• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    ДЫСПНОЭ, dyspnoea (грэч. dys + pnoe — дыханне) — парушэнне рытму дыхання, задышка.
    ДЫСТАЛЬНЬІ (лац. disto — адстаю) — аддалены ад цэн-тра, перыферычны.
    ДЫСТАНІЯ ПЕРАДСТРАЎНІКАЎ, distonia proventriculo-rum (грэч. dys + tonos— напружанне-|-лац. ventriculus — перадстраўнік) — парушэнне рухомай функцыі перадстраўнікаў у жвачных. Д. можа праяўляцца поўным спыненнем рухаў (атанія) і частковым (гіпатанія). Гл. Атанія перадстраў-нікаў.
    ДЫСТРАФІЯ, dystrophia (грэч. dys + trophe— харчаван-не) — паталагічны стан, які характарызуецца парушэннем аб-менных працэсаў у тканках, працякаючых са змяненнем хіміч-нага саставу цытаплазмы і міжклетачных структур.
    ДЫСФАГІЯ, dysphagia (грэч. dys + phagia— паяданне) — цяжкае глытанне, якое з’яўляецца сімптомам некаторых захвор-ванняў глоткі і стрававода. Часам Д. можа быць неўрагеннага паходжання.
    ДЫСФУНКЦЫЯ, dysfunctio (грэч. dys+лац. functio — дзейнасць) — парушэнне нармальнай дзейнасці органа альбо тканкі.
    ДЫСФАРЫНКСОЗ, dispharynxosis — гельмінтоз курэй і ін-шых птушак, выклікаемы нематодамі D. nasuta. Пашкоджва-ецца залозісты страўнік. Распаўсюджаны на поўдні.
    ДЫУРЭЗ, diuresis (грэч. dia—зверх-|-uresis — мочаспус-канне) — працэс утварэння і вылучэння мачы з арганізма.
    ДЫЦЭФАЛЮС, dicephalus (грэч. di — двойчы + kephali— галава) — від выродлівасці, плод з дзвюма галавамі.
    ДЫХАЦЕЛЬНЫЯ ШУМЫ, murmura respiratoria (лац. murmur — шум + respiratorius — дыхацельны) — гукавыя з’я-вы, якія ўзнікаюць у сувязі з актам дыхання і ўспрымаюцца пры аўскультацыі грудной клеткі. Распазнаюць Д. ш. асноўныя (везікулярнае і бранхіяльнае дыханне) і дадатковыя, альбо паталагічныя (крэпітацыя, хрыпы, амфарычнае дыханне, шум трэння плеўры).
    ДЫХАННЕ — сукупнасць пастаянна працякаючых у арга-нізме фізіялагічных працэсаў, у выніку якіх паглынаецца з на-вакольнага асяроддзя кісларод і вылучаецца вуглекіслы газ і вада.
    ДЫХАЦЕЛЬНЫ КАЭФІЦЫЕНТ — адносіны аб’ёмаў вылу-
    98
    чаемага вуглекіслага газу да паглынаемага кіслароду, г. зн. К=СО2/О2.
    ДЫФІЛАБАТРЫЕЗ, diphyllobothriosis — цэстадозная хва-роба драпежных, чалавека, свіней. Пашкоджваецца тонкі кішэчнік. Распаўсюджаны ачагова. Назіраецца рэзкая прыгне-чанасць, адставанне ў росце і развіцці, ваніты. Для лячэння драпежных назначаюць арэкалін броміста-вадародны, фена-сал, філіксан.
    ДЬІФІЛАБАТРЫУМ, Diphyllobotrium (грэч. di—двойчы-|-+ phyllon—ліст + botrium — ямачка, шчылінка) —р. ленця-цоў. Паразітуе ў кішэчніку драпежных, чалавека, свіней. Прам. гасп.— рачкі-цыклопы, дадат. гасп.— прэснаводныя рыбы.
    ДЫФЕРЭНЦЫЯЦЫЯ, ДЫФЕРЭНЦЫРОЎКА (лац. differentia — адрозненне) — працэс спецыялізацыі, у выніку якога спачатку аднародныя часткі арганізма набываюць магчымасць выконваць строга пэўныя функцыі і пастаянна ўсё больш адроз-ніваюцца адзін ад аднаго па форме і адпраўленнях.
    ДЫФУЗІЯ (лац. diffusia — распаўсюджванне) — узаема-пранікненне сутыкальных адзін з адным рэчываў.
    ДЫЯБЕТ НЕЦУКРОВЫ, diabetes insipidus (грэч. diaba-ino — праходжу наскрозь + лац. insipidus — які не мае смаку) — захворванне, якое характарызуецца поліурыяй і полідыпсіяй. Распазнаюць дзве формы Д. н.— цэнтральную і перыферычную. Першая з іх абумоўлена недастатковай прадукцыяй картыка-стэроіднага гармону вазапрэсіну, другая — паражэннем дыэн-цэфала-гіпафізарнай сістэмы. Пры лячэнні неабходна прадугле-дзець дыету, бедную бялком і натрыю хларыдам, памяншаць вадапой, падскурна ўводзіць пітуітрын.
