• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    ІНФАНТЫЛІЗМ (лац. infantilis — дзіцячы) — адсталасць у фізічным і разумовым развіцці.
    ІНФАРКТ, infarctus (лац. infarcto — закаркоўваю) — ача-говы некроз органа ў выніку раптоўнага парушэння мясцовага кровазвароту.
    ІНФАУНА (лац. in — у, унутр + фауна) — сукупнасць арга-нізмаў, якія пражываюць у тоўшчы грунту.
    ІНФЕКЦЫЙНАЯ АГАЛАКТЫЯ АВЕЧАК I КОЗ, agalactia
    122
    infectiosa ovium et caprarum — кантагіёзная хвароба, якая суправаджаецца пашкоджваннем суставаў, вачэй, вымя. Уз-буджальнік—мікаплазма М. agalactiae. Крыніца ўзбуджаль-ніка — хворыя і перахварэўшыя жывёлы, якія вылучаюць уз-буджальніка з малаком, мачой, каляплоднай вадкасцю. Зара-жаюцца яны праз стрававальны тракт, скурныя пашкоджванні, кан’юнктыву. Умоўна распазнаюць мастытную, сустаўную і вочную формы. Апошнюю часцей наглядаюць у маладняку. Ды-ягназ заснаваны на аналізе клініка-эпізааталагічных даных, вы-лучэнні і ідэнтыфікацыі ўзбуджальніка, біяпробы. Лячэнне сімп-таматычнае. У пагражаемых зонах праводзяць вакцынацыю жывёл.
    ІНФЕКЦЫЙНАЯ АНЕМІЯ КОНЕЙ, anaemia infectiosa equorum, ІНАН — вірусная хвароба, якая характарызуецца паш-коджваннем органаў крывятварэння, ліхаманкай, анеміяй, з’я-вамі гемарагічнага дыятэзу ў час тэмпературных прыступаў і парушэннем функцый сардэчна-сасудзістай сістэмы. Узбуджаль-нік — вірус сям. Retroviridae, доўга захоўваецца ў знешнім асяроддзі. Хварэюць коні, аслы, мулы. Пераносчыкі ўзбуджаль-ніка — насякомыя-крывасмокі. Магчыма заражэнне пры злучцы. Ставяць дыягназ на аснове эпізааталогічных даных, клінічных прымет, паталагічных змяненняў, гематалагічных і сералагічных даследаванняў. Лячэнне не распрацавана. йры ўзнікненні ІНАН у гаспадарцы ўводзяць абмежаванні.
    ІНФЕКЦЬІЙНАЯ ХВАРОБА — хвароба, якая ўзнікае пад уздзеяннем аднаго альбо некалькіх жывых спецыфічных узбу-джальнікаў (бактэрыі, вірусы, мікаплазмы, грыбы, рыкетсіі), эвалюцыйна прыстасаваных да паразітавання ў арганізме жывё-лы. Характарызуецца здольнасцю перадавацца іншым жывёлам, стадыйнасцю развіцця, спецыфічнай рэакцыяй макраарганізма (утварэнне антыцел, алергія) і звычайна — выпрацоўкай імуні-тэту пасля перанясення хваробы.
    ІНФЕКЦЫЙНАЯ ЭНТЭРАТАКСЕМІЯ, enterotoxoemia infectiosa — інфекцыйная хвароба, якая абумоўлена ўсмоктваннем бактэрыйных таксінаў, паступаючых у парэнхіматозныя органы, цэнтральную нервовую сістэму і кроў з тонкага аддзела кішэч-ніка. Узбуджальнік хваробы — анаэробны мікраарганізм з групы CL perfringens. Энтэратаксемію ў авечак часцей узбуджаюць С1. perfringens тыпаў Д і С, у цялят і парасят — тыпаў A і С. Хварэе маладняк (цяляты, парасяты, ягняты) і дарослыя авечкі, ягняты — з 3—6-тыднёвага ўзросту, цяляты і парасяты — у першыя 3—5 дзён жыцця. Крыніцай узбуджальніка хваробы з’яўляюцца хворыя і перахварэўшыя жывёлы, інфіцыраваныя кармы, глеба, крыніцы вады. Cl. perfringens пастаянна зна-ходзіцца ў стрававальным тракце траваядных жывёл і пры спры-яльных для яго ўмовах (парушэнне фізіялагічнага стану жывёлы, маторнай і функцыянальнай дзейнасці кішэчніка) бурна размна-жаецца, утвараючы таксін і выклікаючы захворванне. У хворых жывёл наглядаецца прыгнечанасць, адказ ад корму, смага, па-нос, замаруджанае дыханне. Пры абязводжванні арганізма праз
    123
    2—3 дні жывёла гіне. Дыягназ ставяць на аснове клініка-эпізааталагічных даных, патолагаанатамічных змяненняў і вы-нікаў бактэрыялагічнага даследавання. Пры лячэнні выкары-стоўваюць гіперімунныя сывараткі і антыбіётыкі. У недабрабыт-ных гаспадарках праводзяць імунізацыю вакцынамі і полівалент-ным анатаксінам супраць кластрыдыёзаў.
