• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    НЕФРОН (нефра...) — асноўная структурна-функцыяналь-ная адзінка нырак пазваночных. Н. бывае бесклубочкавы і клубочкавы. Складаецца з мальпігіева цельца і ныркавых (нефрыдыяльных) канальцаў, якія адыходзяць ад капсулы мальпігіева цельца.
    НЕФРЫТ, nephritis (грэч. nephros — нырка + itis)—запа-ленне нырак з пераважным пашкоджаннем сасудзістых клу-бочкаў і парушэннем вылучэння з арганізма прадуктаў азотнага абмену. Распазнаюць гламеруланефрыт, які характарызуецца двухбаковым дыфузным пашкоджаннем клубочкаў нырак, і інтэрстыцыяльны Н., пры якім у паталагічны працэс уцягваецца нефрон і прамежкавая тканка нырак.
    НЕФРОЗ, nephrosis (грэч. nephros — нырка + osis — хваро-ба)—захворванне, якое характарызуецца дыстрафічнымі змяненнямі ў ныркавых канальцах, масіўнай пратэінурыяй, парушэннямі бялкова-ліпіднага і водна-салявога абмену.
    НЕФРАСКЛЕРОЗ, nephrosclerosis (грэч. nephros — ныр-ка + xleros — цвёрды) —захворванне, якое суправаджаецца замяшчэннем парэнхімы нырак злучальнай тканкай, ушчыль-неннем, зморшчваннем і парушэннем функцый нырак. Часцей адзначаецца ў буйн. par. жыв. і сабак, радзей — у свіней і коней. Н. найбольш часта з’яўляецца вынікам нефрытаў і нефрозаў.
    НЕБА — верх ротавой поласці ў пазваночных.
    НІКТУРЫЯ, nycturia (грэч. nyktos — ноч + uron — мача) — сімптом, які праяўляецца ў перавазе начной часткі дыўрэза над дзённай. Сустракаецца ў сабак пры неўрозах.
    НІМФАМАНІЯ, nymphomania (грэч. nymphe — нявеста + + mania — вар’яцтва) —паталагічны стан, які характарызуец-ца ненармальна павышаным палавым узбуджэннем самак. Н. часцей з’яўляецца вынікам кісты у яечніку, радзей — іншых захворванняў палавых органаў і парушэнняў нервова-гумараль-най рэгуляцыі ў арганізме.
    179
    НІСТАГМ, nystagmus (грэч. nystagmos — дрымота) — сімптом, які характарызуецца хуткімі і паўторнымі рухамі вочных яблыкаў.
    НІМФА (грэч. nymphe — нявеста, дзяўчына) —лічынкавая фаза членістаногіх, якая развіваецца метамарфозам (у кляшчоў, прамакрылых і інш.).
    НОВАЗЕЛАНДСКІ БЕЛЫ ТРУС — парода трусоў мяснога напрамку. Вызначаецца скараспеласцю і добрым выхадам мяса. Разводзяць у многіх краінах свету.
    НОВАКІРГІЗСКАЯ ПАРОДА ВЕРХАВА-ЗАПРАЖНЫХ КОНЕЙ — выведзена ў сярэдзіне 20 ст. у Кіргізіі шляхам скрыжавання мясцовых коней з данской і чыстакроўнай верха-вой пародамі. Масць гнядая, вараная, шэрая. Выкарыстоў-ваюць і для атрымання мяса і малака, а таксама для паляпшэн-ня мясцовых парод.
    НОГЦІ — відазмененыя кіпцюры (у лемураў, прыматаў, чалавека).
    НОЗДРЫ — насавыя адтуліны ў пазваночных жывёл.
    НОРЫ — часовыя альбо пастаянныя схованкі жывёл.
    НОРКІ—драпежныя млекакормячыя р. Mustela, сям. куні-цавых. Тулава вузкае, выцягнутае, гібкае. Харчуюцца дробнымі млекакормячымі, птушкамі і іх яйкамі. Валасяны покрыў бурага колеру з адценнямі. Распаўсюджана ў Еўропе (норка еўра-пейская) і Паўднёвай Амерыцы (норка амерыканская). Цяжар-насць — 35—80 сутак, у кодле—1—9 дзіцянят. Аб’ект про-мыслу. Разводзяць таксама на зверагадоўчых фермах.
    НОРМА КАРМЛЕННЯ — навукова абгрунтаваная сутачная патрэбнасць пэўнай жывёлы ў энергіі, пажыўных і мінеральных рэчывах, вітамінах.
    НОРМА АБСЛУГОУВАННЯ — пэўная колькасць аб’ектаў (галоў жывёлы, адзінак абсталявання), якую павінна абслу-гоўваць выканаўца альбо група рабочых у канкрэтных умовах.
    НОТАКАЦІЛУС, Notocotylus (грэч. notos — спіна + ko-tyle — поласць) — р. трэматодаў з сям. Notocotylidae. Пара-зітуе ў птушкі. Від N. attenuatus (лац,— просты) — паразітуе ў сляпой кішцы качак, гусей, курэй і інш. Прам. гасп,— прэсна-водныя малюскі.
