Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі
Выдавец: Ураджай
Памер: 318с.
Мінск 1992
ГЕМОЛІЗ, haemolysis (грэч. haima — кроў +lysis — раства-рэнне) — працэс парушэння эрытрацытаў з выхадам гемагла-біну ў плазму.
ГЕМОНХУС, Haemonchosis (грэч. haima — кроў+ onkos — напоўнены)—р. нематодаў з сям. Strongylidae, п/а Strongy-lata. Паразіт жвачных, часам — грызуноў і чалавека. Лакалізу-ецца ў страўнікава-кішачным тракце. Гематафаг. Геагельмінт. Часцей сустракаецца Н. contortus — паразіт сычуга і тонкага кішэчніка жвачных.
ГЕН (грэч. genos — род, паходжанне) — структурная і функцыянальная адзінка спадчыннасці, якая кантралюе ўтва-рэнне якой-небудзь прыкметы.
ГЕНЕАЛАГІЧНЫ метад (аналіз) (грэч. genealogia — ра-даслоўная) — састаўленне і аналіз радаслоўных з мэтай выяў-лення заканамернасцей спадчыннай перадачы нармальных і паталагічных прыкмет. Сутнасць метаду складаецца ў высвят-ленні роднасных сувязей і ў прасочванні прыкметы альбо хва-робы сярод усіх сваякоў.
ГЕНАТЫП (ген + грэч. typos — узор, тып) —сукупнасць усіх генаў, якія ўласцівы данай асобіне. З’яўляецца носьбітам спадчыннай інфармацыі, якая перадаецца ад пакалення да па-калення.
ГЕНАФОНД (грэч. henes — род + лац. fundus — заснаван-не) — сукупнасць генаў (алеляў) адной групы асобін (папу-ляцыі, групы папуляцый альбо віду), у межах якой яны харак-тарызуюцца пэўнай частатой сустракаемасці.
ГЕНЕЗІС (грэч. genesis — нараджэнне, паходжанне, кры-ніца) — працэс утварэння; паходжанне, узнікненне.
ГЕНЕРАТЫУНЫ (грэч. generale — нараджаць) — які ўтва-рае палавыя клеткі альбо органы.
ГЕНЕРАЦЫЯ (лац. generatio — нараджэнне) — 1. Усё непасрэднае патомства асобін папярэдняга пакалення. 2. Нара-джэнне, паходжанне.
78
ГЕНЕТЫКА (грэч. genetikos — які адносіцца да нараджэн-ня) — навука, якая вывучае механізмы і заканамернасці спад-чыннасці і зменлівасці арганізмаў.
ГЕНОМ (ням. Genom) — гаплоідны набор храмасомаў альбо сукупнасць генаў дадзенага арганізма, якія нясуць генетычную інфармацыю аб відавых і індывідуальных асаблівасцях арга-нізма.
ГЕПАТОЗЫ, hepatosis (грэч. hepar — печань + oses— хва-роба) — агульная назва хвароб печані, якія характарызуюцца першасным парушэннем абмену рэчываў гепатацытаў і марфа-лагічна праяўляюцца дыстрафіяй іх без выражанай рэакцыі. Адзначаюцца ва ўсіх відаў с.-г. жывёл.
ГЕПАТАЛІЕНАЛЬНЫ СІНДРОМ, syndromum hepatolienale (грэч. syndrome — сход-|-hepar — печань + лац. lien — селязён-ка) — шэраг сімптомаў, якія суправаджаюць сумеснае пашко-джанне печані і селязёнкі з павелічэннем абодвух органаў.
ГЕПАТЫЗАЦЫЯ, hepatisatio (грэч. hepar — печань) — пе-раўтварэнне органа па выгляду і кансістэнцыі падобным на печань. Напр., лёгкія пры крупознай пнеўманіі.
ГЕПАТЫТ, hepatitis (грэч. hepar — печань + itis—запа-ленне) — агульнае абазначэнне вострых і хранічных запаленчых захворванняў печані. Г. можа быць ачаговым і дыфузным. Узнікае як ўскладненне атручванняў, інтаксікацый, пры інфек-цыйных і інвазійных хваробах. Працякае пры сімптомах агуль-нага прыгнятання, расстройстваў стрававання, жаўтухі. У лячэб-ны комплекс уключаюць дыетычнае кармленне, дэзінтаксіка-цыйную тэрапію, прэпараты, якія паляпшаюць страваванне, дэзінфіцыруючыя пячоначныя хады, вітаміны і інш.
ГЕПАТАРГІЯ, hepatargia (грэч. hepar — печань+argia — бяздзейнасць) — клінічны сіндром, узнікаючы пры цяжкіх па-шкоджаннях печані і суправаджаецца поўным спыненнем па-ступлення жоўці ў кішэчнік.