    ІНФЕКЦЫЙНЫ АТРАФІЧНЫ РЫНІТ, rhinitis atrophica in-fectiosa) — ІАР — інфекцыйнае захворванне свіней, якое харак-тарызуецца запаленнем слізістай абалонкі насавой поласці, атра-фіяй насавых ракавін і завіткоў лабірынта рашэцістай косці, дэгенерацыяй і дэфармацыяй касцей тварнай часткі чэрапа, па-рушэннем абмену рэчываў з наступнымі паталагічнымі ўсклад-неннямі. Строга спецыфічны ўзбуджальнік хваробы пакуль не вы-яўлены. Часцей хварэюць парасяты і падсвінкі. Заражэнне адбываецца аэрагенным шляхам. Характэрна павольнае развіц-цё эпізаатычнага працэсу пры наяўнасці прыкусу, мопсапа-добнасці альбо крыварыласці. Клінічны дыягназ устанавіць не цяжка. У няпэўных выпадках праводзяць дыягнастычны забой, Лячэнне эканамічна не выгаднае, хворых свіней мэтазгодна зда-ваць на мяса. Агульная прафілактыка ІАР засноўваецца на прынцыпах, агульных для ўсіх рэспіратарных захворванняў сві-ней.
    ІНФЕКЦЫЙНЫ БРАНХІТ ПТУШАК, bronchitis infectiosa avium — высокакантагіёзная хвароба курэй, фазанаў і перапё-лак, якая характарызуецца пашкоджаннем органаў дыхання ў маладняку і зніжэннем прадуктыўнасці ў дарослай птушкі. Уз-буджальнік — вірус.сям. каронавірусаў, перадаецца праз яйцо. Захворваюць кураняты да 30-дзённага ўзросту і куры ў пачатку яйцакладкі. У хворых куранят замаруджанае дыханне, пры ўдыху выцягваюць цела ўперад, хрыпы ў грудной клетцы, сероз-ны кан’юнктывіт; у курэй — зніжэнне яйцакладкі. Дыягназ ста-вяць на аснове клініка-эпізааталагічных паказчыкаў, вынікаў сералагічных і вірусалагічных даследаванняў, а таксама біяпро-бы на куранятах. Лячэнне не распрацавана. Праводзіцца комп-лекс ветэрынарна-санітарных і абмежавальных мерапрыемстваў. 3 прафілактычнай мэтай маладняк птушак імунізуюць вірус-вакцынамі.
    ІНФЕКЦЫЙНЫ ВАГІНІТ, vaginitis infectiosa bovum — інфекцыйнае захворванне буйн. par. жыв, якое характарызуецца пашкоджаннем слізістай абалонкі похвы. Узбуджальнік даклад-на не выяўлены, лічаць, што гэта вірус альбо мікаплазма. Хварэюць жывёлы рознага ўзросту, полу і пароды, але найбольш успрыімлівы цялушкі і маладыя каровы, у якіх хвароба працякае больш востра і тыпічна. Заражэнне адбываецца пры злучцы, а таксама праз інфіцыраваныя прадметы догляду, падсцілку, праз рукі і вопратку абслугоўваючага персаналу. Хвароба нагля-даецца круглы год, але часцей — вясной і летам. У хворых жывёл слізістая похвы спачатку чырвоная, затым на ёй з’яўляюцца слізіста-гнойныя накладанні, вакол клітара і бакавых паверхняў пераддзвер’я похвы ўтвараюцца цёмна-чырвоныя гладкія вузель-
    124
    чыкі памерам з прасяное зерне. У быкоў захворванне праяў-ляецца вяласцю, частым мочаспусканнем, вузельчыкі на галоўцы пеніса крываточаць, гнойныя выцяканні з прэпуцыя. Дыягназ ставяць на аснове клініка-эпізааталагічных даных і бактэры-яльных даследаванняў. Пры лячэнні похву і прэпуцый хворых жывёл прамываюць растворам двухвуглякіслай соды, марганцу, рыванолу. Выкарыстоўваюць антыбіётыкі, эмульсіі з ёдаксідам і г. д.
    ІНФЕКЦЫЙНЫ ЛАРЫНГАТРАХЕІТ ПТУШАК, laringotra-cheitis infectiosa gallinarum — энзаатычнае кантагіёзнае захвор-ванне курэй і фазанаў, якое характарызуецца пашкоджаннем слізістай абалонкі трахеі, гартані і вачэй. Узбуджальнік — вірус сям. герпесвірусаў. Захворваюць кураняты з 20—40-дзён-нага ўзросту, але часцей — 60—100-дзённыя. Заражэнне адбы-ваецца аэрагенным і аліментарным шляхам. Смяротнасць — ад 8 да 60 %. У хворай птушкі адзначаецца замаруджанае дыханне з хрыпамі і кашлем, кан’юнктывіт, зніжаецца маса цела, яйцаноскасць. Дыягназ ставяць на аснове клініка-эпіза-аталагічных даных і вынікаў сералагічных і вірусалагічных даследаванняў. Лячэнне не распрацавана. Праводзіцца комп-лекс ветэрынарна-санітарных абмежавальных мерапрыемстваў, маладняк імунізуюць вірусвакцынамі.
