць ратыцыдаў ядавітыя для чалавека і жывёл.
    РАФІДАСКАРЫДОЗ, raphidascaridosis — паразітарная хвароба рыб (шчупакі, ляшчы, сазаны), выклікаемая нематодай Raphidascarus acus з сям. Anisakidae. Пашкоджвае страўнік і кішэчнік рыб. Развіццё праходзіць з удзелам прам. гасп. (бес-пазваночныя) і рэзервн. гасп. (рыбы і драпежныя беспазваноч-ныя). Паразіты парушаюць працэсы стрававання і разбураюць пячоначную тканку. Хворая рыба вялая, змардаваная, мае цёмную афарбоўку.
    РАХІТ, rhachitis (грэч. rhachis — спінны хрыбет + itis) — захворванне маладняку, якое абумоўлена недахопам у арга-нізме вітаміну D і характарызуецца парушэннем фосфарна-кальцыевага абмену, косцеўтварэння, расстройствам функцый нервовай сістэмы і ўнутраных органаў. Тыпічнымі прыметамі Р. з’яўляюцца кульгавасць, патаўшчэнне суставаў, прагібанне спіны, скрыўленне канечнасцей і інш. Пры лячэнні выкарыстоў-ваюць дыету, збалансаваную па ўсіх пажыўных рэчывах і віта-мінах, ультрафіялетавае апрамяненне і прэпараты вітаміну D.
    РАЦЫЕН КАРМАВЫ — сутачная кармавая порцыя, са-стаўленая з розных кармоў з улікам патрэбнасці жывёл у па-жыўных рэчывах.
    РНК — тое самае, што і рыбануклеінавая кіслата. Гл. Нунле-інавыя кіслоты.
    РОГІ — цвёрдыя вырасты на галаве некаторых млекакор-мячых, якія служаць органамі абароны, а ў самцоў многіх ві-даў — турнірнай зброяй у барацьбе за самку. Наяўнасць альбо адсутнасць Р., розніца ў іх велічыні ў асобін рознага полу — прыклад палавога дымарфізму.