• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    ОРГАНЫ НЮХУ— органы ўспрымання хімічнага раздра-жнення, дазваляючыя жывёлам распазнаваць пахі. Лакалізуюц-ца ў розных участках цела (напр. у млекакормячых — у эпітэліі поласці носа і г. д.).
    ОРГАНЫ ПАЛЕТУ — спецыялізаваныя лакаматорныя орга-ны — крылы.
    ОРГАНЫ ПАЛАВЫЯ — органы палавога размнажэння. Да О. п. адносяцца: палавыя залозы (ганады), палавыя пратокі, разнастайныя дадатковыя ўтварэнні (спецыялізаваныя залозы семяпрыёмніка, прыстасаванні для выношвання дзіцянят). Жывёлы падраздзяляюцца на гермафрадытаў (у адной асобіне лакалізаваны і жаночыя, і мужчынскія 0. п.) і раздзельнаполых, г. зн. на самца і самку.
    ОРГАНЫ РАЎНАВАГІ, ОРГАНЫ СТАТЫЧНАГА ПАЧУЦ-ЦЯ — органы, якія ўспрымаюць змяненні становішча цела ў прасторы. У беспазваночных прадстаўлены статацыстамі, у пазваночных — весцібулярным апаратам.
    ОРГАНЫ РАЗМНАЖЭННЯ — тое самае, што і органы палавыя.
    ОРГАНЫ СЛЫХУ — органы, якія ўспрымаюць гукавыя хвалі.
    ОРГАНЫ СМАКУ — органы, успрымаючыя дзеянне хіміч-ных рэчываў. У беспазваночных размяшчаюцца ўнутры страва-вода, на ротавых частках, часам — на канечнасцях (матылькі). У пазваночных размешчаны галоўным чынам у ротавой поласці і глотцы.
    ОРГАНЫ СТРАВАВАННЯ — органы, выконваючыя страва-вальную функцыю. У большасці жывёл О. с. уяўляюць сабой трубку з ротавой і анальнай адтулінамі. У пазваночных прад-стаўлены ротавой поласцю, глоткай, страваводам, страўнікам, кішэчнікам, а таксама печанню і падстраўнікавай залозай.
    183
    ОРГАНЫ ПАЧУЦЦЯЎ— органы, якія ажыццяўляюць успрыманне і аналіз раздражненняў, атрымліваемых з наваколь-нага асяроддзя. Вышэйшыя жывёлы і чалавек маюць 5 О. п.: смаку, нюху (аб’ядноўваюцца ў О. хімічнага пачуцця), дотыку, зроку, слыху.
    ОСМАРЭГУЛЯЦЫЯ (грэч. osmos — штуршок, ціск-рлац. regylo — накіроўваю) — сукупнасць фізіка-хімічных працэсаў, якія забяспечваюць адноснае пастаянства канцэнтрацыі асма-тычна актыўных рэчываў ва ўнутраным асяроддзі арганізма жывёл.
    П
    ПАВЕТРА — сумесь газаў, з якіх складаецца атмасфера Зямлі—азот (78,09 %), кісларод (20,95 %), інертныя газы (0,94 %), вуглякіслы газ (0,03 %).
    ПАВОДЗІНЫ — выпрацаваныя ў працэсе эвалюцыі актыў-ныя рэакцыі арганізмаў на знешнія раздражненні, садзейні-чаючыя захаванню відаў і колькасці іх папуляцый.
    ПАВОЛЬНЫЯ ІНФЕКЦЫІ — група хвароб, адрозніваючымі прыкметамі якіх з’яўляюцца: працяглы інкубацыйны перыяд (да некалькіх гадоў) і клінічнае цячэнне; пашкоджанне аднаго віду гаспадара, пераважна пашкоджанне адной сістэмы органаў, лятальны зыход. Напр., скрэпі, вісна-маедзі, энцэфалапатыя норак і інш.
