Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі
Выдавец: Ураджай
Памер: 318с.
Мінск 1992
ЛЕЙКАЦЫТАЗАОН (Leucocytozoon) — р. беспігментных прасцейшых сям. Haemoproteidae, паразітуючых у эндатэліяль-ных клетках форменных элементаў крыві птушак. Пераносчы-кі — мошкі. Паразітуюць у многіх відаў птушак (качкі, гусі, куры, індыкі, цацаркі).
ЛЕЙКАЦЫТЫ (грэч. leukos — белы + kytos— клетка) — белыя крывяныя цельцы; рознабаковыя па функцыі клеткі крыві жывёл і чалавека. Маюць агульнае паходжанне (са стваловых крывятворных клетак) з эрытрацытамі як у філагене-зе, так і ў антагенезе. Лік Л. і суадносіны іх форм (лейкацытар-ная формула) неаднолькавыя ў жывёл розных відаў і мяняюцца ў залежнасці ад фізіялагічнага стану арганізма, часу сутак, пры хваробах.
ЛЕЙКАПЕНІЯ, leucopenia (грэч. leukos + репіа — бед-насць) — памяншэнне колькасці лейкацытаў альбо асобных яго форм у крывяным русле. Напр., нейтрапенія, лімфапенія і г. д.
ЛЕЙКАЦЫТАРНАЯ ФОРМУЛА — працэнтныя суадносіны асобных форм лейкацытаў перыферычнай крыві, якія вызначаюц-ца шляхам дыферэнцыяльнага падліку 100 альбо 200 лейкацы-таў у афарбаваных мазках крыві. Назва ўстарэўшая, сёння называецца лейкаграмай.
ЛЕЙКАЦЫТОЗ, leucocytosis (leucocytus — лейкацыт + + грэч. osis — ненармальнае павелічэнне) —павелічэнне коль-касці лейкацытаў у перыферычнай крыві.
ЛЕЙКОЗ БУЙНОЙ РАГАТАЙ ЖЫВЕЛЫ (leucosis bo-vis) — хранічная інфекцыйная хвароба пухліннай прыроды, якая працякае спачатку бессімптомна, а затым праяўляецца лімфацытозам альбо ўтварэннем пухлін у крывятворных і іншых органах і тканках. Узбуджальнік — анкагенны вірус тыпу С (анкорнавірус), які адносіцца да р. Oncovirus, сям. Retrovi-ridae, валодае трапізмам да лімфоідных клетак і размнажаецца ў іх. Узнікненне і развіццё хваробы абумоўлены як вірусам, так і генетычнай схільнасцю і імуналагічнай недастатковасцю ў арганізме. Крыніцай узбуджальніка лейкозу з’яўляюцца хво-рыя і інфіцыраваныя жывёлы. Фактарамі перадачы з’яўляюцца кроў, малако і іншыя сакрэты і экскрэты, якія змяшчаюць
151
лімфоідныя клеткі, інфіцыраваныя вірусам лейкозу ВЛБРЖ. Заражэнне адбываецца пры сумесным утрыманні здаровых жывёл з інфіцыраванымі ВЛБРЖ жывёламі. Лейкозам хварэе буйн. par. жыв. ўсіх узростаў, але клінічна ён праяўляецца ча-сцей за ўсё ў жывёл у чатыры гады і старэй. Перадлейкозную стадыю дыягнастуюць сералагічна і вірусалагічна. У пачатковай стадыі павялічваецца колькасць лімфацытаў, з’яўляюцца ня-спелыя формы клетак. Разгорнутая стадыя характарызуецца, акрамя гематалагічных зрухаў, разнастайнасцю клінічных пры-кмет: прагрэсіруе змардаванне, зніжаюцца надоі, парушаецца страваванне, адзначаецца павелічэнне лімфавузлоў, вірлаво-касць (экзафтальм). Пры ўскрыцці выяўляюць дыфузную альбо ачаговую інфільтрацыю пухліннай тканкай органаў кры-вятварэння і ўнутраных органаў. Аснову дыягностыкі складае сералагічны метад даследавання. 3 ліку серастаноўчых жывёл (інфіцыраваных ВЛБРЖ) пры дапамозе гематалагічнага і клінічнага метадаў выяўляюць хворых лейкозам. Пры неабход-насці дыягназ пацвярджаюць патолагаанатамічным і гісталагіч-ным даследаваннямі.
Лячэнне і спецыфічная прафілактыка лейкозу не распраца-ваны. У небяспечнай гаспадарцы праводзяць арганізацыйна-гаспадарчыя і ветэрынарна-санітарныя аздараўленчыя мера-прыемствы.
ЛЕЙКОМА, leucoma (грэч. leucos — белы + oma— пухлі-на) — бяльмо на рагавіцы альбо рубцовае ўтварэнне на ёй, якое ўзнікла пасля перанесенай траўмы альбо запалення.
ЛЕЙСЦЕРСКАЯ ПАРОДА АВЕЧАК — паўтанкарунная, мясашэрснага напрамку. Выведзена ў Англіі.
