• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    ЗВЯЗКІ — цяжы са злучальнай тканкі, якія звязваюць асоб-ныя часткі шкілета альбо органа.
    ЗВЯРЫНЕЦ — форма паказу і ўтрымання дзікіх жывёл у клетках.
    ЗВЫШПАРАЗІТЫ — арганізмы, якія паразітуюць у (альбо на) іншым паразітарным арганізме.
    ЗГУРТАВАННЕ — тое самае, што і біяцэноз.
    ЗЕБУ, ГАРБАТАЯ СКАЦІНА, Bos indicus — блізкая па паходжанню да хатняй буйн. par. жыв. Разводзяць як рабочую і мясную скаціну. Спарваюць з хатняй скацінай для вывядзення парод мяснога напрамку. Добра прыстасаваная да мясцовых умоў, захоўвае высокія прадуктыўныя якасці. Надой — 500— 600 кг (да 1500 кг), тлустасць малака — да 7 %. Распаўсюджа-на ў Індыі, Афрыцы, Амерыцы, у нашай краіне, асабліва ў Ся-рэдняй Азіі.
    ЗЕУ — мяжа паміж ротавай поласцю і глоткай.
    ЗНЕШНЯЯ САКРЭЦЫЯ — вылучэнне залозамі сакрэту ў знешняе асяроддзе.
    110
    ЗІГОТА— (грэч. zigotos — злучаная ў пару) —аплодненая яйцаклетка, г. зн. клетка, якая ўтвараецца ў выніку зліцця (капуляцыі) гамет.
    ЗЛАТАВОЧКІ. Chrysops (грэч. chrysos — золата+ ора— вока)—стракаткі, р. насякомых з сям. Tabanidae (слепні). Дробныя насякомыя з пярэстафарбаванымі крыламі. Крыва-смокі.
    ЗЛАЯКАСНАЯ КАТАРАЛЬНАЯ ГАРАЧКА, coryza gang-raenosa — востра працякаючая інфекцыйная хвароба, якая характарызуецца крупозным запаленнем слізістых абалонак дыхальных шляхоў і страўнікава-кішачнага тракта, паражэн-нем вачэй і цэнтральнай нервовай сістэмы. Узбуджальнік— ДНК-змяшчаючы вірус, які не класіфіцыраваны ўнутры сям. герпес-вірусаў. Успрымальны буйн. par. жыв. і буйвалы. Шляхі заражэння не вывучаны. Лічаць, што авечкі і козы могуць быць насіцелямі віруса. Хвароба праяўляецца часцей у выглядзе спарадычных прыпадкаў. У хворых жывёл адзна-чаецца ўзбуджэнне, турбота альбо прыгнятанне, адказ ад корму, запаленне слізістых абалонак галавы, святлабоязь, слёзацячэнне, кан’юнктывіт, памутненне рагавіцы і пакрыванне яе болькамі. Пры пастаноўцы дыягназу ўлічваюць эпізаатала-гічныя, клінічныя і патолагаанатамічныя даныя. Спецыфічнага лячэння няма. Выкарыстоўваюць антыбіётыкі, сульфаніламід-ныя прэпараты і г. д. Хворых жывёл ізалююць і лечаць. Па-мяшканні дэзінфіцыруюць. Спецыфічная прафілактыка не рас-працавана.
    ЗЛАЯКАСНАЕ ЦЯЧЭННЕ ХВАРОБЫ — форма праяўлення хваробы, якая адрозніваецца ад тыпічнага цячэння больш глыбокімі функцыянальнымі расстройствамі і патамарфалагіч-нымі змяненнямі, а таксама высокай лятальнасцю жывёл.
    ЗЛАЯКАСНЫ АЦЕК, oedema malignum — вострае інфек-цыйнае некантагіёзнае захворванне, звязанае з пранікненнем у арганізм праз раны хваробатворных анаэробных мікраар-ганізмаў з групы ўзбуджальнікаў газавай гангрэны. Захвор-ванне характарызуецца развіццём хутка распаўсюджваючагася запаленчага ацёку і інтаксікацыяй арганізма. Узбуджальнікамі хваробы могуць быць Cl. septicum. Cl. oedematiens, Cl. perfrin-gens, Cl. sporogenes, Ch. histolyticum. Яны ўтвараюць споры i вельмі ўстойлівыя ў знешнім асяроддзі. Да хваробы ўспры-мальныя ўсе віды хатніх жывёл. Заражэнне адбываецца ў выніку забруджвання ран зямлёй, фекаліямі, пылам, кантамі-ніраванымі ўзбуджальнікамі. У вобласці заражэння адзначаецца хваравітасць, гарачы запаленчы ацёк, які спачатку цестападоб-ны, халодны, безбалючы. Пры пальпацыі ацёку адзначаюць крэпітацыю з раны, а пры разрэзе з ацёку паяўляецца серозная вадкасць чырвонага альбо жоўтага колеру з бурбалкамі газу і непрые.мным гніласным пахам. На ўскрыцці акрамя пару-шэнняў у месцы паражэння адзначаюць наяўнасць крывянос-нага эксудату ў брушной і грудной поласцях, селязёнка і печань павялічаны. Дыягназ ставяць на аснове анамнестычных,
    111
    клінічных і патолагаанатамічных даных і вынікаў бактэрыяла-гічных даследаванняў. Лячэнне малаэфектыўнае. Праводзяць рассяканне тканак, выдаленне амярцвелых; паражоныя ўчасткі апрацоўваюць растворам марганцава-кіслага калію альбо пера-кіссю вадароду. Жывёлам уводзяць антыбіётыкі, сульфаніламід-ныя прэпараты ў спалучэнні з антытаксічнай сывараткай. Агульныя меры прафілактыкі зводзяцца да захавання правілаў асептыкі і антысептыкі пры розных хірургічных аперацыях.