    ДЫЯБЕТ ЦУКРОВЬІ, diabetes mellitus (дыябет + гр. mel-litos — мёд) — захворванне, якое характарызуецца абсалютнай альбо адноснай недастатковасцю інсуліну ў арганізме. Праця-кае з парушэннем пераважна вугляводнага абмену. Адзначаецца галоўным чынам у сабак. Прычынай узнікнення Д. с. з’яўляецца змардаванне В-клетак астраўкоў Лангерганса падстраўні-кавай залозы ў выніку разнастайных прычын як унутранага, так і знешняга паходжання. Асноўнымі прыметамі з’яўляюцца полі-урыя, полідыпсія і булемія (павышаны апетыт), у крыві — гіперглікемія і кетанемія. Пры лячэнні дыета павінна быць бед-най вугляводамі, з дастатковай колькасцю тлушчу і бялку. Асноўны прэпарат для лячэння — інсулін.
    ДЫЯГНАЗ, diagnosis (грэч. diagnosis — распазнаванне) — заключэнне аб паталагічным працэсе ў арганізме хворай жы-вёлы. Распазнаюць Д. прамы і дыферэнцыраваны, а таксама клінічны, патолагаанатамічны, эпізаатычны, судова-ветэры-нарны.
    ДЫЯГНОСТЫКА, diagnostica (грэч. diagnostikos — здоль-ны распазнаваць) —раздзел клінічнай ветэрынарыі, які выву-чае метады распазнавання хвароб, паслядоўныя ступені дасле-давання хворай жывёлы; у вучэбных установах Д. клінічная — прадмет у вучэбным плане падрыхтоўкі ветэрынарных урачоў і фельчароў.
    ДЫЯГНОСТЫКУМ — стандартны прэпарат, які ўжываецца для пастаноўкі дыягназу (антыген, антысываратка, алерген, бактэрыяфаг).
    ДЬІЯПАЎЗА (грэч. dia — праз + лац. pausa — прыпынак, пераўтварэнне) — перыяд спакою ў жывёл, які суправаджа-ецца рэзкім паніжэннем абмену рэчываў. Д. з’яўляецца зама-цаванай адзнакай і наступае незалежна ад знешніх умоў. Д. мо-жа быць эмбрыянальнай (пералётная саранча), лічынкавай (баярышніца), кукалкавай (капусная бялянка), імагінальнай (шмялі).
    ДЫЯПТОМУС, diaptomus (грэч. diaptoma — памылка, па-мылковая думка) — р. дробных рачкоў з атр. Copepoda.
    ДЫЯРЭЯ, diarrhoea (грэч. diarrheo — працякаць праз) — учашчанае вылучэнне вадкіх калавых мас, панос. Д. з'яўляецца сімптомам шматлікіх захворванняў.
    ДЫЯСТАЛА, diastole (грэч. diastole — расцягванне, пашы-рэнне) — адна з фаз сардэчнага цыкла, у час якой адбываецца пашырэнне сардэчных поласцей і напаўненне іх крывёй.
    ДЬІЯТЭЗ, diathesis (грэч. diathesis — нахільнасць, размя-шчэнне) — форма рэактыўнасці арганізма, якая праяўляецца своеасаблівымі рэакцыямі на звычайныя раздражняльнікі, схільнасцю да некаторых паталагічных станаў і ўяўляючая сабой сукупнасць спадчынных і набытых уласцівасцей арга-нізма.
    ДЫЯТЭРМІЯ, diathermia (грэч. dia — праз + therme— цяпло) — уздзеянне на арганізм хворай жывёлы электрычным токам высокай частаты і вялікай сілы.
    ДЫЯФАРЭЗ, diaphoresis (грэч. dia — праз + phoreo— вы-носіць) — узмоцненае потавылучэнне.
    ДЫЯФРАГМА (грэч. diaphragma — перагародка) — уну-траная перагародка паміж грудной і брушной поласцямі, улас-цівая млекакормячым.
    ДЭВАСТАЦЫЯ (лац. devastore — спустошваць) — ком-плекс лячэбна-прафілактычных мерапрыемстваў, якія накірава-ны на поўную ліквідацыю ўзбуджальнікаў інвазійных і інфек-цыйных хвароб чалавека і жывёл з дапамогай спецыфічных метадаў (дэгельмінтызацыі, дэзінсекцыі, дэзінфекцыі, дэзінва-зіі, хіміятэрапіі). Тэрмін Д. прапанаваны К. I. Скрабіным у 1947 г.
    ДЭГЕЛЬМІНТЫЗАЦЫЯ (лац. de — аддзяленне, выдаленне, знішчэнне ўнутры альбо ў знешнім асяроддзі гельмінтаў (яек, лічынак і дарослых форм). Тэрмін Д. прапанаваны К. I. Скра-біным у 1925 г.
