Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі
Выдавец: Ураджай
Памер: 318с.
Мінск 1992
НАСЯКОМАЯДНЫЯ РАСЛІНЫ — аўтатрофныя расліны, якія жывуць на бедных глебах і выкарыстоўваюць як дадатко-вую крыніцу харчавання дробных жывёл, пераважна насякомых.
НАТУРАЛЬНЫ ІМУНІТЭТ, НАРОДЖАНЫ ІМУНІТЭТ — неўспрыімлівасць арганізма да інфекцыйнага пачатку альбо іншароднага рэчыва, абумоўлена відавымі прыроджанымі бія-лагічнымі асаблівасцямі. Гэтая прыкмета перадаецца па спад-чыне. Напр., неўспрыімлівасць буйн. par. жыв. да сапу коней, a апошніх — да чумы буйн. par. жыв. і г. д.
НАТУРАЛІЗАЦЫЯ (лац. naturalis — прыродны, натураль-ны) — ужыванне новага для данага згуртавання віду, звязанае з набыццём гэтым відам (формай) спецыяльных адаптацый.
НАТЫЎНЫ (лац. nativus — народжаны) — натуральны, не пашкоджаны пры даследаванні.
НАТРЫЙ, Natrium — хім. элемент I групы перыядычнай сістэмы Мендзялеева. У глебе змяшчаецца 0,63 %. Уваходзіць у састаў многіх мінералаў. Важную ролю іграе ў арганізмах жывёл і чалавека.
НАЦІРАННЕ, фракцыя (frictio) — адзін са спосабаў увя-дзення лекаў праз скуру ў мэтах агульнага і мясцовага лячэбнага ўздзеяння.
НЕА... (грэч. neos — новы) — састаўная частка складаных слоў, адпавядаючая па значэнню слову «новы».
НЕААСКАРЫДОЗ, neoascaridosis — паразітарная хвароба маладняку жвачных. Пашкоджваецца тонкі кішэчнік, часам — сычуг. Н. распаўсюджан на Украіне, у Малдавіі, Прыморскім краі. Від N. vitulorum выклікае у цялят пагаршэнне апетыту, тымпанію, панос, парушэнне каардынацыі руху. 3 лячэбнай мэтай прапануецца выкарыстоўваць піперазін, крэмнефторысты натрый, фенатыязін і інш.
НЕААСКАРЫДЫ, Neoascaris (грэч. neos — новы + asca-ris — чарвяк) — р. нематодаў з сям. Anisakidae, п/а Ascaridata. Паразітуюць у жвачных. N. vitulorum (лац. vitulus — цялё) — паразітуе ў тонкім кішэчніку. Геагельмінт. Заражэнне звычайна ўнутрывантробнае. Выклікае неааскарыдоз (гл.).
НЕАБІЕНТЫ (неа... + bios — жыццё) —заносныя віды жы-
НЕАНАТАЛЬНЫ (лац. neonatus — нованароджаны) — жывёла з моманту нараджэння да 2—3 тыдняў жыцця.
НЕАНТАЛОГІЯ (неа... + грэч. on (ontos) — істота + logos — вучэнне) — комплекс біялагічных навук, якія вывучаюць сучасны арганічны мір, г. зн. цяпер жывучыя арганізмы.
НЕАТЭНІЯ (неа... + грэч. teino— расцягваю, падаўжаю) — здольнасць некаторых арганізмаў дасягаць палавой спеласці і размнажацца ў лічыначнай стадыі (некаторыя ракападобныя, насякомыя і інш.).
НЕДАБРАБЫТНЫ ПУНКТ — населены пункт, гаспадарка, ферма, аб’ект, на тэрыторыі якіх выяўлен адзін і болей эпізаатыч-ных ачагоў. Лічыцца небяспечным да поўнай ліквідацыі інфек-цыйнай хваробы, а пры сібірскай язве, эмфізематозным карбун-куле і некаторых іншых хваробах — стацыянарна небяспечным і знаходзіцца на пастаянным уліку.
НЕЙРА..., НЕЎРА..., НЕЎР... (грэч. neuron — жыла, нерв) — частка складаных слоў, якая паказвае на іх адносіны да нервовай сістэмы.
НЕЙРОН, НЕРВОВАЯ КЛЕТКА, НЕЙРАЦЫТ (нейра.„ + + грэч. kytos — клетка) — структурная і функцыянальная адзін-ка нервовай сістэмы, якая валодае спецыфічнымі праяўленнямі ўзбуджальнасці.
НЕЙРАТРОПНЫ (грэч. neuron — нерв + tropos — паварот, кірунак) — узбуджальнік хваробы альбо якое-небудзь рэчыва, якое выбіральна дзейнічае на нервовую тканку.
НЕЙРАГЕННЫ, НЕЎРАГЕННЫ (грэч. neuron —нерв + + genes — які адбыўся)—узнікаючы ў выніку пашкоджання нервовай тканкі.
