• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    142
    патматэрыялу. Лячэнне хворых праводзяць комплексна, выка-рыстоўваючы антыбіётыкі, натуральны страўнікавы сок, бактэ-рыйфаг, ін’екцыі глюкозасалявых раствораў і спецыфічных сываратак. Цяжарных жывёл вакцынуюць. Праводзяць ветэ-рынарна-санітарныя мерапрыемствы.
    КОЛІ-ЦІТР (Е. coli + франц. titre — артыкул, аснова) — велічыня, якая выражаецца найменшай колькасцю даследуемага матэрыялу ў мілілітрах (у грамах), у якім выяўлена адна кішэчная палачка. Выкарыстоўваюць як паказчык фекальнага забруджвання вады, малака і іншых харчовых прадуктаў.
    КОЛІКІ, соіісае (грэч. kolike — кішэчная хвароба) — сім-птомакомплекс шэрагу захворванняў, якія характарызуюцца болямі з боку страўнікава-кішачнага тракта. Вядома звыш 30 захворванняў, якія працякаюць са з’явамі К.
    КАЛАПС,’collapsus (лац. collapsus—упаўшы)—патала-гічны стан арганізма, які характарызуецца вострым развіццём сасудзістай недастатковасці і суправаджаецца падзеннем сасудзістага тонусу і памяншэннем аб’ёму цыркулюючай крыві. Пры К. узнікае гіпаксія галаўнога мозгу, прыгнятаюцца ўсе жыццёва важныя функцыі арганізма.
    КОЛЬЧАТЫЯ ЧЭРВІ (Annelida) — тып высокаарганізава-ных беспазваночных. Пражываюць у марах (многашчацінка-выя кальчэцы), прэсных вадаёмах і глебе (малашчацінкавыя кальчэцы і п’яўкі).
    KOMA, coma (грэч. koma — глыбокі сон) — паталагічны стан арганізма, ў аснове якога ляжыць тармажэнне цэнтральнай нервовай сістэмы і які суправаджаецца стратай рэакцыі арга-нізма на раздражняльнікі, расстройваннем яго жыццёва важных функцый.
    КОМПЛЕКСНАЯ ІМУНІЗАЦЫЯ — а) адначасовае выкары-станне двух і болей антыгенаў у выглядзе сумесі, прыгатаванай непасрэдна перад ужываннем; б) адначасовае выкарыстанне двух і болей антыгенаў без іх змешвання перад ужываннем.
    КОНЕГАДОЎЛЯ— развядзенне і выкарыстанне коней, з’яўляецца галіной жывёлагадоўлі.
    КОНЬ — кастрыраваны жарабец. Непрыгодных на племя жарабцоў кастрыруюць у 1,5—2-гадовым узросце.
    КОНЬ ХАТНІ (Equus caballus) — непарнакапытная тра-ваядная жывёла р. коней, сям. коней. Добра прыстасавана да бегу, мае вялікую сілу цягі. Працяг жыцця — каля 25 гадоў, бывае — да 40 і больш. Палавой спеласці дасягае ў 1,5 года, для ўзнаўлення выкарыстоўваюць з 3 гадоў. Рост заканчваюць каля 5—6 гадоў. Працяг цяжарнасці — каля 11 мес. Падсосны перыяд — 6—8 мес. Лёгка вырабляюцца многія ўмоўныя рэфлексы.
    КОНЬ ПРЖАВАЛЬСКАГА (Equus przewalskii) — непарна-капытная жывёла р. коней. Адзіны захаваны дзікі від сапраўд-ных коней. Адкрыты Н. М. Пржавальскім у 1878 г. у Цэнтр. Азіі. Цяжка прыручаецца. Трымаецца касяком. Есць у заапар-ках (у былым СССР— у «Асканіі-Нова»). Пры скрыжаванні з
    143
    хатнімі конямі атрымліваюць пладавітых патомкаў, з зебрамі і асламі — бясплодныя.
    КОПЧЫК, ХВАСЦЕЦ, ПІГАСТЫЛЬ — задні канец пазва-ночніка ў некаторых жывёл (напрыклад, у птушак).
    КОРМАВЫТВОРЧАСЦЬ — сістэма арганізацыйна-гаспа-дарчых і тэхналагічных мерапрыемстваў па вытворчасці, зага-тоўцы, перапрацоўцы і храненню кармоў.
    КРАНІЯЛЬНЫ (грэч. кгапіоп — чэрап) — які адносіцца да чэрапа; накіраваны ў напрамку галавы.
    КРАНІЯЛОГІЯ (грэч. кгапіоп — чэрап +logos— вучэн-не) — галіна марфалогіі, якая вывучае будову чэрапа.
    КРАПІЎНІЦА, urticaria (лац. urtica — крапіва) — алергіч-ная рэакцыя арганізма на розныя раздражняльнікі, якая характарызуецца свербам, высыпаннем на скуры пухіроў, па-добных на такія ж пры апёках крапівой.
