• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    МЕЕЗ (грэч. meiosis — змяншэнне) — працэс дзялення пас-пяваючых клетак, у выніку якога адбываецца рэдукцыя (змян-шэнне) ліку храмасом і пераход клетак з дыплоіднага стану ў гаплоідны.
    МЕЛ — вапнавае ўдабрэнне і мінеральная падкормка для жывёл, складаецца ў асноўным з карбанату кальцыю.
    МЕЛАНЖ ЯЕЧНЫ (франц. melange — сумесь) — яечная маса, закансерваваная замарожваннем. Выкарыстоўваюць М. на прадпрыемствах грамадскага харчавання, у кандытарскай і хлебапякарнай вытворчасці.
    МЕЛАНІНЫ (грэч. melas, радз. скл. melanos — чорны) — прыродныя карычневыя, чорныя альбо жоўтыя пігменты. йрыда-юць афарбоўку скуры, яе вытворным, сятчатцы вачэй, кутыкуле насякомых і г. д.
    МЕЛАНОЗ, melanosis (грэч. melas — цёмны) — парушэнне абмену рэчываў, якое характарызуецца ачаговым альбо ды-фузным збіраннем у органах альбо тканках пігменту меланіну. М. можа назірацца пры аліментарнай дыстрафіі, авітамінозах, паражэннях залоз унутранай сакрэцыі і інш.
    МЕЛЕЕЗ ПЧОЛ — інвазійная хвароба, выклікаемая лічын-камі першай стадыі (трыўнсулінамі) бяскрылага жука-майкі.
    МЕНДЗЕЛЯ ЗАКОНЬІ — сфармуляваныя Г. Мендзелем заканамернасці размеркавання ў патомкаў спадчынных прыкмет. М. з. уключаюць закон аднолькавасці гібрыдаў першага пака-лення (дамініравання); закон расшчаплення гібрыдаў другога пакалення; закон незалежнага камбінавання спадчынных пры-кмет.
    MEH1CKI (грэч. meniskos — месячны серп, выпукласці) — храстковыя дыскі паміж целамі і ў каленным суставе млека-кормячых.
    163
    МЕНІНГІТ, meningitis (грэч. тёпіпх — мазгавая абалонка + itis) —запаленне мяккай, павуціннай і цвёрдай мазгавых аба-лонак. М. з’яўляецца вынікам пранікнення ў мазгавыя абалон-кі вірусаў, мікраарганізмаў альбо траўматызацыі. Праяў-ляецца спачатку сімптомамі менінгіяльнага сіндрому (абмежа-ваны рух вочных яблыкаў, абвастрэнне рэакцыі на знешнія раздражняльнікі, клінічныя сутаргі, гіперстэзія скуры і інш.), a ў далейшым адзначаюцца сімптомы прыгнечанасці, парэзы, паралічы, згасанне рэфлексаў. Пры лячэнні выкарыстоўваюць вітаміны Ві, Вб, Ві2, антыбіётыкі, гексамецілентэтрамін, снатвор-ныя і супакойваючыя прэпараты.
    МЕНІНГАЭНЦЭФАЛ IT,meningoencephalitis (греч.тёпіпх — мазгавая абалонка 4-епкёрЬа1оэ— галаўны мозг + itis)—за-паленне галаўнога мозгу і яго абалонак. Прычынамі М. з’яўля-юцца тыя ж фактары, што і менінгіту. Лячэнне М. праводзяць, як і пры менінгіце.
    МЕРАПРЫЕМСТВЫ СУПРАЦЬЭПІЗААТЫЧНЫЯ — ком-плекс планавых мерапрыемстваў, накіраваных на папярэ-джванне, выяўленне і ліквідацыю інфекцыйных хвароб. Яны прадугледжваюць абясшкоджванне і ліквідацыю крыніцы ўзбуджальніка хваробы, абясшкоджванне і ліквідацыю фактараў перадачы ўзбуджальніка, павышэнне агульнай і спецыфічнай устойлівасці жывёл.
    МЕРАПРЫЕМСТВЫ ПРАФІЛАКТЫЧНЫЯ — комплекс ме-рапрыемстваў, накіраваных на папярэджванне заносу і рас-паўсюджвання інфекцыйных хвароб.
    МЕРКУРЫЯЛІЗМ, mercurialismus (лац. mercurius — ртуць + ismus — атручванне) —атручванне прэпаратамі ртуці, да якога найбольш адчувальныя жвачныя, коні, сабакі, меней — свінні. Працякае са з’явамі гастраэнтэрыту, паражэннем печані, нырак, сардэчна-сасудзістага недахопу. Пры лячэнні выкары-стоўваюць прамыванне страўніка малаком, унутрывенна ўво-дзяць гіпасульфіт.
    МЕРМІТЫДОЗ ПЧОЛ — гельмінтознае захворванне, вы-клікаемае лічынкамі круглых ніткападобных чарвякоў — мер-мітыд (Mermithidae).
