• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі

    Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі


    Выдавец: Ураджай
    Памер: 318с.
    Мінск 1992
    188.45 МБ
    ГАСТРАФІЛУСЫ, Gastraphilus (грэч. gaster — страўнік + + philos — кахаючы) — р. страўнікава-кішачных аваднёў з сям. Gastrophilidae, атр. Diptera. Дарослыя авадні не харчуюцца, лічынкі паразітуюць у страўнікава-кішачным тракце коней, аслоў. Шырока распаўсюджаны.
    ГАСТРУЛА (гастр...) — стадыя зародкавага развіцця шмат-клетачных, наступная за бластулай. Наяўнасць Г. ва ўсіх шмат-клетачных служыць адным з доказаў іх паходжання. Будова Г. залежыць ад тыпу яйцаў і спосабу жыцця зародка на гэтай стадыі.
    ГЕАБАТАНІКА (грэч. ge — зямля-|-bios — жыццё)—які адносіцца да раслін) — навука аб раслінным покрыве Зямлі як сукупнасці раслінных згургаванняў (фітацэнозаў).
    ГЕАКСЕНЫ (грэч. ge — зямля-i-xenos— чужы)—жывё-лы, якія часам хаваюцца ў глебе (тараканавыя, млекакормя-чыя, якія жывуць у норах і г. д.).
    ГЕАБІЕНТЫ (грэч. ge — зямля + bios — жыццё) — віды, якія жывуць у зямлі (напр., дажджавыя чарвякі, першаснабяс-крылыя насякомыя і г. д.).
    ГЕАГЕЛЬМІНТЫ (грэч. ge — зямля + helminthos— чар-вяк) — гельмінты, якія развіваюцца без прамежкавага гаспа-дара.
    ГЕАФІЛЫ (грэч. ge — зямля-|-phila — каханне) —жывё-лы, частка жыццёвага цыклу якіх абавязкова адбываецца ў глебе (напр., развіццё лічынак і кукалак у асобных насякомых).
    ГЕЛІЯФІЛЬНАСЦЬ (грэч. helios — сонца + phileo— ка-хаць) — адносіны арганізмаў да святла.
    ГЕЛІЯТЭРАПІЯ, heliotherapia (грэч. helios — сонца + the-гареіа — лячэнне) — выкарыстанне сонечных апрамяненняў з лячэбнымі і прафілактычнымі мэтамі.
    ГЕЛЬМІНТАЛОПЯ (грэч. helminthos — чарвяк+logos -вучэннё) — галіна заалогіі, якая вывучае чарвякоў, галоўным чынам паразітычных.
    74
    ГЕЛЬМІНТЫ, ГЛІСТЫ (грэч. hslminthos — чарвяк, гліст) — паразітычныя чэрві (напр., астры ы, цэпні і г. д.).
    ГЕЛЬМІНТАЛЯРВАСКАПІЯ, helmintlolarvaskopia (грэч. helmins, helminthos — чарвяк, гліст + лац. larva — лічынка + + грэч. skopia — назіранне) —метады зна эджання лічынак гельмінтаў у фекаліях, тканках, крыві, саскроах з язваў скуры і ў скуры, глебе, кармах.
    ГЕЛЬМІНТААВАСКАПІЯ, helminthoovoskopia (грэч. helmins, helminthos — чарвяк + лац. ovum — яйцо4-грэч. skopia — назіранне) — знаходжанне яец гельмінтаў у фекаліях, мачы, саскробах з перыянальных складак, крыві, змесціве страўніка з мэтай дыягностыкі гельмінтозаў.
    ГЕМАГЛАБІН, haemoglobinum (грэч. haima— кроў + лац. globus — шарык) пігмент, які змяшчаецца ў эрытрацытах, ажыццяўляючы перанос кіслароду ад лёгкіх да тканак і ўдзельнічаючы ў пераносе вуглякіслага газу ад тканак у органы дыхання.