    КРАТЭРАСТОМУМ (Craterostomum, грэч. crater — чаша для змешвання4-stoma — рот) — р. нематодаў з сям. Strongy-lidae. Паразітуе ў тоўстым кішэчніку непарнакапытных. Разам з іншымі паразітамі з сям. Strongylidae выклікае странгілідозы коней (гл.).
    КРОВАЗВАРОТ — рух крыві па крывяносной сістэме, які абумоўліваецца працай сэрца (вышэйшыя жывёлы) альбо скарачэннем сценак сасудаў (ніжэйшыя жывёлы).
    КРОВАПАРАЗІТЫ — паразітычныя арганізмы, якія аб’яд-ноўваюцца лакалізацыяй у крывяноснай сістэме чалавека і жывёл (плазмодыі, піраплазміды, трыпанасомы, анаплазмы, шыстасомы, лічынкі філярыят і інш.).
    КРОЎ (грэч. haima) — вадкасць, якая цыркулюе ў крывя-носнай сістэме. К- складаецца з плазмы (55 %) і ўзважаных у ёй форменных элементаў (45%). Асноўныя функцыі К.: транспартная, абарончая, тэрмарэгулятарная.
    КРОСІНГАВЕР (англ. crossing-over — перакрыжава-ны) — узаемны абмен гамалагічнымі ўчасткамі гамалагічных храмасом у выніку разрыву і злучэння ў новым парадку іх ніцяў-храматыд; прыводзіць да новых спалучэнняў алеляў розных генаў у храмасомах.
    КРОЎНАСЦЬ — пароднасць жывёл.
    КРУГЛЫЯ ЧАРВЯКІ (Nemathelminthes) — тып першасна-поласцевых беспазваночных. Шматлікія паразіты жывёл і раслін.
    КРУПОЗНАЯ ПНЕЎМАНІЯ — гл. Пнеўманія.
    КСЕРАФТАЛЬМІЯ, xerophtalmia (грэч. xeros — сухі-|-ophthalmos — вока) — высыханне кан’юнктывы і рагавіцы вока, якое развіваецца ў выніку гібелі слізістых залоз кан’юнктывы і рэзкага парушэння абмену рэчываў у рагавіцы. К. з’яўляецца сімптомам гіпа- і авітамінозу А.
    КРУХМАЛ — асноўны запасны вуглявод раслін, які скла-даецца з двух тыпаў поліцукрыдаў — лінейнай амілозы і раз-галінаванага амілапекціну.
    КРЫВЯНАЯ МУКА — прадукт перапрацоўкі крыві, атрым-ліваемай пры зарэзе жывёл. Выкарыстоўваецца для кармлення 144
    жывёл. У 1 кг утрымліваецца 1,06 к. адз., 758 г засваяльнага пратэіну.
    КРЫВЯТВАРЭННЕ, ГЕМАТАПАЭЗ — працэс утварэння, развіцця і паспявання форменных элементаў крыві.
    КРЬІВАСОСКІ (Hippoboscidae, грэч. hippos — конь-1-bos-kein — харчавацца + id — суфікс, які вызначае патомка, сы-на) —сям. насякомых з п/а Рйрірага (кукалкароднасныя). Эктапаразіты млекакормячых і птушкі. Від Melophagus ovinus (грэч. melon—дробн. par. жыв. +phagein — харчавацца і ovinus — авечы) — рунец, авечая крывасоска. Выклікае мела-фагоз, які характарызуецца свербам, дэрматытамі, стратай часткі руна. Віды Hippobosca equina, Н. canis, Н. camelina — гл. Гіпабоска. Від Lipoptena cervi (грэч. Іеіро — страта + ptenos — крылы + cervus — алень) — аленева крывасоска.
    КРЫВАСМОКІ — крывасасучыя членістаногія (камары, мошкі, макрэцы, слепні, маскіты, крывасасучыя мухі, блохі, вошы і кляшчы). Сліна К. ядавітая. К з’яўляюцца спецы-фічнымі механічнымі пераносчыкамі ўзбуджальнікаў інфекцый-ных і інвазійных хвароб. (напр., малярыі, сапу і г. д.).
    КРЬІВЕЛІІ (Crivellia) — гл. Гіпадэрматозы.
    КРЫВЕЛІЕЗ (Crivelliosis) — энтаматозная хвароба коз, авечак, выклікаемая лічынкамі С. silenus — падскурнага авадня, паразітуючага ў падскурнай клятчатцы ў вобласці спіны і паясніцы. Распаўсюджаны на поўдні.
    КРЫЗ (франц. crise — пералом, прыступ)—раптоўнае змяненне ў арганізме, якое характарызуецца прыступападобным з’яўленнем альбо ўзмацненнем сімптомаў хваробы, носячых праходзячы характар. Напр., К. гіпертанічны, сасудзіста-цэрэбральны.
    КРЫЗІС, crisis (грэч. krisis — выхад, вынік) — рэзкае змяненне на працягу хваробы, якое суправаджаецца хуткім падзеннем тэмпературы.
