Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі
Выдавец: Ураджай
Памер: 318с.
Мінск 1992
ГІДРАЦЭФАЛІЯ, hydrocephalia (грэч. hydor — вада + ke-phale — галава) — вадзянка галаўнога мозгу, аглум, захворван-не, якое суправаджаецца збіраннем у жалудачках мозгу цэраб-распінальнай вадкасці з-за парушэння яе адтоку па натуральных адтулінах (сільвіеў вадаправод, адтуліна Монра і інш.), у вы-ніку разрастання неўрагліяльнай тканкі. Працякае пры пару-шэннях функцый нервовай сістэмы. Лячэнне неэфектыўнае. Сустракаецца ў коней.
ГІДРАНЕФРОЗ, hydronephrosis (hydor — вада + nephros — нырка-|-osis — хвароба) —вадзянка нырак, захворванне, якое характарызуецца трывалым пашырэннем ныркавых лаханак, атрафіяй парэнхімы і прагрэсіўным парушэннем асноўных функцый нырак у выніку пагаршэння гемацыркуляцыі і адтоку мачы. Г. сустракаецца ў буйн. par. жыв.
ГІДРАПЕРЫКАРД, hydropericardium (грэч. hydor — ва-да + pericardion —сардэчная сумка) —вадзянка сардэчнай са-рочкі, збіранне незапаленчай вадкасці ў поласці перыкарда. Адзначаецца пры сардэчнай слабасці, захворваннях нырак, печані.
ГІДРАТЭРАПІЯ, hydrotherapia (грэч. hydor — вада + the-гаріа — лячэнне) — выкарыстоўванне з лячэбнай мэтай водных працэдур, адзін з відаў фізіятэрапіі.
ГІДРЭМІЯ, hydraemia (грэч. hydor — вада + haima — кроў) — павелічэнне вады ў крыві. Распазнаюць фізіялагічную, кампенсатарную і паталагічную Г.
ГІМЕНАЛЕПІДЫДОЗЫ, hymenalepididoses — цэстадозы вадаплаваючых птушак, пашкоджваюць тонкі кішэчнік. Распаў-сюджаны ўсюды. Узбуджальнікі хваробы — цэстоды сям. Нуте-nolepididae (гл.). У хворых качанят, гусянят назіраюцца пано-сы, схудненне, адставанне ў развіцці, паралічы і парэзы канеч-насцей, сутаргі. Для лячэння выкарыстоўваюць фенасал, філі-ксан, насенне гарбуза.
ГІМЕНАЛЕПІС, Hymenalepis (грэч. hymen—перапонка, плеўка 4-lepis— луска) —р. цэстодаў з сям. Hymenolepididae. Паразіт кішэчніка птушак. Прам. гасп.— рачкі. Найбольш распаўсюджаны Н. gracilis, Н. setigere.
82
ПМЕНАПЛЕУРУС, Hymenapleurus (грэч. gyninos — голы, агалёны +pleura — рабро, бок) — р. жукоў-пілільшчыкаў з сям. Scarabolidae (гнойнікі), атр. Coleoptera кл. Insecta. Прам. гасп.— нематоды Physocephalus sexacatus.
ГІНАНДРАМАРФІЗМ (грэч. gyne—жанчына + andros — мужчына + morphe — форма) — разнастайнасць гермафрады-тызму; наяўнасць у асобіны адзнак супрацьлеглага полу.
ГІНАНДРЫЯ (грэч. gyne — жанчына+andros— муж-чына) — жанчынападобнасць самцоў.
ГІНАГЕНЕЗ (грэч. gyne — жанчына-|-genesis — паходжан-не) — тып палавога размнажэння супрацьлеглы андрагенезу; развіццё яйцаклеткі, пры якім у драбленні не прымае ўдзелу ядро пранікшага ў яе сперматазоіда.
ГІНЕКАЛОГІЯ ВЕТЭРЫНАРНАЯ, gynaecologia (грэч. gyne — жанчына + logos — вучэнне) —вобласць клінічнай ве-тэрынарыі, якая вывучае паталагічныя працэсы ў палавых органах самак жывёл, а таксама метады прафілактыкі і лячэння пры гэтых захворваннях.
ГІНГІВІТ, gyngivitis (лац. gingiva — дзясна + itis — запа-ленне) — запаленне дзёснаў. Г. часцей сустракаецца ў сабак, кошак і свіней пры гіпавітамінозе С, хваробах зубоў, стама-тытах.
ГІПА... (грэч. hypo — пад) —прыстаўка, якая паказвае на зніжэнне функцый альбо на ўнутранае знаходжанне органа, тканкі больш нормы.
ГІПАГАЛАКТЫЯ (грэч. hypo — пад, ніжэй + gala, galak-tos — малако) — маламалочнасць. Зніжэнне сакрэцыі малака ў перыяд лактацыі з прычыны аслаблення функцыі малочнай залозы. Можа быць фізіялагічнай (напр., к канцу цяжарнасці, у кормячых — пасля адымання маладняку, у старых жывёл — пры непаўнацэннам кармленні і інш.). Для стымуляцыі малоч-най прадуктыўнасці выкарыстоўваюць масаж вымя, уводзяць аксітацын і інш.