    ЗЛУЧКА — тое самае, што і спарванне жывёл.
    ЗМЕНЛІВАСЦЬ МІКРААРГАНІЗМАЎ (лац. mutabilitas — зменлівасць+microbia— мікраарганізмы) —здольнасць мікра-арганізмаў змяняць свае прыметы і ўласцівасці пры жыцці, што абумоўлівае захаванне і эвалюцыю мікробных відаў. У залежнасці ад прычыннай абумоўленасці распазнаюць спадчынную (мутацыі, генетычныя рэкамбінацыі) і неспадчын-ную (выклікаемую неаднароднасцю ўмоў і фактарамі знешняга асяроддзя) зменлівасць мікраарганізмаў.
    ЗНЕШНЯЕ АСЯРОДДЗЕ — комплекс прыродных умоў, у якіх жыве арганізм. Распазнаюць біятычныя фактары 3. а., якія ўключаюць арганічныя падраздзяленні (расліннасць) і абіятыч-ныя — асаблівасці клімату, глебы, рэльефу і г. д.
    ЗНІШЧЭННЕ ХВОРЫХ ЖЬІВЕЛ — забой і спальванне альбо тэхнічная ўтылізацыя трупаў жывёл пры асабліва небяс-печных інфекцыйных хваробах.
    ЗОА... (грэч. zoon — жывёла) — частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да жывёльнага свету.
    ЗОААНТРАПАНОЗЫ, zooanthroponosis (грэч. zoon — жывёла + antropos — чалавек + oses — хвароба) — заанозы, пры якіх узбуджальнік перадаецца ад чалавека да жывёл і наадварот.
    ЗОАБЕНТАС (зоа...+benthos — глыбіня) — сукупнасць жы-вёл — жыхароў дна вадаёмаў.
    ЗОАГІГІЕНА (зоа...+ hygieinos — здаровы) — навука, якая вывучае спосабы і метады фарміравання здаровага асяроддзя жыцця сельскагаспадарчых, прыручаных жывёл, а таксама тых, якія ўтрымліваюцца ў няволі.
    ЗОАІНЖЫНЕР — спецыяліст з вышэйшай адукацыяй у воб-ласці жывёлагадоўлі.
    ЗОАПАЛЕАНТАЛОГІЯ (зоа... + palaios — старажытны + + logos — вучэнне) — навука аб выкапнёвых жывёлах.
    ЗОАПАРАЗІТАЛОГІЯ, zooparasitologia (грэч. zoon — жы-вёла + parasitos — нахлебнік + logos — вучэнне) — навука аб жывёльных паразітах (зоапаразітах), якія з’яўляюцца ўзбу-джальнікамі паразітарных хвароб жывёл (3. жывёл) і раслін (3. раслін). У адрозненне ад раслінных паразітаў (фітапара-зітаў) выклікаюць інфекцыйныя хваробы.
    ЗОАПАТАЛОПЯ (зоа...-|-pathos — пакутафlogos — вучэн-не) — навука аб хваробах жывёл.
    ЗОАПЛАНКТОН (зоа... + plankton — блукаючае) — сукуп-насць дробных жывёльных арганізмаў.
    112
    ЗОАТАМІЯ (зоа... + tome — парэз) —навука аб унутранай будове жывёл (анатомія).
    ЗОАФАГІ (зоа... + phagos— пажыраю) —мясаедныя дра-пежнікі.
    ЗОАФІЛІЯ (зоа... + phileo — кахаю)—апыленне раслін жывёламі (напр., насякомымі-энтамафагамі, малюскамі-ма-лакафіліямі і г. д.).
    ЗОАЦЭНОЗ (зоа... + koinos — агульны) — сукупнасць узае-мазалежных відаў жывёл, якія насяляюць пэўны біятоп.
    ЗОАЦЫДЫ (грэч. zoon — жывёла-|-лац. coedo — забіваю, знішчаю) — хім. сродкі для барацьбы са шкоднымі жы-вёламі.
    ЗОНА (грэч. sone — пояс) — найбольш буйное праяўленне занальнасці на зямной паверхні.
    ЗОНА БУФЕРНАЯ — тэрыторыя вакол ахоўваемай прырод-най тэрыторыі, на якой часткова абмяжоўваецца гаспа-дарчая дзейнасць у мэтах лепшай аховы альбо падтрымання больш устойлівай экалагічнай раўнавагі на асноўнай ахоўвае-май тэрыторыі.
