Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі
Выдавец: Ураджай
Памер: 318с.
Мінск 1992
ДЭМАДЭКС, Demodex (грэч. demoios — тлушч, сала + dexis — які харчуецца) — р. кляшчоў з сям. Demodecidae, п/а Trombidiformes, атр. Acariformes. Паразітуе ў валасяных цы-булінах і сальных залозах жывёл і чалавека, выклікае дэма-дэкоз (залазніцу). Хвароба характарызуецца дэрматытамі, гіперкератозам, аблысеннем, з’яўленнем на скуры дробных бугаркоў, змардаваннем. Шырока распаўсюджана. Для лячэння выкарыстоўваюць івамек, стамазан, дэрматазоль, акрадэкс і інш.
ДЫМАРФІЗМ (грэч. dis — двойчы + morphe — форма, вы-гляд) — наяўнасць у аднаго віду жывёл дзвюх розных форм. Д. палавы — розніца паміж самцамі і самкамі па будове, ха-рактары афарбоўкі, памерах і г. д.
ДЬІНАМІКА ПАПУЛЯЦЫЙ (грэч. dynamis — моцны: сін. змены, сіндынаміка)—змяненне колькасці, палавога і ўзрос-тавага саставу папуляцыі, якое вызначаецца ўнутрыпапуляцый-нымі працэсамі і ўзаемадзеяннямі папуляцый розных відаў.
ДЭНДРАРЫЙ (грэч. dendron — дрэва) — участак тэрыто-рыі, на якім размешчана калекцыя драўняных раслін.
ДЭПРЭСІЯ (лац. depressio — прыгнечанасць) — зніжэнне жыццяздольнасці, замаруджаны тэмп размнажэння і г. д.
ДЭРАТЫЗАЦЫЯ (франц. deratisation — знішчэнне пацу-коў, rat — пацук)—комплекс мерапрыемстваў, якія накірава-ны на знішчэнне шкодных грызуноў (пацукі, мышы і г. д.).
ДЭРМАНІСУС, Dermanissus (грэч. derma — скура+nys-sein — калоць) — р. паразітаформных кляшчоў з атр. Ра-rasitiformes. Від D. gallinae (лац. gallina — курыца) — пара-зітуе на птушках у птушніках, гнёздах дзікай птушкі. Крывасмок. Пераносчык узбуджальнікаў барэліёзу, арнітозу, ха.леры і інш.
ДЭРМАТОЗЬІ, dermatoses — скураныя хваробы рознай этыялогіі. Часцей маюць месца пры анхацэркозах, саркаптаідо-зах і інш.
ДЭРМАЦЭНТАР, Dermacentor (грэч. derma — скура + kentein — калоць) — скураеды, р. Іксодавых кляшчоў. Віды D. marginatus, D. pictus — трохгаспадарчы клешч, распаўсюджаны ўсюды. Пераносчыкі піраплазмаў, нуталій, анаплазмаў.
ДЭРМАТАМІКОЗЫ (грэч. dermatos — скура + mykes— грыб + oses — вызначае хваробў) — заразнае захворванне ску-ры і яе вытворных у жывёл і чалавека, якое выклікаецца пата-геннымі грыбамі (напр., трыхафітыя).
ДЭРМАТЫТЫ, dermatitis (грэч. derma — скура + itis— запаленне) — запаленне скуры, якое развіваецца на месцы 102
непасрэднага ўздзеяння фізічных і хімічных фактараў знешняга асяроддзя. Распазнаюць таксама і алергічныя Д. Праяўляюцца пачырваненнем і ацёчнасцю пашкоджаных участкаў скуры. Для лячэння выкарыстоўваюць вяжучыя прымочкі альбо спір-тавыя растворы брыльянтавага, малахітавага зялёнага, наклад-ваюць абарончыя павязкі з дэзінфіцыруючымі мазямі.
ДЭРМАТОЗЫ, dermatosis (грэч. derma — скура + osis — хваравіты стан) — зборны тэрмін, які ўключае розныя патала-гічныя станы скуры (дыстрафічныя, запаленчыя, інфекцыйныя і інш.).
ДЭРМАТАЛОГІЯ, dermatologia (грэч. derma — скура -|-logos — вучэнне) — навука аб хваробах скуры.
ДЭСЕНСІБІЛІЗАЦЫЯ, desensibilisatio (лац. de — пазбаў-ленне+sensibilis — адчувальнасць) — устараненне альбо па-слабленне клінічнага праяўлення павышанай адчувальнасці арганізма да розных чужародных рэчываў, якія выклікаюць стан сенсібілізацыі.
ДЭСКВАМАЦЫЯ, desquamatio (лац. desquamare — знімаць луску) — злушчванне рагавога слою эпідэрмісу скуры. Д. бывае фізіялагічнай і паталагічнай.
ДЭСМАТАМІЯ, desmotomia (грэч. desmos — звязка + tome — разрэз, рассячэнне) — аператыўнае рассячэнне звязкі. Звычайна Д. праводзіцца на прамых звязках каленнай рэпніцы ў буйн. par. жыв. і коней на звычайных вывіхах каленнай рэпні-цы ўверх.