НЕЙРАЛЕЙТААНАЛГЕЗІЯ, neuroleptanalgesia (грэч. neuron + leptos — схопліваючы + analgesia — неадчуваль-насць) — метад агульнай анестэзіі, які заснаваны на выкары-стоўванні нейралептычных і цэнтральных анальгетычных срод-каў і заключаецца ў дасягненні стану нейралепсіі і эфектыўнай аналгезіі.
НЕЙРАТРАПЕНІЯ, neurotropenia (neutrophilus — нейтра-філ + грэч. репіа — недахоп) —памяншэнне колькасці нейтра-фільных гранулацытаў у крыві. Н. бывае абсалютная і ад-носная.
НЕЙТРАФІЛІЯ, neutrophilia (лац. neuter — нейтральны-|--|-грэч. phileo — кахаю) — павелічэнне ўтрымання нейтрафілаў у крыві.
НЕКАТАРОЗ (necatorosis) — хвароба свіней, якая супра-ваджаецца паражэннем тонкага кішэчніка нематодай N. ате-ricanos. Распаўсюджан на Далёкім Усходзе.
НЕКАТАР (лац. necator — забойца) — р. нематодаў з сям. Ancylostomatidae, п/а Strongylata, паразітуюць у тонкім кішэч-ніку млекакормячых. Від N. americanus (лац.— амерыканскі) — паразітуе у свіней, чалавека, выклікае некатароз (гл.).
НЕКРАБАКТЭРЫЕЗ, necrobacteriosis — хранічнае інфек-цыйнае захворванне, якое характарызуецца гнойна-некратычны-176
мі пашкоджаннямі скуры і ніжэйляжачых тканак, слізістых абалонак і ўнутраных органаў. Узбуджальнік — Bacterium necrophorum — анаэробны мікроб, устойлівы ў знешнім ася-роддзі. Захворваюць хатнія і дзікія (асабліва часта — алені) жывёлы, птушка. Хварэе і чалавек. Заражэнне адбываецца пры пападанні ўзбуджальніка праз пашкоджаную паверхню скуры альбо слізістыя абалонкі. У дарослых жывёл паражаюцца ў асноўным канечнасці. Запаляецца скура венчыка, утвараюцца язвы, свішчы, пашкоджваюцца капытная косць і сухажыллі, што прыводзіць да спадання рагавога башмака. У маладняку пашкоджваецца слізістая рота, глоткі, языка, назіраюцца мета-стазы ва ўнутраных органах. Дыягназ засноўваецца на клініч-ных прыкметах і бактэрыялагічных даследаваннях. Лячэнне хірургічнае з выкарыстаннем антыбіётыкаў, сульфаніламідных прэпаратаў, ванны з растворамі фармаліну, крэаліну, лізолу, медзі сульфата. Прафілактыка хваробы заключаецца ў пра-вільным доглядзе за канечнасцямі, прафілактыцы траўматызму. Забараняюць выпас скаціны на забалочаных участках.
НЕКРАСПЕРМІЯ, necrospermia (грэч. nekros — змярцве-лы-1-sperma — семя)—страта жыццяздольнасці сперматазоі-даў у выніку ўздзеяння шкодных фактараў.
НЕКРАТАМІЯ, necrotomia (грэч. nekros + tome — рассячэн-не) — аператыўнае ўмяшанне, якое заключаецца ў рассячэнні змярцвелых тканак. Н. паказана пры адмарожваннях, гангрэ-нозных пашкоджаннях.
НЕМАТГЕЛЬМІНТЫ, Nemathelminthes (грэч. nema, nema-tos — нітка-l-helmint, helminthos — гліст, чарвяк) —т. чарвя-коў. Практычнае значэнне мае ў асноўным кл. нематодаў (гл.).
НЕМАТАДЫРЭЛЫ, Nematodirella (грэч. nema, nematos — нітка + лац. dirus — жудасны, страшны) — р. нематодаў з сям. Trichostrongylidae, п/а Strongylata. Паразітуюць у жвачных у тонкім кішэчніку. Разам з іншымі гельмінтамі гэтага сям. выклікаюць трыхастрангілідозы (гл.).
НЕКРАБІЕЗ (грэч. nekros — мёртвы + bios — жыццё) — неабарачальныя змяненні ў тканках, звязаныя з парушэннем абмену рэчываў.
НЕКРОЗ (грэч. nekrosis (nekros) — мёртвы) — змярцвенне асобных органаў, іх частак, тканак альбо клетак у жывым арганізме.
НЕКРАФАГІ (грэч. nekros — мёртвы + phagos— пажы-ральнік) —трупаеды; арганізмы, якія харчуюцца мёртвымі жывёламі (скураеды, грыфы і інш.).
НЕКТАР — цукрысты сок, вылучаемы нектарнікамі раслін. НЕМАТАДЫРУС, Nematodirus (грэч. nema, nematos — нітка + dirus — жудасны, страшны) —р. нематодаў з сям. Trichostrongylidae, паразітуе ў жвачных у асноўным у тонкім кішэчніку. Распаўсюджаны ўсюды. Геагельмінты. Гл. Трыха-странгілідозы.