    КРЫНІЦА ЎЗБУДЖАЛЬНІКА ІНФЕКЦЫІ — натуральнае асяроддзе пражывання патагеннага мікраарганізма — заража-ны макраарганізм, у якім узбуджальнік інфекцыйнай хваробы прыстасаваўся эвалюцыйна, дзе ён не толькі захоўваецца, размнажаецца, але і вылучаецца з яго ў знешняе асяроддзе альбо непасрэдна перадаецца іншаму ўспрыімліваму арганізму, забяспечваючы безупыннасць эпізаатычнага працэсу.
    КРЫПТАРХІЗМ, cryptorchismus (грэч. kryptos — скрыты + orchis — яйцо + ismus — паталагічны стан) —сістэмная ана-малія развіцця, якая характарызуецца тым, што адзін альбо абодва семяннікі не апусціліся ў машонку, знаходзячыся ў брушной поласці альбо пахавым канале.
    КРЭПІТАЦЫЯ, crepitatio (лац. crepitare — скрыпець, хрус-цець) — сімптом шэрагу захворванняў, які выяўляецца наяў-насцю шумаў, напамінаючых шамаценне лісця, патрэскванне, дробны хруст. Адзначаецца пры падскурнай эмфіземе, крупоз-най пнеўманіі, пераломах касцей.
    КТЭНАЦЭФАЛІДЭС (Ctenocephalidae) — гл. Блохі.
    145
    КТЭНАНОЗЫ (грэч. ktenos — хатняя жывёла +nosos— хвароба) — хваробы, пры якіх крыніцай узбуджальніка інфек-цыі служаць хатнія жывёлы.
    КТЭНАТЭРЫЯНОЗЫ (грэч. ktenos — хатняя жывёла-|-therion — звер +nosos— хвароба) —хваробы, пры якіх кры-ніцай узбуджальніка інфекцыі могуць быць хатнія альбо дзі-кія жывёлы.
    КУБАНСКІЯ ГУСІ — парода гусей. Выведзена і разводзіцца на Кубані. Яйцаноскасць — 75—85 яек.
    КУЙБЫШАЎСКАЯ ПАРОДА АВЕЧАК — паўтанкарунная, мясашэрснага напрамку.
    КУКУЛАНАТЫ (Cucullanata, Cucullus) — від галаўнога ўбору, капюшон) — п/а нематодаў, паразітуючых у марскіх жывёл.
    КУЛЕКС (Culex, лац. aculeus — джала) —р. камароў. Шырока распаўсюджаны. Месцы выпладу — вадаёмы.
    КУ-ЛІХАМАНКА, Q-febris — прыродна-ачаговая зоантра-панозная хвароба хатніх, прамысловых і дзікіх млекакормячых жывёл і птушак. Рэгіструюць яе на ўсіх кантынентах, працякае ў жывёл звычайна дабраякасна, лятальнасць нязначная, але пры ўскладненнях у жывёл зніжаецца прадуктыўнасць, яны абарціруюць, прыплод гіне. Узбуджальнік — рыкетсія R. Bur-neti. Асноўнай крыніцай і рэзервуарам узбуджальніка ў пры-родных ачагйх з’яўляюцца кляшчы і грызуны. Жывёлы зара-жаюцца праз пакусы кляшчоў, аэрагенна, аліментарна з кормам і вадой, забруджанымі вылучэннямі грызуноў — рыкетсіянось-бітамі. Дыягназ лічаць вызначаным, калі выяўляюць клінічна хворых жывёл, станоўча рэагуючых у РДЗК і выяўляюць ры-кетсіі. У небяспечных гаспадарках уводзяць абмежаванні і пра-водзяць ветэрынарна-санітарныя мерапрыемствы.
    КУЛЬТУРЫ КЛЕТАК, КЛЕТАЧНЫЯ КУЛЬТУРЫ, КУЛЬ-ТУРЫ ТКАНАК — пражываючыя па-за арганізмам у штучна ўтвораных умовах асяроддзя фрагменты (кавалачкі) органаў, тканак альбо папуляцыі ізаляваных клетак млекакормячых, якія выкарыстоўваюць у розных біялагічных даследаваннях.
    КУЛЬГАВАСЦЬ, claudicatio (лац. claudus — кульгавы) — парушэнне нармальнай рухальнай функцыі ў жывёлы як вынік парушэння апорнай функцыі канечнасці.
    КУМУЛЯЦЬІЯ (лац. cumulatio— збіранне) —таксічнае з’яўленне пры паўторным увядзенні лекавых доз прэпара-таў.
    КУМЫС (тюрк. кымыз) —кісла-малочны напітак кабылінага (радзей — каровінага і вярблюджага) малака. Рыхтуецца зброджваннем сырога альбо пастэрызаванага малака культурай малочна-кіслых бактэрый і малочных дражджэй. Утрымлі-вае 2—2,5 % бялку, 1—2 % тлушчу, 3,5—4,8 % цукру, вітаміны і мікраэлементы.
    КУНІЦА (Martes), р. млекакормячых, сям. куніцавых. Пражывае ў лясах. Распаўсюджана ў еўрапейскай частцы краіны, на Каўказе, у Заўраллі. Вядзе начны склад жыцця.