ГІПАДЭРМА (гіпа...-|-derma— скура) —пласт эпітэліяль-ных клетак, якія залягаюць пад куцікулай; р. падскурных авад-нёў (гл. Гіпадэрматыды).
ГІПАДЭРМАТЫДЫ, Hypodermatidae (грэч. gypo — пад + 4- derma — скура +id — суфікс, які вызначае нашчадка, сына) — сям. падскурных аваднёў з п/а Brachicera, атр. Diptera. Ветэ-рынарнае значэнне маюць рр. Hypoderma, Oedemagena і Crivel-Ііа. Яны ўзбуджаюць падскурна-аваднёвую хваробу жвачных жывёл.
ГШАДЭРМАТОЗЫ, hypadermatoses — хранічныя хваробы буйн. par. жыв., выклікаемыя лічынкамі падскурных аваднёў, якія паразітуюць у паміжмышачнай тканцы, спінна-мазгавым канале (Н. bovis) і сценцы страўніка (Н. lineatum). Пры гэтым зімой і ранняй вясной у вобласці спіны з’яўляюцца шчыльныя бугаркі, у якіх знаходзяцца лічынкі трэцяй стадыі, потым у скуры ўтвараюцца свішчавыя хады.
ГІПАМАРФОЗ (гіпа...-|-morphe — форма) —рэдукцыя op-
83
гана альбо яго часткі ў працэсе эвалюцыі, якая прыводзіць да біялагічнага прагрэсу.
ГІПАЛГЕЗІЯ, hypalgesia (грэч. hyp — змяншэнне + algos — боль) — паніжэнне балявой адчувальнасці.
ГІПАСМІЯ (гіпа... + onne— пах, нюх)—прытупленне (па-слабленне) нюху.
ГІПАСТАЗ (грэч. hypostasis — асадак) — застой крыві ў крывяносных сасудах асобных участкаў цела, узнікшых з пры-чыны розных хвароб.
ГІПЕРАЗОТЭМІЯ, hyperasotaemia (грэч. hyper — зверх + + азот-1-haima — кроў) —павышаная колькасць ў крыві азо-цістых прадуктаў. Г. наглядаецца пры парушэннях азоцістага абмену, хваробах нырак (хранічны нефрыт, нефрасклероз).
ППЕРАДЧУВАЛЬНАСЦЬ — павышаная адчувальнасць ар-ганізма да некаторых рэчываў (антыгенаў). Распазнаюць гіпер-адчувальнасць неадкладнага і запаволенага тыпаў.
ГІПЕРІМУНІЗАЦЫЯ (грэч. hyper — над, зверх, празмерна + 4-лац. immunisatio — імунізацыя, утварэнне неўспрыімліва-сці) — імунізацыя жывёл вакцынамі, таксінамі, жывымі мікро-бамі і інш. антыгенамі ў вялікіх дозах з мэтай атрымання сыва-ратак з высокай колькасцю антыцелаў (гіперімунных сывара-так).
ГІПЕРГЛІКЕМІЯ, hyperglycaemia (грэч. hyper — зверх + + glykys — салодкі + haima — кроў) — павелічэнне колькасці цукру ў крыві, адзначаецца пры пераважным кармленні лёгка-засваяльнымі вугляводамі, захворванні цукровым дыябетам, парушэнні нервова-эндакрыннай рэгуляцыі вугляводнага аб-мену.
ГІПЕРЭМІЯ, hyperaemia (грэч. hyper — празмерна + hai-ma — кроў) — павелічэнне колькасці крыві ў якім-небудзь участ-ку перыферычнай сасудзістай сістэмы. Распазнаюць артэрыяль-ную Г., выкліканую прытокам крыві ў мікрацыркулярную сістэму, і вянозную Г.— у выніку паслаблення адтоку крыві. Распазна-юць Г. галаўнога мозгу, лёгкіх і інш.
ППЕРСТЭЗІЯ, hyperaesthesia (hyper — празмерна + aisthe-sis — адчувальнасць) — павышаная адчувальнасць да розных знешніх раздражненняў.
ГІПЕРЫНОЗ, hyperinosis (грэч. hyper — празмерна + -|-inos — валакно) — павелічэнне ў крыві колькасці фібрынаге-ну, які абумоўлівае павышаную згусальнасць крыві.
ГІПЕРКАЛЬЦЫЯМІЯ, hypercalciaemia (грэч. hyper — праз-мерна + старадаўнелац. calcium — кальцый-|-грэч. haima — кроў) — павелічэнне ўтрымання кальцыю ў плазме крыві.
ППЕРКАПНІЯ, hypercapnia (грэч. hyper — празмерна-|-+ kapnos — дым) —павелічэнне ў крыві колькасці вуглекісла-ты. Г. адзначаецца пры павышанай колькасці СО2 у атмасфер-ным паветры, пры змяншэнні лёгачной вентыляцыі.
ГІПЕРКЕРАТОЗ, hyperkeratosis (грэч. hyper — зверх-|--|-keras — рог) —павышанае арагавенне эпідэрмісу. Г. праяў-ляецца патаўшчэннем скуры.
