• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    ПЛЕЎРЫТ, pleuritis (грэч. pleura — бок, рабро+itis)— запаленне плеўры. Распазнаюць сухі (фібрынозны) і выпатны (эксудатыўны). Выпатны П. у залежнасці ад характару эксу-дату падраздзяляецца на серозны, серозна-фібрынозны, гнойны, гніласны і гемарагічны. Прычынай плеўрыту з’яўляецца пранік-ненне мікрафлоры ў грудную поласць у выніку траўматызацыі грудной клеткі, пераахаладжэння альбо захворвання лёгкіх, а таксама занос інфекцыі гематагенным альбо лімфагенным шляхам. Клінічнае праяўленне залежыць ад формы плеўрыту, але заўсёды парушаецца працэс дыхання. Лячэнне накіравана
    203
    на павышэнне рэзістэнтнасці арганізма, змяншэнне эксудацыі і хутчэйшае праходжанне працэсу.
    ПЛЕЎРАПНЕЎМАНІЯ, pleuropneumonia (грэч. pleura + лац. pneumonia — запаленне лёгкіх) — адначасовае запаленне лёгкіх і плеўры. П. рэгіструецца ў асноўным у коней і свіней.
    ПЛ ЕЎРАЦЭНТЭЗ, pleurocentesis (грэч. pleura -f-kentesis— пракалванне) — выкарыстоўваемы з дыягнастычнай і лячэбнай мэтай пракол плеўры.
    ПЛОСКІЯ ЧАРВЯКІ, Plathelminthes (грэч. plathys— плос-кі + helmins, helminthos — чарвяк, гліст) —тып ніжэйшых чар-вякоў, які ўключае кл. трэматодаў, цэстодаў і інш. Уключае каля 12,5 тыс. відаў.
    ПЛЮРАЛІЗМ, ПЛЮРАЛІТЭТ — (франц. pluralite — боль-шасць, множнасць) — множнасць, напр., множнасць тыпаў узбуджальнікаў у межах аднаго віду (вірус яшчуру).
    ПЛЯГІАРХОЗЫ, plagiorchoses — паразітарная хвароба гры-зуноў, драпежных, птушак, амфібій, чалавека, выклікаемая трэматодамі р. Plagiorchis з сям. Plagiorchidae. Есць каля 80 ві-даў. Лакалізуюцца ў страўнікава-кішачным тракце, мачавым пу-зыры, яйцаводзе, фабрыцыевай сумцы (у птушак).
    ПНЕЎМАНІЯ, pneumonia (грэч. pneumon — лёгкае) —за-паленне лёгкіх. Распазнаюць лабарныя, пры якіх пашкоджваец-ца цэлая доля, і лабулярныя (ачаговыя). У залежнасці ад па-ходжання П. бываюць неспецыфічнымі, спецыфічнымі і сімптама-тычнымі. Прычынай неспецыфічных лабулярных П. з’яўляюцца шматлікія фактары знешняга і ўнутранага асяроддзя (мікраклі-мат, кармленне і інш.), якія паніжаюць рэзістэнтнасць арганіз-ма, на фоне чаго праяўляюць сваё дзеянне ўмоўна-патагенныя мікраарганізмы. Лабарная (крупозная) П.— захворванне алер-гічнага паходжання. Пры ўсіх формах пнеўманій выражана дыхальная недастатковасць, праслухваюцца паталагічныя ды-хальныя шумы пры аўскультацыі і ачагі прытуплення альбо тупасці гуку пры перкусіі. Лячэнне пры П. комплекснае, уклю-чае ў сябе сродкі этыятропнай, замяшчальнай і патагенетыч-най тэрапіі.
    ПНЕЎМАСКЛЕРОЗ, pneumosclerosis (грэч. pneumon — лёгкае+sklerosis — ушчыльненне) —разрастанне злучальнай тканкі ў лёгкіх, якое вядзе да парушэння іх функцыі.