    ГЕМАГЛАБІНУРЫЯ, haemoglobinuria (грэч. haemoglobinum+uron — мача) — наяўнасць у мачы пігменту гемаглабіну ў выніку гемолізу эрытрацытаў.
    ГЕМАГЛЮТЬІНАЦЫЯ (грэч. haima — кроў + agglutina-tio — склейванне) — Склейванне і выпадзенне ў асадак эрытра-цытаў пад уздзеяннем вірусаў, бактэрый, таксінаў і інш., здоль-ных адсарбіравацца на паверхні эрытрацытаў. Ужываецца пры мікрабіялагічных і імуналагічных даследаваннях.
    ГЕМАГЛЮТЫНІН — рэчыва, якое змяшчаецца ў некаторых вірусах (хвароба Н’юкасла, грып), здольнае выклікаць аглю-тынацыю эрытрацытаў аднаго альбо некалькіх відаў жывёл.
    ГЕМАЛІМФА (грэч. haima — кроў + лац. lympha — вільгот-насць) — вадкасць, цыркулюючая ў незамкнутай крывяноснай сістэме (членістаногія, малюскі).
    ГЕМАЛІМФАЭКСТРАВАЗАТ — гл. Лімфаэкстравазат.
    ГЕМАНХОЗ, haemonchosus — гельмінтозная хвароба жвач-ных, якая выклікаецца паразітаваннем у сычугу странгілятаў р. Haemonchus. Хварэюць хатнія і дзікія жвачныя. Распаўсю-джана ўсюды. Назіраюцца прыгнечанне, узлахмачанасць шэрсці, анемія, дрэнны апетыт, паносы. Для лячэння выкарыстоўваюць фенатыазін, мебенвет, панакур.
    ГЕМАПАЭЗ, haemopoiesis (грэч. haima — кроў +poiesis — утварэнне) — працэс крывятварэння.
    ГЕМАРАГІЧНАЕ ЗАПАЛЕННЕ, inflamatio haemorrhagica (лац. inflamatio — запаленне + грэч. haemorrhagica — кровата-чывы) — запаленчы працэс, які суправаджаецца вялікай коль-касцю эрытрацытаў у эксудаце.
    ГЕМАРАГІЧНЫЯ ДЫЯТЭЗЫ, diathesis haemorrhagica (грэч. diathesis — схільнасць-|- haemorrhagica — кроватачывы) — гру-па спадчынных і набытых хвароб, асноўным клінічным сімптомам якіх з’яўляецца павышаная кроватачывасць.
    ГЕМАРАГІЯ, haemorrhagia (грэч. haima — кроў + rhage — прарываю) — кровазліццё ў поласць цела альбо тканкі праз
    75
    пашкоджаныя альбо г павышанай пранікальнасцю сасуды.
    ГЕМАРОЙ, hae^orrhoides (грэч. haimorrhoides — крыва-цёк) — пашырэнне .авернозных вен дыстальнага аддзела пра-мой кішкі і задня а праходу. Г. адзначаецца пераважна ў сабак.
    ГЕМАНГІЕМ/, haemongioma (грэч. haima — кроў + ange-іоп — сасуд-f-oma— пухліна) —дабраякасная пухліна, якая развіваецца з крцвяносных сасудаў.
    ГЕМАРТРОЗ, haemorthrosis (грэч. haima — кроў + arth-гоп — сустаў) — кровазліццё ў поласць сустава. Г. часцей за ўсё ўзнікае ў выніку адкрытай альбо закрытай траўмы сустава, а таксама пры некаторых формах гемарагічнага дыятэзу.
    ГЕМАСПАРЫДЫЕЗЫ — гл. Іііраплазмідозы.
    ГЕМАСТАЗ, haemostasis (грэч. haima — кроў + stasis— спыненне) — абарончая рэакцыя арганізма, якая выяўляецца ў спыненні крывацёку пры пашкоджванні сценкі сасуда.