    ПАВУКАПАДОБНЫЯ, Arachnoidea (грэч. arachne — па-вук, павуціна+eides — выгляд, абрыс) —кл. членістаногіх. Цела расчленена на галавагрудзі і брушка (павукі) альбо зліта (кляшчы). У дарослых П. маюцца чатыры пары канеч-насцей.
    ПАВУЦІНА — вязкае вылучэнне павуцінных залоз павукоў і некаторых іншых павукападобных, застываючае ў паветры ў выглядзе нітак. П. складаецца ў асноўным з бялку фібрыну і ўтрымлівае бактэрыцыдныя рэчывы.
    ПАГОН (грэч. pagos — лёд + оп— існуе) —сукупнасць ар-ганізмаў (водарасці, прасцейшыя і г. д.) у верхняй тоўшчы лёду, якія знаходзяцца звычайна ў стане анабіёзу.
    ПАДЗЕВЫ МЕД — вырабляецца пчоламі з падзі (гл.) і мядовай расы, Утрымлівае больш вады, чым кветкавы мёд, больш вязкі, мае непрыемны прысмак.
    ПАДЗЬ — салодкая густая вадкасць, выдзяляемая тлямі, чарвяцамі і інш. насякомымі, якія харчуюцца расліннымі сокамі.
    ПАДАДЭРМАТЫТ, pododermatitis (грэч. podos — нагаф + derma — скура + itis)—запаленне асновы скуры капыта. Распазнаюць паверхневы і глыбокі, асептычны і гнойны, абме-жаваны і дыфузны П. Прычынамі П. з’яўляюцца механічныя пашкоджванні капыта, рэўматычнае запаленне апошняга, інфі-цыраванне ран у вобласці капыта. Праяўляецца П. кульгавасцю
    184
    апорнага тыпу, хваравітасцю ў вобласці капыта і інш. Лячэнне П. аператыўнае.
    ПАДАТРАХЛЕІТ, podotrochleitis (грэч. podos + лац. trochlea— блок + грэч. itis — запаленне) —хранічнае асептычнае запаленнё чаўночнага блоку, які складаецца з чаўночнай косці, чаўночнай слізістай сумкі, канечнага адрэзка сухажылля глыбокага згібальніка пальца. П. наглядаецца ў верхавых і рысістых коней.
    ПАДДОСЛЕДНЫЯ ЖЫВЕЛЫ — жывёлы, якія служаць аб’ектам доследаў, узятыя ў дослед.
    ПАДСКУРНАЯ ЭМФІЗЕМА, emphysema subcutaneum (грэч. emphysao — надзімаць + лац. subcutaneus— падскур-ны) — збіранне паветра ў падскурнай клятчатцы. П. э. адзна-чаецца пры інтэрстыцыяльнай эмфіземе, газавай гангрэне, раненнях грудной клеткі, румінацэнтэзе і інш.
    ПАДСОСНЫ ПЕРЫЯД — час, на працягу якога маладняк жывёл утрымліваецца разам з маці і харчуецца іх малаком. У парасят працягваецца да 2 мес, ягнят — 3—4, жарабят — 5—6, цялят мясных парод — да 6 мес.
    ПАДСЦІЛКА для жывёл — слой падсцілачнага матэрыялу для стварэння жывёлам мяккага, сухога і зручнага логава.
    ПАДШЭРСТАК, ПУХ, ПУХОВЫЯ ВАЛАСЫ — кароткія, мяккія, тонкія валасы ў млекакормячых.
    ПАЗАМАТАЧНАЯ ЦЯЖАРНАСЦЬ, graviditas extrauterina (лац. graviditas — цяжарнасць, extra — па-за +uterus— мат-ка) — паталагічная цяжарнасць, пры якой аплодненая яйца-клетка развіваецца па-за поласцю маткі. Распазнаюць П. ц. у залежнасці ад месца імплантацыі яйца: трубную, яечнікавую і брушную. Плод не даношваецца, рассмоктваецца, муміфіцы-руецца альбо мацэруецца.