    ПНЕЎМАТОРАКС, pneumothorax (грэч. pneuma — павет-ра + thorax — грудная клетка) — збіранне паветра альбо газаў у грудной клетцы, якое вядзе да дыхальнай недастатковасці. Рас-пазнаюць адкрыты, закрыты і клапанны П.
    ПНЕЎМААЭРАЦЫСТЫТ, pneumoaerocystitis (грэч. pneumon -|-kystis— пузыр + itis) —адначасовае запаленне лёгкіх і паветраносных мяшкоў у птушак. Сустракаецца пераважна ў маладняку.
    ПОЛ АРГАНІЗМАЎ — сукупнасць уласцівасцей і прыкмет арганізма, неабходных для ўзнаўлення патомства і абмену спадчыннай інфармацыяй у пакаленнях.
    ПОЛІАРТРЫТ, polyarthritis (грэч. poly — шмат + arthron —
    204
    сустаў + itis)— адначасовае запаленне некалькіх суставаў.
    ПОЛІВАКЦЫНЫ (грэч. poly—шмат, шмат што) —бія-лагічныя прэпараты, якія складаюцца з некалькіх антыгенаў узбуджальнікаў розных хвароб. Могуць быць асацыіраванымі і змешанымі.
    ПОЛІВАЛЕНТНЫЯ ВАКЦЬІНЫ — вакцыны, выкарыстоў-ваемыя для папярэджвання аднаго інфекцыйнага захворвання, але вырабленыя з некалькіх разнастайнасцей (сератыпаў) узбу-джальніка (напр., лептаспірозныя, паратыфозныя альбо пастэрэ-лёзныя).
    ПОЛІВАЛЕНТНЫЯ СЫВАРАТКІ — імунныя сывараткі, якія атрыманы ад жывёл, падвергнутых гіперімунізацыі некаль-кімі штамамі аднаго віду ўзбуджальніка альбо рознымі відамі мікробаў.
    ПОЛІДАКТЫЛІЯ, polydactylia (грэч. poly + daktylos— па-лец) — анамалія развіцця, якая праяўляецца павелічэннем колькасці пальцаў. П. часцей адзначаецца ў свіней.
    ПОЛІДЫПСІЯ, polydipsia (грэч. polydipsios — які адчувае моцную смагу) — паталагічная ўзмоцненая смага і звязанае з ёй ўжыванне празмерна вялікай колькасці вады. П. з’яўля-ецца сімптомам дыябетаў, ныркавай недастатковасці і інш.
    ПОЛІМАРФІЗМ (грэч. polys—шмат+morphe — знешні выгляд) — форма існавання аднаго і таго ж утварэння ў розных выглядах.
    ПОЛІМІЕЛІТ, polyomyelitis (грэч. polios — шэры + mye-los — мозг+itis) —запаленне шэрага рэчыва спіннога мозгу, якое наглядаецца пры недахопе вітамінаў групы В,, некаторых інфекцыйных захворваннях, інтаксікацыях і інш.
    ПОЛІПЛАІДЫЯ (грэч. polyploos — мнагакратны + eidos— від) — спадчынная зменлівасць, звязаная з мнагакратным па-велічэннем колькасці набораў храмасом у клетках раслін альбо жывёл.
    ПОЛІПНОЭ, роіурпоеа (грэч. poly — шмат + рпоё — дыхан-не) — учашчанае паверхневае дыханне, якое адзначаецца пры захворваннях дыхальнай, сардэчна-сасудзістай сістэм і інш.
    ПОЛІУРЫЯ, polyuria (грэч. poly + uron — мача)—павелі-чэнне колькасці выдзяляемай мачы, сімптом мачавога сіндро-му. П. адзначаецца пры хранічных нефрытах, нефрасклерозах, дыябетах і інш.
    ПОМЕСЬ — жывёла, атрыманая ў выніку спарвання двух і больш парод.