    ДЭГЕНЕРАЦЫЯ (лац. degenerare — выраджацца) — 1. Бі-ялагічная рэдукцыя, г. зн. спрашчэнне, паслабленне альбо амаль поўнае знікненне органаў, не маючых эвалюцыйнага значэння (напр., жабраў у наземнажывучых жывёл). 2. Выраджэнне, пагаршэнне з пакалення ў пакаленне ўласцівасцей якога-не-будзь арганізма ў выніку дрэнных умоў існавання.
    ДЭГЕРЭСКАЯ ПАРОДА паўтанкарунных авечак мяса-
    100
    шэрснага напрамку. Створана скрыжаваннем авечак казахскай курдзючнай, шропшыр і прэкас. Прыстасавана да пустынных і паўпустынных зон Казахстана.
    ДЭГІДРАТАЦЫЯ, dehydratatio (лац. de — знішчэнне + -|-грэч. hydor — вада)—абязводжванне тканак арганізма альбо асобных органаў. Найбольш часта адзначаецца пры страўнікава-кішачных захворваннях, якія суправаджаюцца па-носамі.
    ДЭГУСТАЦЫЯ (лац. degustatio — каштаванне) — органа-лептычная (зрокам, нюхам і смакам) ацэнка харчовых пра-дуктаў.
    ДЭЗАДАРАЦЫЯ, desodoratio (лац. des — устараненне-|--|-odor — пах) — устараненне непрыемных пахаў, якія абумоў-лены такімі газамі, як аміяк, серавадарод, скатол, індол.
    ДЭЗАКАРЫЗАЦЫЯ (франц. des — прыстаўка, якая вы-значае выдаленне, знішчэнне + лац. acarus — клешч)—ком-плекс мерапрыемстваў, якія накіраваны на знішчэнне кляшчоў, іх лічынак і яек у знешнім асяроддзі і на целе жывёл.
    ДЭЗБАР’ЕР (дэзінфекцыйны бар’ер) — ванна, якая запоў-нена дэзінфіцыруючым растворам, альбо скрынка з апілкамі, намочанымі дэзінфіцыруючым растворам. Дэзбар’еры абста-лёўваюць пры ўездзе на ферму, уваходзе ў жывёлагадоўчыя памяшканні для абясшкоджвання колаў транспартных сродкаў і абутку людзей.
    ДЭЗІНТАКСІКАЦЫЯ, desintoxicatio (лац. de — з-|-in— у, унутр-|-грэч. toxicos — ядавіты)—рэакцыя арганізма, якая накіравана на памяншэнне біялагічнай актыўнасці і канцэн-трацый ядаў, а таксама на нармалізацыю парушаных структур і функцый. Праяўляецца Д. фіксацыяй, абясшкоджваннем і паскарэннем вылучэння ядаў з арганізма.
    ДЭЗІНВАЗІЯ (фр. des — прыстаўка, якая вызначае выда-ленне, знішчэнне +лац. invasio — уварванне, напад)—комп-лекс мерапрыемстваў, якія накіраваны на знішчэнне паразітаў.
    ДЭЗІНСЕКЦЫЯ (фр. des — прыстаўка, якая вызначае вы-даленне, знішчэнне + лац. insectum — насякомае) —комплекс мерапрыемстваў, якія накіраваны на знішчэнне шкодных на-сякомых.
    ДЭЗІНФЕКЦЫЯ (франц. des — прыстаўка, якая вызначае выдаленне, знішчэнне -|-лац. inficere — заражаць, атручваць) — комплекс мерапрыемстваў, якія накіраваны на знішчэнне ін-фекцыйнага пачатку ў знешнім асяроддзі.
    ДЭЗІНФЕКЦЫЙНЫ АТРАД — падраздзяленне ветэрынар-най службы, якое выконвае работы па дэзінфекцыі, дэзінсекцыі і дэратызацыі жывёлагадоўчых і іншых аб’ектаў.
    ДЭКАМПЕНСАЦЫЯ, decompensatio (лац. de — адмаўлен-не + compensatio — выраўноўванне) —парушэнне механізмаў аднаўлення функцыянальных парушэнняў і структурных эфек-таў арганізма.
    ДЭЛЯФАНДЫЕЗ, delafondiosis — нематадозная хвароба коней, аслоў, мулаў. Узбуджальнікі D. vulgaris паразітуюць
    101
    у тоўстым кішэчніку, лічынкі — у артэрыях кішэчнай сценкі і брыжэйкі. Распаўсюджана ўсюды. Назіраюцца колікі, расстрой-ства дзейнасці кішэчніка, паносы, частая дэфекацыя, з’явы перытаніту. Для лячэння пры кішэчнай форме выкарыстоўваюць фенатыазін, піперазін, мебенвет.
    ДЭЛЯФОНДЫЯ, Delafondia (у гонар франц. даследчыка Н. Delafond) — р. нематодаў з сям. Strongylidae. Паразітуе ў тоўстым кішэчніку, лічынкі — у брыжэечных артэрыях. Вы-клікаюць дэляфандыёзныя колікі.