    ПАЕННЕ ЖЬІВЕЛ — задавальненне патрэбнасці жывёл у пітной вадзе.
    ПАЖЫЎНЫЯ АСЯРОДДЗІ — штучны субстрат, які ўяўляе сабой збалансаваную сумесь пажыўных рэчываў у канцэнтра-цыях і спалучэннях, неабходных для росту мікраарганізмаў альбо клетак вышэйшых арганізмаў.
    ПАЗВАНКІ — касцявыя альбо храстковыя (у акулавых рыб) элементы, якія складаюць пазваночнік. П. складаюцца з цела, дзвюх пар дуг, асцістага і папярочных адросткаў.
    ПАЗВАНОЧНІК — асноўная частка восевага шкілета пазва-ночных жывёл. У наземных пазваночных П. падраздзяляецца на 5 аддзелаў: шыйны, грудны, паяснічны, крыжавы і хваставы.
    ПАЗІЦЫЯ ПЛОДА, positio fetus (лац. positio — стано-вішча + fetus — вантробны плод) —размяшчэнне спіны плода ў адносінах да спіны мацеры. Ва ўсіх жывёл, акрамя драпежных, П. п. верхняя.
    ПАЙКІЛАЦЫТОЗ, poikilocytosis (грэч. poikilos — розна-каляровы + kytos — клетка) — наяўнасць у крыві эрытрацытаў са змененай формай. П. адзначаецца пры цяжкіх формах ане-мій, вострых формах лейкозу і інш.
    185
    ПАКАЛЕННЕ, ГЕНЕРАЦЫЯ — група асобін у папуляцыі з аднолькавай ступенню сваячнасці ў адносінах да агульных продкаў.
    ПОК.РЫВЫ — вонкавыя ўтварэнні цела жывёл. П. складаец-ца з эпітэліяльных тканак эктадэрмальнага паходжання (у вышэйшых жывёл з элементамі мезадэрмы) з пачуццёвымі канцамі нервовых элементаў. 3 П. звязаны розныя скурныя залозы, а таксама пігментныя клеткі.
    ПАЛАВАСПЕЛАСЦЬ — здольнасць арганізма да размна-жэння пры дасягненні пэўнага ўзросту.
    ПАЛАВЫ ДЫМАРФІЗМ (грэч. di — удвайне, двойчы + + morphe — форма) — гл. Дымарфізм.
    ПАЛАВЫ АДБОР — форма натуральнага адбору ў рада груп жывёл, якая заснавана на саперніцтве асобін аднаго полу (часцей —мужчынскага) за спарванне з асобінамі іншага полу.
    ПАЛАВЫ ЦЫКЛ (грэч. kyklos — круг, кругазварот) — марфафізіялагічныя працэсы, звязаныя з размнажэннем. Перыядычна паўтараюцца ў палаваспелых арганізмах.
    ПАЛАКІУРЫЯ, pollakiuria (грэч. pollakis — часта + uron — мача) — учашчанае мочаспусканне. П. з’яўляецца сімптомам захворванняў мочапалавой сістэмы, радзей — сардэчна-сасудзі-стай, эндакрыннай і нервовай сістэм.
    ПОЛАСЦЕВЫЯ АВАДНІ (Oestridae, грэч. oistros — ава-дзень, вар’яцтва, шаленства-|-id — суфікс, які вызначае па-томка, сына) — сям. насаглотачных аваднёў з п/а Brachicera, атр. Diptera. П. а.— жывародзячыя насякомыя. Паразітуюць у авечак, свіней, коней, мулаў, аслоў, вярблюдаў.
    ПАЛЕАЗААЛОГІЯ, ЗОАПАЛ ЕАНТАЛОГІЯ (палеа.„+ -|- zoon — жывёла +logos — вучэнне) — частка палеанталогіі, якая вывучае памёршых жывёл.