    ГЕМАТЭРАПІЯ, haemotherapia (грэч. haima — кроў + the-гаріа — лячэнне) —лячэнне крывёй. Распазнаюць Г. гетэра-генную (чужароднай крывёй), ізагенную (крывёй аднаго віду), аўта — уласнай крывёй.
    ГЕМАТОРАКС, haemothorax (грэч. haima — кроў + tho-rax — грудная клетка) — збіранне крыві ў плеўральнай по-ласці ў выніку раненняў грудной клеткі, унутраных крывацёкаў рознага паходжання.
    ГЕМАТРАНСФУЗІЯ, haemotransfusio (грэч. haima — кроў + лац. transfusio—пераліванне) —пераліванне сумя-шчальнай крыві з лячэбнай мэтай.
    ГЕМАТЭМЕЗІС, haemotemesis (грэч. haima — кроў+ете-sis — ваніта) — крывавая ваніта, сімптом вострага крывацёку з верхніх аддзелаў стрававальнага тракта (стрававода. страў-ніка).
    ГЕМАТАКРЫТНЫ ЛІК — адносіны аб’ёму форменных эле-ментаў крыві да аб’ёму плазмы. Г. л. дае ўяўленне аб агульным аб’ёме эрытрацытаў, характарызуе ступень гемаканцэнтрацыі пры розных захворваннях.
    ГЕМАТАЛОГІЯ, haematologia (грэч. haima — кроў +logos — вучэнне) — навука аб будове і функцыі крыві і крывятвор-ных органаў у норме і пры паталогіі.
    ГЕМАТОМА, haematoma (грэч. haima — кроў-|-ота — пух-ліна) — абмежаванае збіранне крыві ў тканках з утварэннем поласці, якая змяшчае вадкую альбо згуслую кроў. Г. часцей узнікае пры закрытых траўмах розных органаў, ранах, апера-цыях і праяўляецца прыпухласцю і змяненнем канфігурацыі пашкоджанага ўчастка.
    ГЕМАТУРЫЯ, haematuria (грэч. haima — кроў-|-йгоп — мача) — паяўленне крыві ў мачы. Г. адзначаецца пры некато-рых інфекцыйных і незаразных захворваннях.
    ГЕМАТАДЫПСУС, Haematodipsus — р. вошай.
    ГЕМАТАБІЯ, Haematobia (грэч. haima — кроў +bios — жыццё) — р. мух-крывасмокаў з сям. Muscidae. Нападаюць на
    76
    жывёл. Пераносяць узбуджальнікаў інфекцый (сібірскай язвы, бруцэлёзу, рожы свіней) і прам. гасп. некаторых нематодаў.
    ГЕМАТАПІНІДЫ, Haematopinidae (грэч. haima— кроў + + ріпеіп — піць + id — суфікс, які вызначае нашчадка, сына) — сям. вошай. Паразіты млекакормячых.
    ГЕМАТАПІНУС, Haematopinus — р. вбшай.
    ГЕМАТАПОТЫ, Haematopota — р. сляпнёў (гл. Да-жджоўкі).
    ГЕМАТАПАЭЗ (грэч. haima — кроў +poiesis — тварэн-не) — гл. Крывятварэнне.
    ГЕМАТАФАГІ (грэч. haima — кроў + phagos — з’ядаю-чы) — паразіты, якія харчуюцца крывёй (анкіластомы, гемонхі, унцынарыі, камары, мухі, мошкі, сляпні і інш.).
    ГЕМАФІЗАЛІС, Haemaphisalis (грэч. haima — кроў + 4-phisalis— пухір) — р. кляшчоў з сям. Ixodidae, п/а Parasiti-formes. 3-гаспадарчыя кляшчы, распаўсюджаны на поўдні. Пераносчыкі ўзбуджальнікаў піраплазмідозаў. Крывасмокі.