ГЕРБІЦЫДЫ (лац. herba—трава + caedo— забіваю) — хімічныя рэчывы з групы пестыцыдаў, якія выкарыстоўваюцца для знішчэння засмечанай расліннасці. Для ветэрынарыі Г. уяўляюць інтарэс у сувязі з магчымымі атручваннямі жывёл некаторымі з іх.
ГЕРМАФРАДЫТЫЗМ (грэч. Hermaphrodites — сын Герме-са і Афрадзіты, злучаны багамі з німфай Салманідай так, што целы іх утварылі адно цэлае) — спалучэнне ў адной асобіне адзнак мужчынскага і жаночага полу. Разначасовасць выспя-вання мужчынскіх і жаночых палавых клетак. Пры Г. выклю-чаецца магчымасць самаапладнення.
ГЕРМАФРАДЫТЫ — жывёлы, якія валодаюць гермафрады-тызмам.
ГЕРНІТАМІЯ, hernitomia (лац. hernia — грыжа + грэч. tome — рассячэнне) — аператыўнае лячэнне грыжы.
ГЕРПЕС-ВІРУСЫ, herpesviridae (грэч. herpes — паўзучы лішай) — сям. ДНК-змяшчаючых вірусаў, размнажаюцца ў ядры клеткі, а завяршаецца іх рэпрадукцыя пры пераходзе ў
79
цытаплазму. Пашкоджваюць ад вышэйшых прыматаў да гры-боў. Многія працягла альбо пажыццёва персістыруюць у арга-нізме гаспадара, перыядычна даючы рэцыдывы хваробы. Напр., узбуджальнікі інфекцыйнага рынатрахеіту буйн. par. жыв., рынапнеўманіі коней, хвароба Аўескі, ларынгатрахеіт птушак, хвароба Марэка.
ГЕТЭРА... (грэч. heteros — іншы, другі) — састаўная частка складаных слоў, якая вызначае «разнароднасць», «чужарод-насць».
ГЕТЭРАКІДОЗ, heterakidosis — гельмінтозная хвароба пту-шак сям. курыных. Паражаюцца сляпыя адросткі тоўстага кі-шэчніка. Распаўсюджана ўсюды. Назіраюцца дрэнны апетыт, панос, схудненне, паніжэнне яйцаноскасці. Для лячэння выка-рыстоўваюць фенатыазін, піперазін, мебенвет, панакур.
ГЕТЭРАКІС (грэч. heteros — другі + akis— вастрыё, спіку-ла) — р. нематодаў з п/а Oxyurata. Паразіт птушак. Від Н. gallinarum, лакалізуецца ў сляпых адростках кішэчніка. Геагель-мінт. Выклікае гетэракідоз (гл.).
ГЕТЭРАГАНІЯ (гетэра...+ gone — нараджэнне) —адна з форм чаргавання пакаленняў у беспазваночных, пры якой двух-полае пакаленне змяняецца партэнагенетычным.
ГЕТЭРАЗІГОТНЫЯ АРГАНІЗМЫ (гетэра.„ + zygote — злу-чаная ў пару) — арганізмы, якія ўзніклі ад бацькоў з рознай спадчынай.
ГЕТЭРОЗІС (грэч. heteros — відазмяненне, пераўтварэн-не) — павышэнне жыццёвасці і прадуктыўнасці ў гібрыдаў першага пакалення ў параўнанні з пачатковымі бацькоўскімі формамі.
ГЕТЭРАМАРФОЗ (гетэра...+ morphe — форма) — выпадкі рэгенерацыі, калі замест страчанага органа ўтвараецца орган з іншай формай і функцыяй.
ГЕТЭРАТЭРМІЯ (гетэра... +thermos — цёплы) — магчы-масць жывёл у розных умовах падтрымліваць розную тэмпе-ратуру цела: звычайна аднолькавую (у актыўным стане) і неад-нолькавую (у час глыбокага сну, анямення альбо спячкі).
ГЕТЭРАТРАФІЗМ (гетэра... + trophe — харчаванне) — хар-чаванне жывёл і некаторых раслін (няздольнасць сінтэзаваць арганічныя рэчывы з неарганічных) гатовымі арганічнымі рэ-чывамі. Гетэратрофы іграюць ролю кансументаў, вырабляючых другасную прадукцыю, і рэдуцэнтаў, пераважна расшчапляю-чых арганічныя рэчывы да прасцейшых.
ГЕТЭРАФІЕС (грэч. heteros — другі, іншы + phie— форма, абрыс) — р. трэматодаў, паразіт тонкага кішэчніка сабак, пуш-ных звяроў, чалавека. Біягельмінт. Прам. гасп.— прэснаводныя малюскі, дад. гасп.— прэснаводныя рыбы (гамбузія, кефаль). Выклікаюць гетэрафіёз (гл.).
ГЕТЭРАФІЕЗ, heterophiosis — гельмінтозная хвароба дра-пежных і чалавека. Узбуджальнік Н. heterophyes пашкоджвае тонкі кішэчнік. Распаўсюджана на Далёкім Усходзе. Назіра-ецца дрэнны апетыт, паносы з прымешкай крыві ў фекаліях.