84
ГІПЕРКЕТАНЕМІЯ, hyperketonaemia (грэч. hyper — праз-мерна + ketonae — кетон + haima — кроў) — павышаная ў кры-ві колькасць кетонавых цел (ацэтон, ацэтавоцатная і бета-оксі-масляная кіслоты). Адзначаецца пры кетозах, цукровым дыябе-це, пасляродавым парэзе і некаторых інш. захворваннях.
ГІПЕРКІНЕЗ, hyperkinesis (грэч. hyper — празмерна + + kinesis — pyx) —залішнія адвольныя скарачэнні мышцаў, якія адзначаюцца пры захворваннях нервовай сістэмы.
ГІПЕРЛЕЙ КАЦЫТОЗ, hyperleucocytosis (грэч. hyper — празмерна+лац. leucocytus — лейкацыт + грэч. osis — патала-гічны стан) — павелічэнне ў 2—3 разы колькасці лейкацытаў у крыві.
ГІПЕРМЕТАМАРФОЗ (грэч. hyper — зверх + metamorphosis — пераўтварэнне) — тып метамарфозы некаторых паразітыч-ных насякомых, калі лічынка праходзіць некалькі (да 6) стадый (узростаў), якія адрозніваюцца паміж сабой як марфалагічна, так і біялагічна (напр., у некаторых жукоў, двухкрылых і г. д.).
ГІПЕРПАРАТЫРЭЕЗ, hyperparathyreosis (грэч. hyper — празмерна + para — каля + thyreos — шчыт + osis — паталагіч-ны стан) — павелічэнне ўтварэння парашчытападобных залоз пры іх гіперплазіі, якое характарызуецца астэадыстрафіяй.
ГІПЕРПЛАЗІЯ, hyperplasia (грэч. hyper — празмерна + -|-plasis — утварэнне) — павелічэнне ліку структурных элемен-таў тканак шляхам іх залішняга новаўтварэння.
ГІПЕРПНОЭ, hyperpnoe (грэч. hyper — празмерна+рпое — дыханне) — узмоцненае лёгачнае дыханне. Г. можа быць фізія-лагічным і паталагічным.
ГІГІЕРПРАТЭІНЕМІЯ, hyperproteinaemia (грэч. hyper — празмерна + proteinum — бялок+haima — кроў) — павыша-ная колькасць бялкоў у крыві. Г. адзначаецца пры дэгідратацыі арганізма і некаторых іншых паталагічных станах.
ГІПЕРСАЛІВАЦЫЯ, hypersalivatio (hyper—празмерна + -f-salivatio — слінацячэнне) —узмоцненая сакрэцыя слінных залоз. Г. можа быць фізіялагічнай і паталагічнай.
ГІПЕРСАКРЭЦЫЯ, hypersecretio (грэч. hyper — празмер-на + secretio — сакрэцыя) —павышаная функцыянальная ак-тыўнасць залоз.
ГІПЕРТЭРМІЯ, hyperthermia (hyper — празмерна + ther-me — цяпло, гарачыня) — паталагічны стан, які характары-зуецца значным павышэннем тэмпературы цела ў выніку пару-шэння тэрмарэгуляцыі, цеплавы ўдар.
ГІПЕРТЫРЭЕЗ, hyperthyreosis (грэч. hyper — празмерна + + лац. thyreoses — шчытападобная залоза+osis— паталагіч-ны стан) — захворванне, якое абумоўлена павышанай функцыяй шчытападобнай залозы ў выніку недастатковасці ёду ў арга-'нізме. Г. уласцівы для пэўных біягеахімічных правінцый.
ГІПЕРТАНІЯ, hypertonia (грэч. hyper—празмерна + to-nos — напружанне) — працяглае павышэнне артэрыяльнага крывянога ціску. Сустракаецца рэдка.
ГІПАГАЛАКТЫЯ, hypogalactia (грэч. hypo — ніжэй + ga-
85
laktos — малако) — паніжаная сакрэцыя малака. Г. можа быць фізіялагічнай і паталагічнай. Апошняя з’яўляецца вынікам мар-фалагічных змяненняў тканак малочнай залозы. Г. можа ўзні-каць у выніку парушэння тэхнікі даення, непаўнацэннага карм-лення, з’яўляецца сімптомам шэрагу захворванняў.
ГІПАГЛІКЕМІЯ, hypoglycaemia (грэч. hypo —ніжэйф-glykus— салодкі + haima— кроў) —змяншэнне колькасці цук-ру ў крыві. Адзначаецца пры хваробах печані, мышачных пера-напружваннях, кетозах і інш.
ГІПАКАПНІЯ, hypokapnia (грэч. hypo—ніжэй + kapnos — дым) — паніжаная канцэнтрацыя вуглякіслага газу ў артэ-рыяльнай крыві, якая ўзнікае ў выніку празмернага вылучэння яго з арганізма. Адзначаецца пры арганічных паражэннях мозгу, атручваннях, інтаксікацыях, вялікіх стратах крыві.