    МЕРЫ АСАБІСТАЙ ПРАФІЛАКТЫКІ — сукупнасць норм і абавязковых правіл, пры выконванні якіх выключаецца зара-жэнне чалавека і рассейванне ўзбуджальніка хваробы.
    МЕРЫНОСЫ (ісп. merinos — пароды авечак з аднароднай тонкай воўнай). Радзімай лічыцца Пярэдняя Азія, затым з’явіліся ў многіх другіх краінах. У СССР выведзены высока-прадуктыўныя пароды мерыносавых авечак: азербайджанскі горны мерынос, алтайская, асканійская, савецкі мерынос. На-стрыг воўны з бараноў 8—12 кг, з матак — 4—6 кг. Разводзяць у большасці краін свету.
    МЕТАПЛАЗІЯ (грэч. metaplasso — пераўтвараю) —пера-ўтварэнне адной разнастайнасці тканкі арганізма ў іншую.
    МЕТАСТРАНГІЛЕЗЫ (metastrongyloses) — гельмінтозы хатніх і дзікіх свіней, выклікаемыя нематодамі р. Meta-
    164
    strongylus. Прам. гасп. дажджавыя чарвякі. Пашкоджваюцца бронхі і трахея. Распаўсюджаны ў цэнтральных і заходніх раёнах. Наглядаецца кашаль, адставанне ў развіцці, змардаван-не. Для лячэння выкарыстоўваюць раствор ёду інтратрахеяльна, мебенвет, тэтрамізол.
    МЕТАЦЭРКАРЫЙ (мета... +kerkos — хвост) — лічынка не-каторых дыгенетычных смактуноў, раўназначная адалескарыю.
    МЕТАД БУРЫ — гл. Буры метад.
    МЕТАДЫ ЭПІЗААТАЛОГІІ (грэч. methodos — спосабдасле-давання) —спосабы і прыёмы, выкарыстоўваемыя для выву-чэння заканамернасцей эпізаатычнага працэсу і эфектыўнасці супрацьэпізаатычных мерапрыемстваў. Гэта параўнальна-гі-старычнае і параўнальна-геаграфічнае апісанне, эпізааталагіч-нае абследаванне, эпізааталагічны эксперымент (мадэліраванне эпізаатычнага працэсу).
    МЕТРЫТ, metritis (грэч. тёка — матка + itis) —запаленне маткі. М. па цячэнню можа быць вострым, падвострым і храніч-ным, у залежнасці ад лакалізацыі працэсу распазнаюць запа-ленне слізістай абалонкі (эндаметрыт), мышачнай (міяметрыт), серознай (перыметрыт), шырокіх матачных звязак (параме-трыт). М. часцей за ўсё з’яўляецца вынікам інфіцыравання маткі пры родадапамогах, абортах, затрыманні паследу, раз-лажэнні плоду. Клінічнае праяўленне залежыць ад формы метры-ту, але заўсёды суправаджаецца вылучэннямі з маткі эксудату рознага характару. Лячэнне праводзяць у залежнасці ад харак-тару М.
    МЕТЭАРЫЗМ КІШЭЧНІКА, meteorismus intestini (грэч. meteorismus — уздым уверх+лац. intestinum — кішэчнік) — залішняе збіранне газаў у кішэчніку за кошт павышанага іх утварэння, якое суправаджаецца расстройваннем асноўных фун-кцый кішэчніка, агульнай інтаксікацыяй. Прычынай М. к. часцей за ўсё з’яўляецца кармленне лёгкабродзячымі альбо цвілымі кармамі, а таксама з’яданне вялікай колькасці зерня. Захвор-ванне часцей адзначаецца ў коней і праяўляецца сімптома-комплексам колікаў. Пры лячэнні выкарыстоўваюць прэпараты, якія зніжаюць боль, супрацьбрадзільныя і дэзінтаксікацыйныя.
    МЕХ — валасяное покрыва млекакормячых.
    МЕХАНІКА РАЗВІЦЦЯ — галіна эмбрыялогіі, якая экспе-рыментальным шляхам вывучае прычынныя механізмы індыві-дуальнага развіцця арганізмаў.
    МЕЦЫСТАЦЫРОЗ (mecistocirrosis) — гельмінтозная хва-роба буйн. par. жыв., аленяў і інш. жывёл, пры якой пашкоджва-ецца сычуг нематодамі М. digitatus. Геагельмінт. Распаў-сюджана ачагова на Далёкім Усходзе, у Сібіры.