80
ГІАЛОМА, Hyalomma (грэч. hyalos — шкло + omma— вока) — шкловока, р. іксодавых кляшчоў. 1—2—3-гаспадар-чыя кляшчы. Распаўсюджаны ў паўднёвых раёнах. Пераносяць узбуджальнікаў піраплазмозу і нуталіёзу коней, анаплазмозу і тэйлерыёзу.
ПАЛАЦЭФАЛУС (грэч. gyalon — поласць +kephale— га-лава) — р. нематодаў з сям. Trichonematidae. Від Cyalocephalus capitatus паразітуе ў тоўстым кішэчніку непарнакапытных. Распаўсюджаны ўсюды.
ГІАЛУРАНІДАЗА — фермент бактэрый, які сінтэзуецца стафілакокамі, стрэптакокамі, пастэрэламі, кластрыдыямі, кам-пілабактэрыямі і іншымі мікробамі, расшчапляе гіалуронавую кіслату злучальнай тканкі, чым садзейнічае павышэнню пра-нікальнасці тканкі і распаўсюджванню патагеннага пачатку ў мікраарганізме.
ГІБРЬІДОМЫ — гібрыды, утвораныя зліццём лімфацытаў (узятых ад імунізаваных жывёл) з клеткамі міэломы, культы-віруемымі ў пажыўным асяроддзі. Ад лімфацыта гібрыдома атрымлівае здольнасць сінтэзаваць патрэбныя антыцелы, а ад міэломнага партнёра — выжывацьу штучна існуючым асяроддзі. Таму антыцелы, якія сінтэзуюць гібрыдомы, могуць быць атры-маны ў неабмежаванай колькасці.
ГІБРЫД (лац. hibridio — сумесь) — арганізм, узнікаючы ад скрыжавання форм, якія прыкметна адрозніваюцца адна ад другой па спадчыне.
ГІБРЫДЫЗАЦЫЯ (лац. hibridio — сумесь)—атрыманне гібрыдаў у жывёльным і раслінным свеце.
ГІГІЕНА ЖЫВЕЛ — гл. Зоагігіена.
ГІГРАФІЛЫ, АМФІБІЕНТЫ (грэч. hydros — вільготны-|-+ phileo — кахаю)—вільгацелюбівыя жывёлы (напр., нага-хвосткі, наземныя малюскі і інш.).
ГІГРОМА, hygroma (грэч. hygros — вільготны + ота — пух-ліна) — збіранне серознай альбо серозна-фібрынознай вадкасці ў поласці сустава, слізістай сумкі, сухажыльнай похвы альбо зноў утварыўшайся сінавіяльнай сумкі.
ГІДРА... (грэч. hydor — вада) —састаўная частка склада-ных слоў, якая паказвае на адносіны да вады.
ГІДРААРТРОЗ, hydroarthrosis (грэч. hydor — вада + аг-thron — сустаў + osis — стан) — паталагічны працэс, які харак-тарызуецца збіраннем вадкасці ў поласці сустава і змяненнем яго вонкавых контураў.
ГІДРАБІЯЛОГІЯ (грэч. hydor — вада + біялогія) — навука, якая даследуе жыццё прэсных і акіянічных вод.
ГІДРАТОРАКС, hydrothorax (грэч. hydor — вада + thorax — грудная клетка) — грудная вадзянка, збіранне незапаленчай вадкасці ў плеўральных поласцях. Г. развіваецца пры застойных з’явах у вялікім крузе кровазвароту, хваробах нырак, пару-шэннях лімфатоку, аліментарнай дыстрафіі. Праяўляецца цяж-касцю работы органаў грудной поласці. Лячэнне накіравана на ўстараненне асноўнага захворвання; выкарыстоўваюць сім-птаматычныя сродкі.
81
ГІДРАФОБІЯ (грэч. hydor — вада + phobos — боязь) — вадабоязь, адна з назваў шаленства ў людзей.
ГІДРАФТАЛЬМ, hydrophtalmus (грэч. hydor — вадаф 4-ophtalmos— вока) —вадзянка вока; захворванне, якое су-праваджаецца павышэннем унутрывочнага ціску, звязанага з парушэннем цыркуляцыі ўнутрывочнай вадкасці ў выніку роз-ных паталагічных працэсаў у воку.
ГІДРАЦЭЛЕ, hydrocele (грэч. hydor — вада + kele— пух-ліна) — вадзянка яйца і збіранне серознай вадкасці ў агульнай похвеннай абалонцы. Г. можа быць прыроджаным і набытым. Набыты Г. з’яўляецца вынікам траўм, запаленчых працэсаў, пухлін яйца, яго прыдаткаў і абалонак, а таксама пры агульным вянозным застоі. Праяўляецца хваравітасцю, флуктуацыяй яйца. Лячэнне аператыўнае — кастрацыя.