ДЭСМУРГІЯ (грэч. desmos — сувязь, павязка + ergon — справа) — вучэнне аб павязках, іх правільным выкарыстоўванні і накладванні пры розных пашкоджаннях і захворваннях.
ДЭСТРАБІЛЯЦЫЯ, destrobilatio (лац. de — прэч + stra-bilus — яловая шышка, страбіла) — адарванне і вылучэнне звонку фрагментаў цэстоды пад уплывам розных фактараў.
ДЭСТРУКТАРЫ (лац. destructio — парушэнне, разбурэн-не) — тое самае, што і рэдуцэнты.
ДЭФАРМАЦЫЯ (лац. de — прыстаўка, якая вызначае аддзяленне + forma — форма) — адхіленне формы альбо ча-стак цела ад звычайнай.
ДЭФЕКАЦЫЯ (лац. defecatio—ачышчэнне) —выдаленне арганізмам рэшткаў харчу ў выглядзе экскрэментаў.
ДЭФРАСТАЦЫЯ — размарожванне прадуктаў.
ДЭФІНІТЫЎНЫЯ ОРГАНЫ (лац. defenitivus — канчатко-вы) — пастаянныя органы, характэрныя для дарослага арга-нізма (напр., лёгкія ў пазваночных замест жабраў зародка).
ДЭФІНІТЫЎНЫ ГАСПАДАР (лац. definitivus) — тоесамае, што і канчатковы гаспадар.
Е
Е-АВІТАМІНОЗ, Е. avitaminosis — хвароба, прычынай якой з’яўляецца недахоп альбо адсутнасць у кармах вітаміну Е. Пры гэтым парушаеіша функцыя размнажэння. Часта назіраецца ў парасят, курэй, індычанят і качак.
ЕГЕР (ням. lager — паляўнічы) — службовая асоба ў па-ляўнічай гаспадарцы.
ЕРЭВАНСКІЯ КУРЫ — парода курэй мясаяечнага напрам-ку. Выведзена ў Арменіі шляхам скрыжавання мясцовых курэй з пародамі род-айленд, аўстралорпы, нью-гемпшыр. Яйцанос-касць— 170—200 яек.
ЕЎСТАХІЕВА ТРУБА — вузкі канал, які аб’ядноўвае наса-глотку з барабаннай поласцю.
ЕЎРАПЕЙСКІ ГНІЛЕЦ ПЧОЛ, дабраякасны гнілец, гнілец адкрытага расплоду — інфекцыйная хвароба спачатку адкры-тага, а пазней — запячатанага расплоду. Узбуджальнікі — Вас. alvei, Str. apis, Str. pluton. Хвароба праяўляецца найбольш моцна ў чэрвені. Пры гэтым адзначаюць рознакаляровы рас-плод, хворыя лічынкі жоўтага колеру, зменлівай формы. Пах гнязда кіслы. Гніласная маса пры даставанні выцягваецца ў кароткія ніткі. Высахшыя лічынкі лёгка выдаляюцца з ячэйкі. Дыягназ — на аснове клінічных прымет і пры выяўленні аднаго з узбуджальнікаў пры лабараторных даследаваннях. Для ліквідацыі хваробы арганізоўваюць «перагон» і праводзяць лячэнне: даюць цукровы сіроп з дабаўленнем сульфаніламідаў і антыбіётыкаў. Вуллі, рамкі «абпальваюць» альбо дэзінфіцы-руюць.
ж
ЖАБРЫ — органы дыхання ў вадзяных жывёл. Упершыню Ж. паявіліся ў многашчацінкавых кальчацоў. У беспазваночных Ж. уяўляюць сабой танкасценныя целы; у пазваночных — сістэ-му парных сіметрычна размешчаных шчылін, змешанага экта-і эндадэрмальнага паходжання.
ЖАБЕРНАЯ ХВАРОБА КАРПАЎ, ВІРУСНЫ БРАНХІЯ-НЕКРОЗ — інфекцыйнае захворванне карпа, якое характары-зуецца паражэннем жабраў. Узбуджальнік — вірус. Успышкі адзначаюцца ў вясенне-летні перыяд, часцей — у двухгадовак. Пры вострай форме хвароба праяўляецца з’яўленнем на жабрах гіперэміраваных участкаў з кровазліццём; пры хранічнай — некратызаваныя пялёсткі, палосы і ўчасткі з адарванай альбо рэгенераванай тканкай жабраў. Дыягназ ставяць на аснове эпізааталагічных, клінічных даных і вылучэння віруса. Лячэнне не распрацавана.
ЖАВАННЕ — працэс механічнай апрацоўкі харчу ў рота-вай поласці.
ЖАКЕЙ — спецыяліст па трэнінгу і выпрабаваннях верха-вых коней.
ЖАМЧУЖНІЦА — варсінчатыя, барадаўчатыя альбо вузял-ковыя разрастанні на серозных абалонках пры туберкулёзе.
ЖАРАБЕЦ—палаваспелы самец каня. Племянное выка-рыстанне пачынаюць з 3 год. Пры натуральнай злучцы за сезон адным жарабцом пакрываюць 20—50 кабыл. Высокую патэн-цыю захоўваюць да 16—20 год.