    ПАЛЕАНТАЛОПЯ (палеа... + on (ontos) — існуючае + + logos — вучэнне) — навука, звязаная з даследаваннем памёр-шых жывёл і раслін. Уключае ў сябе палезаалогію і палеаба-таніку.
    ПАЛЕТ — спосаб перамяшчэння пры дапамозе крылаў у большасці насякомых, птушак і некаторых млекакормячых. Распазнаюць дзве формы П.: актыўную (П. ажыццяўляецца пры дапамозе крылаў) і пасіўную (П. ажыццяўляецца пла-ніраваннем, г. зн. скальжэннем і лунаннем).
    ПАЛЬПАЦЫЯ, palpatio (лац. раіраге — гладзіць, абмац-ваць) — метад клінічнага даследавання, які заснаваны на пра-шчупванні даследуемай часткі цела кончыкамі пальцаў, да-лонню.
    ПАЛІ... (грэч. polys — шматлікі, вялізны) — частка скла-даных слоў, якая паказвае на шматлікасць, разнастайны састаў чаго-небудзь.
    ПАЛІГАМІЯ (палі... + gamos — шлюб) —сістэма шлюбных адносін, пры якіх адна асобіна (звычайна самец) за сезон раз-186
    мнажэння спарваецца больш чым з адным прадстаўніком супрацьлеглага полу.
    ПАЛІКСЕННЫЯ ПАРАЗІТЫ (грэч. poly — многа + xenos — гаспадар) — паразіты арганізма, здольныя пражываць у многіх гаспадарах.
    ПАЛІМАСТЫЯ (палі...-|-mastos — сасок грудзей)—раз-віццё лішніх пар саскоў.
    ПОЛІМАРФІЗМ (грэч. polymorphos — разнастайны) — наяўнасць у межах аднаго віду рэзкага адрознівання па абрысу асобін, не маючых пераходных форм.
    ПОЛІМАРФОЗЫ (polimorphoses) — паразітарныя хваробы вадаплаваючых птушак. Выклікаюцца акантацэфаламі Р. magnus (вялікі) і Р. minutus (маленькі). Паразітуюць у тонкім і тоўстым кішэчніку. Прам. гасп.— рачкі, рэзерв. гасп.— рыбы. Распаўсюджаны ўсюды. Наглядаюцца паносы, дрэннае раз-віццё маладняку.
    ПАЛТАЎСКІЯ ГЛІНІСТЫЯ КУРЫ — мясцовыя куры мяса-яечнага напрамку. Яйцаноскасць — 140—170 яек. Распаўсюджа-ны на Украіне.
    ПАМЕТ — экскрэменты, кал.
    ПАМФАРЫНХОЗ (pompharhynchosis) — паразітарная хва-роба розных прэснаводных рыб, вызываемая скрэбнем Pompho-rynchosis leavis. Лакалізуецца ў кішэчніку. Распаўсюджана ў многіх басейнах мораў і рэк.
    ПАНАРЫЦЫЙ, panaritium (лац. panaricium — нагця-еда) —зборная назва, якая аб’ядноўвае розныя вострыя запаленні тканак пальцаў жывёлы. П. можа быць скурным, падскурным, сустаўным, сухажыльна-звязкавым і касцявым. Часцей працякае як флегманозная форма запалення падскур-нага слоя венчыка. Прычынай узнікнення П. з’яўляецца інфі-цыраванне дробных пашкоджванняў тканак пальца. Працякае П. з павышэннем тэмпературы, агульным прыгнечаным станам, кульгавасцю апорнага тыпу, прыпухласцю і ўтварэннем абсцэ-саў у пашкоджаным месцы. Пры лячэнні выкарыстоўваюць нажныя ванны з дэзінфіцыруючымі растворамі, ужываюць кароткую навакаінавую блакаду з антыбіётыкамі, наладжваюць дэзінфіцыруючыя павязкі.