    ГЕМАФІЛІЯ, haemophilia (грэч. haima — кроў-1-philia — схільнасць) — спадчыннае захворванне, якое звязана з неда-хопам плазменнага тромбапласціну і праяўляецца частымі і працяглымі крывацёкамі. Адзначаецца галоўным чынам у сабак.
    ГЕМАФТАЛЬМ, haemophthalmus (грэч. haima — кроў + + ophthalmos — вока) —кровазліццё ўнутры вока з сасудаў сятчаткі альбо сасудзістага тракта вока.
    ГЕМАФІЛЕЗНЬІ ПОЛІСЕРАЗІТ — інфекцыйная хвароба парасят, пераважна ад’ёмнага перыяду, якая характарызуецца серозна-фібрынозным запаленнем плеўры, брушыны, перыкарда і суставаў. Узбуджальнік — Haemophilus parasuis, адчувальны да антыбіётыкаў і сульфаніламідных прэпаратаў. Крыніцай інфекцыі з’яўляюцца хворыя жывёлы альбо бактэрыяносьбіты. Хвароба ўзнікае на фоне паслаблення рэзістэнтнасці арганізма. Яна не мае выяўленай сезоннасці і носіць у асноўным стацыя-нарны характар. Хворыя жывёлы прыгнечаны, з цяжкасцю ру-хаюцца. У іх наглядаецца перытаніт. Пры анатаміраванні здох-лых парасят у брушной, грудной і суетаўных паласцях выяў-ляецца вялікая колькасць мутнай, з камякамі фібрыну вадкасці. Фібрын у выглядзе плеўкі накрывае кішэчнік, плеўру, эпікард. Дыягназ ставяць з улікам эпізааталагічных, клініка-анатамічных даных і вынікаў бактэрыялагічных даследаванняў. Пры лячэнні выкарыстоўваюць антыбіётыкі, сульфаніламідныя прэпараты, a таксама картызон. Спецыфічная прафілактыка не распраца-вана.
    ГЕМЕРАЛОПІЯ, hemeralopia (грэч. hemera — дзень + аіа-os — сляпы-f-ops — зрок) —рэзкае пагаршэнне зроку ва ўмо-вах паніжанага асвятлення, у змроку, ноччу, сімптом гіпаві-тамінозу А.
    ГЕМІМЕТАМАРФОЗ, ГЕМІМЕТАБАЛІЯ, ГЕМІМЕТАБА-ЛІЗЫ (грэч. hemi — паў (палавіна) -|-metabole — перамена) — няпоўнае пераўтварэнне пры развіцці (напр., у падзёнак, кла-поў і інш.).
    77
    ГЕМІПТЭРА, Hemiptera (грэч. hemi — паў (палавіна) + -|-pteron — крыло) — атр. клапоў (паўжосткакрылыя). Ветэры-нарнае і медыцынскае значэнне маюць прадстаўнікі сям. Сіте-cidae.
    ГЕМІПЛЕГІЯ, hemiplegia (грэч. hemi — паў + plege— параліч) — параліч мышцаў адной палавіны цела ў выніку пару-шэння праводнасці цэнтральнага нейрона піраміднага шляху. Часцей адзначаецца ў драпежных.
    ГЕМІЭНЦЭФАЛІЯ, hemiencephalia (грэч. hemi —паў + еп-kephales — галаўны мозг) — прыроджаны парок, які характа-рызуецца толькі развіццём рудыментаў мазгавога ствала, част-камі мазжачка, вараліявага маста, чатырохбугровага цела і прамежнага мозгу. Асноўная маса галаўнога мозгу і косці чэрапа адсутнічаюць.
    ГЕМАГЛАБІНЕМІЯ, haemoglobinaemia (грэч. haemoglobi-num — гемаглабін-|-haima — кроў) —пераход гемаглабіну ў плазму крыві з эрытрацытаў у выніку гемолізу апошніх.