Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі
Выдавец: Ураджай
Памер: 318с.
Мінск 1992
МАЛАФАГОЗЫ—скурныя захворванні жывёл, выклікае-мыя насякомымі (пухапер’еедамі). Гл. Малафагі. Хваробы ха-рактарызуюцца свербам, стратай валасоў, пер’яў. Распаўсюджа-ны ўсюды.
МАЛЕК — лічынка рыбы.
МАЛЕІН (лац. malleus — can) — біялагічны прэпарат для алергічнай дыягностыкі сапа ў аднакапытных, вярблюдаў. Уяў-ляе сабой стэрыльны фільтрат забітай награваннем культуры бактэрый сапу.
МАЛЕІНІЗАЦЫЯ— даследаванне аднакапытных і вярблю-даў на can алергічным метадам пры дапамозе малеіну.
МАЛОДЗІВА — сакрэт малочных залоз да і ў першыя часы пасля родаў.
МАЛОЧНЫ СВІШЧ, fistula lactea (лац. fistula — свішч, lacteus — малочны) — вузкі канал, які злучае поласці малочнай цыстэрны альбо сасковага канала з паверхняй саска вымя.
МАЛЬТОЗА, саладовы цукар — дысахарыд, які складаецца з 2 рэшткаў глюкозы. У кішэчніку жывёл утвараецца з крух-малу, глікагену і інш. вугляводаў.
МАЛЮСКІ, Mollusca (лац. mollusceus — мяккі)—тып беспазваночных жывёл. Цела звычайна заключана ў вапнавую ракавіну. Многія з’яўляюцца прам. гасп. гельмінтаў. Вядома ка-ля 100 тыс. відаў.
МАЛЯРЫЯ ПТУШАК (malaria avium) — інвазійная хваро-ба птушак, выклікаемая прасцейшымі р. Plasmodium, атр. Haemosporidia. Паразітуюць у эрытрацытах і інш. клетках птушак (куры). Пераносчыкамі з’яўляюцца камары. Наглядаецца павы-шэнне тэмпературы, прыгнятанне, цяжкае дыханне. 3 лячэбнай мэтай выкарыстоўваюць акрыхін, бігумаль і інш.
МАЛЯРЫ (лац. molaris — які служыць жорнамі) — група вялікіх карэнных зубоў, служачых для раздраблення і змяль-чэння харчу.
МАМАЛОГІЯ (лац. mamma—сасок, малочная залоза-|-+ logos — вучэнне) —тое самае, што і тэрыялогія.
МАНА... (грэч. monos — адзін, адзіны) — частка складаных слоў, якая вызначае «адно», «адзінае».
159
МАНАКЛАНАЛЬНЫЯ АНТЫЦЕЛЫ — строга спецыфічныя антыцелы, здольныя выяўляць мінімальныя адрозненні ў хі-мічным саставе і прасторавай канфігурацыі малекул. Кожнае антыцела з’яўляецца прадуктам асобнага клану антыцелапра-дуцыруючых клетак.
МАНАКСЕННЫЯ ПАРАЗІТЫ (грэч. monos — адзін, адзі-ны + xenos — гаспадар) — аднагаспадарчыя паразіты, зоапара-зіты, якія развіваюцца пры ўдзеле аднаго віду жывёл.
МАНАПЛЕГІЯ, monoplegia (грэч. monos — aдзiн-|-plёgё — удар — парушэнне рухомай функцыі, якое праяўляецца паралі-чам адной канечнасці.
МАНАЦЫТОЗ, monocytosis (грэч. monos — адзін + kytos — клетка + osis — ненармальнае павелічэнне) —адноснае альбо абсалютнае павелічэнне манацытаў у крыві.
МАНАЦЫТАПЕНІЯ, monocytopenia (грэч. monos — адзін + kytos — клетка + репіа — бледнасць) — памяншэнне колькасці манацытаў у крыві.
МАНЕЖНЫЯ РУХІ (ад франц. manege — манеж) — выму-шаныя павольныя, перыядычна паўторныя рухі жывёл па крузе ў выніку аднабаковага пашкоджання галаўнога мозгу. М. р. з’яўляюцца сімптомам запалення, траўм, кровазліцця ў галаўны мозг.
МАНАФАГІЯ (мана... + phagein — есці) —аднаяднасць, г. зн. калі арганізм харчуецца адным кормам (напр., ліста-блошкі, тлі і г. д.).
МАНАФІЛІЯ (мана...+phylon — род) — паходжанне групы арганізмаў ад агульнага продка. Ідэя М. з’яўляецца адным з асноўных прынцыпаў эвалюцыі арганічнага свету.
МАНІЕЗІЕЗЫ, moniezioses — інвазійныя хваробы жвачных, выклікаемыя цэстодамі р. Moniezia. Паразітуюць у тонкім кішэчніку. Распаўсюджаны ўсюды. Працякаюць хранічна і ха-рактарызуюцца прыгнечаннем, вяласцю, наяўнасцю паносу, ад-ставаннем у развіцці. Могуць быць нервовыя з’явы. 3 лячэбнай мэтай выкарыстоўваюць фенасал, філіксан, медны купарос.