    ПОНІ (англ. pony) —дробныя коні, выведзеныя на астра-вах: Брытанскіх, Ісландскіх, Корсіка і інш. Разводзяць спецыя-лізаваныя верхавыя і запражныя.
    ПОСТАДЬІПЛАСТАМАТОЗ, posthodiplostomatosis — (по-стадыпластаматоз, неаскоз, чорнаплямавая, альбо чарнільная, хвароба) — хвароба прэснаводных рыб, выклікаемая метацэрка-рыямі трэматоды Posthodiplostomatosis cuticola. Характарызуец-ца адлажэннем чорнага пігменту ў месцах пашкоджання по-крыўных тканак рыб. Прам. гасп.— малюскі, рыбы. Распаўсю-
    205
    джана ў Заходняй Еўропе, нізоўях Дняпра, Волгі, Амудар’і, Заходняй Сібіры, Прыморскім краі.
    ПРАВЯЛЬВАННЕ — частковае абязводжванне травы.
    ПРАВАДНІКОВАЯ АНЕСТЭЗІЯ, рэгіянарная анестэзія (лац. regio — вобласць + грэч. anesthesia — страта адчуваль-насці) — метад мясцовага абязбольвання, які заключаецца ва ўвядзенні анестэзіруючага раствору ў непасрэднай блізкасці да нервовых ствалоў, каранёў нерваў, нервовых спляценняў.
    ПРАГНОЗ, prognosis (грэч. прадбачанне) — прадсказанне характару цячэння і выніку хваробы, якое заснавана на ведах заканамернасцей развіцця паталагічнага працэсу.
    ПРАДРАМАЛЬНЫ ПЕРЫЯД, periodus prodromalis (грэч. periodos — пэўны круг часу-|-prodromes — прадвеснік-|-stadium — стадыя) — стадыя развіцця хваробы, якая папярэднічае яе асноўным клінічным праяўленням.
    ПРАДУЦЭНТ — які вырабляе, напр., прадуцэнт гіперімуннай сывараткі.
    ПРАКТЫТ, proctitis (грэч. proctos — задні праход + itis) — запаленне прамой кішкі. П. часцей адзначаецца ў коней, свіней і сабак.
    ПРАКАРЫЕТЫ, Prokaryota (лат. pro — прыстаўка, якая вызначае: перад, замест+грэч. karyon — ядро) —арганізмы, не валодаючыя клетачным ядром (рыкетсіі, сіне-зялёныя вода-расці і г. д.).
    ПРАКСІМАЛЬНЫ (лац. proximus — найбліжэйшы) — раз-мешчаны бліжэй да пасярэдняй (медыяльнай) восі цела.
    ПРАЛАНГАЦЫЯ (лац. prolongatio — падаўжаць) —пра-даўжэнне тэрміну дзеяння.
    ПРАЛІФЕРАЦЫЯ (лац. proles — патомства + fero — ня-СУ) — разрастанне якой-небудзь тканкі ў выніку размнажэння яе клетак.
    ПРАМЕРЫ ЖЫВЕЛ — гл. Меранне жывёл.
    ПРАМЫСЛОВАЕ СКРЫЖАВАННЕ — спарванне жывёл дзвюх і болей парод для атрымання высокапрадуктыўных по-месей першага пакалёння.
    ПРАМЯНЕВАЯ ХВАРОБА, morbus radiatus (лац. morbus — хвароба + radiatus — прамянёвы) —захворванне, якое развіва-ецца ў выніку дзеяння іанізуючага выпраменьвання ў дозах, перавышаючых дапушчальныя. Распазнаюць вострую і храніч-ную формы П. х.
    ПРАСТАГАНІМОЗЫ, prosthogonimoses — паразітарныя хваробы птушак, выклікаемыя Р. ovatus і Р. cuneatus (гл. ні-жэй). Пашкоджваецца фабрыцыева сумка і яйцаводы ў курэй, індычак, дзікіх птушак. Распаўсюджаны ачагова. Хвароба ха-рактарызуецца адкладкай яек з тонкай шкарлупой альбо без яе («ліццё» яек). Пры інтэнсіўнай інвазіі — прыгнятанне, сла-басць, смага, выпячванне клаакі. Для лячэння выкарыстоў-ваюць гексіхол, чатыроххлорысты вуглярод і інш.