    МЕХАНІЗМ ПЕРАДАЧЫ ЎЗБУДЖАЛЬНІКА ІНФЕКЦЫІ (грэч. mechane — машына, устройства) — эвалюцыйна склаў-шаяся біялагічная прыстасаванасць кожнага віду патагенных мікробаў да пэўных шляхоў перамяшчэння ад крыніц узбу-джальніка інфекцыі да здаровых успрыімлівых жывёл, што абумоўлівае новыя выпадкі заражэння і безупыннасць эпізаатыч-
    165
    нага працэсу. Ен уключае вылучэнне ўзбуджальніка з крыніцы інфекцыі (арганізма заражонай жывёлы), знаходжанне яго ў знешнім асяроддзі і новае заражэнне. Характар механізма перадачы цесна звязаны з лакалізацыяй узбуджальніка ў зара-жоным арганізме і існуе пэўная адпаведнасць асноўнага меха-нізма перадачы з арганатропнасцю мікраарганізма, г. зн. ука-раненне яго ў тыя органы і тканкі, да якіх ён найбольш адапта-ваны.
    МЕЧАННЕ ЖЫВЕЛ —любая маркіроўка жывёл (кольцамі, металічнымі альбо пластмасавымі меткамі, мечанымі атамамі і інш.), дазваляючая адрозніваць (у прыродзе) адну асобіну альбо групу асобін ад іншых з мэтай вывучэння перамяшчэння, працягласці жыцця і г. д.
    МІЯЗЫ (myiasis, грэч. туіа — муха) — хвароба жывёл і ча-лавека, выклікаемая лічынкамі зялёных мясных (Lucilia) і шэрых мясных (Sarcophagidae) мух, якія развіваюцца ў ранах і адкрытых поласцях.
    МІГРАНТЫ (лац. migrans (migrantis) — перасяляючыся) — асобіны, якія прымаюць удзел у міграцыі жывёл.
    МІГРАЦЫІ (лац. migratio— перасяленне, перамяшчэнне) — заканамерныя перамяшчэнні жывёл, выкліканыя змяненнем умоў існавання (восеньскія і веснавыя пералёты птушак) альбо звязаныя з праходжаннем цыкла развіцця (М. вугроў).
    МІДРЫЯЗ, mydriasis — пашырэнне зрэнак.
    МІЖКЛЕТАЧНАЕ РЭЧЫВА — састаўная частка розных разнастайнасцей злучальнай тканкі жывёльнага арганізма.
    МІЖНАРОДНАЕ ЭПІЗААТЫЧНАЕ БЮРО (МЭБ) — вы-канаўчы орган міжнароднай службы эпізаотыі, галоўнай задачай якога з’яўляецца каардынацыя супрацоўніцтва па вывучэнню інфекцыйных хвароб жывёл, збор і інфармаванне дзяржаў і іх ветэрынарных устаноў аб распаўсюджванні эпізаатычных за-хворванняў, аб сродках, выкарыстоўваемых з мэтай барацьбы з імі, распрацоўка пагадненняў, правядзенне навуковых на-рад і канферэнцый.
    МІКА... (грэч. mykes — грыб) — частка складаных слоў, якая ўказвае на адносіны да грыбоў.
    МІКАБАКТЭРЫЕЗЫ, mycobacterioses — агульная назва шэрагу інфекцыйных хвароб жывёл і чалавека, выклікаемых патагеннымі і ўмоўна патагеннымі мікабактэрыямі (сям. Mycobacteriaceae, р. Mycobacterium). У гэтую групу ўвахо-дзяць туберкулёз, паратуберкулёзны энтэрыт жвачных і міка-бактэрыёзы свіней. Для іх характэрна хранічнае цячэнне з утва-рэннем спецыфічных змяненняў у лімфатычных вузлах, парэн-хіматозных і інш. органах і тканках, развіццё павышанай адчувальнасці, запаволенага тыпу да мікабактэрыяў і прадуктаў іх распаду і перыядычнае з’яўленне ў крыві жывёл спецыфічных антыцелаў, асабліва ў перыяды абвастрэння хваробы. У развіцці захворвання вялікае значэнне маюць фактары, зніжаючыя ўстой-лівасць арганізма жывёл.
    МІКОЗЫ (mycosis) — захворванне жывёл, птушак, рыб,
    166
    пчол і людзей, выклікаемыя патагеннымі грыбамі, якія валодаюць здольнасцю пранікаць праз вонкавыя покрывы і слізістыя абалонкі і развівацца ў арганізме, выклікаючы пэўныя клінічныя сімптомы хваробы.
    МІКАПЛАЗМОЗЫ (mycoplasmosis) — кантагіёзныя за-хворванні чалавека і жывёл, выклікаемыя патагеннымі міка-плазмамі, якія займаюць прамежны стан паміж бактэрыямі і вірусамі. У адрозненне ад бактэрый яны не маюць клетачнай сценкі, могуць праходзіць праз бактэрыяльныя фільтры, а ў ад-розненне ад вірусаў — здольны размнажацца на бясклетачных пажыўных асяроддзях.
    МІКАТАКСІКОЗЫ (грэч. mykes — грыб) — атручванні жы-вёл і птушак, якія ўзнікаюць як вынік паядання кармоў, заражоных таксічнымі грыбамі (стахіботрыятаксікоз, фуза-рыятаксікоз, эргатызм, дэндрадахіятаксікоз і інш.).