ЛЕЙШМАНІЯ (Leishmania, па прозвішчу англ. урача W. Leishman) — р. прасцейшых, сям. Trypanosomidae. Лакалізуюцца ў клетках макрафагальнай сістэмы монануклеарных фагацытаў жывёл і чалавека.
ЛЕЙШМАНІЕЗЫ, leishmanioses — пратазойныя хваробы, выклікаемыя лейшманіямі. Пераносчыкі — маскіты. Хварэюць сабакі, грызуны, чалавек. Распаўсюджаны гэтыя хваробы на поўдні.
ЛЕКАВЫЯ СРОДКІ — рэчывы, якія прымяняюць для пра-духілення альбо знішчэння хваробнага працэсу. йрымяняюць таксама ў якасці стымулятараў росту, прадуктыўнасці, пла-давітасці і рэзістэнтнасці жывёл.
ЛЕНЦЯЦЫ (Pseudophyllidea, грэч. pseudos — хлусня + + phyllon—ліст) —атр. цэстодаў, які характарызуецца наяў-насцю ботрый на сколексе і маткай адкрытага тыпу.
ЛЕЙТАМАНАДЫ (Leptomonas, грэч. leptos — тонкі, кво-лы + monos — адзін) —р. прасцейшых з сям. Trypanosomidae. йражываюць у целе членістаногіх, чарвякоў. Выклікаюць хваро-бу шаўкавічных чарвякоў.
ЛЯМНІСКІ (грэч. lemniskos — стужка) — вырасты ў скрэб-няў.
ЛЕПТАМЕНІНГІТ, leptomeningitis (грэч. leptos — тонкі,
152
кволы + гпёпіпх — мазгавая абалонка + itis)—запаленне мяг-кай мазгавой абалонкі.
ЛЕРНЕЕЗ, lerneosis — інвазійная хвароба прэснаводных рыб, выклікаемая самкамі рачкоў р. Lernaea. Паразітуюць у мы-шачнай тканцы.
ЛЕРНЕАЦЭРОЗ, lepnaeocerosis — інвазійная хвароба трасковых рыб, выклікаемая рачком Lernaedera branchialis. Аплодненыя самкі змяшчаюцца ў жабернай поласці.
ЛЕПТАСПІРОЗ, leptospirosis — інфекцыйнае захворванне жывёл і чалавека, якое праяўляецца кароткачасовай ліха-манкай, гемаглабінурыяй, анеміяй, мастытамі, гемарагічным дыятэзам, некрозам скуры і слізістых абалонак, а таксама абортамі альбо нараджэннем нежыццяздольнага патомства. Узбуджальнік хваробы—лептаспіры, якія па антыгенных ула-сцівасцях падзелены на 25 сералагічных груп, уключаючых 183 серавары. У буйн. par. жыв. захворванне часцей за ўсё выклікаюць L. haebdomadis, pomona, grippotyphosa, tarassovi, y свіней — L. pomona, tarassovi. Крыніцай узбуджальніка з’яўляюцца хворыя і перахварэўшыя жывёлы — лептаспіра-носьбіты, у натуральных умовах — грызуны. Заражэнне адбы-ваецца пры вадапоі, паяданні трупаў грызуноў, інфіцыра-ваных кармоў. Магчыма ўнутрывантробнае заражэнне. Хвароба часцей працякае ў выглядзе энзаотый. Улічваючы эпізаатала-гічныя даныя, клінічныя прыметы і патолагаанатамічныя змяненні, дыягназ пацвярджаюць вынікамі бактэрыялагічнага даследавання патматэрыялу і сералагічнага даследавання крыві. Для лячэння хворых жывёл выкарыстоўваюць супрацьлепта-спірозную сываратку, стрэптаміцын, сімптаматычную тэрапію. Усё астатняе пагалоў’е фермы падвяргаецца вакцынацыі. Праводзяць сістэматычна дэратызацыю і дэзінфекцыю.
ЛЕШЧ, Abramis brama — рыба сям. карпавых. Шырока распаўсюджана. Аб’ект развядзення.
ЛЕГКІЯ—1. Органы дыхання ў наземных пазваночных і некаторых рыб (напр., кісцяпёрыя, многапёрыя). 2. Органы ды-хання ў некаторых беспазваночных (напр., малюскі, галатурыі).
ЛІАРХОЗ, liorchosis (лац. Ііпеа —лінія+orchis — семяннік, яечкі) — р. трэматодаў з п/а Paramphistomatata. Разам з ін-шымі парамфістамататамі выклікаюць хваробу жвачных. Уз-буджальнік L. scotiae — паразітуе у тонкім кішэчніку (маладыя формы), рубцы, сетцы. Прам. гасп.— прэснаводныя малюскі.
ЛІАФІЛІЗАЦЫЯ (грэч. Іуо — раствараць +phileo — ка-хаць) — ліафільная сушка, сублімацыйнае высушванне — метад высушвання біялагічных аб’ектаў (напр., вірусаў, мікробаў) і харчовых прадуктаў у замарожаным стане пад вакуумам.