    НОТАКАТЫЛІДОЗЫ, notocotylidoses — гельмінтозы качак і гусей, выклікаемыя трэматодамі з сям. Notocotylidae. Пара-зітуюць у тоўстым кішэчніку. Распаўсюджаны ўсюды.
    НОТАЭДРЭС, Notoedres (грэч. notos — спіна + hedra— сядалішча, зад) — р. акарыформных кляшчоў з сям. Sarcop-tidae. Паразітуюць у кошак, сабак, лісіц, чалавека, выклікаюць нотаэдроз (гл.)
    НОТАЭДРОЗ, Notoedrosis — інвазійная хвароба сабак, лісіц, кошак, трусоў, выклікаемая кляшчамі р. Notoedres. Паразітуюць у тоўшчы эпідэрмісу скуры галавы, спіны, канеч-насцей. У хворых наглядаюцца сверб, з’яўленне корак, аблы-сенне ў вобласці галавы, шыі, спіны, лапатак, канечнасцей.
    НУКЛЕІНАВЫЯ КІСЛОТЬІ, полінуклеатыды — высокама-
    180
    лекулярныя фосфарзмяшчальныя арганічныя злучэнні, выяўле-ныя ва ўсіх жывых клетках і выконваючыя важнейшую біяла-гічную функцыю па захаванню, рэалізацыі і перадачы генетыч-най інфармацыі.
    НУКМУС у пчалярстве — невялікая сям’я пчол, утвараемая для ўтрымання маладой няплоднай маткі ў перыяд спарвання з трутнямі альбо захаванасці запасной плоднай маткі зімой.
    НУТРЫЯ, балотны бобр, Myocastor coypus — млекакормя-чае сям. нутрыевых, атр. грызуноў. Пражывае на забалочаных месцах незамярзаючых вадаёмаў. Распаўсюджана ў П. Аме-рыцы. Акліматызавана ў паўднёвых рэгіёнах краіны. Харчуецца раслінамі, малюскамі. Цяжарнасць— 127—133 сутак. Прыво-дзіць па 2—8 дзіцянят. Разводзяць на зверагадоўчых фермах.
    НУТРОЎКА — выманне ўнутраных органаў з брушной і груд-ной паласцей туш забітых жывёл.
    НУТАЛІЯ (у гонар англ. вучонага G. Nuttall) — прасцей-шыя з атр. Piroplasmida. Паразітуюць ў арганізме цеплакроў-ных жывёл, дзе размнажаюцца множным дзяленнем. У эрытра-цытах утвараюцца крыжападобныя формы — «мальтыйскія кры-жы». М. В. Крылоў (1978) прапанаваў назваць нуталій ніколіямі. Найбольшае значэнне мае нуталіёз коней (гл.).
    НУТАЛІЕЗ, nuttalliosis — піраплазмідозная хвароба адна-капытных, выклікаемая Nuttallia equi. Распаўсюджана пераваж-на на поўдні. Пераносчыкі — іксодавыя кляшчы р. Hyalomma, Rhipicephalus і Dermacentor. Хвароба характарызуецца высокай тэмпературай, анемічнасцю і жаўтушнасцю слізістых абалонак, парушэннем дзейнасці сардэчна-сасудзістай сістэмы і органаў стрававання. Для лячэння выкарыстоўваюць сульфантрол, гемаспарыдзін, азідзін, сімптаматычнае лячэнне.
    НЫРКІ — парныя органы вылучэння ў пазваночных. У вы-шэйшых пазваночных у Н. выдзяляюць 2 зоны: коркавае і маз-гавое рэчыва. Кровазабеспячэнне Н. ажыццяўляе ныркавая артэрыя. Інэрвацыя Н. забяспечваецца сі.мпатычнымі валок-намі ад сонечнага спляцення і парасімпатычнымі ад блудзячага нерва. Асноўная структурна-функцыянальная адзінка Н.— нефрон. У працэсе эвалюцыі адбывалася змена 3 тыпаў Н.: пераднырка (пранефрас), першасная Н. (мезанефрас) і другас-ная (метанефрас).
    Н’Ю-ГЕМПШЫР — парода курэй мясаяечнага напрамку. Выведзена ў ЗША на аснове курэй род-айланд. Апярэнне зала-ціста-жоўтае, светла-карычневае. Яйцаноскасць — 190—200 яек. Завезена ў СССР у 1946 г. Выкарыстоўваецца для атрымання гібрыдных нясушак з яйцаноскасцю да 270 яек.