    ЗОНА РОСТУ — участак цела, за кошт якога адбываецца рост жывёлы.
    ЗОНА СПРЫЯЛЬНАГА БЫТУ — тэрыторыя, дзе пагалоў’е жывёл знаходзіцца пад ветэрынарным кантролем і дзе ў цячэнні пэўнага перыяду не зарэгістравана ніводнага выпадку якой-небудзь інфекцыйнай хваробы жывёл. Напрыклад, зона, якая спрыяльная па яшчуру.
    ЗОНА ПАГРАЖАЛЬНАЯ — тэрыторыя вакол недабрабыт-нага па інфекцыйнай хваробе пункта, якая ў геаграфічным, гас-падарчым альбо іншых адносінах цесна звязана з ім і можа з’явіцца месцам далейшага распаўсюджвання данай хваробы.
    ЗОНА НЕДАБРАБЫТНАЯ — абмежаваная тэрыторыя, на якой вызначана якая-небудзь інфекцыйная хвароба жывёл.
    ЗРОК — працэс успрымання жывёлай светавых раздражнен-няў пры дапамозе спецыяльных органаў зроку.
    ЗРУШЭННЕ КІШЭЧНІКА, dislocatio intestini (лац. dislo-catio — зрушэнне, intestinum — кішэчнік) — зрушэнне петляў кішэчніка ў іншую вобласць брушной поласці, якое выклі-каецца часцей за усё механічнымі фактарамі (рэзкімі паваро-тамі, высокім унутрыбрушным ціскам, моцным напружаннем брушных сценак і г. д.). 3. к.— адна з форм колікаў.
    ЗРУШЭННЕ СЫЧУГА, dislocatio abomasi (лац. dislocatio, abomasi — сычуг) — права- альбо левабаковае зрушванне сычуга, якое адзначаецца ў лактуючых кароў пры недастат-ковасці мацыёну. I пры некаторых іншых прычынах.
    ЗУБЫ — 1. У пазваночных — асобныя касцявыя органы, якія размешчаны ў ротавай поласці альбо глотцы (у некаторых рыб) і служаць для механічнай апрацоўкі ежы. У працэсе гістарычнага развіцця ўзніклі з плакоіднай лускі рыб. У 3. рас-пазнаюць каронку (вяршыню), шыйку і корань. Будова 3. зна-ходзіцца ў цеснай сувязі з яго функцыяй. 2. У беспазваночных 3. называюць розныя ўтварэнні.
    ЗУБР, Bison bonatus — млекакормячае сям. пустарогіх. Разам з бізонамі ўтвараюць род зубраў. Жывуць статкамі. Дарослыя самцы знаходзяцца ў статку толькі ў шлюбны перыяд. Палаваспеласць наступае у 2—3 гады. Спарванне — у 6—7 га-доў. Цяжарнасць — каля 9 мес. Распаўсюджаны ў лясах Еўропы, разводзяць у ЗША, Канадзе і г. д.
    ЗЯЛЕНЫ КАНВЕЕР — сістэма вытворчасці і карыстання зялёных кармоў, дазваляючая раўнамерна забяспечваць імі жывёл.
    ЗЯЛЕНЫ КОРМ—расліны, з’ядаемыя жывёламі на пашы або скошаныя.
    ЗЯМЕЛЬНЫЯ ЎГОДДЗІ — зямля, выкарыстаная або пры-годная да выкарыстання для канкрэтных гаспадарчых мэт і распазнавальная па прыродна-гістарычных прыкметах.
    I
    ІГОЛКАЎКОЛВАННЕ (сін. акупунктура, іголкатэрапія) — рэдка выкарыстоўваемы ў ветэрынарыі метад рэфлектарнай тэрапіі, які заключаецца ва ўздзеянні на функцыі арганізма з лячэбнай мэтай розных па сіле, характару і працягласці раздражненняў у пэўных кропкавых зонах паверхні цела.
    ІДЫЯПАТЬІЧНЬІ, idiopathicus (грэч. idios — уласны, pathos — пакута) — своеасаблівы, самастойны ў адрозненне ад дру-гаснага, сімптаматычнага.
    ІДЫЯСІНКРАЗІЯ (грэч. idios — асаблівы+syn —разам + krasis — змяшчэнне) — народжаная, а часам набытая павыша-ная адчувальнасць да розных рэчываў неантыгеннай прыроды (харчовым прадуктам, лекавым рэчывам, пылку некаторых рас-лін і інш.). Праяўляецца раздражненнем і ацёкамі слізістых аба-лонак і скуры, скурнымі высыпкамі, часам — задышкай, страў-нікава-кішачнымі расстройваннямі.
    ІДЭНТЫФІКАЦЫЯ МІКРОБАЎ (лац. identificatio — атая-самліваць) — устанаўленне віду і тыпу мікраарганізма на аснове вывучэння марфалагічных, культуральных, біяхімічных, анты-генных і іншых уласцівасцей. Заключны этап мікрабіялагіч-нага даследавання.