104
ЖАРЭБНАСЦЬ — цяжарнасць кабыл з моманту апладнен-ня да нараджэння жарабяці. Працягласць — 307—350 сутак.
ЖАЎТУХА (іктэрус, грэч. ikteros — жаўтуха) —стан арга-нізма пры пашкоджанні печані і жоўцевых хадоў, які суправа-джаецца афарбаваннем у жоўты колер тканак і органаў з пры-чыны накаплення ў крыві білірубіну. Назіраецца пры многіх хваробах. Распазнаюць Ж. механічную, парэнхіматозную, гема-літычную.
ЖАЎТКОВЫ ПЕРЫТАНІТ, peritonitis vitellina (лац. perito-nium — брушына + vitellinus — жаўтковы + itis — запален-не) _ захворванне нясушак усіх відаў, якое характарызуецца запаленнем брушыны і серозных абалонак унутраных органаў у выніку разрыву спелых фалікулаў яечніка і пападання жаўтко-вай масы ў брушную поласць.
ЖВАЧКА — працэс паўторнага перажоўвання адрыгнутага з рубца ў рот корму ў жвачных.
ЖГУЦІКАВЫЯ (грэч. Mastigophora — нясучы жгуты) — прасцейшыя, якія адносяцца да кл\ Mastigophora. Ж. характа-рызуюцца наяўнасцю 1—8 жгуцікаў, арганэл руху. Размна-жаюцца бясполым спосабам. Сярод Ж. адрозніваюць вольна-жывучыя і паразітуючыя (трыпанасомы, трыхаманады і інш.).
ЖМУДСКАЯ ПАРОДА — мясцовая парода запражных коней. Разводзіцца ў Літве.
ЖОМ ЦУКРОВЬІХ БУРАКОЎ — сечка цукровых буракоў, з’яўляецца адыходам цукровых заводаў. Выкарыстоўваюць на корм жывёлам. У 100 кг змяшчаецца 12 к. адз., 0,6 кг засваяль-нага пратэіну.
ЖОЎТАЕ ЦЕЛА — згуртаванне фалікулярных клетак, якое ўтвараецца на паверхні яечніка, на месцы выпадзення спелага яйца. Распазнаюць Ж. Ц. цяжарнасці (узнікае на месцы лоп-нуўшага Граафава пузырка, калі здарылася апладненне) і Ж. Ц- несапраўднае (утвараецца, калі апладнення не адбылося).
ЖОЎЦЕВЫ ПУЗЫР — орган, у якім збіраецца жоўць. Размешчаны ў печані альбо паблізу ад яе.
ЖОЎЦЬ — сакрэт, які вырабляецца залозістымі клеткамі печані і вылучаецца ў поласць кішэчніка альбо збіраецца ў жоўцевым пузыры.
ЖОЎЦЕКАМЯНЕВАЯ ХВАРОБА, cholelithiasis (грэч. chole — жоўць + lythos — камень + iasis — хвароба) — утва-рэнне камянёў у жоўцевых пратоках і пузыры. У с.-г. жывёл захворванне сустракаецца рэдка.
ЖУКІ, Coleoptera (грэч. koleon — нажны + pteron — кры-ло) — цвёрдакрылыя, якія налічваюць 250 тыс. відаў. Маюць цвёрды вонкавы покрыў і цвёрдыя, пазбаўленыя жылак пад-крылы — элітры. Сківічны апарат грызучы. Вольнажывучыя, рэдка — паразіты, а таксама — прам. гасп. узбуджальнікаў інвазійных хвароб (майскія жукі, жукі-насарогі).
ЖЫВАРОДЗЯЧЫЯ, ВІВІПАРЫЯ (лац. vivus — жывы + рагеге — нараджаць) — спосаб узнаўлення патомства, пры якім нараджаюцца больш альбо менш развітыя дзіцяняты. Пажыўны
105
матэрыял або закладзены ў самым яйцы, або зародак корміцца за кошт мацярынскага арганізма.
ЖЫВАСЯЧЭННІ, ВІВІСЕКЦЫЯ (лац. vivus — жывы + sectio — рассячэнне) — аперацыя на жывёле з дыягнастычнай, навуковай альбо іншай мэтай.
ЖЫВЕЛАГАДОЎЛ Я — галіна сельскагаспадарчай вытвор-часці, якая ўключае развядзенне жывёл і эксплуатацыю іх карысных якасцей.
ЖЫВЕЛЬНАЕ НАСЕЛЬНІЦТВА— сукупнасць асобін таго альбо іншага віду жывёл на пэўнай тэрыторыі.
ЖЫВЕЛЫ — адна з асноўных груп жывых арганізмаў, састаўляючая царства ў сістэме арганічнага свету. Ж.— гетэ-ратрофы, толькі нямногія (некаторыя жгуцікавыя) спалучаюць гетэратрофны спосаб харчавання з аўтатрофным. Вядома каля 1,5 млн. відаў. Ж. падраздзяляюцца на аднаклетачныя (пра-сцейшыя) і многаклетачныя.