    Н’ЮКАСЛСКАЯ ХВАРОБА, псеўдачума (Morbus new-castle) — высокантагіёзная вірусная хвароба птушак з атр. ку-рыных, якая характарызуецца пашкоджаннем органаў дыхання, стрававання і цэнтральнай нервовай сістэмы. Узбуджальнік — РНК-змяшчаючы вірус, устойлівы ў знешнім асяроддзі. Крыніца ўзбуджальніка інфекцыі — хворая і перахварэўшая птушка. Заражэнне адбываецца аэрагенным і аліментарным
    181
    шляхамі. Смяротнасць птушкі дасягае 90—100 %. У хворай птушкі адзначаюць страту арыентацыі, замаруджанае дыханне з хрыпамі, сутаргавыя з’явы, паралічы крылаў, хваста і ка-нечнасцей. Пры ўскрыцці выяўляюць кровазліццё на мяжы мышачнага і жалёзістага аддзелаў жалудачкаў, а таксама ў кішэчніку і ўнутраных органах. Ставяць дыягназ на аснове клініка-эпізааталагічных даных, патолагаанатамічных змя-ненняў і вірусалагічных даследаванняў патматэрыялу. Лячэнне не распрацавана і не праводзіцца з-за высокай кантагіёзнасці захворвання. Хворую птушку забіваюць і падвяргаюць тэрміч-най апрацоўцы. У птушніку праводзяць вакцынацыю.
    НЮХ — успрыманне арганізмам пры дапамозе органаў нюху паху. Распазнаюць жывёл з вострым нюхам (макрасматыкі), са слаба развітым нюхам (мікрасматыкі) і з поўнай адсутнасцю нюху (анасматыкі).
    НЮХАЛЬНЫЯ ЯМКІ—органы нюху некаторых галавано-гіх малюскаў у выглядзе скурных паглыбленняў, размешчаных пад вачамі.
    НЯВІННАЕ РАЗМНАЖЭННЕ — тое самае, што і партэна-генез.
    0
    О-АНТЫГЕН — саматычны антыген бактэрый. Уяўляе сабой складаны комплекс, які ўтвораны вугляводамі, ліпідамі і част-кова бялкамі. На аснове розных О-антыгенаў праводзяць сералагічнае тыпіраванне бактэрый (сальманэл, пастэрэл і г. д.).
    ОГІТЫМУМ ЭКАЛАГІЧНЫ (лац. optimus — найлепшае) — умовы, у якіх наглядаецца найлепшая жыццёвасць віду.
    ОРГАН (грэч. organon — прылада, інструмент) — выкон-ваючая канкрэтную функцыю частка цела мнагаклетачнай жывёлы, маючая пэўную будову і ўтвораная з таго альбо іншага комплексу тканак.
    ОРГАНЫ АДНАЎЛЕННЯ — тое самае, што і органы па-лавыя.
    ОРГАНЫ ВЫЛУЧЭННЯ, ВЫДЗЯЛЯЛЬНЫЯ ОРГАНЫ — органы, якія служаць для выдалення з цела жывёл канечных прадуктаў абмену рэчываў. У беспазваночных О. в. з’яўляюцца нефрыдыі, мальпігіевы сасуды, у пазваночных — ныркі.
    ОРГАНЫ ДЫХАННЯ — органы, якія служаць для ажыццяў-лення знешняга дыхання. Да О. д. адносяць жабры, лёгкія, мяшкі лёгачныя, трахеі. Упершыню О. д. з’явіліся ў кольчатых чарвякоў.
    ОРГАНЫ ЗРОКУ — органы светлавога ўспрымання. Асноў-ным элементам О. з. з’яўляецца першаснаўспрымальная зрока-вая (рэтынальная) клетка, успрымаючая светавыя промні. У некаторых кішачнаполасцевых і чарвякоў О. з. уяўляюць сабой вокавыя плямы, у членістаногіх фарміруюцца вочы фасетачныя, у пазваночных — вочы.
    182
    ОРГАНЫ ДОТЫКУ, ТАНГАРЭЦЭПТАРЫ (лац. tangens — дакранаючыся + receptio— прыняцце) — органы, успрымаючыя дакрананне, ціск. О. д. размяшчаюцца ў покрывах скуры, суха-жыллях і мышцах.
    ОРГАН КАПУЛЯТЫЎНЫ (лац. copulatio — злучэнне) — мужчынскі палавы орган, які служыць для ўнутранага аплад-нення.
    ОРГАНЫ КРОВАЗВАРОТУ — органы крывяной сістэмы: сэрца і крывяносныя сасуды.
    ОРГАНЫ КРЫВЯТВАРЭННЯ — органы, ў якіх з недыфе-рэнцыраваных клетак — гемацытабластаў утвараюцца формен-ныя элементы крыві. У млекакормячых да О. к. адносяць касцявы мозг, лімфатычныя вузлы, селязёнку, залозу зобную. У ніжэй-шых пазваночных, акрамя таго, О. к. з’яўляюцца ныркі (у рыб) і печань (у хвастатых земнаводных). У беспазваночных крывя-тварэнне ажыццяўляецца непасрэдна ў поласцевых вадкасцях і крыві.
    ОРГАНЫ ЛАКАМАТОРНЫЯ (лац. locus — месца + ша-tio — pyx) — органы, якія служаць для перасоўвання арганізма.