МАНІЕЗІЯ, Moniezia (у гонар франц. даследніка R. Z. Мопі-ez) —р. цэстодаў з п/а Anoplocephalata. Прам. гасп.— арыбатыдныя кляшчы. Віды М. expansa (лац. expansus — пашыраны); М. benedeni (у гонар бельгійскага вучонага van Benedeni); М. autumnalis (лац. autumnalis — восеньскі). Па-разіты хатніх і дзікіх жвачных.
МАНІФЕСТАЦЫЯ ХВАРОБЫ (лац. manifestatio — выяў-ленне, праяўленне) — развіццё яўных клінічных праяўленняў хваробы пасля яе бессімптомнага альбо сцёртага цячэння.
МАРАЛ — млекакормячае атр. парнакапытных, два падвіды высакароднага аленя (алтайскі і цянь-шаньскі).
МАРКЕР (франц. marquer — адзначаць) — генетычная пры-мета, па якой распазнаюцца штамы мікраарганізмаў, лініі клетак. Маркёрамі могуць служыць ферментатыўныя, антыген-ныя і інш. уласцівасці.
МАРФАГЕНЕЗ (грэч. morphe — від +genesis — паходжан-
160
не) — працэс фарміравання новых структур і форм як у антаге-незе, так і філагенезе арганізмаў.
МАРФАЛОПЯ ЖЫВЕЛ (грэч. morphe — форма +logos — вучэнне) — галіна заалогіі, якая вывучае форму і будову жывёльных арганізмаў у іх індывідуальным (антагенез) і гістарычным (філагенез) развіцці.
МАРШАЛАГІЯ (Marshallagia, у гонар амер. гельмінтолага Маршала) —р. нематодаў з сям. Trichostrongylidae п/а Strongylata. Паразітуюць у стрававальным тракце жвачных. Від М. marshalli паразітуе у тонкім кішэчніку і сычугу авечак, коз, касуль, вярблюдаў, муфлонаў. Разам з іншымі трыхастран-гілідамі выклікае трыхастрангілідозы (гл.).
МАРЫТА (лац. maritus — самец, муж) — дарослы чарвяк — сасальшчык, у які пераўтвараецца ў канечным гаспадары лічын-ка адалескарый альбо метацэркарый.
МАСАВЬІ АДБОР — адбор асобін па фенатыпу без правер-кі генатыпу.
МАСКІТЫ, Phlebotomidae (грэч. phleps — вены + tome— парэз+id— суфікс, які вызначае патомка, сына) —сям. дроб-ных двухкрылых крывасасучых насякомых з п/а Nematocera. Распаўсюджаны на поўдні. Пераносчыкі ўзбуджальнікаў лей-шманіёзу і інш. хвароб.
МАСКОЎСКІЯ ІНДЫЧКІ — пародная група індычак, выве-дзеная ў 40-х гг. у Маскоўскай вобласці. Разнастайнасці — бе-лая і бронзавая.
МАСКОЎСКІЯ КУРЫ — парода курэй мясаяечнага напрам-ку. Выведзена шляхам скрыжавання юрлаўскіх курэй з бурымі легорнамі. Яйцаноскасць — 210—228 яек. Распаўсюджана ў Ма-скоўскай, Саратаўскай і інш. абласцях.
МАСКУЛІНІЗАЦЫЯ (лац. masculinus — мужчынскі, муж-чынскага полу) — развіццё ў самкі мужчынскіх, другасных палавых адзнак. Наглядаецца, напр., у самак рыб, птушак як вынік парушэння гарманальнага балансу.
МАСЛЕНКА — абястлушчаная смятанка, атрымліваемая пры збіванні масла, змяшчае 4,5—5 % малочнага цукру, 3,2—3,5 % бялку. У 1 кг змяшчаецца 0,22 к. адз. Выкары-стоўваюць для харчовых і кармавых мэт, хлебапякарнай пра-мысловасці.
МАСТЫТ, mastitis (грэч. mastos — малочная залоза + itis — запаленне) — запаленне парэнхімы і інтэрстыцыяльнай тканкі малочнай залозы. Прычынай узнікнення М. могуць быць удары, няспраўнасці даільных апаратаў альбо парушэнні тэхналогіі машыннага даення, інтаксікацыі, хваробы маткі, пранікненне ў малочную залозу мікраарганізмаў. Распазнаюць серозны, катаральны, фібрынозны, гнойны, гемарагічны М. Лячэнне праводзяць у залежнасці ад формы.
МАСЦЬ ЖЫВЕЛ — афарбоўка цела жывёл, якая вызнача-ецца пігментацыяй скуры і скурных покрываў.