НЕМАТОДЫ, Nematoda (грэч. nema, nematos — нітка + 4-eider — выгляд, абрыс) — кл. круглых чарвякоў, які ўключае
177
вольнажывучыя і паразітычныя віды. Бія- і геагельмінты, раздзельнаполыя.
НЕМАТАЦЭРА, Nematocera (грэч. nema, nematos — ніт-ка-|-keras — рог) —п/а доўгавусых двухкрылых насякомых. Маюць падоўжанае цела, ногі тонкія, доўгія, крылы вузкія.
НЕМЕРЦІНЫ, Nemertini — кл. чарвякоў. Пражываюць у марах. Тыпічныя драпежнікі. Харчуюцца чарвякамі, малюс-камі, дробнымі ракападобнымі. Маюцца паразітычныя віды іх.
НЕІІРЫТОМНАСЦЬ, syncore (грэч. synkore — знясільваць, абяссільваць) — адна з форм параксізмальных кароткачасовых расстройванняў усведамлення, якая суправаджаецца вегетатыў-на-сасудзістымі парушэннямі, нарастаючай слабасцю, паніжэн-нем мышачнага тонусу. Напр., пры вострай анеміі галаўнога мозгу.
НЕРАСТ — адкладанне рыбамі спелай ікры і малака (спер-мы) з далейшым апладненнем.
НЕРАСТАВАЯ САЖАЛКА — сажалка ў цеплаводнай са-жалкавай гаспадарцы, прызначаная для нерасту рыб і развіцця лічынак на працягу 8—12 сутак.
НЕРВОВАЯ РЭГУЛЯЦЬІЯ — каардынуючы ўплыў нервовай сістэмы на клеткі, тканкі і органы, якія прыводзяць іх дзейн’асць у адпаведнасць з патрэбнасцямі арганізма і змяненнямі нава-кольнага асяроддзя.
НЕРВОВАЯ СІСТЭМА — сукупнасць асобных нейронаў і іншых структур нервовай тканкі жывёл, аб’ядноўваючая морфа-функцыянальную дзейнасць арганізма ў яго пастаянным узаема-дзеянні са знешнім асяроддзем.
НЕРВОВАЯ ТКАНК.А — тканка, якая складаецца з нер-вовых клетак—нейронаў і нейрагліі.
НЕРВЫ (лац. nervus — жыла, нерв) — сукупнасць нерво-вых валокнаў, якія звязваюць мозг і нервовыя вузлы з іншымі тканкамі і органамі цела.
НЕРВЫ СПІННА-МАЗГАВЫЯ — нервы, якія адыходяць ад спіннога мозгу.
НЕРВЫ ЧЭРАПНА-МАЗГАВЫЯ, ГАЛАЎНЫЯ — нервы га-лаўнога мозгу, якія выходзяць праз адтуліны чарапной ка-робкі.
НЕСАПРАЎДНАЯ ЦЯЖАРНАСЦЬ, graviditas spuria (лац. graviditas — цяжарнасць + spyrius — несапраўдны) — пры-кметы цяжарнасці ў неаплодненых самак у выніку ўтварэння жоўтых цел у яечніках. Н. ц. рэгіструецца ў трусоў, кошак, сабак, свіней.
НЕЎРАЛПЯ, neuralgia (грэч. neuron — нервы4-algos — боль) — перыядычны боль, які распаўсюджваецца па ходу ствала нерва альбо яго галінак, часам — з гіперстэзіяй у зоне яго інервацыі.
НЕЎРЫТ, neuritis (грэч. neuron — нерв-f-itis) —запаленне нерва, якое абумоўлена ўздзеяннем розных этыялагічных фактараў і характарызуецца змяненнямі ў абалонцы і восевым цыліндры нерва.
178
НЕЎР03Ы, neurosis (грэч. neuron + osis — хвароба) —па-талагічны стан, які характарызуецца функцыянальнымі пару-шэннямі нервовай сістэмы. Адзначаюцца Н. галоўным чынам у службовых сабак і цыркавых жывёл.
НЕЎРАПАТЫЯ, neuropathia (грэч. neuron + pathos— паку-та) — прыроджаны паталагічны стан з рэзка абумоўленым функцыянальным недахопам вегетатыўнай нервовай сістэмы.
НЕТРЫМАННЕ МАЧЫ, incontinentia urinae — міжвольнае выцяканне мачы. Н. м. з’яўляецца сімптомам некаторых пры-роджаных і набытых захворванняў. Адзначаецца часцей у сабак.
НЕФРА (А)... (грэч. nephros — нырка) —частка склада-ных слоў, якая ўказвае на адносіны да нырак жывёл.
НЕФРЫДЫІ (грэч. nephridion — памяншальны ад nephros — нырка) — органы вылучэння ў чарвякоў і іншых бес-пазваночных, якія служаць для осмарэгуляцыі, вылучэння з арганізма прадуктаў абмену, а часам — і палавых пра-дуктаў.