    ПРАСТАГАНІМУС, Prosthogonimus (грэч. prostein — спе-раду-|-gonimos — палавыя органы)—р. трэматодаў сям.
    206
    Prosthogonimidae. Віды P. ovatus, P. cuneatus паразітуюць y курзй, індычак, часам — y гусей, качак, дзікай птушкі у фабры-цыевай сумцы і яйцаводах. Прам. гасп.— прэснаводныя малюскі, дад. гасп.— стракозы. Выклікаюйь прастаганімозы птушак (гл.).
    ПРАСТАТЫТ, prostatitis (грэч. prostatis — які стаіць напе-радзе + itis) —запаленне парэнхімы і інтэрстыцыяльнай тканкі прастаты. Рэгіструецца ў коней і сабак.
    ПРАСТРАЦЫЯ (лац. prostratio — знясіленне) — рэзка вы-яўленая прыгнечанасць, поўны заняпад сіл, знясіленне.
    ПРОСТАЕ СКРЫЖАВАННЕ — парнае скрыжаванне.
    ПРАСТУДА, refrigeratio (лац. ахаладжэнне) — мясцовае альбо агульнае пераахаладжэнне арганізма, якое зніжае яго рэзістэнтнасць і выклікае прастудныя захворванні (галоўным чынам дыхальных шляхоў).
    ПРАСЦЕЙШЫЯ, Protozoa (грэч. protos—першасны-|-zo-оп — жывёла) — падцарства аднаклетачных жывёл. Яны маюць будову, падобную да клетак мнагаклетачных жывёл (аргане-лы), спецыфічных толькі для іх (цытастомы, жгуцікавыя, расні-частыя, каноіды і інш.). Уключаюць каля 40 тыс. відаў, з іх 3,5 тыс.— паразіты жывёл, раслін і чалавека, якія раздзелены на 7 тыпаў: саркамастыгафоры (Sarcomastigophora), лабі-рынтула (Labyrinthomorpha), апікомплекса (Apicomplexa), мікраспарыдыі (Mierospora), асцэтаспоравыя (Ascetospora), міксаспарыдзіі (Myxozoa альбо Cnidosporidia), інфузорыі альбо раснічастыя (Ciliophora). Новая сістэматыка прасцейшых зацверджана ў 1980 г. Міжнародным камітэтам па сістэматыцы прасцейшых.
    ПРАТАСТРАНГІЛЕЗЫ, protostrongyloses — паразітарныя хваробы дробн. par. жыв. Пашкоджваюцца бронхі, альвеолы. Распаўсюджаны ўсюды, асабліва на поўдні. Пра клінічныя адзнакі і лячэнне гл. Дыктыякаўлёз.
    ПРАТАСТРАНПЛУС, Protostrongylus (грэч. protos — пер-шы + strongylos—цыліндрычны) —р. нематодаў з сям. Рго-tostrongylidae п/а Strongylata. Паразітуе ў авечак і коз.
    ПРАТАПЛАЗМА (прат(а)... + plasma — утварэнне) — змесціва жывой клеткі — яе цытаплазма і ядро. Упершыню тэр-мін «П.» ужыў у 1839 г. Я. Пуркіне для абазначэння рэчыва, з якога развіваюцца клеткі жывёл. П. уключае складаныя арга-нічныя злучэнні (бялкі, тлушчы і інш.), а таксама мінеральныя рэчывы і ваду. Верхнія слаі П. называюцца эктаплазмай, a унутраная частка — эндаплазмай. П. утрымлівае арганоіды і ўключэнні, у ёй распазнаюць цытаплазму і карыяплазму (ядро).