МАТАЧНЫ КРЫВАЦЕК, haematometra (грэч. haima — кроў + metra — матка) — паталагічнае вылучэнне крыві з маткі
6—1263
161
у выніку яе некаторых захворванняў, а таксама парушэнняў функцый яечнікаў. М. к. могуць быць звязаны таксама з пата-логіяй цяжарнасці і родаў.
МАТКА — мешкападобны альбо каналападобны орган жано-чай палавой сістэмы ў жывёл і чалавека, які служыць умяшчаль-нікам яец альбо эмбрыёнаў.
МАХАЛА — пласцінчатая частка контурнага пяра птушак. Размяшчаецца па абодва бакі ад стрыжня і складаецца з мноства адыходзячых ад яго пад вуглом 45° утварэнняў — бародак.
МАХІ, МАХАВЫЯ ПЕРЫ — вялікія трывалыя пёры, раз-мешчаныя на заднім краі крыла птушак і ўтвараючыя пры ўзмахах суцэльную грабную пласцінку.
МАЦЫЕН ЖЬІВЕЛ (лац. motio, motionis — pyx) — прагулка на свежым паветры. Павялічвае абмен рэчываў, садзейнічае росту і развіццю маладняку, загартоўвае арганізм.
МАЦЭРАЦЫЯ (лац. maceracio — ад macero — размякчаю, размочваю) — раз’яднанне жывёльных клетак у тканках пры растварэнні альбо разрушэнні міжклетачнага рэчыва.
МАЧА — прадукт вылучэння (экскрэт) жывёл, які ўтвараец-ца ў вылучальных органах.
МАЧАВІНА (карбамід) — азотнае ўдабрэнне. Выкарыстоў-ваюць таксама як заменнік пратэіну ў рацыёнах жывёл.
МАЧАВЫ ПУЗЫР — полы мышачны орган, у якім збіраецца мача перад яе выдаленнем з арганізма.
МАЧАТОЧНІКІ — вывадныя пратокі ў пазваночных, якія служаць для адвядзення мачы.
МАШОНКА — скурна-мышачнае мешкападобнае ўтварэнне ў самцоў большасці млекакормячых, у якім змешчаны семян-нікі.
МЕГА... МЕГАЛА... (грэч. megas (megalu) — вялікі) — састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на буйныя памеры.
МЕГАЭВАЛ ЮЦЫЯ (мега...+эвалюцыя) —сукупнасць эва-люцыйных працэсаў, вядучая да фарміравання найбольш буй-ных таксонаў (класаў, тыпаў).
МЕГРЭЛЬСКІЯ КОЗЫ — мясцовыя козы, якіх разводзяць ў Грузіі.
МЕДЫЯЛЬНЫ (лац. medialis — які знаходзіцца пасярэдзі-не) — размешчаны бліжэй да медыяннай плоскасці цела альбо па напрамку да яе.
МЕД ПЧАЛІНЫ — салодкае, вязкае і духмянае рэчыва, вырабляемае пчоламі. Цэнны прадукт харчавання. Валодае лячэбнымі ўласцівасцямі.
МЕЗА..., МЕЗ... (грэч. mesos — сярэдні, прамежны) — частка складаных слоў, якая вызначае сярэдні памер альбо прамежнае становішча.
МЕЗАДЭРМА (меза...+derma —скура) —сярэднізародка-вы лісток, які размяшчаецца паміж экта- і эндадэрмай у мнагаклетачных жывёл (акрамя губак і кішэчнаполасцевых).
162
МЕЗАСАПРОБЫ (меза...+грэч. sapros — гнілы + bios— жыццё) — арганізмы, якія пражываюць у водах, забруджаных арганічнымі рэчывамі.
МЕЗАТЭЛІЙ (меза... +thele — сок) — аднаслойны плоскі эпітэлій серозных абалонак, якія высцілаюць поласць цела пазваночных. Развіваецца з бакавых пласцінак.
МЕЗАЦЭСТАІДЭС, Mesocestoides, грэч. mesos — сярэд-ні + kestos — стужка, пояс + iedes — выгляд, абрыс) — р. цэсто-даў з атр. цэпняў. Від М. lineatus (лац. паласаты) — пара-зітуе ў тонкім кішэчніку драпежных. Прам. гасп.— панцырныя кляшчы, дад. гасп.— амфібіі, рэптыліі, птушкі, грызуны, дра-пежнікі (куніцавыя). Выклікае мезацэстаідоз. Рэгіструецца хва-роба ў маладняку з 3-месячнага ўзросту, наглядаецца анемія, парушэнне дзейнасці страўнікава-кішачнага тракта, адставанне ў росце, змардаванне.
МЕЗЭНТЭРЫЙ (меза...+ enterm— вантробы, кішкі) —тое самае, што і брыжэйка.
МЕЗЭНХІМА (меза... + enchima — улітае, налітае) —зарод-кавая злучальная тканка большасці мнагаклетачных жывёл і чалавека, не маючая пластападобнай будовы.