    ІНФЕК.ЦЫЙНЫ ПРАЦЭС—дынаміка ўзаемадзеяння па-між арганізмам жывёлы і ўзбуджальнікам інфекцыі.
    ІНФЕКЦЫЙНЫ РЫНАТРАХЕІТ БУЙНОЙ РАГАТАЙ ЖЫВЕЛЫ, rhinotracheitis infectiosa bovum, ІРТ — востра пра-цякаючая высокакантагіёзная хвароба буйн. par. жыв., якая характарызуецца ліхаманкай, задышкай, рынітам, ларынгітам, трахеітам (рэспіратарная форма) і вульвавагінітам, балана-пастытам, абортамі (генітальная форма). Узбуджальнік — ДНК-змяшчаючы вірус з сям. герпес-вірусаў. Валодае выяўле-ным трапізмам да клетак органаў дыхання і размнажэння, устой-лівы ў знешнім асяроддзі. У натуральных умовах хварэе толькі буйн. par. жыв., асабліва маладняк на адкорме. Крыніцай узбуджальніка інфекцыі з’яўляюцца хворыя і перахварэў-шыя жывёлы, асабліва — быкі, якія працяглы час змяшчалі вірус у сперме. Заражэнне адбываецца аэрагенным, кантактным шляхам і пры злучцы. У хворых цялят бываюць частыя выпадкі ўскладнення секундарнай мікрафлорай, якая абумоўлівае больш цяжкае цячэнне хваробы і высокую лятальнасць. Дыягназ ста-віцца на аснове клініка-эпізааталагічных даных і лабараторных даследаванняў (вылучэнне і ідэнтыфікацыя віруса, сералагічная дыягностыка). Хворых жывёл лечаць гіперімуннай сывараткай альбо сывараткай рэканвалесцэнтаў, выкарыстоўваюць антыбак-тэрыяльныя сродкі. Для прафілактычнай імунізацыі ўжываюць жывую інактывіраваную і асацыіраваную вакцыны.
    ІНФЕКЦЫЙНЫ ЭНЦЭФАЛАМІЕЛІТ, encephalomyelitis infectiosa equorum, энцэфаліт, ІЭМ — інфекцыйная хвароба, якая характарызуецца расстройваннем функцыі цэнтральнай нерво-вай сістэмы, жаўтушнасцю бачных слізістых абалонак і атаніяй
    125
    страўнікава-кішачнага тракта. Узбуджальнік хваробы — ней-ратропны вірус, малаўстойлівы да дэзсродкаў, пры нізкіх тэм-пературах працягла захоўваецца. Успрыімлівы коні. Хвароба праяўляецца спарадычна альбо ў выглядзе асобных успышак. Характэрна стацыянарнасць і вясенне-летне- восеньская сезон-насць, звязаная з наяўнасцю пераносчыка віруса — камароў і кляшчоў. Цячэнне хваробы вострае. Пры буянствуючай форме развіваецца дэпрэсія, затым буянства, а пры ціхай наглядаецца звісанне вушэй, кан’юнктывіт. Дыягназ ставяць на аснове клініка-эпізааталагічных даных, сералагічных даследаванняў і люміне-сцэнтнай мікраскапіі. Лячэнне сімптаматычнае: унутрывенна раствор хларыду натрыю, уратрапіну і інш. На недабрабытную гаспадарку накладаюць каранцін.
    ІНФЕКЦЫЙНЫ ЭПІДЫДЫМІТ БАРАНОЎ, epididymitis іп-fectiosa arietum, хранічная інфекцыйная хвароба авечак, якая характарызуецца зніжэннем узнаўленчай функцыі і праліфера-тыўна — запаленчымі працэсамі ў прыдатках семяннікоў у бара-ноў, абортамі, бясплоднасцю, нараджэннем нежыццяздольнага маладняку ў аўцаматак. Узбуджальнік хваробы — Br. ovis ад-розніваецца ад астатніх прадстаўнікоў р. Brucella ў антыгенных адносінах, параўнальна ўстойлівы ў знешнім асяроддзі. Асноў-най крыніцай узбуджальніка інфекцыі з’яўляюцца хворыя бара-ны-вытворнікі. Узбуджальнік у іх вылучаецца са спермай і ма-чой; у аўцаматак — з абарціраванымі пладамі, плоднымі абалон-камі, выцяканнямі з родавых шляхоў. Цячэнне хваробы — хранічнае, можа працягвацца гадамі. Дыягназ ставяць на аснове клінічнай карціны, сералагічных і бактэрыялагічных даследа-ванняў з улікам эпізааталагічных даных і патолагааната-мічных змяненняў, лячэнне не распрацавана. Праводзіцца комп-лекс ветэрынарна-санітарных і абмежавальных мерапрыемстваў. Для актыўнай імунізацыі распрацоўваюцца вакцыны.