ЛІВЕНСКАЯ ПАРОДА СВІНЕЙ — мясасальнага напрамку, выведзена ў Арлоўскай вобласці шляхам скрыжавання мясцовых даўгавухіх свіней з жывёламі сальных і мясасальных парод (сярэдняй белай, беркшырскай, буйной белай і польска-кітай-скай). Пладавітасць— 10—11 парасят. Ha 1 кг прыросту рас-ходуюць 4—4,2 к. адз. Пры адкорме да 6—7 мес дасягаюць
153
100—110 кг. Выкарыстоўваюць у прамысловым скрыжаванні з буйной белай пародай. Распаўсюджана ў Цэнтральнай частцы Расіі.
ЛІВЕНСКІЯ КУРЫ — мясцовыя, мясаяечнага напрамку. Апярэнне палевае, чорнае. Яйцаноскасць— 120—150 яек.
ЛІВЕР (англ. liver — печань) —камплект унутраных орга-наў (лёгкія, сэрца, печань), здабытых пры разбіранні тушы забойных жывёл разам са страваводам, трахеяй і дыяфраг-май.
ЛІГАМЕНТ (італ. liga — сувязь) — 1. У пласцінчата-жа-берных малюскаў —прыстасаванне для злучэння створак ра-кавіны ў выглядзе звязкі. 2. У насякомых — патаўшчэнне краю крыла каля тэргіта. 3. У скрэбняў — месца злучэння яечных трубачак, а таксама мышцы, унутры якой размяшчаюцца яечнікі.
ЛІГУЛА, Ligula (лац. ligula—язычок)—р. цэстодаў з атр. ленцяцоў. Паразітуюць у рыбаяднай птушкі. Выклікаюць лігулёз (гл.).
ЛІГУЛЕЗ РЫБ, ligulosis — цэстадозная хвароба рыб, пераважна карпавых, выклікаемая паразітаваннем у іх бруш-ной поласці лічынак (плерацэркоідаў) цэстоды L. intestinalis. Распаўсюджаны ўсюды. Хворая рыба трымаецца на паверхні вады, плавае звычайна брушкам уверх. Яна змардавана, пярэдняя частка б_рушка ўздута.
ЛІЗА(а)... (грэч. lisis — разлажэнне, распад, растварэн-не) — састаўная частка складаных слоў, якая вызначае разла-жэнне, растварэнне.
ЛІЗАСОМЬІ (грэч. lisis — растварэнне-1-soma — цела) — арганоіды клетак жывёл і грыбоў, выконваючыя ўнутрыклетач-нае страваванне.
ЛІЗАТАТЭРАПІЯ (грэч. histos — тканка + lysis— разла-жэнне + therapeia—лячэнне) —адзін з метадаў патагенетыч-най тэрапіі. Ен заключаецца ў выкарыстоўванні прэпаратаў, у аснове дзеяння якіх ляжаць прадукты расшчаплення тканак да стадыі поліпептыдаў, пептонаў і альбумоз.
ЛІЗІС (грэч. lisis — разлажэнне, распад, растварэнне) — разрушэнне і растварэнне клетак, у тым ліку мікраарганізмаў пад уздзеяннем ферментаў, змешчаных ў лізасомах, альбо іншых агентаў, якія валодаюць раствараючым уздзеяннем.
ЛІЗУХА, (ambitus (лац. лізанне) — сімптом некаторых за-хворванняў, якія працякаюць з пераважным парушэннем абмену рэчываў і характарызуюцца скажэннем апетыту (аблізванне сцен, кармушак, паяданне неядомых прадметаў).
ЛІКВІДАЦЫЯ ІНФЕКЦЫЙНАЙ ХВАРОБЫ (франц. liquidation — знішчэнне, спыненне існавання каго-небудзь) — сі-стэма мерапрыемстваў, накіраваных на поўную санацыю жывёл і навакольнага асяроддзя ад узбуджальніка інфекцыі.
ЛІМНЕЯ (Limnaea, грэч. limne — балота, стаячая вада, сажалка) — р. прэснаводных малюскаў. Прам. гасп. многіх відаў гельмінтаў (трэматод).
154
ЛІМНАБІЕНТЫ (грэч. limne — возера + біёнт)—арганіз-мы, насяляючыя азёры.
ЛІМНАЛОГІЯ (грэч. limne — возера + logos — вучэнне) — комплексная навуковая дысцыпліна, якая вывучае азёры.
ЛІМФА (лац. lympha — чыстая вада, вільготнасць) — вадкасць, цыркулюючая ў лімфатычных сасудах і міжклетачных прасторах у пазваночных. Асноўныя функцыі Л. трафічная і абарончая. У Л. шмат лімфацытаў (95 %) і вельмі мала эры-трацытаў. Л. з’яўляецца разнастайнасцю злучальнай тканкі. Рух Л. забяспечваецца фізіялагічнай актыўнасцю арганізма, скарачэннем мышцаў цела і адмоўным ціскам у венах.